• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля дзікага поля  Уладзімір Арлоў

    Ля дзікага поля

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 302с.
    Мінск 2010
    61.5 МБ
    Па табары паўзуць чуткі, быццам залевы насылаюць нанятыя царом маскоўскія чараўнікі. Пяцёра з іх ужо разлучыліся з жыццём. А можа, гэта былі гэткія самыя чараўнікі, як той, якога ўчора злавілі каля свайго абоза палякі? Юста чула, як ён бажыўся,
    нібыта ніякі не царскі вядзьмак, а тутэйшы чалавек. I сапраўды, гаварыў чыста па-наску і да апошняй сваёй хвіліны чытаў пацеры. Яго мосць Мікалай Дарагастайскі, едучы паўз абоз, спрабаваў заступіцца за нешчасліўца, ды палякі не паслухаліся полацкага ваяводы-кальвіна*. Праўда, пастанавілі абысціся без катаванняў — сцягнулі адным вузлом рукі з нагамі і ўкінулі ў Палату, каб сам Пан Езус разабраўся, дзе гэтай душы месца: у пекле ці ў раі...
    А на дварэ тым часам лінула як з цэбра, быццам сапраўды цвердзь нябесная раскалолася.
    Зноў будуць захрасаць у глыбачэзнай гразі вазы з харчам і гінуць у балотах абозныя коні. Ніхто не памятае такіх коштаў на правіянт і фураж. Асьміну аўса прадаюць за дзесяць талераў, і хутка будуць купляць яго толькі каралеўскім каням. Вільня не можа прысылаць правіянту, бо замак Суша на Віленскім шляху яшчэ трымаюць маскоўцы. У руках у царскіх людзей застаецца і замак Сокал, адкуль вораг робіць вылазы на Дзісенскую дарогу. Сам кароль, апрача Ta­ro, што ядуць простыя жаўнеры, дазваляе сабе адно пару яек.
    У табары пахне голадам. Кажуць, палякі паціху пачынаюць есці конскую падлу. Немцы-найміты, што звыклі ваяваць на ўрадлівых землях сярод багатых гарадоў, пакутуюць найболей і спрэс хварэюць на крываўку. Нашы, ліцвіны, трымаюцца стойка, але вытрываласцю пераўзыходзяць усіх вугорцы пана Каспара Бекеша. Ен днюе і начуе каля сваіх гарматаў, там есць, спіць і заўсёды ў такой небяспецы, што няраз бываў абпырсканы крывёю тых, хто гінуў побач.
    Днямі ён прыязджаў да караля і прывёз мне барылку чырвонага вугорскага віна, якое добра піць у такое надвор’е гарачым, зварыўшы з цукрам, гваздзікай ды лаўровым лістам і абавязкова дадаўшы шчопаць цы-
    ’ Кальвініста.
    намону. Твар у пана Каспара зжаўцеў, як стары пергамен. На пытанне караля пра здароўе сказаў, нгго ніколі не пачуваўся лепей і што ягоная пяхота рвецца на прыступ. Але маю душу сціснулі кіпці благога прадчування — не так праз пергаменавыя лоб і шчокі, як праз некалі бяздонныя вочы пана Каспара, дзе я раптам убачыла зусім блізкае дно, гэткае ж, як некалі ў маладога пана Багуслава, майго першага нявенчанага мужа.
    Юстына, Юста, клічу я і загадваю пахолцы згатаваць гарачага віна, каб выпіць за супакой душы майго Богуся, а таксама за душы цёткі Арыны і дзядзькі Ціхаміра, што пакінулі гэты свет яшчэ раней. Неба забрала іх, калі ў Полацкім ваяводстве лютавала занесеная маскоўцамі чума, што выкошвала цэлыя вёскі, і не хапала святароў, каб адпяваць нябожчыкаў.
    Стары пан Літавор Корсак загадаў пасля дзядзькавай смерці забраць мяне ў маёнтак. Ім з пані Мальгрэтаю было сумна ў гасподзе без дзяцей. Адзіны сын вучыўся ў Італіі і вярнуцца абяцаў толькі праз два гады.
    Вайна тымі часамі прыгасла. Маскавіты сядзелі ў Полацку ды па сваіх замках. Найбліжэйшы ад нас замак, Туроўля, стаяў за трыццаць вёрстаў, а гэтак далёка ў бок Вільні царскія ваяводы хадзіць пасля сечы на рацэ Вуле не наважваліся. Тады, праз год пасля страты Полацка, найвышэйшы гетман літоўскі Мікалай Радзівіл ушчэнт разбіў войска ваяводы Пятра Шуйскага. Дзесяць тысяч маскоўцаў палегла на берагах Вулы ад ліцвінскіх куляў і шабляў, ды не меней, казаў пан Літавор, патанула.
