• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

    Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

    Наталля Сліж

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 231с.
    Мінск 2019
    88.62 МБ
    Wino mocne, bialogtowa grzeczna z madrego uczyni blazna60.
    З’яўленне i распаўсюджанасць твораў лірычнага i эратычнага кахання былі звязаны з іх папулярнасцю сярод розных слаёў насельніцтва. “Непрыстойныя” песні любілі спяваць і шляхта, і мяшчане, і сяляне61.
    Сялянская творчасць дайшла да нас дзякуючы працы этнографаў. Шмат тэкстаў было сабрана ў XIX ст. Тэма сексуальных дачыненняў у беларускім фальклоры закраналася ў гістарыяграфіі. Варта адзначыць, што ў традыцыйнай культуры яна адлюстравалася ў розных жанрах: паданні, песні, загадкі, прымаўкі, прыказкі62. Яны часам вельмі адкрыта апісваюць стасункі паміж мужчынам і жанчынай, а некаторыя творы маюць падвоены сэнс. Аднак асаблівасць твораў народнай культуры палягае ў тым, што іх немагчыма дакладна датаваць.
    Даволі шмат твораў эратычнага харакгару было сабрана этнографам Міхаілам Федароўскім. Значнае месца сярод іх займалі юрлівыя песні. Адна з іх апісвае даволі праўдзівае заляцанне мужчыны да жанчыны з мэтай атрымання сексу:
    Я Марусі сёе,
    Я Марусі тое, Я Марусі скруціўшы Вяровачкі ва трое, Маруся ні хоча.
    59 Ibid., 1. 91. Тэкст верша прыведзены ў раздзеле “Практыка старабеларускага сексу”.
    60 Ibid., 1. 60-60v.
    61 Катэхізіс: помнік беларускай Рэфармацыі XVI ст. / Адаптаваны тэкст; пер. са старажыт. бел. мовы Н. Кабелка. Мінск, 2005. С. 112; Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага. С. 129-130.
    “Federowski М. Lud Bialoruski. Materiafy do etnografii slowiahskiej zgromadzone w latach 18771905. T. V. Piesni. Warszawa, 1958; Лобач У. Эрас y беларускай традыцыйнай культуры. С. 205-247; Белорусскнй эротнческнй фольклор / Нзд. подг. Т. Володнна, А. Федосмк. Москва, 2006; Валодзіна Т. Жанчына і жаночае ў традыцыйным светапоглядзе беларусаў // Arche. Жаночая гісторыя Беларусі. 2011. № 12. С. 266-310.
    Я Марусю за цыцусю, Маруся рагоча. Я Марусі піва, Я Марусі віна, Я Марусі тры таляры, Жэбы была жыва'1’.
    Для сексуальнага выхавання падлеткаў былі прызначаны двухсэнсоўныя загадкі64. Некаторыя з іх захаваліся ў калекцыі М. Федароўскага: “Белая бутэлька, корак чырвоны (Цыцка); На бабе спацеў, на дзеўку — захацеў (Хлеб); Дзед бабу ласкоча, а баба не хоча, як прыйшоў дзед да цела і баба захацела (Ключ)"^.
    Каханне, эротыка і секс хвалявалі людзей ва ўсе часы. Таму гэтыя тэмы закраналі розныя аўтары. Рэлігійная і палемічная літаратура імкнулася выхаваць людзей у адпаведнасці з ідэаламі грамадства. Сатыра высмейвала існуючыя традыцыі. Паэзія ўслаўляла жыццё і эратычныя забавы. Народная творчасць без сарамлівасці звярталася да сексуальнай тэматыкі. Інтымная сфера жыцця была настолькі важнай, што яе немагчыма было абмінуць у літаратуры. Рэнесанс даў магчымасць пазнаёміцца з тэндэнцыямі ў Еўропе і пераняць новыя павевы. У параўнанні з Сярэднявеччам лірыка кахання выразна загучала ў публічнай прасторы ВКЛ. Яна была блізкай і зразумелай для ўсіх, таму мела попыт. He страціла тэма сваёй папулярнасці і ў час барока. Але ёй яшчэ было далёка да той адкрытасці абмеркавання эротыкі і сексу, якое ўнесла Асветніцтва66.
    63 Federowski М. Lud Biaioruski. Materiafy do etnografii slowianskiej zgromadzone w latach 1877— 1905. T. VI. Piesni. Warszawa, 1960. S. 33.
    64 Лобач У. Эрас y беларускай традыцыйнай культуры. C. 218.
    65 Federowski M. Lud Biaioruski. Materiafy do etnografii slowianskiej zgromadzone w latach 1877— 1905. T. IV. Piesni. Warszawa, 1935. S. 466,467, 473.
    “ Wolska B. Bez winy i wstydu. Seksualnosc w polskiej poezji obscenicznej o tematyce erotycznej doby Oswiecenia //Napis. 2012. Seria 18. S. 59-88; Dabrowski Sz. P. Zjawisko sodomii w polskiej poezji erotycznej XVIII wieku: wsfypne rozpoznanie problemu//Napis. 2012. Seria 18. S. 37-57.
