Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж

18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
Na nagie obrazy w lazni
Co za nagie obrazy, jeski mie kto spyta?
Laznia tu, lazni nago myc si? przyzwoita, A jesliby si? komu niepoczesnie zdaly, Wolno, jezeli umie, przybrac temoraly’1.
У лячэбніку XVII ct. не рэкамендавалася часта мыцца ў лазні, бо гэта прыводзіла да хвароб, звязаных з сістэмай стрававання. Для захавання здароўя лепш ісці ў лазню пасля чатырох гадзін па абедзе і не піць там вады. Знаходзіцца лепш менш за гадзіну. Доўгі побыт прыводзіў да немачы і ранняй старасці92. Для мыцця рук і твару выкарыстоўвалі наліўкі з рукамыйнікамі93, а для абмывання цела спецыяльныя збаны.
Мыліся ў нас мылам, якое рабілі для ўласных патрэбаў і яшчэ вывозілі ў іншыя краіны94. Напрыклад, гарадзенскія мяшчане экспартавалі сваё мыла ў Каралявец95. Таксама мыла было вядома ў Магілёве, Шклове, Копысі96. Запатрабаванасць у мыле была звязана з тым, што ў Еўропе мыццё стала медыцынскай неабходнасцю, але вытворчасць мыла была яшчэ не развіта97.
Праваслаўе прадпісвала прытрымлівацца асабістай гігіены. Мыцца ў адпаведнасці з патрэбамі, але каб гэта не прыводзіла да сексуальнага ўзбуджэння. Забаранялася кранацца нямытымі рукамі палавых органаў98.
Крыніцы не прыводзяць звесткі пра тое, як часта мыліся. Гэта была натуральная з’ява, не вартая згадвання. Цяжка дакладна сцвярджаць пра штодзённае мыццё, але пры наяўнасці лазні раз на тыдзень працэдура магла быць. У еўрапейскім грамадстве нават арыстакраты мелі праблемы з асабістай гігіенай. Пра англічанак пісалі, што чысціня і свежасць для іх не маюць істотнага значэння".
"LVIA, f. 610, ар. 3,b. 300.
91 Naborowski D. Poezje wybrane. S. 52.
92 Редкпе нсточннкн no нсторнн Росснн. Древнерусскнй лечебннк / Под ред. A. А. Новосельского, Л. Н. Пушкарева. Москва, 1977. С. 78.
’’Згадваецца ў спісе рэчаў Марыі Жаслаўскай, гл.: AGAD, Archiwum Potockich z Radzynia, sygn. 391, k. 5.
94 Копысскнй 3. Ю. Экономнческое развнтне городов. С. 211,219.
"Сліж Н. Арганізацыя гандлю ў Горадні ў XVI першай палове XVII стагоддзя // Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца XX ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання. Матэрыялы I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 14-16 лістапада 2013 г.). Мінск, 2014. С. 141-142.
"Грнцкевпч В. П. С факелом Гнппократа. С. 52.
” Бродель Ф. Матерпальная цпвнлнзацня, экономнка н капнталнзм XV-XVIII вв. Т. 1. Структуры повседневностн: возможное н невозможное. Москва, 1986. С. 141-143, 209-210, 382-383.
98 Такі падыход вынікае са спавядальнага чыну. Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 292.
99 Stone L. The Family, Sex, and Marriage. P. 485^186.
Пра асабістую гігіену таго часу ёсць і іншая інфармацыя. Яшчэ да XVI ст. людзі навучыліся вырабляць грабянцы для расчэсвання валасоў. Віленскі біскуп Павел Гальшанскі карыстаўся касцянымі грабянцамі, адзін з якіх быў густы (каштаваў 7 грошаў), а другі рэдкі (1,5 гроша). Галіўся ён не самастойна, а запрашаў спецыяльнага чалавека, якому ў 1539 г. плаціў за працу 15 грошаў100. Галіліся і іншыя шляхцічы, пра што сведчыць, напрыклад, тое, што ў 1569 г. Іван Іванавіч Гарнастай меў набор для галення1'”.
Аднак нягледзячы на ўсе намаганні захаваць чысціню, існавала праблема, з якой было цяжка змагацца, блохі і вошы. Найбольш яны дакучалі ўначы. Аб гэтым нават пісаў у сваім вершы “Дабранач” Геранім Морштын. Траўнікі XVI ст. утрымлівалі парады па барацьбе з паразітамі. Блохі і вошы таксама былі сур’ёзнай праблемай для жыхароў Польшчы і Еўропы. Гэта адлюстравалася нават на тагачасных выявах і ў літаратуры. Але ў той час сустракаліся надзвычайныя падарункі з блохамі. Першая дачка Жыгімонта Старога і Боны Сфорцы атрымала ад баварскага князя маленькую скрыню, зробленую па-мастацку, з блыхой, прывязанай воласам да тонкага залатога ланцуга (1539). Яе даглядалі год102.
