• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля дзікага поля  Уладзімір Арлоў

    Ля дзікага поля

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 302с.
    Мінск 2010
    61.5 МБ
    не той, калі ў злачынцы адбіраюць свабоду ці жыццё, а той, калі ў яго, нунцыя, пад нагамі ляжыць зламаная воля ворага. Бо менавіта гэта і ёсць сапраўдная перамога.
    Нунцый адпіў глыток лекавага адвару. Трэба будзе ўзяць у Рым запас гэтых зёлак з дзікунскаю назвай «мядзведжыя вушкі». Ен выбраў са срэбнага спода з валоскімі арэхамі самы буйны і з хвіліну, як быццам нешта загадваючы, пазіраў на адмысловыя арэхавыя клешчыкі ў выглядзе пашчы дзіка. I раптам зрабіў імі няўлоўны рух, і звярыныя іклы зашчоўкнуліся.
    Арэх трапіўся поўны і прыемны на смак. Павольна жуючы, Кантэльмі падкінуў у камін бярозавых круглякоў і скасіў вока на гадзіннік. Яшчэ толькі палова на пятую. He, ён проста становіцца занадта падазроным. Відавочна, што ў яго сённяшняга госця і ў думках няма знарок пазніцца. Віною ўсяму жудасная гіпербарэйская завея.
    Ён ведае, што чалавек, коні якога зараз прабіваюцца праз сталічныя сумёты, у душы мае сябе за тутэйшага Цыцэрона. I — небеспадстаўна, іначай іхняй сустрэчы проста не было б. Трэба прыняць пад увагу і яго судовую практыку. Сорак пяць гадоў, болей, чым ён, Кантэльмі, пражыў на свеце. I потым, інстыгатар* — асоба свецкая, а для шляхецкіх паслоў, што берагуць свае прывілеі, як зрэнку вока, гэта вельмі важліва. О, з яго дапамогаю Кантэльмі падрыхтуе сойму выдатнага траянскага каня.
    Да чуйнага вуха нунцыя скрозь завыйныя ўздыхі ветру данёсся ледзь чутны перазвон шамкоў. Кантэльмі склаў далоні і, апусціўшы павекі, зашаптаў словы малітвы.
    У пакой бязгучным ценем слізгануў і застыў каля парога манах-служка. Адчуўшы яго прысутнасць, нунцый запытальна расплюшчыў вочы.
    ' Абвінаваўца.
    — Інстыгатар Вялікага Княства Літоўскага, бакалаўр філасофіі і вольных мастацтваў Сымон Куровіч.
    Кантэльмі няраз бачьіў інстыгатара на сойме, але ягоная постаць, нейкім дзівам уціснутая ў ласіны жупан з залатымі гафткамі, зноў уразіла нунцыя сваімі памерамі і дрымотнаю дужасцю. Гэты беларусін, якому ідзе сёмы дзесятак, сапраўдны мядзведзь. Гавораць, яшчэ летась ён адужаў на ловах свайго ляснога суродзіча.
    Куровіч прынік да рукі нунцьія мяккімі мокрымі губамі, і той адчуў змешанае пачуццё агіды і гордасці ад улады над такім волатам.
    У пакоі гусцела сутонне. Манах, з-пад сутаны ў якога ў тым месцы, дзе носяць корд, штосьці падазрона вытыркала, падышоў да вялікага масянжовага кандэлябра, але нунцый мяккім рухам спыніў яго.
    —	Нам не трэба святла, брат Джузэпе, — сказаў ён па-італьянску.
    Манах паставіў на нізкі столік два тонкія венецыянскія келіхі і срэбныя сподкі з разынкамі і цукатамі. У келіхі палілося густое і цёмнае, як кроў, віно.
    —	Пакінь нас, Джузэпе, і загадай, каб у дом нікога не пускалі.
    Кантэльмі трохі паспешліва паказаў госцю на крэсла насупроць, бо нунцыю здалося, што інстыгатар ужо сам ладзіўся сесці. Яны занадта высокай думкі пра сябе, гэтыя беларусіны, падумаў ён, слухаючы, як пад вялізным целам Куровіча жаласна рыпіць дубовае крэсла.
    —	Шмат чуў пра пана інстыгатара, — загаварыў нунцый, — і надзвычай усцешаны чаканым знаёмствам.
    Невялічкія гострыя вочы Куровіча паблісквалі насцярожана і хітра.
    —	I ўсё пачутае, — працягваў нунцый, — дазваляе з пэўнасцю сцвярджаць, што такі абаронца закону мог бы зрабіць гонар любой еўрапейскай дзяржаве. Най-
    больш адданьія прыхільнікі вашага юрыдычнага таленту параўноўваюць ваша красамоўства з цыцэронаўскім... Так-так, з цыцэронаўскім, — паўтарыў Кантэльмі, задаволена адзначаючы на льсняным голеным твары інстыгатара водсвет пацешанага самалюбства.
