• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля дзікага поля  Уладзімір Арлоў

    Ля дзікага поля

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 302с.
    Мінск 2010
    61.5 МБ
    — Ваша правялебнасць, мне здаецца, сярод нас сапраўды ёсць служка Вельзевула...
    У нунцыя адхлынула ад твару кроў.
    ' Ігнацы Лаёла — заснавальнік Ордэна езуітау. Лышчынскі цьггуе «Духоўныя практыкаванні» Лаёлы, дзе выкладаліся прынцыпы паводзін сяброў ордэна.
    — Вы забываеце, што святая царква мае сродкі развязаць язык самым зацятым!
    Зняволены ўстаў.
    — Наша шляхта можа аддаць галасы за вогнішча, але свае прывілеі яна будзе бараніць да апошняга. Шляхціча не выдадуць на катаванне. Нават калі ад яго пахне серай, — стамлёна скончыў ён.
    — Запомніце... — прасычэў нунцый. — У вас быў адзіны шанец. Вас спаляць...
    — Прынамсі, на колькі хвілін можна будзе сагрэцца.
    — Вы... вы... — задыхнуўся Кантэльмі і раптам з бяссілай злосцю на сябе самога зразумеў, што разам з нянавісцю ён насуперак сваей волі адчувае да Лышчынскага і нешта зусім іншае.
    Няўжо ён гутарыў з бязбожнікам не толькі дзеля справы ордэна, няўжо ў словах пра выратаванне быў хоць драбок праўды? — хутаючыся ў футра, думаў нунцый па дарозе дамоў. — Няўжо атэіст атрымаў над ім, прадстаўніком папы, нейкую ўладу? He, гэта немагчыма...
    4
    — Расследаваўшы справу Казіміра Лышчынскага, абвінавачанага шляхцічам Бжоскам з шасцю сведкамі, роўнымі яму паходжаннем, мы пераканаліся, што абвінавачаны заслужыў больш суровае пакаранне, чым за крымінальныя злачынствы, і вынеслі наступны прысуд... — Голас маршалка гучыць урачыста, амаль узнёсла. — Напісаныя Лышчьшскім бязбожныя лісты аддаць агню пры выканаўцы правасуддзя ў яго правай руцэ на эшафоце, самога ж абвінавачанага спаліць і ператварыць у попел. Маёмасць канфіскаваць, падзяліўшы напалам паміж даказчыкам і скарбам. Будынак, у якім асуджаны тварыў ганебныя пісанні, разбурыць як прытулак вар’ята. Зямля яго маёнтка павінна навечна застацца пустэльнай і бяс-
    плоднай... Апавешчана року ад нараджэння Божага 1689, месяца марца, 28 дня...
    Нунцый нібы зноў чуе, як на ўчарашняй сесіі сойма напышлівы маршалак Радзівіл чытае каралеўскі дэкрэт. Бязбожнік на лаве падсудных слухае прысуд не проста спакойна, а нават з нейкаю веліччу, і ён, Кантэльмі, зноў трапляе ў палон ужо знаёмай бяссілай зласлівасці...
    Увесь сённяшні дзень ён змагаўся з хваравітым жаданнем яшчэ раз убачыць асуджанага, гутарыць з ім. Дзеля чаго? Каб хоць на хвілю зноў згледзець у яго ў вачах страх? Кантэльмі не здолеў бы адказаць з пэўнасцю і недзе ў глыбіні душы баяўся сустрэчы, але вазок ужо калываецца на выбоінах, а ў памяці чамусьці ажывае цырымонія ў касцёле святога Яна.
    Лышчынскі ўслед за гэтым ліфляндскім вепруком Паплаўскім паўтарае словы адрачэння... Абрад адпушчэння грахоў — лёгкія ўдары лазінаю па аголенай спіне ерэтыка... Задаволеныя твары біскупаў. Цікаўнасць і тое ж задавальненне ў позірках караля і каралевы. I адзін ён, Кантэльмі, не адчувае сябе пераможцам.
    Ен дагэтуль б’ецца над загадкаю: чаму Лышчынскі згадзіўся на адрачэнне? Ненадоўга заснула яго воля? Ці мо спадзяваўся на выратаванне? Тады, тры тыдні таму, прыняты прысуд яшчэ трымалі ў таямніцы. He, ён не мог не ўсведамляць, што ягоны лёс вырашаны. А можа, у той дзень, у касцёле святога Яна, яго пакора была ўдаванаю, можа, адракаючыся ад сваіх злачынных памылак, ён адно здзекаваўся з усіх і з яго, прадстаўніка папы? Гэты чалавек здатны і на такое. Нездарма кіеўскі біскуп Залускі кажа, што ў Лышчынскага адамантавае'сэрца. Той самы Залускі, які запатрабаваў у сваёй прамове пакарання смерцю...
