• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

    Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

    Наталля Сліж

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 231с.
    Мінск 2019
    88.62 МБ
    101 Albertus Magnus. O sekretach bialoglowskich, mocy ziol, kamieni y zwierzqt osobliwych przetlumaczony. Amsterdam, 1695; Wallace W. Albertus Magnus, Saint // Dictionary of Scientific Biography. New York, 1970. P. 102.
    102 Wallace W. Albertus Magnus, Saint. P. 102; Lemay Rodnite H. Women’s Secrets: A Translation of Pseudo-Albertus Magnus De Secretis Mulierum with Commentaries. Albany, 1992. P. 1-19.
    103 Кніга Альберта Магнуса была адзначана сярод іншых у кнігазборы віленскага бурмістра Якуба Кеўліча (1630) і пінскага старосты Яна Караля Млоцкага. Бібліятэка апошняга пасля 1674 г. перайшла ў спадчыну Грыгорыю Шырме. Niedzwiedz J. Kultura literacka Wilna (1323 1655). Krakow, 2012. S. 113; Zachara M. Sylwa Rerum Szyrmow //Odrodzenie i Reformacja w Polsce. 1981. T. XXVI. S. 174.
    104 Albertus Magnus. O sekretach bialoglowskich. S. 21-24, 26-31.
    105 Bastl B. Eherliche Sexualitat in der Friihen Neuzeit zwischen lust und last. Die Imtrutztia de Fiirsten Karl Eusebius von Liechtenstein //Archie fur Kulturgeschichte. 1996. № 78/2. P. 277-301.
    са старажытнасці на гэты конт выказваліся розныя меркаванні'06. Адсутнасць менструацыі падчас цяжарнасці разумелася як неабходнасць крыві для плода. Адзначалася ўзмацненне сексуальных жаданняў у цяжарных, а таксама ў тых, хто меў затрымку менструацыі107. Апошнія назіранні былі слушныя, бо ў перыяд зменаў у гарманальным фоне можа адбывацца павышэнне лібіда.
    Пра плод змешчана наступнае апісанне: першыя 10 дзён ён выглядае як малако, пасля становіцца крывавага колеру, далей фарміруюцца часткі цела. На гэты працэс уплываюць планеты і знакі задыяка. Слушная была заўвага пра “слабасць” плода ў 8 месяцаў і пра яго сфарміраваны і здаровы стан у 9 месяцаў. Змешчаны важныя парады аб прысутнасці пры родах дасведчаных жанчын для дапамогі у працэсе выхаду дзіцяці108.
    Асобна апісваліся прыкметы цяжарнасці, якія выяўляюцца адразу пасля сексу (!). Цяжка нават уявіць, на якой падставе яны былі вызначаны, бо ў тагачаснай гінекалогіі меркавалася, што лепш за саму жанчыну ніхто не можа ведаць, цяжарная яна ці не109. Калі пасля сексу жанчына адчувае холад і боль у галёнцы то зачала. Холадна робіцца, бо ўсё цяпло канцэнтруецца для плода. Калі мужчына падчас сексу адчувае, што яго чэлес зацягваецца і засмоктваецца маціцай, то гэта азначае зачацце. Іншы знак — прага сексу жанчынай пасля злучэння з мужчынам. Пачырваненне твару таксама сведчыла пра зачацце. Праз піццё мёду (2 лыжкі мёду і 1 лыжка вады) жанчынай можна было даведацца пра цяжарнасць. Калі пачуе бурчанне каля пупка, то зацяжарыла. Пол дзіцяці вызначаўся па колеры скуры на твары жанчыны: моцнае пачырваненне хлопчык, бо для зачацця патрэбна больш энергіі; лёгкае дзяўчынка. Аб тым, што народзіцца хлопчык, сведчылі схіленне жывата жанчыны на правы бок, як уласцівы па моцы мужчыну, і хада з правай нагі110.
    Для мужчын даваліся істотныя парады, як паводзіць сябе з цяжарнай, якія актуальныя і цяпер. Нельга пры ёй згадваць ежу і стравы, якія немагчыма знайсці, бо гэта можа пашкодзіць плоду. Цяжарнай жанчыне, паколькі яна робіцца слабай з-за плода, раілася даваць ежу, якую яна патрабуе. Наяўнасць крывяністых выдзяленняў падчас цяжарнасці азначала, што плод пашкоджаны1". Для мужчыны было вельмі важна даведацца, цнатлівая паненка ці не. Вызначалася гэта па колеры мачы112. Толькі як гэта жаніх рэалізоўваў на практыцы?