    — Ваша правялебнасць, у кожнага чалавека са становішчам ёсць свае лісліўцы...
    — Але з вуснаў нават няшчырых прыхільнікаў разумны чалавек пачуе больш праўды, чым з вуснаў адкрытых зласліўцаў, у якіх ёсць толькі чорны колер, — заўважыў нунцый. — Я прапаную падняць келіхі за вашы новыя» перамогі. Учора я пісаў пра вас яго святасці ў Рым...
    — Гэта вялікі гонар, ваша правялебнасць. — Высокі келіх цалкам схаваўся ў інстыгатаравай далоні. — Я губляюся ў здагадках, чым заслужыў яго...
    — Мы, слугі Божыя, прывыклі цаніць людзей не толькі за іх былыя ўчынкі. Мы зыходзім з таго, што найлепшая справа кожнага дагоднага Усявышняму чалавека — не ў мінульім, а ў будучым, гэтаксама як у будучым і найгоршае злачынства кожнага з ворагаў Хрыстовых. Да першых гэта будучыня павінна прыйсці, другіх неабходна як мага хутчэй пазбавіць яе.
    — Мне заўсёды здавалася, што царкву больш цікавіць другі выпадак, бо сказана ў Святым Пісанні: і пакараныя яны будуць за беззаконне сваё.
    — Вы разважаеце як юрыст... — Нунцый пагасіў у душы ўспышку ўквеленасці і, памачыўшы вусны ў духмяным віне, папягнуўся да сподка з разынкамі.
    У кутах загусла цемра. Пошугі полымя выхоплівалі з яе мудрагелістыя ўзоры на завешаных усходнімі дыванамі сценах.
    — Буду з вамі шчыры. Рым вельмі занепакоены вальнадумствам, якое ўгнездавалася ў вашай краіне. Небяспечна памыляўся яшчэ ваш вучоны друкар Скарына. Дарэчьі, святой царкве дагэтуль дакладна не-
    вядома, да якой канфесіі ён сябе далучаў. Mala herba cito crescit*. Пан інстыгатар, безумоўна, ведае і пра Сымона Буднага, які загубіў сваю душу, насмеліўшыся крытыкаваць Новы Запавет. Яшчэ сто гадоў таму ў дыспуце з прадстаўнікамі ордэна ў Полацку ён абараняў тэзіс, што душа памірае разам з целам і няма ні раю, ні пекла. Я ўпэўнены, ён даўно пераканаўся ў адваротным. Наш Збавіцель літасцівы, але я ўсё ж цешу сябе надзеяй, што там, дзе знаходзіцца цяпер гэты ерэтык, ён сустрэўся і са Скарынам, і з Цяпінскім, і з многімі іншымі...
    Застылы, як манумент чалавечае магутнасці, інстыгатар нарэшце паварушыўся.
    — Дазвольце зазначыць, ваша правялебнасць, што зараза вальнадумства закранула ўсе хрысціянскія краіны. Дастаткова згадаць вашых суайчыннікаў Джардана Бруна і Ваніні**...
    Нунцый тонка ўсміхнуўся:
    — Але мы бязлітасна вырываем куколь з нашае нівы, а ў вас ён квітнее.
    Куровіч у згодзе нахіліў голаў.
    Полымя ў каміне ачахла, чырвонае вуголле пакрылася мройнай чорнаю плеўкай. У пакоі зрабілася зусім цёмна. Змрок праглынуў укрыжаванага Хрыста на сцяне.
    — Я хацеў пагутарыць з вамі, пан інстыгатар, аб справе шляхціча Казіміра Лышчынскага... — Тут нунцый загаварыў шэптам, які амаль патанаў у голасе завеі...
    2
    Позіркі сотняў вачэй сышліся ў адной кропцы. Адны глядзелі з прагнаю ці ленаватаю цікавасцю, другія — са іпкадобаю і яскай спагады, трэція — найболып
    ' Дрэнная трава хутка расце (мц.\
    " Джуліо Ваніні — італьянскі філосаф-атэіст. У 1619 г. быў спалены на воппшчы.
    людзі ў сутанах — з непрытоенай нянавісцю. Вочы многіх імкнуліся сустрэцца з ягонымі, ды пагляд чалавека ў шляхецкім адзенні, якога вялі па праходзе да ганебнай лавы, быў скіраваны некуды вышэй мора галоў. Чалавек быў паджылы, высокі, але згорблены, з зусім белымі пасмамі ў даўгіх жарых валасах. Яго выцягнуты бледны твар з запалымі вачыма нёс адбітак пакуты і адлучанасці, аднак трымаўся ён з такой годнасцю, што выглядаў не падсудным, а адным з паважных паслоў сойма.
