Ля дзікага поля
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 302с.
Мінск 2010
А ён — актор, падумаў нунцый і пашкадаваў, што ў лісце ў Рым нельга будзе перадаць усіх адценняў прамовы. Ён перавёў позірк на падсуднага і прыкмеціў, што твар у Лышчынскага з адлучанага стаў засяроджаным. Цяпер ён адбіваў напружаную працу думкі, і ад гэтага адкрыцця павеяла лёгкаю трывогай.
— Хіба можам мы, — грымеў далей Куровіч, — назваць хрысціянінам і грамадзянінам чалавека, што лічыць Святое Пісанне зборам казак і паданняў, а шаноўных багасловаў называе рамеснікамі пустазвонства, паўзучымі змеямі і слепакамі, якія ашукваюць, гаворачы, што бачаць у цемры?..
Сёй-той са шляхцічаў, асабліва паміж беларусінаў і жмудзінаў, хаваючы ў рукаў усмешку, штурхаў пад бок суседа. Лавы з духоўнымі пасламі незадаволена загудзелі: ці не занадта далёка сягае красамоўства пана інстыгатара?
А мой мядзведзь не такі просты, больш з ухвалаю, чым з раздражненнем, зазначыў Кантэльмі. Але яго ўсё мацней займаў падсудны, які ўважліва слухаў прамоўцу і разам з тым вачыма як быццам шукаў кагосьці ў зале. Нунцый дорага даў бы, каб даведацца, аб чым думае зараз гэты чалавек. Адкуль такі спа-
кой? Пакора лёсу? А мо ён падрыхтаваўся бараніць сваё жыццё, бо не можа не разумець, што тут пахне самай жорсткаю карай? Ен, Кантэльмі, гатовы прысягнуць, што бязбожнік нешта наважыў.
Нунцый злавіў сябе на тым, што ад хвалявання пачаў пастукваць пальцамі па поручні. Маленькія вярэдлівыя іголкі ўваткнуліся глыбей.
— ...Заміж парадку, самім Панам Богам усталяванага ў выглядзе грамадскіх станаў, уладаў і каралеўстваў, ён хацеў мець свет без правіцеля, народы без валадароў, а капітоліі без суддзі...
Лёгкім рухам пляча Куровіч скінуў долу бабровую мантыю і карцінна падняў магутную, як паліца, руку.
— Я абвінавачваю яго ў тым, што на 265 старонках свайго трактата ён насмеліўся паказаць Бога як няіснае стварэнне фантазіі і зрынуў яго з недасяжнай вышыні, прыпісаўшы кіраванне зямлёй і небам натуральнай прыродзе. Самога ж Пана Бога ён назваў выдумкай і хімерай, якая не мае рэальнага быцця. Страшнае злачынства вымагае страшнага пакарання. Dixi*.
I зноў у запанавалай цішы недзе далёка ўпалі глухія ўдары гадзінніка.
— Шляхціч Лышчынскі! — прагучаў голас маршалка. — Зараз вам будуць паказаны паперы, якія высокі сойм мае падставы лічыць вашымі.
Зноў сотні позіркаў спыніліся на чалавеку з ганебнай лавы, але цяпер спагада і шкадаванне адных былі прытоеныя, а нянавісць другіх вырасла настолькі, што нібыта пачала разлівацца ў паветры.
Падсудны неяк беражліва паклаў далоні на стос сшыткаў у скураных вокладках і з хвіліну заставаўся нерухомы. Затым асцярожна перагарнуў некалькі старонак.
— Шляхціч Лышчынскі! Ці прызнаяце вы гэтыя паперы сваімі?
* Я сказаў (лац.\
Падсудны, скрыжаваўшы рукі на грудзях, з годнасцю выпрастаўся.
— Прызнаю, — сказаў ён у застылую ў чаканні залу. Падобны на пошум дрэў пад ветрам гоман не паспеў аціхнуць, як Лышчынскі загаварыў зноў:
— Але хачу паведаміць высокаму сойму, — нунцый увесь падаўся наперад, — што сабраныя тут думкі я збіраўся абвергнуць у другой частцы трактата, якую маю намер напісаць, каб даць у ёй новыя доказы існасці Хрыста...
Знячэўлены гэткім паваротам справы маршалак ударыў у гонг.
3 соймавых лаваў з ліцвінскай шляхтай пачуліся выгукі:
— Няхай кажа! Праца шляхціча!
— Паслы высокага сойма, — абвясціў маршалак, — выслухаюць вашы доказы.
3
— Ты можаш ісці, брат Джузэпе.
