Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
78 Hejdensztejn R. Dzieje Polski od smierci Zygmunta Augusta do roku 1594. Ksiqg XII. Tom 1. Petersburg, 1867. S. 157; Kempa T. Mikolaj Krzysztof Radziwill Sierotka (1549-1616), wojewoda wilenski. Warszawa, 2000. S. 105.
79 Stone L. The Family, Sex, and Marriage. P. 487.
80 O’Connor B. Historia Polski. S. 575-576; Szpilczynski S. Bernard O’Connor o zdrowotnosci. S. 308.
81 Proverbiorum Polonicorum a Solomone Rysinio Collectorum Centuriae Decern et Octo. Lubecz ad Chronum, 1618. P. H, Centuria 13:30.
82 Тэннехнлл P. Секс в нстормн. C. 166-168; ван Гулнк Р. Нскусство секса в Древнем Кнтае / Пер. с англ. Н. Касьяновой. Москва, 2003. С. 187-188.
83 Namyslovius Licicnius I. Augeriusa Busbequiusa Oratora cesarza Ferdinanda drogi. S. 21.
84 Старннные памятннкн меднцннской пнсьменностн XVI-XVII вв. I I “A ce грехн злые смертные...” С. 150.
85 Siennik М. Herbarz... Krakow, 1568. S. 198, 379; Kuchowicz Z. Milosc Staropolska. S. 384.
86Siennik M. Herbarz... Krakow, 1568. S. 379.
тоўваўся як сродак супраць зачацця (трымаўся ў роце падчас сексу жанчынай). Але аўтар не рэкамендаваў казаць пра гэта жанчыне87.
Для тагачасных людзей было зразумела і натуральна, што ў выніку стасункаў паміж мужчынам і жанчынай нараджаюцца дзеці. Аднак тое, што адбываецца ва ўлонні, заставалася таямніцай. Апісанне зачацця дзіцяці ёсць у Палеях (XVI ст.), якія захоўваліся ў бібліятэцы Супрасльскага манастыра88. Дзіцё ствараецца, калі мужчынскае семя трапляе ў жаночае ўлонне. Як не бачым, што знаходзіцца ў жалезе ці камені, так не бачым і зачацце, але ў ім прысутнічае рука Бога. Душа ўсяляецца на пятым месяцы цяжарнасці. Роды адбываюцца праз 9 месяцаў. Адзначалася пра зачацце ў граху, калі парушаліся божыя законы. Больш падрабязна гэта не тлумачылася. Згадваўся яшчэ адзін від зачацця праз чараванне і вядзьмарства89.
Працэс зачацця, фарміравання і нараджэння дзяцей абмяркоўваўся ў медыцынскай літаратуры з часоў Сярэднявечча90. Гэтыя погляды даходзілі і да ВКЛ. Была вядома кніга Плінія Старэйшага91. Яна ўключала ў сябе розныя кнігі, а 7-я была прысвечана чалавеку. У ёй сярод іншага аддавалася ўвага нараджэнню дзяцей. 3 тэксту адукаваныя чытачы маглі даведацца, што тэрмін цяжарнасці можа быць 7 ці 8 месяцаў, але нараджэнне дзяцей у гэты перыяд небяспечнае. Згадваецца пра экзатычны выпадак цяжарнасці 13 месяцаў. Блізнят нараджаюць з цяжкасцю, адзін з іх, як правіла, памірае. Нараджэнне ўперад нагамі неадпаведнае, нават небяспечнае для жыцця жанчыны і плода. Дзяўчаты нараджаюцца хутчэй за хлопцаў. Рэдкія выпадкі гэта нараджэнне чатырох дзяцей. На самаадчуванне цяжарнай уплывае практычна ўсё: поўня, празмернае ўжыванне салёнага і інш. Таксама якая заўгодна прычына можа справакаваць выкідыш. Адзначалася, што жанчына, будучы цяжарнай адным дзіцём, можа зацяжарыць другім і мець дзяцей ад двух мужчын, калі паміж стасункамі было мала часу. Прыводзяцца некаторыя назіранні, што і ад здаровых бацькоў нараджаюцца хворыя, а ў хворых здаровыя, паталогіі могуць ісці праз некалькі пакаленняў. Дзеці могуць быць падобныя да маці, бацькі ці мяшанага тыпу. Прычына гэтай з’явы палягае ў стане розуму падчас зачацця, яго хуткасці і ў тым, які вобраз у гэты час у галаве. Чый стан мыслення будзе дамінаваць, да таго і будзе падобнае дзіця. 3 тэмай звязана пытанне няплоднасці. Ёсць целы, якія ўваходзяць у супярэчнасць паміж сабой, тады людзі не могуць мець дзяцей. Яшчэ аўтар заўважыў, што ў адных бацькоў нараджаюцца толькі дзяўчаты, у іншых толькі хлопцы, некаторыя нараджаюць раз у жыцці, некаторыя не могуць вынасіць. Жанчыны не нараджаюць пасля 50, а менструацыя ў многіх заканчваецца пасля 40. Што да мужчын, то яны здольныя да зачацця нават у старасці, напрыклад у 86 гадоў. Нават ёсць выпадкі сярод людзей нізкага
87 Редкне нсточннкн. С. 18.
