• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля дзікага поля  Уладзімір Арлоў

    Ля дзікага поля

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 302с.
    Мінск 2010
    61.5 МБ
    Тамуў адпаведнасці з правалі паспалітымраздзела I, артыкула 3 Статута року 1588 абтакіх саліавольных купах строга апісанага, рупячыся, каб надалей падобнага не чынілася, прысуджаелі і зага'дваелі разбойнікаў Івана Карпача, Стэся Бочку, Васіля Ветра, Мікіту з Бароўкі, Івана Труса, Навума Буяна, Андрэя Костку, Васіля Пачаёнка і Васку Косціна жывых пасадзіць на палю; Івана Дакуку, Захарку Сямашку, Янку з Баранкова, Мікіту з Тупічына на шыбеніцы павесіць; Сымону Вароне, Ігнату Малунёнку, Івану Крывулю, Яну Галёнйы адсекчы галовы.
    Справа гэтая перад бурмістрамі, а таксама райцамі, лаўнікаліі іўсім магістраталі Крычаўскім вышэйпаліянёным бунтаўшчыкам і разбойнікам абвешчана і да кніг ліагдэбургскіх запісана року адувасаблення Сына Божага 1744, фебруарыя 22 дня.
    Дык ведайце, што за адзін дзень і дзве ночы да страты яго мосць князь Геранім Радзівіл сказаў мне:
    «Слухай, Карпач, а калі загадаю пяць тваіх сяброўбаламутаў памілаваць, тады мы з табой піва зварым?» Я адразу і не ўцяміў, які гандаль ён пачынае, а князь: «Ну добра, хочаш патаргавацца — бяры яшчэ трох». Сказаў, быццам кінуў мне гэтыя тры душы, як пэйсаты Лейба кідае на шалі тры селядцы ў сваёй краме пад ратушай. «Пяць і яшчэ тры. Роўна палова. Падумай, гарматнік».
    Даў мне князь ноч на роздум, і тая ноч сталася для мяне страшнейшаю за бітву пад Царковішчамі. Палкоўнік Пястжэцкі разбіў пад Царковішчамі нашую раць, але, далібог, там мне было лягчэй, бо там княжыя жаўнеры забівалі нас, а мы — жаўнераў, там, на полі, усё было проста, а тут мог я ўратаваць палову маіх пабрацімцаў, але дзеля гэтага мусіў асудзіць на пагібель другую палову, а яны ж таксама падымалі людзей на паўстанне, а цяпер кармілі са мною астрожных вошай і чакалі блізкае смерці.
    А было так. Адвячоркам, акурат Сымон Варона показку расказваў, як цыган спавядаўся, адчыніліся ў нашай каморы дзверьі, і той паручнік з крывым носам, што да нас прыстаўлены быў, з парога, быццам ерыхонская труба, раве: «Карпач, пся костка! Князь Геранім да сябе патрабуе!»
    Ну, я з пабрацімцамі на выпадак, калі ўжо на гэтым свеце не пабачымся, абняўся, і павялі мяне ў княжыя пакоі. У замку яшчэ нас нейкі шляхціч у даламане з лісінаю падбойкаю запыніў. Усё гразіўся, што хутка яны і самога Вашчылу зловяць і над валам за яйцы падвесяць, а потым у жаўнера паходню выхапіў і хацеў мне бараду падпаліць, але паручнік не даў — відаць, баяўся, што князь не пахваліць, калі ад мяне, нібыта ад смаленага вепрука, смярдзець будзе.
    Гаманіць са мною князь Геранім пачаў лагодна і не па-польску, а па-наску, па-беларусінску, і амаль не заікаўся, а значыцца, пад добраю чаркай быў — я
    ў гэтым, столькі гадоў сялянскія суплікі* да яго возячы, добра ўжо кеміў. Але ведаў я і тое, што клёку ў яго мосці віно ніколі не замуціць, хоць бы і цэлую балею выжлукціў.
    — Ну што, певень галагуцкі? — пытаецца. — Усё ты да мяне на гасціны ездзіў, а цяпер я да цябе заявіўся.
    А сам у чугаі з паўлінавымі пёрамі на канапцы сядзіць, а праўдзівей, не на канапцы, а, быццам кот, на каленях у выляжанкі сваёй прымайстрыўся. Кучаравая такая ды ўкормленая, бельмачкамі асавелымі на яго бліскае і ручкай па плеху гладзіць. Гады два, як я яго мосці не бачыў. Яшчэ і трыццаці князю не стукнула, а ўжо болей на старога, чымся на маладога, выдаваў. Плех на ўсю голаў, твар ці то ад віна, ці то ад хваробы якой, нібы сакавіцкі снег, раздруз, адно вочы тыя ж засталіся, гэткія гострыя, што, здаецца, парэзацца аб іх можна. He, думаю, не проста так князь паручніка па мяне паслаў.