Пра праблему з гігіенай у шляхты спявалася ў народнай песні:
Панічу, панічу, Які ты харошы. Жупан белы, жупан белы, За каўнерам вошы103.
У штодзённым жыцці літвіны імкнуліся пільнавацца асабістай гігіены. Для гэтага былі лазні грамадскія і прыватныя. У падарожжы бралі з сабой рукамыйнікі. У крыніцах ёсць, аднак, толькі фрагментарныя звесткі, бо гэта быў настолькі звычайны элемент штодзённасці, што часта заставаўся па-за ўвагай складальнікаў дакументаў. Догляд мужчынскага і жаночага цела адрозніваўся.
Прывабнасць. У Еўропе ў XVI ст. становяцца папулярнымі не толькі лячэбнікі, але і параднікі на тэму касметычнага догляду цела104. Адной з самых папулярных кніг, перакладзенай на лацінскую, нямецкую, іспанскую, французскую і польскую мовы, была кніга італьянскага гуманіста Джыралама Рушэлі “Сакрэты Алесіа П’емантэзэ” (1557)105. Марцін Сеннік пераклаў яе на польскую
|<х’ AC. Т. 7. Внльна, 1870. С. 20.
101 Пра набор згадваецца ў рэестры рэчаў, складзеным пасля смерці I. Гарнастая. Гл.: AGAD, Archiwum Potockich z Radzynia, sygn. 391, k. 25.
102 Siennik M. Herbarz... Krakow, 1568. S. 280, 498-^499; Podemontan A. Taiemnice; Wszystkim oboiey plsci... Suprasl, 1758. S. 16; Grzeskowiak R. Amor curiosus. Studia o osobliwych tematach dawnej poezji erotycznej. Warszawa, 2013. S. 146-201.
103 Federowski M. Lud bialoruski. T. VI. S. 20.
104 Eamon W. Science and the Secrets of Nature: Books of Secrets in Medieval and Early Modem Culture. Princeton, 1994.
105 Джыралама Рушэлі (Girolamo Ruscelli) выдаў кнігу пад псеўданімам Алесіа П’емантэзэ (Ales­sio Piemontese або Alexius Pedemontanus). De’ secreti del reuerendo donno Alessio Piemontese, prima par­te, diuisa in sei libri. Venetia, 1555. Кніга неаднаразова перавыдавалася i карысталася папулярнасцю.
мову і змясціў у якасці дадатку да свайго траўніка106. Кніга не страціла сваёй актуальнасці нават у XVIII ст. і была перадрукавана ў Супраслі107.
У кнізе сярод іншага ўтрымліваліся парады з рэцэптамі, як даглядаць валасы (фарбаванне ў розныя колеры, лячэнне выпадзення, умацаванне, дэпіляцыя валасоў у непажаданых месцах), даглядаць твар (фарбаванне, выбельванне108, пазбаўленне ад касметычных дэфектаў і зморшчын і інш.), выбельваць зубы, лячыць і даглядаць жаночыя грудзі падчас кармлення, умацоўваць агульны стан здароўя10911 °.
Для прывабнасці цела важнае значэнне меў пах. Яго адносяць да самага моцнага сродку сексуальнага ўздзеяння. Аб гэтым згадвае нават “Найвышэйшая песня Саламовава”: “Н запахь мастей твойхь надь всй речй добровонный”ш. Пах цела моцна ўплывае на пачатак стасункаў112. Раілі для гэтага араматызаваныя гарэлкі, травы, мыла, парашкі, алеі. Араматызатары наносілі на цела, вопратку, пасцельную бялізну. Для найлепшага разнявольвання падчас масажу ўжываліся спецыяльныя араматызаваныя сродкі"3.
Жаданне мець не толькі здаровае, але і прывабнае цела было актуальна ва ўсе часы. Жанчыны ў Княстве фарбавалі свае твары, выкарыстоўвалі сваю прыгажосць для прыцягнення ўвагі мужчыны і ўтрымання яго каля сябе. Гэта катэгарычна асуджаў М. Літвін114.
Жанчыны заўсёды хацелі выглядаць прывабнейшымі і маладзейшымі. У творы “Фарбаванне” (“Barwiczka”, 1605) даваліся парады, як выкарыстоўваць касметыку для ўпрыгожвання твару (бялілы, румяны, сродкі ад прышчоў). Рэцэпты былі ўзяты і адвольна перакладзены з “Касметыкі” Авідыя"5. Народная медыцына прапаноўвала экзатычныя сродкі для пазбаўлення вяснушак (настойка з бабовых кветак) і для густаты валасоў (газа, галубіны памёт)116. Для павелічэння саскоў у маскоўскім лячэбніку раілі грызці міндаль117.