Кантэльмі адкінуў нагалоўнік простай манаскай сутаны. Тонкія малакроўныя вусны нунцыя ўсміхаліся зычліва і крыху па-змоўніцку.
Ен упершыню бачыў гэтага чалавека так блізка. Цёмныя правалы вачніц, злямчаныя валасы. Невялікі шнар над левым куточкам вуснаў. «Вызначыўся ў турэцкую кампанію, — узбег на памяць запіс у блакітнай кнізе. — Браў удзел у кампаніях маскоўскай і шведскай...» Зашмальцаваныя рукавы некалі багатага кунтуша. Пяцьдзесят пяць гадоў, а выдае цяпер на ўсе семдзесят. I зноў гэты спакой на твары. На што ён спадзяецца?
— Паверце, — мякка прамовіў Кантэльмі, — мой візіт выкліканы шчырым імкненнем дапамагчы вам. Ваша права сумнявацца ў маіх словах, але, застаўшыся з вамі сам-насам, я нават рызыкуто.
— Чым? — у вачах у Лышчынскага загарэліся жарынкі кплівае цікавасці.
— На духоўную асобу, якая без сведкаў гутарыць са слугой д’ябла, незалежна ад яе сану падае цень падазрэння...
— Як вы сказалі ? Са слугой д’ябла? — Лышчынскі голасна засмяяўся, і нунцыя непрыемна ўразіла, што смех не быў удаваны. — Ваша правялебнасць, я магу пайсці ў заклад на мой маёнтак пад Берасцем, што вы самі не вельмі верыце ва ўсіх гэтых слуг д’ябла і ў самога анёла-адступніка, калі не сказаць больш... Няўжо вы меркавалі пачуць тут серны смурод?
Нунцый на імгненне сумеўся.
— Я разумею, доўгія месяцы зняволення...
— Незаконнага зняволення, ваша правялебнасць...
— ...не могуць не накласці адбітку на паводзіны і словы чалавека, — непарушна працягваў нунцый. — Але ваш розум варты таго, каб дараваць вам гэты... як у вас кажуць?.. выбрык.
Зыркія язычкі свечак затрымцелі, сцены вязніцы дыхнулі зімовай стыласцю. У куце, там, дзе стаяў тапчан, засланы тонкай шэраю посцілкай, размерана крапала з невысокіх, чорных ад куродыму скляпенняў. Кантэльмі прыслухаўся да хворай ныркі і шчытней захінуў сутану. Ад шчыліны ў сцяне поўз па падлозе белы пасак снегу.
— Цаню ваш учарашні ход. Ненапісаная частка трактата, дзе будуць абвергнуты высновы першай... Ардынарны розум на такое не здатны. Аднак вашы новыя доказы існавання Госпада выглядаюць... не зусім пераканаўчымі. Зрэшты, магчыма, я проста не ўсё як след зразумеў. Згадзіцеся, на сойме было даволі шумна...
Вязень дапытліва паглядзеў нунцыю ў вочы, але Кантэльмі ганарыўся тым, што мог вытрымаць любы позірк.
— Я сказаў, — трохі нервова загаварыў Лышчынскі, што ў кожным родзе істот ёсць найбольш дасканалая. У Сусвеце найдасканалейшым і найважлівейшым з’яўляецца Сонца, у свеце жывёл — чалавек, а сярод разумных стварэнняў самая дасканалая істота — Бог.
— Вельмі, вельмі цікава. Але, прабачце, — вочы ў нунцыя металёва бліснулі, — вашы доказы, па сутнасці, з’яўляюцца нечым зусім процілеглым. Са слоў пана філосафа вынікае, што ён прымае небяспечную і асуджаную царквой тэорыю Мікалая Каперніка і ставіць Сонца ў цэнтр Сусвету, хаця бясспрэчна, што яго цэнтр — найдасканалейшая Зямля, населеная створанымі на вобраз і падабенства Божае людзьмі. Далей вы сцвярджаеце, што чалавек — найвышэйшая жывёліна. Ці не сведчыць гэта пра сумненні ў тым, што Адама і Еву стварыў Бог? Відаць, пан філосаф занадта старанна вывучаў сачыненні Арыстоцеля. Той, як вядома, лічыў, што людзі мусяць выводзіць сваю генеалогію ад малпаў. Ці можна ўявіць што-небудзь больш бязглуздае і недарэчнае? А чаго варты ваш трэці доказ, які зводзіць Госпада нашага да ўзроўню анёлаў і самога грэшнага чалавека!
