Ля дзікага поля
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 302с.
Мінск 2010
Я набліжаюся да пачатку XIX стагоддзя, і свечка сямейнага падання, што асвятляе мне шлях, пакрысе ператвараецца ў маленькі агарак. Але перш чым патухнуць, зліўшыся з няпамяццю, яна яшчэ раз успыхвае, вырываючы з цемры апошняе імя — Баўтрамеевага бацькі Цыпрыяна.
Калі адкінуць відавочна легендарныя звесткі пра тое, што Цыпрыян «адбіў у пранцуза самога Кутуза» і
пасля быў узяты да яго за кухара, бо рабіў надзіва смачныя, пханыя пальцам кілбасы (прычым генералфельдмаршал так яго любіў, што нават вазіў з сабою па тэатрах), дык атрымаецца, што мой прапрапрадзед нарадзіўся недзе паміж першым і другім падзеламі Рэчы Паспалітай. Нашы ўсходнія землі ўжо былі захопленыя Расейскаю імперыяй, і Беларусь, што ніколі не ведала рэкруцкіх набораў (бо Вялікае Княства Літоўскае мела прафесійнае войска), пачала спраўна пастаўляць юнакоў спачатку на пажыццёвую, а потым на мала чым ад яе адрозную 25-гадовую царскую службу. Дарэчы, падчас напалеонаўскага нападу ў расейскім войску служыла, паводле некаторых падлікаў, прыкладна 50 тысяч беларусаў. He нашмат меней было іх і пад сцягамі французскага імператара.
Што да супольных з генерал-фельдмаршалам паходаў майго продка па тэатрах, дык, можа стацца, згадкі гэтыя не зусім і легендарныя. Ці не захавалася ў іх памяць аб прыгонным тэатры графа Зорыча, якому з 1788 года належаў недалёкі ад Капысіцы павятовы Шклоў? У Зорычавым тэатры наладжваліся паказы алегарычных балетаў з хорамі, міфалагічных пантамім, камедый і трагедый, камічных опер і феерый. Імёны шасці актораў са шклоўскае трупы можна знайсці ў Беларускай энцыклапедыі. Чаму б не ўявіць, што мой продак Цыпрыян траггіў на нейкую з тых камедый або феерый? I ці не ў тыя часы ўзнікла ў матчынай радзіне трывалая прыхільнасць датэатральнага мастацтва, якую нядаўна пацвердзіў абураны ліст аднае з маіх цётак. «Ты там, дзетка, у сваім Менску, — пісала цётка, па засвоенай у школе завядзёнцы пагарджаючы знакамі прыпынку, якія я расстаўляю толькі цяпер, — схадзі ў ваш тэатр і скажы, што калі прыйшоў чалавек у клуб на пастаноўку прыабшчыцца, як той ваш міністр па цілівізары казаў, к сталічнаму іскуству, дык няхай яго ў клуб пускаюць і ў ботах, і ў кух-
вайцы, бо ён, чалавек гэты, — тружаніца, і ў клуб адразу з фермы прыйшла, а на ферме ў нас гардзяробаў нямашака, бо каровы калгасныя могуць з галадухі ўсе нашыя гардзяробы за малінку з’есці».
За прапрапрадзедам Цыпрыянам пачынаецца сцяна непрасвяцімае цемры, у якой бясследна губляюцца карані майго радаводу; пра крону ж, спадзяюся, паклапоцяцца мае сыны і ўнукі, калі, вядома, не ўмяшаецца кашчавая рука Чарнобыля.
Апошняе, пра што, улучыўшы нагоду, хачу тут сказаць, — адкуль у мяне расейскае прозвішча.
Найперш пакаюся, што быў час, калі я зусім паважна меўся перамяніць яго на іншае і нават пачаў падпісваць тым, іншым, свае літаратурныя практыкаванні. На шчасце, Бог утрымаў мяне ад больш рашучых захадаў, і я не зняважыў памяці вядомых і невядомых мне продкаў, якія мелі гэтае прозвішча і большасць якіх, хочацца верыць, належала ўсё ж да людзей сумленных і годных.
Што датычыць самога прозвішча, дык трэба пачаць з таго, што, калі Расея захапіла нашы «нсконно русскне» землі, Кацярына II, а потым ейны сын Павел I «пожаловалн» тут свайму дваранству 208,5 тысячы душ «мужеска полу». Такім чынам, блізу паўмільёна беларусаў сталі прыгоннымі расейскіх памешчыкаў, нібы менавіта ў гэтым была адвечная мара нашага народа, які, паводле афіцыйных герадотаў, ніколі не меў большага клопату, як чакаць з усходу вызваліцеляў. Нават пасля таго, як Іван Грозны вызваліў Полацк ад палачанаў, а ваявода Трубяцкой — Мсціслаў ад мсціслаўцаў. Нават пасля таго, як у сярэдзіне XVII стагоддзя ў вайне з Маскоўскай дзяржавай за няпоўныя пятнаццаць гадоў насельніцтва Беларусі скарацілася ў два разы. Нават пасля таго, як у тым самым стагоддзі былі перапоўненыя палоннымі беларусамі
астраханскія нявольніцкія рынкі, дзе «вызваліцелі» прадавалі нашых продкаў у рабства па тры рублі за галаву.