    Жыццё ў маёнтку плыло спакойна, як вада ў Дзвіне. Я дапамагала пані Мальгрэце гаспадарыць. Увечары стары пан Корсак зазвычай ладзіўся пры каміне і прасіў пачытаць яму, каб уначы саснілася што цікавае. Я чытала «Баву-каралевіча», «Трышчана», а найчасцей — «Александрыю», кнігу пра македонскага цара, якому праглася зваяваць увесь свет.
    Асабліва любіў пан Кйрсак слухаць аб прыгодах цара Аляксандра ў Індыі. Тая далёкая Індыя чамусьці ўяўлялася яму надта падобнай да Італіі. Відаць, пану Корсаку, які ніколі не ездзіў далей Вільні, прыемна было думаць, што сыну могуць выпасці гэткія ж дзівосныя авантуры, як і старажытнаму цару.
    Чытаць і пісаць я навучылася яшчэ ў дзядзькавым доме, адтуль прынесла з сабой і кнігу, што дала мне першую навуку. Кніга называлася «Юдзіф» і пачыналася са страшнай рыцыны*, якой я, малая, доўга баялася. На рыцыне ўдавіца Юдзіф у адной руцэ трымала меч, а ў другой — адцятую галаву акрутнага вавілонскага намесніка Алаферна. Там была таксама пахолка, трохі падобная да маёй Юсты, што падстаўляла пад вусцішную галаву мех. Разоў колькі той малюнак мне сніўся, палохаючы яшчэ болей. У сне рыцына ажывала: Юдзіф з пахолкаю выходзілі з яе, не раўнуючы як з карэты, а вусатая галава забітага вавілонца шалёна круціла налітымі крывёю вачыма і брыдка лаялася па-маскоўску.
    Пэўна, дзядзькава кніга каштавала немалых грошай, бо пан Літавор забраў яе ў свой паляўнічы пакой, дзе на сценах былі паразвешаныя ласіныя ды турыныя port, а ў дубовай шафцы леваруч дзвярэй заўсёды стаяў поўны штораніцы і пусты надвечар штоф з вішнёўкаю.
    Неяк стары Корсак, вярнуўшыся з Вільні, прывёз вучонага габрэя Гіршу, чалавека з сівымі пейсамі і маладымі вачыма. Гірша ўзяўся навучаць мяне нямецкай мове і лаціне. На той час мяне перахрысцілі ўжо ў рымскую веру, і з Домны я ператварылася ў Дамініку. Гірша і пачаў свае ўрокі лаціны з таго, што патлумачыў маё імя: Дамініка — значыць нядзеля. Пан Багуслаў пазней і зваць мяне так будзе — спадарыня Нядзелька.
    ' Гравюры.
    Мне споўнілася чатырнаццаць гадоў, і мае дабрадзеі Корсакі вырабілі паперы, што прымаюць мяне ў сям’ю на правах дачкі. Пані Мальгрэта пачала клапаціцца пра мае ўборы і сказала, што зробіць з мяне сапраўдную шляхцянку, якую не сорам будзе паказаць самому каралю і вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту.
    Юста нясе кубак гарачага духмянага віна. Налі сабе, Юста! Выпі за свайго Рыгора, што служыць у ваяводы Дарагастайскага.
    У нашых гаворках Юста, трымаючыся старога ліцвінскага звьічаю, аніколі не называе нарачонага на імя. Калі мужчына на вайне, лепей пакінуць ягонае імя адно ў думках, бо іначай ваяр пачуе яго ў небяспечную хвілю, азірнецца, забыўшыся на асцярогу, і спаткаецца са смерцю.
    Ну, Юста, каб куля мінала і шабля не брала!
    Віно грэе і трошкі кружыць голаў. Калі адкінуцца на падушкі і прымружыць вочы, зусім лёгка вярнуцца ў той дзень, як мы з панам Багуславам спаткаліся каля Вітаўтавых талерак. Так зваўся валун паблізу маёнтка. Там, на беразе возера, калісьці спыняўся палуднаваць гаспадар Вітаўт Кейстутавіч з войскам. Стуль нібыта і засталіся ў камені глыбокія ямкі-талеркі.