    5.	Позірк мастацтва на цела
    Падача вобразаў мужчыны і жанчыны ў мастацтве залежала ад эпохі. У перыяд Рэнесансу ідэальнымі целамі лічыліся антычныя ўзоры з дакладнымі прапорцыямі, атлетычнага целаскладу. Барока дадало інтарэс да пышнасці формаў.
    Еўрапейскае мастацтва ў XVI ст. перажывала сапраўдны ўздым. Мастакі эпохі Адраджэння адыходзяць ад гатычных канонаў, уносяць у карціны свята жыцця і культ цела, вяртаюцца да ідэалаў Старажытных Рыма і Грэцыі. Іх спадчына захавала прыклады мастацтва ў архітэктуры, скульптуры, роспісу. Дасканалыя мужчынскія і жаночыя целы адлюстраваліся на вазах, барэльефах, надмагіллях, у скульптурных кампазіцыях'. Значнае месца ў антычным мастацтве займалі эротыка і секс. Да нас дайшлі выявы з гетэрасексуальнымі, гомасексуальнымі, заафільнымі кантактамі2. Варта адзначыць, што тэндэнцыі старажытнай кулыуры знайшлі адлюстраванне ў працах Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Сандра Бацічэлі, Тыцыяна Вечэліа, Яна Масіса і іншых, дзе эмацыйна і з ювелірнай дакладнасцю перадаюцца рухі, позіркі, выразы твару, дэталі вопраткі. Мастакі імкнуліся да стварэння ідэальнага і прапарцыянальнага цела, надзеленага сексуальнай прывабнасцю. Аголенае цела прысутнічала паўсюдна: у храмах, у мастацтве, на плошчах і вуліцах. Новыя тэндэнцыі захаваліся ў XVII ст., хоць мелі як прыхільнікаў, так і крытыкаў3.
    Рэлігійнасць набывае эратычны характар. Яна часам выступае як спакушэнне для веры. Мастакі Рэнесансу інтэрпрэтуюць рэлігійныя сюжэты без сціпласці і сарамлівасці, адкрываючы гледачу прывабнасць сваіх герояў. Гэта можна пабачыць у наступных карцінах: “Адам і Ева”, Якопа Басана4; “Сыход Хрыста
    1 Нскусство Древнего мнра: энцнкл. Москва, 2001. С. 140,142,143,150,151,160,245,263 і інш.; Кон й. С. Мужское тело в нсторнн культуры. Электрон. версня кннгн, нсп. н доп., 2010. С. 100-156.
    2 Напрыклад, у Музеі антычнасці ў Берліне (Aites Museum) адведзена асобная выстава з эратычнымі і сексуальнымі сюжэтамі. Прыклады мастацкіх твораў можна пабачыць на старонцы: Sex and erotic in Greek and Roman Arts. Рэжым доступу: http://www.flickriver.com/photos/carolemage/ sets/72157633026810785.
    3 Friedman D. Pan niepokomy. S. 71-72; Burke J. Sex and Spirituality in 1500s Rome: Sebastiano del Piombo's “Martyrdom of Saint Agatha” H The Art Bulletin. 2006. Vol. 88. № 3. P. 482-495; Arasso D. Cialo, wdzi^k, wznioslosc I I Historia ciala. T. 1: Od renesansu do oswiecenia I Pod red. G. Vigarello. Przelozyl T. Strozynski. Gdansk, 2011. S. 381—425; Кон Й. C. Мужскоетело. C. 182-229,247-261,267-268,272-292.
    4 Карціна захоўваецца ў Галерэі Палаціна (Фларэнцыя).
    ў Лімб” (1552), Аньёла Бранзіна5; “Св. Себасцян” (1480-1490), Эрколе дэ Раберці; “Св. Кацярына Александрыйская” (1520-1530), Джыан Піетра Рыцці дэтто Джыампіетрына; “Зузанна і старэйшыя” (1517), Ларэнца Лота6 і інш. Нават вобраз Ісуса Хрыста з’яўляецца аголеным на распяцці (1492) аўтарства Мікеланджэла. Яго можна пабачыць у базіліцы Св. Духа ў Фларэнцыі7. У візантыйскім мастацтве ў такім выглядзе ён прадстаўлены на мазаіках, прысвечаных абраду хрышчэння, якія цяпер знаходзяцца ў Арыянскай хрысцільні і Хрысцільні Неона (V-VI стст.) у Рыміні. Але там Ісус да пояса закрыты вадой.
    Анёлкі ў італьянскіх храмах і палацах набываюць выразную мужчынскую адметнасць. Гэта можна пабачыць у роспісах і скульптурах кафедральнага сабора Узнясення Панны Марыі (Піза), базіліцы Св. Крыжа (Фларэнцыя), Галерэі Палаціна (Фларэнцыя), Галерэі Уфіцы (Фларэнцыя) і інш. Падобныя выявы змешчаны на тытульнай старонцы “Песні пра зубра” М. Гусоўскага і на карце ВКЛ Т. Макоўскага8.