Былы Сенненскі павет, адкуль родам мой бацька, уваходзіў у Магілёўскую губерню, у якой дзесяткі вёсак і тысячы прыгонных атрымаў адзін з фаварытаў расейскае імператрыцы граф Арлоў. Вядома, часам мяне апаноўвае спакуса вывесці свой радавод менавіта ад яго. Канчаткова не закрэсліваючы і гэтую версію, мушу зазначыць, што, пэўна, усё было больш банальна, бо ў роднай бацькавай вёсцы Арловы жывуць амаль у кожнай хаце. Маю спадзяванне, што сыны парупяцца, каб людзей з гэтым прозвішчам не менела.
Mae бацькі большую частку свайго свядомага жыцця, прынамсі, пасля таго, як пакінулі вёску, на мове сваіх бацькоў не гаварылі. Mae сыны-месцічы, калі былі малыя, пачыналі гаварыць на розных з бацькамі мовах якраз пасля летавання ў вёсцы, дзе іх старанна вучылі «па-гарадскому».
Тут я чамусьці — не сказаць, каб вельмі дарэчы — прыгадваю знаёмага кінарэжысёра, што аднойчы, гады тры таму, на падпітку наракаў на цяжкое жыццё.
— Разумееш, Валодзя, колькі жанчын у мяне было, і хоць бы адна ў ложку слова па-беларуску сказала.
Я суцешыў гаротніка тым, што ўбіраюцца ў сілу працэсы нацыянальнага адраджэння. I не памыліўся. Сустрэўшы мяне днямі (хацелася напісаць: на вуліцы, але буду шчыры — у бары менскага Дома літаратара, там, дзе ўвесь час сядзіць паэт А. Сыс), маэстра з пачуццём, так бы мовіць, нацыянальнага задавальнення ўсцешана паведаміў, што ў ягоныя абдымкі (відаць, паводле тэорыі імавернасці) пачалі ўжо трапляць і нацыянальна свядомыя прадстаўніцы прыўкраснай, як пісаў незабыўны Уладзімір Караткевіч, паловы нашага народа.
На дварэ ўсчынаецца крык, і я падыходжу да вакна. Вакол жоўтае цыстэрны з півам (па-мясцоваму — свінаматка) віруе натоўп (па-мясцоваму — пленум). Мой сусед, ужо яўна і даўно размяняўшы пазычаны чырвонец, адпіхвае ад цыстэрны старога з бітончыкам.
— Подумаешь, удостоверенне! У нас у каждого по десять удостовереннй! У меня вон дед — герой борьбы за Советскую власть. Врагов народа от справедлнвого гнева товарніца Сталнна в ГУЛАГе охранял! А другой дедуля у Булак-Балаховнча за наше светлое будуіцее боролся. Нацноналнст проклятый! А ты ко мне co свонм удостовереннем лезешь. Я тебе русскнм языком сказал: сховай удостоверенне!
Вяртаюся да стала, каб дапісаць апошнія словы.
Мяркуйце самі, як абышліся б са мною продкі-крывічы.
А з вамі, шаноўныя?
Думаю, шанцы ў нас прыкладна аднолькавыя.
А таму — ці не паспрабаваць скласці радавод і вам?
Змест
Тры мужы спадарыні Дамінікі [3]
Місія папскага нунцьія [37]
Міласць князя Гераніма [59]
Каханак яе вялікасці [86]
Пакуль не згасла свечка [110]
Пяць мужчьін у леснічоўцьі [134]
Рандэву на манеурах [158]
Далёка да вясны [167]
Ордэн Белай Мышы [185]
Сны імператара. Аповесць [206]
Мой радавод да пятага калена, або Спроба пазбегнуць выгнання. Эсэ [268]
Арлоў, У. В.
А 44 Ля Дзікага Поля: Гістарычныя апавяданні, Аповесць. Эсэ /Уладзімір Арлоў. — Мінск : I. П. Логвінаў, 2010. — 302 с.
ISBN 978-985-6901-80-8.
УДК 881.161.3-1
ББК 84 (4Бек>5
Літаратурна-мастацкае выданне
Арлоў Уладзімір
Ля Дзікага Поля
Гістарычныя апавяданні Аповесць. Эсэ
Карэктар Н. Кучмель
Мастак С. Ждановіч
Падпісана ў друк 4.05.2010 г. Фармат 80x100 '/32.
Друк афсетны. Ум. друк. арк. 13,98. Ул.-выд. арк. 14. Наклад 1500 (1 завод — 1-1000) асоб. Замова 276.
Выдавец I. П. Логвінаў. ЛН 02330/0494468 ад 08.04.2009.
Пр. Незалежнасці, 19-5, 220050, г. Мінск, www.logvinau.by
Паліграфічнае выканашіе: сумеснае гаварысіва з абмежаванай адказпасцю «Медысопт». ЛП № 02330/0150444 ад 19.12.2008.
Вул. Ціміразева, 9. 220004, Мінск.
Уладзімір Арлоў нарадзіўся 25 жніўня 1953 года ў Полацку.
Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Першыя літаратурныя спробы змясціў у самвыдавецкіх альманахах «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца». Аўтар трыццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.
Творы перакладаліся на дваццаць пяць моваў.
«Таямніцы полацкай гісторыі» і «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у сааўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў спіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг XX стагоддзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газетай «Наша Ніва».