    — Прыпазнілася твая мосць, — адказваю, — а то 6 ужо праз твае рэбры авечкі сена цягалі.
    А ён не гневаецца, а рагоча і дзеўку сваю ад задавалення шчыкае.
    — Складна кажаш, гарматнік! Люблю цябе за розум, далібог, люблю. А два разумныя чалавекі і старгавацца могуць, га? Да таго ж калі даўнія знаёмцы. A мы з табой, Карпач, ужо, пэўна, гадоў з дваццаць знаемся. 3 тае пары, як ты матачцы маёй незабыўнай першую супліку ад крычаўскіх мужыкоў прынёс. Ці памятаеш? Я, хоць і малы тады быў, добра цябе запомніў.
    — Гэта, — пытаюся, — калі твая княская мосць ката пад сталом душыла?
    — Вось-вось! — узрадаваўся. — А ты, жаласная душа, у мяне таго ката адабраў.
    Тут ад ягонае весялосці зло пачало мяне разбіраць.
    ' Скаргі.
    — Гэта, — кажу, — відаць, тады твая мосць на катах вучылася, каб потым людзей гэтак хапаць.
    А князь:
    — Ай, малойча, ай, люблю! I за розум люблю, і за смеласць!
    Я тады праз тое, што ніяк змікіціць не мог, куды ён гаворку верне, зусім зазлаваў.
    — А ведаеш, — пытаюся, — што таго разу, калі ты з ката дух выпусціў, я тваёй княскай мосці матку ў лапці абуў?
    Ну і распавёў, як насіў тую супліку на дзяржаўцаў* Валкавіцкіх. Тыя, скуралупы, за два гады з Крычаўскага староства сто тысяч злотых звыш інвентароў выбілі і сабе ў кішэню паклалі. Княгіня тады пры мне універсал да дзяржаўцаў пісала і дужа на іх гразілася. He ведала дабрадзейка наша, пгго вучыў я некалі ў брацкай школе трывій з квадрывіем", хоць і не давучыўся. Каб ведала, не тыцкала б у той універсал пальцам з пярсцёнкам, бо не гразьбу слала Валкавіцкім, а загадвала прыслаць ёй медавухі і журавінавага сочыва. Хацела мяне вакол пальца абкруціць, ды сама дулю з макам з’ела, таму што вазіў я потым ейны універсал па вёсках і чытаў не пра сочыва, а пра тое, што загадвае нам княгіня на бунт супроць дзяржаўцаў падымацца і пра тое ёй хутчэй адпісваць.
    Князь выслухаў і ажно нагамі затупаў:
    — Ай, малойча! Ай, матуля незабыўная!
    А тады раптам паважны зрабіўся і з каленяў у сваёй выляжанкі злез.
    — Досыць, — кажа, — гарматнік, a то за смешачкамі справу не зладзім. Што там пра цябе ў выраку напісана? На палю?
    — На палю, — адказваю.
    ’ Арандатараў.
    ” Цыклы навучальных дысцыплін у сярэднявечных беларускіх школах: трывій — граматыка, рыторыка, дыялектыка; квадрывій — арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка.
    — А не хочацца, мусіць, га?
    I яму, маўляў, таксама мяне на смерць пасылаць не хочацца. I нядорага ён у мяне за маю галаву папросіць. Сказаў і нешта са шкапіка цягне. Глянуў я, a гэта нібыта той сшытак, у які кушняроў сын Кузьма паводле Вашчылавага загаду ўсё пра нашае паўстанне запісваў.
    I праўда, разгарнуў князь сшытак і чытае: «Пісаў Кузьма, Стэсеў сын».
    — Ой, — крычыць, — ратуйце мяне! Як жа гэтыя крамзолі звацца будуць? Можа, Евангелле ад Кузьмы? Га-га-га! А хто тады за Хрыста быў? Васька Вашчыла? Чаму ж ён за вас на крыж не пайшоў? Добранькі Хрыстосік! Сам пяты падмазаў, а сваё дабро на Украіну яшчэ загадзя перавёз. Усё наадварот. Той за людзей смерць прыняў, а за гэтага вы прымеце.
    — He за яго прымем, — кажу, — а за тое, што волі хацелі. He было б Вашчылы, іншы знайшоўся 6.1 няхай твая мосць не блюзнерыць і Хрыста з Вашчылам не раўнуе. Чалавек гэты не святы і ў Бога не болей за нас з табой веруе, але што помніць яго даўжэй за тваю мосць будуць, тут я табе галаву на калодку пакласці магу. Дзеля гэтага Кузьма свой дыярыуш і пісаў, a праўдзівей, не дыярыуш, а гісторыю, 6о пісана яна на памятку ўнукам нашым.
    А князь зноў ад рогату заходзіцца:
    — Герадот новы знайшоўся! Га-га-га!