    Я любіла гуляць пры Вітаўтавых талерках — і малая, і калі падрасла. Там хораша было плесці вянкі з красак, або ўяўляць высокага дужага князя Вітаўта ў рыцарскім панцыры, або проста, схаваўшыся ад усяго свету, мроіць пра нешта такое, чаму ў чалавечай мове яшчэ няма наймення. Цёплыя дажджы напаўнялі каменныя талеркі вадой, і туды можна было пускаць апалонікаў і плямістых жабак. Або можна было проста глядзецца, як у люстэрка, хоць у тую пару такога люстэрка мне ўжо не хапала.
    За вясну і лета я дзівосна перамянілася. Грудкі нібы прачнуліся: выраслі, яблычна акругліліся і, як у Юдзі-
    фі з маёй кніжкі, прасіліся са шнуроўкі на волю. Клубам было цесна ў старых сукенках і андараках. Мая скура зрабілася ядвабнаю, а постаць як быццам да краёў налілася сокам.
    Уранні і ўвечары я зачынялася ў спачывальні на зашчапку і з усцешлівым недаверам разглядвала сваё новае цела ў срэбным люстэрку. Я любіла лашчыць яго рукамі, асцярожліва дакранаючыся да смочак і да пупка, у якім затаілася радзімка. Аднойчы рука слізганула ніжэй, туды, дзе пасля зімы з’явіўся густы светлы пушок, і яшчэ ніжэй, дзе было горача і вільготна і дзе звіло гняздо салодкае чаканне.
    Молячыся перад тым, як легчы ў ложак, я прасіла ў Дзевы Марыі спакойных і чыстых сноў, але і сны да мяне прыходзілі новыя, і ад іх я почасту прачыналася сярод ночы і ўжо не магла заснуць, пакуль пальцы самі сабой не апыналіся ў трапяткім міжножжы...
    Такою я была ў тое лета, калі адышоў у лепшы свет пан Літавор Корсак і з Італіі вярнуўся малады пан Багуслаў.
    Тады таксама канчаўся жнівень, але цёплы, з зарніцамі і зарападамі. У той дзень недзе ў пушчы за далёкім азёрным берагам спела, грукочучы невідочнымі жорнамі, навальніца. Яе начная папярэдніца да краёў наліла Вітаўтавы талеркі, і я раз-пораз пьірскала з іх сабе ў твар, каб змыць хваляванне, што не пакідала мяне ад самае раніцы.
    Калі я адыходзіла з дому, пан Багуслаў, скрыжаваўшы, паводле завядзёнкі, рукі на грудзях, глядзеў мне ўслед з адчыненага вакна. Ягоны позірк не адпускаў і цягнуўся па-над утравелаю сцежкай, нібы нітка з клубка ў маім кошыку.
    Я ведала, што па гэтай невідочнай нітцы ён пойдзе шукаць мяне і неадменна знойдзе.
    Прыхінуўшыся да нагрэтага сонцам валуна, я, здаецца, на хвіліну задрамала, а калі прахапілася, ён ужо
    стаяў насупроць у высокай траве сярод рамонкаў. Ён вельмі нагадваў князя Вітаўта з маіх мрояў, толькі заміж рыцарскага панцыра на ім была белая, як лебядзінае пяро ў яго на стале, расшпіленая на грудзях кашуля і нетутэйшыя шчыгульныя нагавіцы з зялёнага фаляндышу. Каб не разарвацца, маё сэрца падзялілася на безліч маленькіх сэрцаў, якія калаціліся ў розных кутках мае істоты, што была перапоўненая і сілаю і знямогай.
    Пан Багуслаў апусціўся побач на траву, узяў мяне за руку і сказаў заплюшчыць вочы. Далей усё адбывалася так, быццам перад маім высокім люстэркам, толькі мяне распраналі і лашчылі ўжо не мае, а мужчынскія рукі. Яны аднекуль ведалі, што смочкам даспадобы, калі іх трошачкі сціснуць. Яны хутка знайшлі схаваную ў пупку радзімку. Яны казыталі пушок унізе жывата і прабіраліся далей. А потым мяне пакінула разуменне таго, што адбываецца, бо цела траггіла ва ўладу ўжо не рук, а ягоных вуснаў, якія паўтаралі ўвесь шлях, пройдзены рукамі...
    У той дзень я стала пану Багуславу нявенчанай жонкаю.
    Дадому мы вярнуліся разам. Трапіўшьі пад навальнічную залеву, прамоклі да апошняй ніткі, і гэта дапамагло мне збольшага адолець сорам, хоць на вячэры я баялася сустрэцца вачыма і з панам Багуславам, і з пані Мальгрэтаю, якая, мне здавалася, усё чыста разумела, ды так яно, пэўна, і было.