    Пэўныя парады з гэтага старадруку, вядома, былі слушныя, але тлумачэнне біялагічных працэсаў было далёкае ад рэчаіснасці. Тым не менш з’яўленне такой кнігі азначала, што ў грамадстве Рэчы Паспалітай былі запатрабаваны веды пра стасункі паміж мужчынам і жанчынай не толькі рэлігійныя, але і медыцынскія.
    106 К. Pliniusza Starszego. S. 49; Zagozdzon J. Wst?p // O sekretach bialoglowskich / Oprac. J. Kroczak, J. Zagozdzon. Wroclaw, 2012. S. 21-24.
    107 Albertus Magnus. O sekretach bialoglowskich. S. 26-31, 39, 40.
    108 Ibid. S. 42, 45 46,48, 148-149.
    109 Bastl B. Austrian Aristocratic Rituals in Pregnancy, Childbirth and Baptism from 15th 18th Centu­ries H Paper held at the 16th Century Studies Conference at St. Louis, Missouri, 9-12 December 1993.
    110 Albertus Magnus. O sekretach bialoglowskich. S. 174-183.
    111 Ibid. S. 202-206.
    1,2 Ibid. S. 184-186.
    Цяжарнасць лічылася асобым станам жанчыны, якому варта было аддаваць увагу для палягчэння стану ў гэты перыяд. Народны лячэбнік (XVII ст.) пры слабасці цяжарным прапаноўваў ужываць канаплянае малако, а калі слабасць узнікала часта адвар мяты. Пры коліках у жываце рэкамендавалася пакласці на яго тканіну, змочаную ў цёплай вадзе. Каб прыспешыць роды, давалі адвары травы "сабачкі”, спарынні. Для палёгкі пры родах можна было даць кілішак гарэлкі, а пры цяжкіх родах спарынню. Пасля нараджэння дзіцяці жанчыну трэба было адразу весці ў лазню і мыць там тры дні, каб хутчэй выйшаў паслед. Калі не дапамагала, то давалі адвары з траў. Увогуле ў большасці жаночых захворванняў (крывацёкі, белі і інш.) рэкамендаваліся травы. Лячэбнік утрымлівае цэлы пералік сродкаў жывёльнага і расліннага паходжання, якія можна выкарыстаць для лячэння розных хвароб. Міндаль ужываўся для змяншэння рэзі ў парадзіхі і немаўляці, каб гнаць кроў падчас менструацыі. Шалфей рэкамендаваўся пасля абортаў, чарнобыль для супакаення маціцы і выгнання мёртвага плода113, грэчка-для змяншэння пухліны ў парадзіхі114.
    Траўнікі С. Фаліміжа, Г. Спечынскага і М. Сенніка ўтрымлівалі амаль аднолькавы па змесце і малюнках раздзел па акушэрстве. Узяты ён быў з працы Яўхарыўса Росліна, якая першы раз была надрукавана ў 1513 г. Яна набыла вялікую папулярнасць і была перакладзена на розныя мовы. Але ў яе аснову ляглі працы “Гінекалогія” (“Gynaecia”, прыпісваецца Muscio) і “Практыка” Міхаэля Саванаролы (“Practica”, Michele Savonarola)115. Напрыклад, ілюстрацыі са становішчам плода вельмі блізкія да працы Мусціа. Раздзел па акушэрстве з траўнікаў змяшчае малюнкі, якія ідэнтычны малюнкам з працы Росліна. Ён апісвае ў дэталях працэс родаў: ад знакаў аб яго пачатку да догляду дзіцяці ў першыя хвіліны жыцця. Даваліся рэкамендацыі па хуткіх родах і дапамозе жанчыне. Для родаў прызначалася спецыяльнае крэсла, падобнае да стульчака, з дзіркай для выхаду плода. Згаданыя выпадкі цяжкіх родаў. Сярод іх адзначалася нараджэнне блізнят, мёртвы плод, выхад плода нагамі і інш. У ілюстрацыях паказаны адпаведнае і неадпаведнае становішча плода пры выхадзе з маціцы і ўплыў гэтага на працэс родаў. Асобная ўвага аддавалася прыняццю родаў пры нараджэнні дваіх дзяцей"6.
    Акушэрства і гінекалогія былі значна больш распрацаваны ў замежнай навуцы. Да іх звярталіся Леанарда да Вінчы, Якуб Руэф, Конрад Геснэр і інш.117 Вылучаецца праца Я. Руэфа, якая ўпершыню надрукавана ў 1554 г., а пасля шмат
    113 У беларускім лячэбніку XVII ст. чарнобыль рэкамендаваўся пры цяжкіх родах. Редкне нсточннкн. С. 28-29.
