Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж

18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
56Сліж H. Гарадзенскія падворкі ў XVI! ст. // Гарадзенскі палімпсест 2010. Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст. / Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж. Мінск, 2011. С. 227-228; Сліж Н. Гісторыя роду Валовічаў. С. 165.
57 Archiwum domu Radziwillow. Т. VIII. S. XXII, 54; Kempa T. Mikolaj Krzysztof Radziwill Sierotka. S. 318.
58Jagodynski S. S. Dworzanki. Krakow, 1621.
59 Зварот да тэмы ўзросту і цыклу жыцця быў у творах іншых аўтараў. Напрыклад, польскі паэт Станіслаў Кулакоўскі апісаў паводзіны асобы ў залежнасці ад узросту і палавой прыналежнасці: у дзяцінстве трэба вучыцца, у маладосці закладаць сям’ю, а ў старасці перадаваць вопыт маладым. Kolakowski S. Wiek ludzki; Кавалёў С. Шматмоўная паэзія. С. 282-302.
60 Кавалёў С. Шматмоўная паэзія. С. 309-311.
...Taka jest dostoyeristwem i droga koronq; Znak tedy laski Bozej, kto nawiedzon ona. Wigc iz sq starzy ludzie wiecej doskonali W mqdrosci anizli co w wieku niedostali...61
Розніца паміж маладосцю i старасцю падкрэслівалася ў народнай песні:
А старому хлеб аўсяны, Маладому пытляваны; А старому хлеба лусту, Маладому дзеўку тлусту62.
Старасць была апошняй мяжой перад смерцю. Цела паступова згасала, гублялася здароўе, абмяжоўвалася дзеяздольнасць. Часам хвароба даводзіла да ляжачага стану ці да такіх пакут, што людзі прасілі смерці63.
Многім хацелася мець спакойную і дагледжаную старасць, аднак жыццё гэта нікому не гарантавала. Праблемы ад сваякоў і дзяцей атрымлівалі людзі незалежна ад статусу і заможнасці. У гэты перыяд шмат што залежала ад сям’і, бо патрабавалася апека і клопат. Агульна прынятыя традыцыі патрыярхальнага грамадства вымагалі павагі і шанавання да людзей ва ўзросце. Шанец атрымаць догляд мелі ўладальнікі хоць нейкай маёмасці, бо, як правіла, хто даглядаў, той і атрымліваў усю спадчыну або яе большую частку.
Смерць была жахлівая і раптоўная, прыходзіла “як таць у начы”, а цела станавілася “смраднае” і “тленнае”64. Смерць заўсёды была побач і не шкадавала нікога незалежна ад узросту і статусу. Гэта яскрава паказваюць абразы накшталт “Танец смерці”65. Адзін з такіх знаходзіцца ў гарадзенскім брыгіцкім касцёле. Ён створаны прыблізна ў канцы XVII пачатку XVIII ст. Для перыяду eapo­Ka ідэя “memento mori” (“памятай пра смерць”) стала неад’емным элементам светапогляду. Пра смерць трэба было заўсёды памятаць і быць да яе прыгатаваным66. Людзі сапраўды думалі пра апошнюю мяжу і нават прадчувалі, складалі тастаменты незадоўга да скону67.
Аднак смерць не азначала поўнае сканчэнне існавання цела. Яно мела генетычны працяг у нашчадках, якія былі падобныя да сваіх бацькоў і продкаў. Гэта мела істотнае значэнне для эліты, якая лічыла, што найлепшыя рысы перадаюцца з пакалення ў пакаленне68.
61 Protasowicz J. Konterfekt czlowieka starego. Wilno, 1597. Старадрук не мае старонак.
62 Federowski М. Lud biatoruski. Т. VI. S. 51.
“Сліж Н. “Збор знакамітых цудаў і ласкаў...” С. 175-176.
64 Выразы паходзяць з тастамента падскарбія ВКЛ Івана Гарнастая (1555). Сліж Н. Сям'я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Беларускі гістарычны зборнік. 2012. № 38. С. 16, 30.
65 Танец смерці еўрапейскі сюжэт, які паказваў, што кожнаму / кожнай наканавана памерці незалежна ад сацыяльнага статусу. Падрабязней пра гэта гл.: Sliz N. Obraz Taniec smierci w Grodnie jako zrodto wizualne i literackie H Zeszyty Historyczne. Prace Naukowe Akademii im. Jana Dlugosza. T. XIV. Czestochowa, 2015. S. 27-50.
“Druzbicki K. Nauka o przygotowaniu si? do swi^tobliwej smierci. Krakow, 1669. S. 20-61, 132-176.