    Вось і змрачнаватыя муры кляштара, дзе бязбожнік сустрэне апошняе світанне. Выходзячы з ваз-
    ’ Алмазнае (старабел.).
    ка, нунцый падняў вочы ўгору. Вакол крыжоў, уваткнутых у каламутнае звечарэлае неба, кружлялі гракі, і чорныя птушкі знячэўку ўявіліся Кантэльмі вялікімі хлапякамі попелу.
    I зноў цяжкія, акутыя жалезнымі пасамі дубовыя дзверы, і зноў стыласць вязніцы і прыгорбленая постаць чалавека на тапчане.
    — А я чакаў вас, ваша правялебнасць. Я ведаў, што вы прыйдзеце, — першы падаў голас Лышчынскі. — Спакусліва паназіраць, як паводзіць сябе за дзень да страты асуджаны?
    — У мяне іншыя мэты...
    — О, даруйце, ваша правялебнасць. Я зусім забыў. Вы, вядома, зноў вырашылі шчыра дапамагчы мне.
    — Але. Мне здаецца, чалавеку заўсёды лягчэй развітвацца з гэтым светам, маючы хоць іскрынку спадзявання на літасць Збавіцеля. — Нунцый перажагнаўся. — Я гатовы прыняць споведзь...
    — Ці не ўважае ваша правялебнасць, што з самага пачатку размова становіцца марнай?
    Які сарказм у гэтай усмешцы і пасаку шнара! Але ў яго, нунцыя, ёсць яшчэ адзін сродак прымусіць бязбожніка пахіснуцца.
    — У такім разе, — Кантэльмі пазіраў на бурштынавыя пацеркі ў сваіх руках, — я паведамлю вам цікавую навіну. Сярод паслоў сойма мы знайшлі аднаго з вучняў і паслядоўнікаў пана філосафа... Памятаеце Мацея з Ружанаў, вашага сябра па калегіуму і акадэміі? Ён у нас у руках...
    Нунцый кінуў маланкавы позірк на асуджанага. У вачах у таго было балючае хваляванне.
    — Ён у нашых руках, — унікліва казаў нунцый, цяпер пазіраючы Лышчынскаму проста ў вочы, — але вы не павінны трывожыцца за лёс сябра. Ордэн нічым не дасць яму зразумець, што мы ведаем аб яго злачынствах перад Богам. Безумоўна, да канца дзён ён
    будзе пад таемным наглядам, аднак мы вырашылі пакінуць яго на волі. Мы вырашылі так пасля соймавага збору галасоў. Мацей выказаўся за ваша спаленне...
    О, я бачу ў вас на твары боль... — Голас нунцыя гучаў роўна, у ім нельга было пачуць ні каліва радасці. — Але ж Мацей будзе жыць, па сутнасці, дзякуючы вам. Нявызнаныя шляхі Божыя...
    — Мне здаецца, я пачынаю разумець, чаму вы прыйшлі зноў, ваша правялебнасць... Аднак ці не замалая цана — перамога над чалавекам, жыццё якога, паводле вашых слоў, скончыцца марна, як жыццё матылька ў полымі свечкі ?
    — Вы яшчэ сумняваецеся ў гэтым? — спытаў нунцый, уражаны праніклівасцю асуджанага. — Сёння кат спаліў усе вашы творы. Што цяпер застанецца пасля вас?
    — Я адкажу вам, — памаўчаўшы, прамовіў Лышчынскі. — Нядаўна мне прысніўся незвычайны сон. Напэўна, такія сны і бываюць усяго раз у жыцці... Я лётаў. Уцёк ад хатняга настаўніка лаціны, бег па цёплай зялёнай сцежцы і раптам — паляцеў...
    Вочы зняволенага глядзелі ўжо не на нунцыя, a скрозь яго.
    — Унізе маёнтак, нашы ліпы, куст каліны на раздарожжы, а я лячу ўсё далей і... — Вязень нечакана асекся і працягваў ужо зусім іначай: — Дык вось, ваша правялебнасць, пасля смерці кожнага чалавека застаюцца яго зямля і яго народ. I яны, а не ваш ордэн, вырашаюць, як чалавек пражыў адмеранае яму і чаго вартае яго жьіццё.
    — Народ... He будзьце наіўным, пан філосаф. Ваш народ ужо напалову забыўся, хто ён. Усе заклапочаныя адно тым, каб набіць чэрава. Пройдзе яшчэ гадоў сто, і ваш народ знікне, растворыцца ў больш цывілізаваным...