Прывабнасць цела мела важнае значэнне, ад яго часта залежаў лёс. Прыгажосць і здароўе адыгрывалі істотную ролю ў інтымным жыцці мужчыны і жанчыны, таму жаданне трымаць сябе ў добрай форме было заўсёды.
На ўмовы існавання цела ўплывала паходжанне. Зразумела, што заможныя і адукаваныя людзі мелі больш магчымасцей. На цяжкіх працах шляхта
106 Siennik М. Herbarz... Krakow, 1568. S. 489-628.
107 Podemontan A. Taiemnice; Wszystkim oboiey plsci... Suprasl, 1737.
108 Напрыклад, для выбельвання твару рэкамендавалася гарэлка.
109 Рэкамендаваліся розныя рэцэпты з лімонам, арэхамі, цукрам, мёдам.
110 Siennik М. Herbarz... Krakow, 1568. S. 492^98, 503-518, 522, 535-537; Podemontan A. Taiemni­ce. S. 1-16, 30-59, 79-83, 125-131.
1,1 Біблія: Факс. T. 3. C. 431.
112 Збнгнев Л. С. Секс в культурах мнра. Москва, 1991. С. 20.
113 Siennik М. Herbarz... Krakow, 1568. S. 561-578.
114 Лнтвнн М. О нравах татар, лнтовцев м москвнтян. С. 90.
1,5 Gladkotwarski R. Barwiczka dla ozdoby twarzy Panienskiey. Wilno, 1605; Кавалёў C. Шматмоўная паэзія. C. 320-327.
116 Романов E. Нз белорусской народной медпцнны. С. 108-109.
117 Старннные памятннкн меднцннской пнсьменностн XVI-XVII вв. // “А се грехн злые смертные...”С. 149.
выкарыстоўвала падданых, а не займалася імі сама. Гэта было істотнай палёгкай у жыцці ва ўмовах натуральнай гаспадаркі. Большасць насельніцтва харчаваннем і вопраткай забяспечвала сябе само, што адбірала практычна ўвесь час. Жыццё праходзіла ў штодзённай працы і прыводзіла да хуткага зношвання арганізма і ранняга старэння.
Адзначым, што ў падтрыманні цела ў добрым і прыгожым стане істотную ролю адыгрывала інфармаванасць пра асновы гігіены і фізіялогіі. Працэнт адукаванага насельніцтва быў невялікі, таму веды не мелі шырокага распаўсюджання.
Для тагачасных людзей, незалежна ад сацыяльнага статусу, біялагічны цыкл існавання цела не быў сакрэтам. Аднак кожны крок да апошняй мяжы, як і сама мяжа, выклікалі страх. Палохала набліжэнне старасці, змены ў арганізме, хваробы, смерць. Страх быў не толькі за сябе, але і за родных і блізкіх людзей. Часткова змірыцца і прыняць непазбежныя змены дапамагала рэлігія. Але справіцца з усім гэтым псіхалагічна было вельмі складана. Свет увесь час мяняецца, а праблемы і перажыванні застаюцца тыя самыя.
8. Практыка старабеларускага сексу
Kto miluie rzewnie, ten szaleie pewnie. Kto miluie powoli, lego glowa nie boli'.
Разглядаць практыку інтымных адносінаў магчыма найбольш прадуктыўна, калі аналізаваць асаблівасці цела і яго патрэбы ў сексе. Спачатку былі стасункі паміж мужчынам і жанчынай, а пасля з’явіліся іх інтэрпрэтацыі. Пры гэтым у даследаванні ўлічваецца мужчынскі і жаночы дуалізм сістэмы каштоўнасцей і падыходаў у сексе і канфлікт іх інтарэсаў, які вынікае з біялагічнай адметнасці2: патрэбы мужчыны і жанчыны ў інтымнай сферы жыцця адрозніваюцца. Акрамя таго, важную ролю ў практыцы сексу адыгрывалі сацыяльныя і культурныя ўмовы. Гэта адзначыў у сваіх даследаваннях амерыканскі навуковец Альфрэд Кінсі3. Жыццё ў феадальным грамадстве з рэлігійным дамінаваннем у культуры, поглядах і стэрэатыпах спрыяла абмежаванню мужчын і жанчын у праяўленні сваіх жаданняў, бо за гэта можна было атрымаць праблемы не толькі ў храме, але і ў судзе. Гэта азначала аднясенне сексу да таемнай сферы жыцця, якую не імкнуліся галосна абмяркоўваць, таму ў многіх выпадках мы вымушаны карыстацца ўскоснымі крыніцамі.