“Опнсанне рукопнсей Внленской публнчной бнблнотекн, церковно-славянскнх н русскнх / Сост. Ф. Добрянскнй. Внльна, 1882. С. 144-151.
8’ Палея, XVI ст. Н LMAVB, f. 19-83,1. 78-82; Палея, XVI ст. // LMAVB, f. 19-84,1. 47v-50v.
’° Siraisl N. G. Medieval and Early Renaissance medicine: an Introduction to Knowledge and Practice. Chicago, 1990. P. 110-114.
” Кніга была ў бібліятэцы С. Рысінскага. НГАБ, ф. 694, воп. 1, спр. 450, арк. 58.
стану, што мелі дзяцей пасля 7092. Прыведзеныя звесткі пра цяжарнасць гэта не прадмет даследавання, а жыццёвыя назіранні і інфармацыя з літаратуры.
Працы Арыстоцеля карысталіся папулярнасцю ў ВКЛ. У Сярэднявеччы многія з іх былі перакладзены на лацінскую мову і неаднаразова перавыдаваліся. Кніга "De Animalibus” (“Гісторыя жывёл”) была перакладзена Тэадорам Газай і выдадзена першы раз у Венецыі93. Гэта рэдкае выданне ёсць у калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі94. Кніга была ў спісах Жыгімонта Аўгуста (1533)95, віленскага бурмістра Стэфана Лебядзевіча, у апошняга не былі згаданыя месца і год выдання96. Можам толькі выказаць меркаванне, што ўраднік мог карыстацца выданнем 1619 г.97 Цікавасць да яго палягае ў тым, што апошняя частка прысвечана захворванням жанчын, якія перашкаджаюць зацяжарыць, мужчынскай бясплоднасці, працэсу зачацця дзіцяці. Гэтай тэматыцы быў прысвечаны твор Галена “De semine” (Насенне). У ім ён звяртаўся да згаданай працы Арыстоцеля і прац Гіпакрата98.
Асаблівасці жаночага цела, цяжарнасць абмяркоўваліся ў творы ПсеўдаАрыстоцеля “Problemata”. Праца была вядома ў еўрапейскіх краінах, перакладалася на розныя мовы, аказала значны ўплыў на развіццё медыцынскіх ведаў99. Яна таксама ўтрымлівалася ў бібліятэках. Паводле кнігі менструацыя разумелася як хвароба, якая наступае з 13 гадоў і заканчваецца пасля 50. Падчас цяжарнасці менструальная кроў пераўтваралася ў малако. Сам цыкл залежаў ад цыклу Месяца і складаў 29 дзён і 14 гадзін. Працягласць менструацыі была 3 дні, а ў некаторых 5-6. Незразумелым было месца знаходжання менструальнай крыві: у маціцы ці ў венах на пазванку. Пачыналася выдзяленне крыві ў жанчыны ў розны перыяд Месяца, у залежнасці ад тэмпераменту (сангвінік, халерык, меланхолік, флегматык). Звярталася ўвага на пагрозу выкідыша, калі ішла кроў падчас цяжарнасці. Зацяжарыць жанчыне лягчэй пасля менструацыі, бо лепш прыгатаваная і больш чыстая. Таксама тут падкрэслівалася важнасць стану ўяўлення жанчыны падчас палавога акта. Візуалізацыя мае такую моц, што можа прывесці да нараджэння ўшчэрбнага дзіцяці, калі яно ўяўлялася. Таксама гэта ўплывала на падабенства дзіцяці да маці ці бацькі. Але само дзіцё з'яўляец-
92 Plinius Caius Secundus. Historia naturalis. Hagenoae. 1518. Праца была перакладзена на розныя мовы, у тым ліку на польскую: К. Pliniusza Starszego Historyi naturalnej ksiqg XXXVII = C. Plinii Secundi Historiae naturalis libri XXXVII. T. 3 ks. 7-9 / TI. J. Lukaszewicz. Poznan, 1845. S. 3149.