    114 Романов Е. Ііз белорусской народной медпцпны // Могнлёвская старнна: сб. ст. “Могнлёвскнх губсрнскнх ведомостей” 1902-1903 гг. / Под ред. Е. Романова. Могнлёв, 1903. Вып. 3. С. 108, 110, 112, 120-121, 123.
    115 Rosslin Е. Der Swangem Frauwen und Hebammen Rosegarten. Strasbourg; Hagenau, 1513; Green M. N. The Sources of Eucharius Rosslin's ‘Rosegarden for Pregnant Women and Midwives' (1513) // Medical History. 2009. № 53 (2). P. 167-192.
    116 Falimirz S. O ziolach i o moczy ich. Krakow, 1534. S. 14v-37 (нумарацыя кожнай часткі асобная); Spiczynski Н. О Ziolach tutecznych у zamorskich. S. 173-186; Siennik M. Herbarz... Krakow, 1568. S. 441—466.
    117 Needham J. A History of Embryology. New York, 1959. P. 96-223.
    разоў была перавыдадзена і перакладзена на англійскую мову. Кніга са шматлікімі ілюстрацыямі прысвячалася асаблівасцям жаночага арганізма, родам, цяжарнасці118.
    Роды для жанчыны гэта цяжкая і небяспечная сітуацыя. Шмат што залежала ад дасведчанасці павітухі і проста ўдачы. Непасрэдную небяспеку стваралі неадпаведнае становішча плода, нараджэнне дваіх і болей дзяцей, мёртвы плод. Цяжкія і доўгія роды маглі прывесці да вялікай страты крыві і да смяротнага выніку. Занясенне інфекцыі таксама пагражала жыццю жанчыны. Тэкля Валовічаўна, жонка маршалка ВКЛ Аляксандра Людвіка Радзівіла, памерла адразу пасля нараджэння дзіцяці (1637)”9. Мелася практыка напісання тастаментаў перад родамі. Так, навагарадская шляхцянка Гальшка Валянцінаўна Высоцкая, жонка Станіслава Казіноўскага, склала тастамент у 1630 г. У якасці прычыны яна адзначыла, што “ў маладым узросце, але будучы цяжарнай знаходзіцца бліжэй да смерці, чым да жыцця”120.
    Звычайна роды прымалі павітухі. Пра выпадак правядзення кесарава сячэння паходзяць звесткі з 1763 г. Яго правёў Я. Мілер. Спецыялізаваныя школы для акушэрак былі адчынены ў Семятычах Ганнай Ябланоўскай (1764) і ў Гародні (другая палова XVIII ст.) Антоніем Тызенгаўзам. Аднак у Гародні ў працэсе навучання ўзніклі праблемы праз тое, што ў школу набралі жанчын, якія не ўмелі чытаць121.
    Медыцынская навука ў ВКЛ развівалася ў рэчышчы еўрапейскай навукі. Гэтаму спрыяла адукацыя за мяжой, пераклад медыцынскіх твораў, магчымасць набыць арыгінальныя кнігі. Якасць догляду цела цалкам залежала ад саслоўнай прыналежнасці і ад заможнасці. Здароўе мела важнае значэнне, таму лекары, цырульнікі і знахары былі запатрабаваны. Вучоныя і лекары былі мужчынамі, таму анатомія мужчынскага цела была распрацавана лепш. Жаночае цела, фізіялагічныя працэсы ў ім былі таямніцай. Зачацце дзяцей, цяжарнасць і роды прымушалі вывучаць спецыфіку жаночага арганізма. У параўнанні з Сярэднявеччам Рэнесанс дасягнуў значных поспехаў. Але навуцы і гэтай галіне яшчэ было куды развівацца.
    Медыцынскі догляд цела быў заснаваны на замежным і народным вопыце. Ён быў неабходны пры хваробах, цяжарнасці, родах. Акрамя таго, парады медыкаў і вучоных карысталіся папулярнасцю для забеспячэння здаровага ладу жыцця.
    118 Rueff J. De conceptu et generatione hominis... Francoforti ad Maenum, 1580.
    119 Pami^tniki Albrychta Stanislawa Radziwilla. S. 339.
    120 Гальшка Валянцінаўна Высоцкая была каталічкай, прасіла пахаваць цела ў бернардынскім касцёле ў Нясвіжы. Маёмасць размеркавала паміж мужам, дачкой і будучым нашчадкам. НГАБ, ф. 694, воп. 1, спр. 201, арк. 1 1 адв., 5.