    Хто гэты Герадот быў, я не ведаў, хоць імя такое як быццам некалі і чуў. Таму пра Герадота я пярэчыць не стаў, але кажу:
    — Няхай твая мосць дужа не цешыцца, таму што Кузьма ў табары пад Царковішчамі сваю гісторыю яшчэ ў адзін сшытак спісаў, і ён цяпер разам з Кузьмою далёка.
    Радзівіл жа выскаляецца: не далей Кузьма за пекла, а што перапісаў — таксама яму, князю, на захаван-
    не пакінуў. I са шкапіка яшчэ адзін сшытак цягне. Зірнуў я: той самы, у рудых корках. Такая тады лютасць за сэрца ўзяла, што князь, як вочы на мяне падняў, так пістолю з-за пояса і выцягнуў.
    — Ой, — кажу, — прычакае твая мосць, калі Вашчыла вернецца.
    А ён пістолю ў руцэ круціць і:
    — Я, Карпач, хачу, каб і ты ягонага другога прышэсця дачакаўся. I цана мая танная. Гэтыя вось крамзолі, — на Кузьмовыя сшыткі ківае, — мы на посмех нашым нашчадкам схаваем, а ты новую гісторыю складзеш. Напішаш, як добра вам пад маёй уладаю жылося. А потым, маўляў, прыйшлі з-за кардона бунтаўнікі, а я вас, сірот, у міласэрнасці сваёй бараніў, і вы самі гэтых бунтаўнікоў закардонных маім жаўнерам лавіць і страляць памагалі. А року ад нараджэння Сына Божага 1744, напішаш, было ў месце Крычаўскім вялікае свята, бо пакараў князь Радзівіл разбойнікаў з памагатымі, а тых, хто за праўду стаяў, — усіх узнагародзіў. I ніколі вы ў такім шчасці не жылі, бо не бачыў яшчэ свет валадара мудрэйшага і справядлівейшага, ніж Геранім Радзівіл.
    А пасля, значыцца, я, Іван Карпач, імя сваё падпісаць мушу, каб і мяне побач з яго княскай мосцю гадоў праз трыста ці праз паўтысячы ўзгадвалі як чалавека да ягонай вяльможнасці набліжанага.
    Паслухаў я і кажу:
    — Няхай твая мосць выбачае, я ж з табой і сёння на адным полі сраць не сяду, а ты хочаш, каб праз трыста гадоў у цябе ў сябруках хадзіў.
    Ён жа як быццам слоў маіх і не чуе. Поўную, значыцца, ён мне волю, як перапішу, дае. Захачу — з усім скарбам у Масковію ад’ехаць магу, адпускае.
    — А што я там, — пытаюся, — не бачыў? Як той казаў, на Падоллю пірагі па коллю, а мы прыйшлі ды скулля знайшлі. Тут хоць лусту хлебную чым пры-
    саліць маем, а там у людзей і солі няма. Якога ліха мне туды падавацца, калі стуль да нас уцякаюць. Ды там, — кажу, — калі пра Пятрову дачку, што на троне сядзіць, ці пра немчыка, якога яна сабе на замену выпісала, калі пра іх слова не тое вымавіш, язык вырвуць і — у Сібір. А калі молішся не так, як патрыярх Нікан загадаў, дык цябе нават з магілы дастануць і сабакам на пажыву кінуць. Лепей ужо я ў сваю зямлю лягу, хоць і шмат на ёй поскудзі поўзае.
    Ды толькі князю мае словы, што сценцы гарох. Няволіць не будзе, адно каб Кузьмовы сшыткі перапісаў, а там, калі ў Масковію не хачу, магу пры яго мосці як у Бога за пазухай жыць.
    — Хочаш, — пытаецца, — кожную ноч новую дзеўку пасылаць буду? — У яго, маўляў, гарэм не горай, як у турэцкага падзішаха. А калі ахвота, і са шляхцянкамі пазабаўляцца можна.
    — Хочаш, яе хоць сёння бяры? — I на выляжанку сваю паказвае, а тая зубы прадае, бо, відаць, анічога па-наску не цяміць.
    Князь да яе як быццам па-нямецку загаварыў, і яна, сучка юрлівая, да яго цягнецца, не ведае, што ён хвілю таму мне яе аддаць хацеў. He разумеў я спярша, штб яны там гергеталі, аж раптам скрывілася гэтая немачка, нібыта ад благога паветра, і, чую, ужо на лаціне балбоча: маргарытас антэ поркас. Гэта значыць — перлы перад свіннямі сыпаць. Я, праўду сказаць, кнігу пасля школы ў руках трымаў нячаста, але з тузін розных лацінскіх прамудрасцей, што некалі нам манах Ясафат з базыльянаў на памяць вучыць загадваў, у галаве на ўсё жыццё зачапіліся. Ну, я глуздамі варухнуў і кажу: