Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
Аднак спецыяльныя эратычныя творы былі зроблены Маркантоніем Раймондзі. Ён быў аўтарам цыклу гравюр I Modi (“Шляхі” ці 16 спосабаў задавальнення), які складаўся з 16 сцэн з пазіцыямі для сексу. Твор быў зроблены на падставе ранейшых ілюстрацый Джуліа Рамана. Выданне 1524 г., а таксама і другое 1527 г. былі знішчаны каталіцкай царквой. Асобныя кавалкі з гравюр захоўваюцца цяпер
12 De Lorris G., de Meun J. Le Roman de la Rose. 1301-1400// Bibliotheque Nationale de France. MS. Fr. 25526. P. 106v, 111, 11 Iv, 160, 160v; Camille M. Image on the Edge: The Margins of Medieval Art. Cambridge, 1992; Lanuszka M. Zakazany owoc smakuje najlepiej. Рэжым доступу: http://posztukiwania. pl/blog/2015/02/15/zakazany-owoc-smakuje-najlepiej.
13 Koh H. C. Мужскоетело. C. 180-181.
14 Аб мініяцюрах гл.: Радзнвшіловская нлн Кеннгсбергская летопнсь: статьн о тексте н мнннатюрах рукопнсн. Москва, 1902; Рыбаков Б. А. Нз нсторнн культуры Древней Русн: нсследовання н заметкн. Москва, 1984. С. 188-239; Толочко А. Прнрнсовкн зверей к мнннатюрам Радзнвнловской летопнсн н проблема пронсхождення рукопнсн // Ruthenica. 2005. № 4. С. 62-84; Ннкнтнн А. Л. О Радзмвнловской летопнсн // Герменевтнка древнерусской лнтературы. Вып. 11. Москва, 2004. С. 525-557; Толочко А. «Не преступатн предела братня» (об нсточннках ммннатюр Радзнвнловской летопнсн) // Ruthenica. 2014. № XII. С. 70; Tolochko О. Notes on the Radziwill Codex // Studi Slavistici. 2013. T. X. P. 29-42; Темушев C. H. Мнннатюры Радзнвнлловской летопнсн как нсточннк no проблеме функцмоннровання налогово-данннческой снстемы домонгольской Русн // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны. 2014. Вып. 9. С. 98-114.
15 Радзнвнловская летопнсь: Текст. йсследованне. Опнсанне мнннатюр / Отв. ред. М. В. Кукушкнна. Кн. 1. СПб.; Москва, 1994. С. 35, 45, 166 об.; Нікалаеў М. Гісторыя беларускай кнігі. Т. 1. С. 57-58; Зелянкова А. Голае мастацтва: ад Скарыны да Шагала (фота) 06.06.2010. Рэжым доступу: http://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=29198.
l6Himka J.-P. Last Judgement Iconography in the Carpathians. Toronto, 2009. P. 51, 67, 121-125; Федак M. Зображення грішннків на іконах “Страшннй Суд” XV-XVIII століть (на прнкладі пам’яток зі збіркн Національного музею у Львові імені Андрея Шептнцького) // Літопнс Національного музею у Львові імені Андрея Шептнцького. Львів, 2014. № 10 (15). С. 70-79.
у Брытанскім музеі17. У 1550 г. было зроблена перавыданне ў Венецыі18. Гэтыя выявы пакладзены ў аснову французскай публікацыі XVIII ст.19 Даволі складана сказаць, як гэты цыкл гравюр паўплываў на мастацкія тэндэнцыі ў нас і на эратычны светапогляд жыхароў краіны. Можна дапусціць, што з гэтымі выявамі маглі пазнаёміцца падарожнікі з ВКЛ, нешта набыць для прыватнай калекцыі. Але ў сувязі са знішчэннем многіх мастацкіх твораў, якія захоўваліся ў шляхты і мяшчан, мы не можам дэталёва прааналізаваць запазычанне эратычных выяў у мастацтве Вялікага Княства Літоўскага. Хоць захаваліся ўскосныя звесткі пра вядомасць эратычных карцін у нас. 3 пазнейшых выяў захавалася выява мужчыны і жанчыны падчас палавога акта, якая намалявана на карце рэчкі Гарынь20.
Наступае абсалютнае пераможнае панаванне бессаромна прыгожага цела. Карціны сталі своеасаблівымі падручнікамі па мужчынскай і жаночай анатоміі. Адраджэнне, пачаўшыся з Італіі, захапіла ўсю Еўропу. Яно пакінула пасля сябе шэдэўры, якія ўражваюць і цяпер.
