• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля дзікага поля  Уладзімір Арлоў

    Ля дзікага поля

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 302с.
    Мінск 2010
    61.5 МБ
    Неспадзявана я намацваю ў патайной сукні майго саяна Богусеў корд і з халоднай навагаю дастаю яго. Першым наканавана памерці маладзенькаму стральцу, што сёння апошні раз на гэтым свеце еў вішні. Я націскаю на тронак усім целам і адчуваю, як ягонае сэрца закіпае на сталёвым джале. Я гляджу ў яго вадзяніста-шэрыя вочы, з якіх імкліва ўцякае жыццё, і штосьці крычу, не чуючы ўласнага голасу...
    На куфры варочаецца ў сне Юста.
    Ці ж на месцы мая мухаяравая сукня?
    «Поўнач! Поўнач!» — крычаць пад дажджом вартавыя.
    Я ўжо зусім не баюся цябе, Белагаловая. Калі зойдзеш — налью табе віна і назаву сястрою. Цікава, у якой сукенцы ты будзеш — у зялёнай адамашкавай ці ў карміннай мухаяравай? Толькі зараз я чакаю не цябе.
    Караля не было ўжо два дні. Маё цела засумавала, але найперш ягоны прыход трэба сёння не целу, а душы. Чаму сёння я, быццам кнігу, гартаю ўсё сваё жыццё? Да чаго рыхтуецца душа?
    «Калі забіваеш, кожны раз бывае па-іншаму, — сказаў мне калісьці на світанні пан Каспар і дадаў: — Можа, калі-небудзь ты даведаешся сама». Дадаў, бо навучыў мяне абыходзіцца са зброяй і падараваў лёгкі рыцарскі панцыр.
    Цяпер я ведаю: гэта сапраўды штораз бывае іначай, нават калі забіваеш у сне.
    Нядаўна, у Свіры, я гатовая была забіць атрутаю самога пана Каспара Бекеша. Мне здалося, ён аддаў мяне каралю як рэч, якой дасхочу нацешыўся і якой ужо няшкода пазбыцца, пагатоў калі можаш атрымаць за гэта падзяку ад самога гаспадара дзяржавы.
    Ведаю, што памылялася. Тады, як кароль аглядаў ліцвінскую конніцу Радзівілаў ды Яна Кішкі і мы пад’ехалі да яго мосці, пан Каспар думаў не пра сябе.
    Яго мосць кароль і вялікі князь паслаў па мяне ў той самы вечар, і я не наважылася адмовіцца. Пан Бекеш ужо вырушыў са сваімі жаўнерамі са Свіры да Дзісны, і я засталася толькі з Юстай.
    На аглядзе войска пад Дзісной нашы з каралём коні ўжо прыхільна касавурыліся адзін на аднаго. Перад яго мосцю праходзіла з разгорнутымі сцягамі польскае войска. Сонца залаціла шышакі і панцыры вершнікаў. Кожны меў дзіду, палаш і дзве прывязаныя да
    сядла рушніцы. Следам ішла польская пяхота са стрэльбамі, за ёю — дзевяць сотняў нашае конніцы Яна Хадкевіча...
    Кароль пакуль не ўмее гаварыць ні па-наску, ні папольску. Але стары Гірша навучыў мяне лаціне, а яшчэ лепей — нямецкай мове, а яго мосць вучыўся ва універсітэце ў Падуі і тры гады быў у палоне ў немцаў. Ен любіць выпіць са мною ўвечары гарачага віна і, калі ў гуморы, пачынае навучаць мяне па-вугорску, просячы, каб я называла яго Іштван ці, яшчэ лепей, Пішта, як некалі ў бацькоўскім доме. Я таксама спрабую яго вучыць па-нашаму, а аднаго разу так развесялілася, што нават заспявала:
    Падымі кашульку, Пакажу зязюльку...
    Паблізу намёта чуецца гамана, і мой наструнены слых ловіць густы голас яго каралеўскае мосці. Я буджу Юсту і бяру ў рукі люстэрка, каб падвесці вусны і бровы. Душа ўсцеіпаная, аднак адначасна ў ёй шкрабецца і незадаваленне, што не хапіла часу дадумаць нешта важнае.
    Кароль як быццам запаўняе сабою ўвесь намёт. Ён скідае заквэцаны гразёю кармазінавы жупан, вызваляе грудзі ад лёгкай кірасы і просіць у Юсты віна.
    Жаўнеры, кажа ён, адмаўляюцца пакутаваць ад голаду ды залеваў і прагнуць вярнуць Полацк або загінуць. Заўтра герольды абвесцяць ягоны ўказ: хто здолее падпаліць замак, каб сцены не ўдалося патушыць, атрымае па-каралеўску шчодрую ўзнагароду. Сілы ў непрыяцеля канчаюцца. Ваявода Пятро Валынскі згодны скласці зброю, калі ён, Баторы, захавае ўсім маскавітам жыццё. 3 вежаў ужо спускаліся парламенцёры, ды вугорцы, не ўважаючьі на загад Каспара Бекеша, пасеклі іх, 6о разлічваюць на багатую здабычу. Праўда, сакратар яго каралеўскае мосці сцвярджае,
    што найкаштоўнейшы скарб, які яны могуць здабыць у Полацку, — гэта кніжніца Сафійскага сабора, дзе захаваныя кнігі, пісаныя яшчэ святымі братамі Кірылам і Мяфодам і полацкай ігуменняю Еўфрасінняй.