    Свецкія паслы, не кажучы ўжо аб духоўных, не раз і не два чулі яго імя. Гэта той самы берасцейскі падсудак Лышчынскі, справа якога вынесена сёння на разгляд. Нават няўтомным прыхільнікам Бахуса, што ўвесь вольны ад дзяржаўных абавязкаў час не вылазяць з-за хмяльных сталоў, вядома, што ліфляндскі біскуп Паплаўскі прызначаны надзвычайным суддзёй. Яму даручана дапытаць падсудка, вывучыць ягоныя пісанні і вынесці прысуд. Кажуць, гэты Лышчынскі несамавіты блюзнер і бязбожнік, якіх свет не бачыў, але тое ўжо справа дзесятая. Царква судзіць свабоднага шляхціча! Замах на святыя вольнасці высакароднага стану!
    З’яўленне надзвычайнага суддзі на подыуме сойм сустрэў зацятым маўчаннем. Пасля першых слоў дэкларацыі з прысудам маўчанне зрабілася наструненапагрозлівым. I раптам зала выбухнула голасам.
    — Такім чынам, памянёны Лышчынскі з’яўляецца ворагам Бога і прыроды! — намогся перакрыць паслоў Паплаўскі, але зычны біскупаў голас знік у абураным крыку, як зацягнутая ў вір трэска.
    У момант вока паважны сойм ператварыўся ў местачковы кірмаш. Першыя паўскоквалі з месцаў паслы Вялікага Княства. Нейкі кажанаваты, чырванашчокі і віславусы шляхціч у зялёным каптане ўзлез на лаву і фальцэтам выгукнуў:
    — 3 якіх часоў сутаннікі шляхту судзяць? Патрабуем новага разбору!
    — Новага разбору! — нібы сурмы на ловах, зараўлі дзесяткі два загартаваных у соймавых баталіях глотак.
    Свецкія паслы Кароны ўхвальна гулі. Паднялася ўся пасольская палата. Сябры сената ўстурбавана перагаворваліся. Спакойнымі сярод гэтай буры выдавалі двое — чалавек на лаве падсудных і папскі нунцый. Праўда, смуглявы твар Кантэльмі ледзь улоўна пабялеў: нават ён не прадбачыў такой аднадушнасці. Цёмны румянец вярнуўся на яго шчокі, калі на подыуме вырасла велічная постаць інстыгатара Куровіча. Па зале нібыта пакаціліся нябачныя хвалі, і кожная прымушала аціхнуць яшчэ некалькі тузінаў ратоў.
    — Плач, залівайся слязьмі, мая няшчасная Айчына! — Куровіч узняў рукі ўгору. — Куколь, кінуты на нявінную зямлю д’яблам, даў багатыя ўсходы! Плач, мая Айчына, ты нарадзіла пачварнага вылюдка і таму вартая гэтых слёз!
    Інстыгатар узвысіў голас, але нязвычны пачатак прамовы і без таго ўсталяваў у зале і, здавалася, ва ўсім палацы звонкую вусціш. Недзе ў далёкім пакоі біў гадзіннік, і ў яго прыцішаных ударах чулася штосьці жудліва-няўмольнае.
    — Сваім ілжывым пяром, — цяжка, як камяні, падалі ў цішыню словы інстыгатара, — ён спісаў цэлыя тамы, у якіх даводзіў, што няма Бога ні на небе, ні на зямлі. Як і ўласціва найміту д’ябла, ён пісаў іх пакрыёма, тоячыся ад людзей у начным мораку. Але ён забыў, якія ахвярныя слугі ёсць у нашага Збавіцеля. Рупнасцю аднаго з іх следства мае пятнаццаць сшыткаў трактата пад назваю, якую адмаўляецца вымавіць язык хрысціяніна. Гэтая кніга, дзе сабраныя злачынныя выказванні розных аўтараў і заморскіх філосафаў, называецца... — Куровіч умела вытрымаў паўзу. — Яна называецца «Аб неіснаванні Бога».
    Па зале праляцеў шолах. Нунцый знайшоў вачыма віславусага шляхціча ў зялёным каптане. Той сядзеў, унурыўшы голаў у плечы. Кантэльмі малітоўна склаў рукі на каленях і ўзняў позірк да плафона.
    — Апроч трактата, які можна параўнаць толькі з вялізным кублом аспідаў, мы маем вось гэтую, узятую з бібліятэкі бязбожніка, кнігу. — Інстыгатар з грымасаю гідлівасці паказаў на том, які ляжаў на стальцы поруч з ім. — На палях кнігі рукою Лышчынскага накрэслены словы, што з абурэннем адрынае кожнае богабаязнае сэрца. — Куровіч так, быццам страшыўся апячыся, узяў кнігу і, трымаючы яе ў адстаўленай руцэ, прачытаў: «Значыць, Бога няма...»