    Даволі цяжка вызначыць, як гэтыя рэнесансавыя тэндэнцыі адбіліся на ўнутранай аздобе храмаў ВКЛ. Напрыклад, мураваная Фара Вітаўта ў Гародні была пабудавана італьянцамі. Аднак яна моцна пацярпела падчас вайны 1654-1667 гг., пазней неаднаразова перабудоўвалася, а ў 1961 г. была ўзарваная. У сувязі з рознымі гістарычнымі падзеямі ўнутранае ўбранне храмаў захавалася ў асноўным пасля сярэдзіны XVII ст., калі ўжо панавалі барочныя традыцыі. Варта адзначыць, што ў XVI ст. у храмах грэчаскага абраду дамінавала візантыйская традыцыя, якой былі ўласцівы вобразы святых, цалкам закрытыя вопраткай. Таму распаўсюджанне пэўных тэндэнцый не магло ахапіць усе храмы.
    Мода на аголенасць не абышла нават партрэты. На парадных партрэтах практычна аголеныя, ледзь прыхаваўшы геніталіі, былі адлюстраваны італьянскім мастаком Бранзіна вялікі герцаг Тасканы Казіма I Медзічы ў вобразе Арфея (1538-1540), генуэзскі адмірал Андрэа Дорыа ў вобразе Нептуна (1550)9. Тэатральна, на фоне чырвонай заслоны намаляваны аголеныя Габрыэла д’Эстрэ і адна з яе сясцёр (другая палова XVI ст.)10. Карціны з грамадскай тэматыкай таксама не маглі абысціся без прыгожых цел. Бранзіна ў карціне “Алегорыя грамадскага шчасця” (1567-1568) паказаў Шчасце і постаці вакол яго ў выглядзе амаль аголеных жанчын".
    Асобна варта сказаць пра жанр эротыкі ў мастацтве. Яго слабыя пачаткі мелі месца нават у Сярэднявеччы. Напрыклад, сярэднявечны манускрыпт “Аповесць
    5 Карціна захоўваецца ў базіліцы Св. Крыжа (Фларэнцыя).
    6 Карціны захоўваюцца ў Галерэі Уфіцы (Фларэнцыя).
    ’ Выява аголенага Хрыста сустракалася і раней у мастацтве. У перыяд Рэнесансу акрамя Мікеланджэла на гэта наважыліся Данатэла (1450) і Бэнвэнута Чэліні (1562). Пасля забароны Трыдэнцкага сабору на стварэнне такіх выяў мастакі да гэтага вобраза не звярталіся амаль да XIX ст. Кон К С. Мужское тело. С. 158-167.
    8 Carmen Nicolai Hussoviani de statura, feritate ac venatione bisontis. Cracoviae, 1523; Magni Ducatus Lithuaniae, caeterarumque regionum illi adiacentium exacta description. Amsterdam, 1613.
    ’ Koh й. C. Мужское тело. C. 243-247.
    10 Карціна захоўваецца ў Галерэі Уфіцы (Фларэнцыя).
    11 Карціна захоўваецца ў Галерэі Уфіцы (Фларэнцыя).
    пра ружу” ўтрымліваў аздабленні сексуальнага характару: фалічнае дрэва, сцэны сексу паміж манахамі і манашкамі12.
    Ужо ў ХПІ ст. у італьянскіх храмах можна было пабачыць аголеныя мужчынскія і жаночыя целы. У хрысцільні (бабтыстэрыі) у Пізе на кафедры вуглавая фігура “Алегорыя Сілы” аўтарства Ніколы Пізана прадстаўлена ў выглядзе аголенага мужчыны (1260)13. Скульптура аголенай жанчыны змешчана сярод іншыху аздобе кафедры ў кафедральным касцёле Пізы (1302-1310) працы Джавані Пізана.
    У рукапісных творах ВКЛ таксама сустракаюцца цікавыя малюнкі. Радзівілаўскі летапіс (XV ст.) утрымлівае 613 мініяцюр14. У сюжэце аблогі Кіева печанегамі (968) паказаны аголены юнак, які здолеў пераплыць Днепр дзеля выратавання гараджан. Аголены мужчына з д’ябламі сімвалізаваў непрыстойныя паводзіны валадара ў сцэне з князем Уладзімірам. У дарэнні кіеўскім князем Яраполкам пераяслаўскага княжэння брату Андрэю і валынскага пляменніку Ізяславу Мсціславічу (1134) злева змешчана аголенае цела мужчыны, якое не вельмі пасуе да сюжэта. Такім чынам сімвалізавалася слабая палітыка Яраполка15. Аголенае цела выступала тут як сімвал граху, сораму і непрыстойнасці. Аналагічная сімволіка сустракаецца ў выявах “Страшны суд” на фрэсках Джота ў капліцы Скравені (Падуя), на фрэсках у Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку, на іконах Украіны16 і інш.