    Заўтра вузел можа развязацца, і год 1579 ад увасаблення Сына Божага давеку застанецца ў полацкіх аналах. Каб яшчэ неба паслала сухі дзень...
    Я лаўлю на сабе ўважлівы мужчынскі позірк яго мосці. Кароль пераводзіць яго на Юсту, і тая разумее без слоў: да раніцы яна вольная.
    У верасні каралю споўніцца сорак шэсць, аднак ён бывае нецярплівы, як дваццацігадовы, і тады нагадвае мне пана Багуслава. Можа, таму, што таксама вучыўся ў Італіі, яго мосці даспадобы тыя ж салодкія штукі, што і майму першаму нявенчанаму мужу. Ен любіць адчуць на сваім мужчынскім жазле мае вусны. Любіць пакласці ніцма і развесці ногі і крумянкі... Любіць бачыць мяне і ніколі не тушыць свечак.
    Ягонае вялікае дужае цела пахне дымам, дажджом і ветрам, а ў барадзе заблытаўся пах сена. Мы з ім смела ўваходзім у раку асалодьі. Уваходзім усё глыбей і глыбей, і вось ужо пад нагамі няма дна. Я заплюшчваю вочы, і гэтая рака нясе мяне, вызваляючы ад страху, чакання і паняверкі.
    Тут час ідзе зусім іначай. Тут вяртаецца з невараці і зноў абдымае і лашчыць мяне пан Багуслаў. Тут шукаюць мае патаемныя мясціны шурпатыя, але такія пяшчотныя рукі пана Каспара. Тут я раблюся спакойнай, упэўненай і нястрымнаю, як сама плынь, што нясе мяне.
    Дзесьці ў гэтай рацэ ёсць выспа, на якой мяне чакае Белагаловая, мая сястра, частка мяне самой.
    Табе засталося нядоўга чакаць. Мая прасвятлелая душа ўжо ведае: заўтра я надзену свае даспехі і вазьму ў рукі зброю. Я злучуся з табой, Белагаловая, і Ha­ma супольная моц будзе большаю, чым у любога ва-
    яра-мужчыны. Заўтра мы з табою пойдзем на прыступ, каб перамагчы або загінуць. Каб адпомсціць і вырвацца з крывавага віру.
    Гэта будзе заўтра, а пакуль дазволь мне плысці ў бяздоннай салодкай плыні. Можа, астатні раз. Можа, ужо заўтра мяне падхопіць іншая рака. Тая, што плыве да мора, у якім злучаюцца чалавечыя душы.
    Тая, дзе я зноў сустрэнуся з табою...
    1999
    Місія папскага нунцыя
    1
    Трэці дзень нехта невідочны і агромністы раз’ятрана ляпаў ваканіцамі і шпурляў ва ўзорыстыя шыбы прыгаршчы каляных круп. Трэці дзень знадворку вокны былі завешаныя непрагляднаю белай апонай, і папскі нунцый Кантэльмі ніяк не мог пазбыцца адчування, што яго пакоі не на галоўнай вуліцы сталічнай Варшавы, а дзесьці ў самым глухім кутку гэтай велізарнай краіны.
    Кантэльмі зябка паправіў накінутае на вузкія плечы куніцавае футра і пасунуў цяжкое крэсла з грыфонамі на падлокніцах бліжэй да каміна. Смуглявы і вузкі арыстакратычны твар нунцыя заставаўся, як заўсёды, непранікальным, і ўсё ж можна было змеціць, як недзе ў самай глыбіні разумных агатавых вачэй раз-пораз успыхваюць іскрынкі зласлівасці.
    У якой іншай краіне могуць дазволіць сабе пазніцца да папскага прадстаўніка? Дзе яшчэ дваране насмельваюцца звяртацца да караля, каб вызваліць з-пад варты бязбожніка, вуснамі якога гаворыць сам д’ябал? О, як няпросга выконваць тут даручэнні яго святасці! Мінулася больш года, як у Рыме даведаліся пра злачынныя пісанні берасцейскага падсудка Лышчынскага, а ён хай сабе і скрозь краты, але яшчэ бачыць сонца. А цяпер шляхта Вялікага Княства Літоўскага нахабна патрабуе, каб гэты чалавек свабодна абараняўся перад судом усіх станаў. Аднак для яго, Кантэльмі, не бывае невыканальных даручэнняў. Ен пераможа, не зважаючы ні на што, у тым ліку і на маленькія іголкі болю, якія ад Калядаў завяліся ў левай нырцы і пра якія ён забывае толькі ў сне.
    Нунцый адпіў са срэбнай, падобнай да паціра чары тры глыткі падагрэтых зёлак. Кажуць, ад ягонай хваробы можа памагчы ліцвінская лазня, але ён усё не наважыцца паспрабаваць гэтыя дзікунскія лекі, што, па чутках, вельмі нагадваюць пакуты, якія чакаюць грэшнікаў у пекле. Мо рызыкне, калі сойм закончыць працэс і справа царквы пераможа. Прьінамсі, будзе прыемна ўсведамляць, што яго пекла — не вечнае.
    Ен прайшоўся па пакоі і, адчуваючы, як боль пакрысе адпускае, узяў са стала фаліянт у блакітным пераплёце.
    Кніга, з якою нунцый зноў уладкаваўся ў крэсле, была не зусім звычайнаю кнігай. Ен задумліва гартаў жаўтлявыя, спісаныя рознымі почыркамі старонкі. «Жьіццё чалавека — гэта сума яго ўчынкаў», — усплыло ў памяці старажытнае выслоўе. Так, зараз перад ім усё жыццё гэтага бязбожніка, дзіўнае і непаслядоўнае да абурэння. Выдатная адукацыя, у трыццаць гадоў — прарэктар Берасцейскага калегіума. Наперадзе бліскучая будучыня, якой будзе спрыяць ордэн... I замест навуковых заняткаў — школка ў радавым маёнтку, дзе ён вучыў сялянскіх дзяцей чытанню, ліку і пісьму. Замест кар’еры — выхад з ордэна, які ніколі не даруе адступнікам. У той час трактат яшчэ не быў пачаты, але паводзіны ўжо выдаюць яго. Нунцый прабег вачыма старонку. «Пагарджаючы таемствам хрысціянскага шлюбу, выдаў дачку замуж за сваяка... На богаўгодныя справы выдаткоўвае не больш як тры фларыны на год... Склаў тастамант, дзе загадаў цела сваё пасля смерці спаліць, а попел пахаваць ля дарогі, зрабіўшы на магіле богазневажальны надпіс...»*
    * У матэрыялах судовага працэсу над Казімірам Лышчынскім захаваўся тэкст гэтага надпісу: «Падарожнік! He абміні гэтых камянёў. Ты не спатыкнешся на іх, калі не спатыкнешся на ісціне. Спасцігнеш ісціну ля камянёў, 6о нават тыя людзі, якія ведаюць, што гэта праўда, вучаць, што гэта хлусня. Вучэнне мудрацоў — свядомы падман».
    «Пасля смерці спаліць... — паўтарыў сам сабе нунцый. — Пасля смерці...» Сума ўчынкаў Лышчынскага павінна даць у выніку нуль, нішто, і яго, нунцыя, дбаннем так і будзе.
    Вось яны, аркушы, якія адначасна з задаволенасцю заўсёды выклікаюць у яго і пачуццё гідлівасці. Браслаўскі стольнік Ян Бжоска аказаўся для ордэна сапраўдным дарункам лёсу. Сусед і сябра, які выкрадае злачынны трактат і яшчэ сёе-тое, неабходнае следству... А якім высакародным гневам, якой нянавісцю дыхаюць радкі ягонага даносу, гучна названага маніфестам! Ці не занадта лёгкае тлумачэнне — сто тысяч талераў, якія Бжоска вінен атэісту? Чалавечая натура не такая простая рэч. Браслаўскі стольнік цудоўна ведае, што Лышчынскі не з тых людзей, якія садзяць сяброў у пазыковую яму. Да таго ж і грошы гэтыя ў бязбожніка не апошнія, чалавек ён нябедны. He, кожнае слова ў даносе шчырае, кожнае ідзе з душы. 3 душы добранадзейнай нікчэмнасці, якая будзе заўжды пякуча зайздросціць таленту.
    О так, гэты Лышчынскі — чалавек незвычайны сваім розумам. Дні, праведзеныя за чытаннем яго трактата, ён, Кантэльмі, ніколі не назаве патрачанымі тунна. Калі б берасцейскі падсудак знайшоў лепшае дастасаванне сваім здольнасцям, яны ўдвух маглі б ці KaBa гутарыць вечарамі за келіхам добрага віна. Аднак сёння шляхціч Лышчынскі — самы небяспечны з ерэтыкоў Рэчы Паспалітай, а магчыма, і ўсёй Еўропы, a ён — нунцый яго святасці папы рымскага, яго воля і розум належаць Богу і ордэну самых адданых слуг Хрыста. Ордэн патрабуе з коранем выполваць нават самыя кволыя парасткі вальнадумства, а тут, на гэтым кепска ўробленым палетку, паднялося сапраўднае дрэва з панаднымі, налітымі атрутаю пладамі. Але ён любіць мець справу з небяспечнымі ворагамі. Тады саладзейшы дзень перамогі. А гэты дзень для яго —