Набывае папулярнасць калекцыянаванне мастацкіх твораў з эратычнымі сюжэтамі. У прыватных калекцыях сталі распаўсюджаны карціны са сцэнамі, дзе героі і гераіні дэманструюць прыгажосць аголенага цела. Гэтыя тэндэнцыі не абышлі каралеўскія і шляхецкія палацы ў Польшчы21 і ВКЛ. Пра папулярнасць выяў з непрыстойным зместам у 50-х гг. XVI ст. адзначаў Андрэй Фрыч Мадрэўскі. Гэта мела нават практычны характар: карцінкі выкарыстоўвалі для спакусы і распальвання жарсці22.
Дзякуючы інвентару, які быў складзены ў Караляўцу ў 1680 і 1683 гг. для Людвікі Караліны Радзівілаўны, захаваліся звесткі пра шыкоўную калекцыю розных мастацкіх твораў. Сярод партрэтаў, гравюр, пейзажаў, індыйскіх карцін знаходзіліся і такія творы: скульптура з дрэва аголенай жанчыны; карціны: аголеная жанчына спіць, а за ёй падглядваюць два мужчыны; аголеная жанчына спіць, пры ёй лютня і біклага з напоем, за ёй падглядвае мужчына (аддадзена кароннаму падскарбію Яну Андрэю Морштыну ў 1674 г.); аголеная жанчына накрытая покрывам
17 PuffH. Wczesnonowozytna Europa, 1400-1700 // Geje i lesbijki: zycie i kultura / Pod red. R. Aldricha / Thim. P. Nowakowski. Krakow, 2009. S. 95; I modi nell'opera di Giulio Romano, Marcantonio Raimondi, Pietro Aretino e Jean-Frederic-Maximilien de Waldeck / Ed. L. Lawner. Longanesi, 1984; I Modi: the sixteen pleasures. An erotic album of the Italian renaissance / Giulio Romano ... [et al.] / Edited, translated from the Italian and with a commentary by L. Lawner. Northwestern University Press, 1988. Інфармацыя пра цыкл гравюр змешчана на старонцы: I modi. Рэжым доступу: http://en.wikipedia.org/wiki/I_Modi.
18Гравюры з выдання 1550 г. змешчаны на старонцы: I modi. Рэжым доступу: http://www.eroticart.com/i-modi-woodblock-edition-c-93_94/posture-16-i-modi-woodblock.
19 Carracci A. L'Aretin d'Augustin Carrache ou Recueil de Postures Erotiques, d'Apres les Gravures a I'Eau-Forte par cet Artiste Celebre, Avec le Texte Explicatif des Sujets. Paris, 1798.
20НГАБ, ф. 1477, воп. 1, спр. 3176.
21 Schusterowa A. Nieznany obraz Jana Massysa: “Wenus” w zbiorach PusJowskich w Krakowie // Biuletyn Historii Sztuki i kultury. 1949. R. XI. № 3-4. S. 256-261; Kuchowicz Z. Milosc Staropolska. Lodz, 1982. S. 164-179.
22Кніга была надрукавана ўжо пасля смерці аўтара пры падтрымцы Крыштафа Монвіда Дарагастайскага ў Лоску. Яна мае дачыненне не толькі да Польшчы, але і да ўсёй Рэчы Паспалітай. Кніга дэманструе пратэстанцкія погляды на грамадства. Была напісана ў 1553 г. Modrzewski Fricz A. О poprawie Rzeczypospolitey ksi^gi czwore. Pierwsze O Obyczaioch. Wtore O Statucie. Trzecie O Woynie. Czwarte O Szkole. Losk, 1577. S. 53.
з бавоўны (карціна намалявана на дошцы); карціна з выявай аголенай жанчыны; аголеная жанчына спіць і пры ёй сатыр (падарыў кароль Ян Казімір); дама пад намётам паказвае грудзі; аголеная жанчына з лебедзем (з каменю); аголеная жанчына пад чырвоным плашчыкам; Венера з двума купідонамі (праца нямецкага мастака Лукаса Кранаха). Некаторыя карціны былі аднесены да непрыстойных: дама з сатырам, непрыстойная карціна (была закрыта, сюжэт не апісаны)23. У інвентары згадваюцца іншыя карціны, якія адлюстроўваюць адносіны паміж мужчынам і жанчынай, часам на іх яшчэ намаляваны купідон. Можна казаць, што была сабрана адмысловая калекцыя з тэматыкай эротыкі, кахання, жадання. Апісаныя сюжэты былі папулярны з часоў Рэнесансу, мелі распаўсюджанне ў Італіі. Аднак назвы даюць толькі апісанне сюжэту, без аўтара і краіны паходжання.
Калекцыі карцін таксама мелі заможныя мяшчане Вільні, Коўна, Берасця. Аднак пры іх згадванні ў дакументах не заўсёды падавалася апісанне. Сустракаліся карціны рэлігійнага зместу, партрэты, пейзажы24. Праз гандлёвыя кантакты мяшчане мелі магчымасць наведваць прускія гарады і набываць там творы мастацтва. Вядома, ёсць верагоднасць, што карціны з эратычным зместам былі ў калекцыях, бо ў той час капіяванне знакамітых твораў набыло масавы характар. Аднак без дакументальных звестак мы не можам гэта дакладна сцвярджаць. У дамах польскіх мяшчан было таксама папулярна вешаць вялікую колькасць абразоў і карцін. Яны былі як мясцовага паходжання, так і замежнага25.
Творы мастацтва часта адлюстроўваюць уяўленні людзей пра гістарычныя, культурныя і рэлігійныя падзеі. Аднак для нас не менш цікава, як паказвалі мастакі тагачасных людзей.
На развіццё мастацтва ў ВКЛ непасрэдным чынам паўплывалі еўрапейскія тэндэнцыі і майстры з Італіі, Прусіі і іншых краін. Еўрапейская мода распаўсюдзіла ў культуры ВКЛ такую з’яву, як партрэт. Гэты мастацкі жанр на сваім пачатку знаходзіўся пад уплывам візантыйскіх іканапісных традыцый. Яскравым прыкладам з’яўляецца партрэт Альжбеты26, дачкі Багдана Саковіча Насілоўскага, полацкага намесніка і троцкага ваяводы. Яна стала жонкай будучага троцкага ваяводы і маршалка ВКЛ Мікалая Радзівіла27.
23 AGAD, AR, dz. XXVI, sygn. 102, k. 89-137; sygn. 106, k. 94-105; SulerzyskaT. Inwentarz Galerii Obrazow. C. 102-124; Kuchowicz Z. Mi lose Staropolska. S. 168. Другі экзэмпляр захоўваецца ў НГАБ, часткова надрукаваны ў: Галенчанка Г. Невядомыя і малавядомыя помнікі. С. 390—412.
24 НГАБ, ф. 1786, воп. 1, спр. 2, арк. 355-358; Сліж Н. Тэстамент берасцейскага бурмістра Станіслава Баброўскага, 1639 г. // Беларускі гістарычны зборнік. 2014. № 42. С. 13, 21; Frick D. Wilnianie. S. 205; Paliusyte A. Zbiory obrazow mieszczan kowienskich w XVII-XVIII wieku: tematya i funkcje//Tradyeja metody przekazywania i formy upami^tnienia w panstwie polsko-litewskim, XV pierwsza polowa XIX wieku. Materiaty XIX konfereneji Komisji Lituanistycznej przy Komietecie Nauk Historycznych PAN w dniach 21-22 wrzesnia 2010 / Pod red. U. Augustuniak. Warszawa, 2011. S. 173-183.
25 Bartkiewicz M. Odziez i wn^trza domow mieszczanskich w Polsce w drugiej polowie XVI i w XVII wieku. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk, 1974. S. 66-68.
26 Даследчыца Альжбету Насілоўскую i Альжбету Саковічаўну вызначыла як розных асоб. Matusakaite М. Z zrodel portretu litewskiego // Lituano-Slavica Posnaniesia. 1991. T. V. S. 47-67.
27 Kelma E. Rod Sakowiczow i jego maj^tnosci w XV i pierwszej polowie XVI wieku // Lituano-Slavica Posnaniesia. 1989. T. III. S. 158; Сліж H. Саковічы-Насілоўскія: ад уплывовага да шараговага роду (XVXVI стст.) //Arche. 2014. № 6. С. 41-59.
У XVI ст. на партрэтны жанр ВКЛ больш уздзейнічаюць еўрапейскія тэндэнцыі. Але пры гэтым склалася і свая адметная школа28. Набылі распаўсюджванне тры віды партрэта: сармацкі, данатарскі і пахавальны. Карціны даюць магчымасць уявіць, як выглядалі шляхцічы і шляхцянкі ў XVI-XVII стст.
Сармацкі партрэт адносіцца да катэгорыі параднага партрэта. У яго функцыю ўваходзіла рэпрэзентаваць паходжанне, ролю і статус у грамадстве. Да гэтага віду належаць партрэты польскага караля і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя (мастак Марцін Кобер, 1593), канцлера ВКЛ Льва Сапегі (1617 (?)), гетмана ВКЛ Міхаіла Казіміра Паца (70-я гг. XVII ст.), Грызельды Сапяжанкі (к. 1630 г.), Аляксандры Весялоўскай (1639—1645) і інш. Шляхцічаў паказвалі на фоне тэатральнага антуражу з сімваламі ўлады (булава, пячатка і інш.) і гербам. Апрануты яны былі ў парадную вопратку, якая падкрэслівала шляхецкі статус. Жанчын малявалі ў адпаведнасці са станам і ўзростам. Статус вызначаў багатыя сукенкі і ўпрыгожанні. Як дадатковыя элементы выкарыстоўваліся кніга, хустачка, рэлігійныя сімвалы. Духавенства на партрэтах выступала апранутае ў адпаведнасці са сваім веравызнаннем і прыналежнасцю да манаскага ордэна29.