93 Aristoteles. De Animalibus. Venezia, 1476.
"Саверчанка I. Італьянскія кнігі эпохі Рэнесансу.
95 Kawecka-Gryczowa A. Biblioteka ostatniego Jagellona. S. 243.
96 Frick D. Wilnianie. S. 191.
97 Aristotelis Historia de animalibus Julio Caesare Scaligero interprete cum ejusdem commentariis. Philippus Jacobus Maussacus opus primus vulgavit et estituit, additis Prolegomenis et animadversionibus. Tolosae, 1619.
98Galen. De semine. Corpus Medicorum Graecorum 5.3.11 Ed. Ph. De Lacy Berlin, 1992.
99 Aristoteles' Problemata in Different Times and Tongues I Ed. P. De Leemans, M. Goyens. Leuven, 2006; Wallis F. Giulio Guastavini’s commentary on Preudo-Aristotle’s account of male same-sexual coitus, Problemata 4.26 H The Science of Homosexuality in Early Modem Europe / Ed. K. Borris, G. Rousseau. London; New York, 2008. P. 57-73; Carre A., Cifuentes L. Girolamo Manfredi's II Perche: I. The Problemata and its Medieval Tradition // Medicina & Storia. 2010. № X, 19-20. P. 13-38.
ца ад уваходжання семя ва ўлонне. Магчымасць зацяжарыць для поўных жанчын была меншай, бо яны маюць слізкую маціцу, у якой не замацоўваецца семя, або праход у маціцу вузкі, семя не можа патрапіць. Таксама праблемы ўзнікаюць у жанчын з гарачым тэмпераментам. He могуць зачаць прастытуткі. Хлопчыкі нараджаюцца, калі семя трапляе ў правую частку жанчыны, а дзяўчынкі калі ў левую частку. Памер дзяцей залежыць ад памераў маціцы. Блізняты нараджаюцца не такімі моцнымі, як адно дзіця, бо сіла дзеліцца на дваіх100.
Працэс зачацця апісаны ў медыцынскім трактаце Альберта Вялікага пра жаночы арганізм, які быў перакладзены з латыні на польскую мову і суправаджаўся каментарамі. Выдадзены ён быў у Амстэрдаме101. Гэты твор на латыні “De secretis milierum” быў вельмі папулярны ў Еўропе і шмат разоў перавыдаваўся. Аўтарства прыпісвалася святому Альберту Магнусу, але памылкова. Праца грунтавалася на поглядах Авіцэны, Арыстоцеля і іншых102. У ВКЛ было вядома лацінскамоўнае выданне103. У кнізе пададзена мужчынскае бачанне біялагічных працэсаў у жаночым целе. 3 сучаснага пункту гледжання гэтыя ўяўленні вельмі наіўныя, а часам проста фантастычныя.
У трактаце сцвярджалася, што плод ствараецца ад семя бацькі і менструальнай крыві маці, якія злучаюцца ўнутры жанчыны. Маціца ўсё прымае і замыкаецца. Плода не будзе, калі мужчына выпусціць семя перш, чым жанчына кроў, а таксама калі нядобрае семя, негарачае. Больш шанцаў для зачацця дзіцяці, калі мужчына рздка стасуецца з жанчынай, бо тады яго семя гарачае104. Гэтая думка панавала і ў іншых еўрапейскіх працах. Лічылася, што частыя сексуальныя стасункі робяць сперму слабай, адпаведна гэта не дае магчымасці для зачацця. 3 працы Арыстоцеля пайшло меркаванне, што якасная сперма тая, якая, калі трапляе ў кубак з вадой, падае на дно105.
Адзначалася, што звычайна менструацыя пачынаецца ў жанчыны з 12, 13, а часцей з 14 гадоў. 3 гэтага часу яна можа нараджаць. Але гэта з’ява разглядалася як хвароба, прычыны яе былі зусім незразумелымі. Лічылася, што жанчына такім чынам чысціцца: выходзяць лішкі вільгаці і павышаецца тэмпература. У сувязі з гэтым выказвалася меркаванне, што жанчыны няздольныя да навукі, бо мозг заплывае цяжкімі рэчывамі. У непрыстойных жанчын кроў сіняга колеру. Прырода менструацыі была незразумелай для тагачасных медыкаў, таму
100 Гэта кніга мае шмат перавыданняў. Намі было выкарыстана выданне 1557 г. Problemata Aristotelis ас philosophorum medicorumque complurium. Paganus, 1557. P. 113-127, 133-134.