— Заўважце, — сумна сказаў нунцый пасля цяглай пярэрвы, — не выключана, што мае словы не зусім адпавядаюць маім уласным поглядам. Але гэта пазіцыя царквы. — Ён узняў угару палец. — Паўтараю: царквы! На маёй радзіме, а таксама ў многіх іншых хрысціянскіх краінах любога з вашых доказаў было 6 дастаткова, каб адправіць чалавека на аўтадафэ. Вы хацелі абараніць сябе, але толькі пагоршылі сваё становішча.
— Я ведаю, — спакойна адказаў Лышчынскі, — што інквізітары паслалі на вогнішча мільёны людзей і праз менш важкія прычыны. На шчасце, на маёй радзіме інквізіцыя скасаваная яшчэ дзвесце гадоў таму*. Мяр-
’ Уведзеная ў 1436 г. у Вялікім Княсгве Літоўскім інквізіцыя праз 43 гады была зліквідаваная.
куйце самі, ваша правялебнасць, у каго ў гэтым сэнсе большыя падставы ганарыцца радзімай.
Усмешку вязня падаўжаў шнар, і ад гэтага яна выдавала яшчэ больш саркастычнаю. Кантэльмі адчуў, як хворую нырку ўтнула новая іголка.
— Вам пагражае вогнішча... — нягучна вымавіў нунцый.
Страх! Хай толькі адно імгненне, але ён бачыў на твары ў гэтага чалавека страх!
— Вашы біскупы настойваюць менавіта на такім пакаранні. Баюся, што пасля прамовы інстыгатара Куровіча...
Белы снегавы пасак на падлозе пачаў ператварацца ў невялічкі сумёт. У вязніцы зрабілася зусім зімна. Са скляпенняў ужо не крапала.
— Вы кажаце, вогнішча... — Лышчынскі паднёс азяблыя рукі да кандэлябра. — Вы верыце ў тое, што, спаліўшы чалавека, можна спаліць думкі, якімі ён набліжаўся да ісціны?
— Папера нядрэнна гарыць...
I зноў на бледным твары мільгануў страх. Зараз, падумаў нунцый, зараз!
— Заклінаю вас паверыць, я ваш сябра, — усхвалявана загаварыў ён. — Я хачу выратаваць вас. Я хачу выратаваць ваш трактат. Ен патрэбны будучым пакаленням. Вы будзеце жыць і атрымліваць ад жыцця ўсе яго асалоды... У вас будзе магчымасць пісаць кнігі...
На твары ў Лышчынскага змагаліся недавер і надзея.
— Вы павінны толькі... Гэта адзінае выйсце... Вы павінны... дзеля будучай перамогі ісціны... вярнуцца... у лона ордэна.
— Вярнуцца ў лона ордэна? — вязень і яго вялізны згорблены цень на сцяне затрэсліся ад рогату, і нунцый спалохана адхіснуўся. — Вярнуцца ў лона ордэна! Каб глядзець на старшага, як на самога Хрыста? Каб
аддацца ягонай волі, як труп, які можна паварочваць на ўсе бакі? Гэтага вы прагнеце? Альбо як там яшчэ ў трынаццатым параграфе? Каб ні ў чым не памыліцца, мы абавязаны верыць, што тое, што мы бачым белым, ёсць чорнае, калі такім яго называе царква...
— Цытуеце Лаёлу*... — ашчэрыўся нунцый. — Як я зразумеў, вы не гатовы прынесці ахвяру на алтар ісціны. Ну што ж, у такім разе царква паклапоціцца, каб пасля вас не засталося нічога. Нашчадкі не будуць ведаць нават вашага імя. Ваша жыццё скончыцца марна, як жыццё матылька ў полымі свечкі.
Надоўга павісла маўчанне. Двум мужчынам каля нехлямяжага стала ўжо не было аб чым гаманіць, але Кантэльмі парушыў цішыню:
— У вас ёсць яшчэ адна магчымасць палепшыць свой лёс.
Лышчынскі насмешліва ўскінуў брыво, і нунцыю здалося, што страх, які ён нядаўна бачыў у вачах у гэтага чалавека, яму толькі прымроіўся.
— У «Маніфесце» вашага суседа і сябра... — вусны нунцыя кранула ледзяная ўсмешка, — вашага сябра Яна Бжоскі я сустрэў вельмі цікавую мясціну. Ен піша, што вы шчодра дзяліліся сваімі поглядамі. «Ен заражаў гэтай навукай, як атрутнаю заразай, нявінныя розумы юнакоў і людзей сталага веку...» Вы не назвалі б мне некалькі імёнаў? Цана — надзейны схоў для вашага трактата. Скажам, стагоддзі праз тры яго нечакана знойдуць у бібліятэцы Віленскай акадэміі... Прыйдзе час, калі ваша alma mater будзе ганарыцца такім выхаванцам. Усяго некалькі імёнаў...