67 Sliz N. Testamenty mieszczan grodzienskich. S. 305-316.
“Слнж H. Рісторнческая память o Лнвонской войне. C. 365-380.
Жыццё мужчыны і жанчыны залежала ад біялагічнага цыклу існавання цела. Узрост непасрэдным чынам уплываў на статус, правы і абавязкі. Найвышэйшы перыяд актыўнасці прыходзіўся на юнацтва і сталасць, а ў дзяцінстве і старасці была патрэбная апека. Гэту дадзенасць неабходна было прыняць і жыць з гэтым да апошняй хвіліны.
Асабістая гігіена. Мужчынскае і жаночае цела патрабавала догляду. У Вялікім Княстве Літоўскім для асобаў усіх саслоўяў важнае значэнне мела лазня. Дзякуючы ёй асабістая гігіена ў нас была развіта лепш. чым у Заходняй Еўропе. Праўда, каталіцкая царква ставілася тады да мыцця негатыўна і забараняла яго, ды і праваслаўныя іерархі ставіліся да частага хаджэння ў лазню не вельмі прыхільна, бо лічылі, што гэта стварае ўмовы для спакусы.
Тым не менш вялікія князі літоўскія лазняй карысталіся. Пра гэта вядома, напрыклад, хоць бы з эпізоду з забойствам князя Трайдзеня69. Лазні былі і ў шляхецкіх маёнтках. Так, у судовай справе 1522 г. паміж Янам Юр'евічам Глябовічам і Хоцянам Шэмбелем згадваецца, што ў Глябовіча былі лазні на рацэ Даўспуда, якія зруйнаваў Шэмбель70. Пра наяўнасць такіх будынкаў згадваецца і ў інвентарах Астрожчыцаў (1556)7’, Русоты (1556 і 1581), Здзяцеля (1580), Цяпіна (1591), Дзяксян (1596), Відзішак (1596)72, Холчла (1593)73 і інш. Звычайна лазня будавалася каля ракі ці каля возера, каб было зручней прыносіць ваду. Так, у Платэльскім замку ў 1585 г. яна знаходзілася на беразе возера, мела сенцы і была пакрыта дранкай74.
Часам у дакументах сустракаецца апісанне будынкаў. У Талочыне ў 1564 г. лазня выглядала так: “Лазня йз ганкомь йз двермй у той лазнй кадка прй той лазнй светлйца с печю йз двермй йз заіцепкай йз лавамй й окон 3. Межй тым сенмй коморка з ней погребная”™. Пры апісанні маёнтка Гайцюнішкі ў 1570 г. згадвалася, што пры другім доме насупраць святліцы знаходзілася гліняная лазня, якая патрабавала рамонту. Унутры яе былі чорная простая печ, на ёй насціл, а каля сцен 3 лавы76. У маёнтку Жаймены Жамойцкага староства ў 1582 г. у лазні сярод іншага знаходзілася ванна77. У лазні ў Іўі Лідскага павета ў 1598 г. унутры была печка з паліванай кафляй і кацёл, дзве нізкія лавы і месца для мыцця. Падлога была пакрытая дошкамі. Перад лазняй знаходзіліся сенцы, а ўсе дзверы і аканіцы былі на завесах78.
6’ ПСРЛ. Т. 32. С. 32-33; ПСРЛ. Т. 35. С. 94.
70Рнб. Т. 20. Лнтовская метрнка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 1088.
71 Гл. падрабязней: Сліж Н. Астрожчыцкі замак у сярэдзіне XVI ст. // Архіварыус. 2010. Вып. 8. С. 121-129.
72 АВАК. Т. 14. Вмльна, 1888. С. 21,201,228, 411,511, 540.
73 Siedziby Kiszkow і Radziwillow na Bialorusi w XVI-XVIII wieku. Opisy z zasobu Archiwum GIdwnego Akt Dawnych / Oprac. J. Zawadski. Warszawa, 2002. S. 25.
74 ABAK. T. 14. Внльна, 1888. C. 298.
75 AGAD, Archiwum Potockich z Radzynia, sygn. 295, k. 425-426.
76Ibid. AR, dz. X, sygn. Ill, k. 24-47.