    — Маю зямлю шмат хто хацеў скарыць. Адны, бясспрэчна, з дазволу і ў імя вашага бога, мячамі адбіралі ў яе людзей жыцці. Другія, разумнейшыя, атручвалі
    золатам і прыгожымі ліслівымі словамі душу і розум яе лепшых сыноў. Але мая зямля заўсёды падымалася, і яна яшчэ выпрастаецца, каб скінуць са сваіх рамёнаў усю набрыдзь, у тым ліку і такіх шчырых сяброў, як вы, ваша правялебнасць. Вось чаму ў мяне, асуджанага бязбожніка, які заўтра памрэ, няма зайздрасці да вас.
    Па-ранейшаму размерана крапала са столі, па-ранейшаму трымцелі агеньчыкі свечак, але нунцыю здалося, што ў вязніцы нешта зыначылася. У яго мільганула вар’яцкая думка, што гэта не Лышчынскі, а ён чакае пакарання смерцю, што гэта яму чыталі ўчора прысуд. Няўжо ён не памыляецца, бачачы ў запалых гарачкавых вачах насупраць шкадобу?
    На нунцыя раптам навалілася тупая стома, якая заглушыла нават боль у хворай нырцы. Ён цяжка падняўся і моўчкі рушыў да дзвярэй, аднак шматгадовая звычка пакідаць апошняе слова за сабой спыніла яго.
    — Кароль замяніў вогнішча на адсячэнне галавы, — сказаў ён цераз плячо.
    Лышчьінскі кпліва ўсміхнуўся:
    — Калі ў вас будзе нагода, перадайце манарху, што я заўсёды лічыў яго надзвычай высакародным чалавекам.
    5
    За ліловымі ўзорыстымі шыбамі згусае сутонне. Канец сакавіка. У Рыме і па ўсім Лацыо цвітуць сады, а тут яшчэ падае снег. Кроў на снезе... Калі гэта ён бачыў кроў на снезе?.. Перад Калядамі, на каралеўскім паляванні ў лясах пад Берасцем. Пад Берасцем, дзесьці там, адкуль гэты бязбожнік... На бялюткім снегавым палатне расплывалася з-пад забітага зубра вялікая пунсовая пляма. А чалавечая кроў? Снег ішоў усю ноч, значыць, эшафот таксама быў белы-белы...
    Нунцый сядзіць у сваім кабінеце за сталом з багатым атрамантавым прыборам. У крылах вычварнай
    пазлачонай птушкі тырчаць загостраныя лебядзіныя пёры, і полымя каміна кладзе на іх чырвоны водцень. Ці не таму ён марудзіць брацца за пяро? Якая недарэчная чуллівасць!
    Ен устае і падыходзіць да вакна. Сёння той чаканы дзень, калі ён нарэшце паведаміць папу, што правасуддзе здзейснілася. А на душы, як і раней, звыклы ўжо верад, ад якога не памагае малітва. Можа, ва ўсім вінаватая яго хвароба, з надзеяй думае нунцый. А калі і не, дык вось зараз ён павернецца, зараз загаворыць Джузэпе, які маўкліва чакае ўжо цэлую хвіліну, і павінна прыйсці вызваленне ад гэтага цяжару. Ён проста выкрасліць бязбожніка з памяці.
    — Ну? — патрабавальна кажа нунцый, па-ранейшаму стоячы спінай да слугі.
    — Ваша правялебнасць, прысуд выкананы.
    — Кажы...
    — На пляцы Старога рынку кат сцяў яму галаву, — крыху здзіўлена працягвае Джузэпе. — Цела вывезлі за горад і спалілі. Попелам стрэлілі з гарматьі.
    — Як ён сустрэў смерць? — пытае нунцый, марна шукаючы ў душы нейкую палёгку.
    — 3 годнасцю і паказаў сябе цалкам падрыхтаваным да яе, ваша правялебнасць.
    — Ты можаш ісці.
    Манах марудзіць.
    — Што яшчэ, Джузэпе?
    — Да вас інстыгатар Вялікага Княства Літоўскага Куровіч.
    — Скажы, што мяне няма дома, — з несхаваным раздражненнем гаворыць нунцый і, хутка справіўшыся з сабой, ужо разважна дадае: — He, лепей скажы, што пішу тэрміновае пасланне ў Рым. Перадай інстыгатару, што я чакаю яго заўтра.
    Міласць князя Гераніма
    Мм, урад Крычаўскай ліагдэбургіі, выслухаўшы абодва бакі, вызначьйі, што вышэйпаліянёныя верхаводы чатыры гады цэлыя воласці бунтавалі, арданансаў яснавяльліожнага князя Радзівіла не прызнавалі, а губернатараў і пастаўленых іліі па фальварках падстарастаў выганялі, білі і мардавалі, ліаетнасць іхнюю рабавалі і сабе на пажытак забіралі і нарэшце налюдзей пана свайго літасцівага яголіосйі князя Гераніма Радзівіла, падчашагаВялікага Княства Аітоўскага, двойчы, пад Крычавалі і пад Царковішчаліі, са зброяй у руках выступіць наважыліся.