77 ABAK. T. 14. Внльна, 1888. C. 259.
78 Siedziby Kiszkow i Radziwillow. S. 51.
У горадзе лазні былі грамадскія і прыватныя. Напрыклад, паводле прывілеяў на магдэбургскае права (Гародні 1496 г.79, Менску 1499 г.80 і інш.) дазвалялася пабудаваць грамадскую лазню і браць з яе прыбыткі ў гарадскі скарб. Існавала асобная прафесія лазнік, якая не адносілася да прэстыжных. Статуты цырульнікаў людзям гэтай прафесіі забаранялі займацца галеннем і стрыжкай81. Уключэнне такога артыкула азначала, што лазнікі таемна і яўна ўмешваліся ў справы цырульнікаў. Што да прыватных лазняў, то на гарадскіх падворках, у адрозненне ад маёнткаў, яны былі не заўсёды82. Пры гэтым будаванне прыватных лазняў у гарадах абмяжоўвалася. Так, у Віцебску ў 1530 г. было забаронена іх трымаць у Верхнім і Ніжнім замках83. У сувязі з правядзеннем кожнага трэцяга сойма ў Гародні ў канстытуцыі сойма 1677 г. была прынята пастанова вынесці лазні на берагі рэк Нёман і Гарадніца84.
У Вільні грамадскія лазні знаходзіліся ў розных месцах: на Зарэччы, у замку, на вуліцы ад Брамы Субач да Саф'янікаў (належала шпіталю Прачысценскай царквы), каля шпіталя Св. Спаса. У лазню людзі хадзілі самі ці з сябрамі. Сярод іншага яна часам рабілася і месцам злачынства: тут чалавека маглі абакрасці ці пабіць85. Акрамя таго, на гарадскіх падворках Вільні будавалі прыватныя лазні86.
Лазню мелі мяшчане ў малых гарадах. Напрыклад, у Мерачы яна згадваецца на падворках Якуба Шымковіча (1599), Сымона Гарбеля (1600), Андрэя Вайткевіча (1600), Юрыя Татаровіча (1603), бурмістра Адама Кракініча (1603), Ядзі Гітароўны (1612), Крыштафа Пятровіча Млынарчыка (1613), Пятра Ёневіча (1617)87.
Лазня была не толькі для мыцця, але і для лячэння хвароб. Аб гэтым згадваецца ў скарзе Дароты Крыжаноўскай, зафіксаванай у Мерацкім магістраце (1609)88. А ў жартаўлівай інтэрмедыі “Чорт і яго вучні, мужык і жыд” (XVII ст.) былі наступныя радкі:
Rusticus'. Dobryi іа cyrulnik, umeiu leczyci;
Wiedaiu iak lekarstwa dobraho zazyci. la ieho zlecze zaraz aharodnym zielam, Wyparu czorta w lazni maladzienkim chmielam8’.
79 ABAK. T. 7. Акты Городненского гродского суда. Внльна, 1874. С. 59-61.
“Вішнеўскі А. Ф., Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах: вучэбны дапаможнік. Мінск, 1998. С. 99.
81 Беларускі архіў. Т. 3. С. 148-155; НГАБ, КМФ-18, спр. 111, арк. 640 адв. 648; спр. 123, арк. 255-256.
82 Падрабязней гл.: Сліж Н. Гарадзенскія падворкі ў XVII ст. С. 222-254.
83 Беларускі архіў. Т. 2. Літоўская Метрыка (XV-XVI стст.). Менск, 1928. С. 10.
84 Volumina Legum. Т. 5. Petersburg, 1859. S. 254, 305-306, 399-400.
85 ABAK. T. 20. Акты, касаюшнеся города Внльны. Внльна, 1893. С. 69-70,280, 302,478; Frick D. Wilnianie. S. 489-490, 495; XVII a. Pradzios lietuvos vietoviu istoriniai saltiniai / Parenge D. Vilimas. Vilnius, 2014. P. 34.
86 Frick D. Wilnianie. S. 573; Сліж H. Гарадзенскія падворкі ў XVII ст. С. 224.
87 Lietuvos magdeburginiq micstu privilegijos ir akta. T. 7: Merkines miesto aktai (1598-1627)/ Sudare A. Baliulis. Vilnius, 2010. P. Ill, 152, 164, 233,251,461,504, 639.
88 Ibid. P. 318.
8’Ластоўскі B. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. С. 581.
Часам з-за лазні былі канфлікты. Менскі мешчанін Іван Барысовіч абвінавачваў лаўніка Фёдара Касперавіча Шышку ў парушэнні межаў і пабудове лазні на яго агародзе. Менскія ўраднікі агледзелі спрэчную тэрыторыю і прысудзілі Барысовічу прысягнуць, што гэта яго зямля. У выніку суседзі прыйшлі да пагаднення і лазню не прыйшлося разбіраць (1641)’°.
У Даніэля Набароўскага ёсць верш, прысвечаны лазні і голым вобразам у ёй: