КНІГАРНЯ ПІСЬМЕННІКА Мінск, «Кнігазбор», 2018 УДК 821.161.3-3 ББК 84(4Бен) С38 Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікау «Ктгарня пісьменніка». Выпуск 112. Заснаваная ў 2009 годзе. Аўтар выказвае падзяку Міжнароднаму дому пісьменнікаў і перакладчыкаў (Вентспілс) і асабіста Еве Балодэ за магчымасць працы над гэтай кнігай. Сін, I. С38 Libido / Ільля Сін. Мінск : Кнігазбор, 2018. 140 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; вып. 112). ISBN 978-985-7207-40-4. Марыя жыве ў правіііцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляляваііыя ў сваіх камерах-адзіночках разам з успамінамі, траўмамі міпулага і штучнымі каханкамі. Недзе па перыферыі іх свядомасці паступова распальваецца грамадзяпскі канфлікт, але пакуль піхто на яго не зважае. Марыя прадчувае: пешта пеўзабаве павінна адбыцца... Гэта першая кпіга Ільлі Сіна, у якой ёсць такія ўласцівасці прозы, як герой і сюжэт. УДК 821.161.3-3 ББК 84(4Бея) ISBN 978-985-7207-40-4 © Сін І„ 2018 © ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2018 © Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2018 I. Дэманы МІНУЛАГА All those who worship The broken demons of t he past Are in love with the dead Death in June. Lifebooks Усе тыя xmo пакланяецца Зламаным дэманам мінулага Кахаюцца з мерцвякамі Death in June. Кнігі жыцця ЯЕКАЛІ ВУЗКАКАЛЕЙКА МАТЛЯЛА ПАМІЖ раСКІДЯнымі ў ваколіцах горада шахтамі і заводамі, але цяпер адзіны яе ацалелы ўчастак выкарыстоўваецца толькі для забавы ў парку адпачынку. Марыя папраўляе сваю кандуктарскую фуражку і пасміхаецца, скасоўваючы квіткі, працягнутыя вусатым айцом сямейства. Ужо восень, гэта адзін з апошніхрэйсаў, і вагончыкі напаўпустыя. Нечакана яркія промні кастрычніцкага сонца трапляюць ёй у вочы, і даводзіцца прымружвацца. Рабаціністы хлопчык злізвае кроплі лёдава з вуснаў. Цяпер яны сталі не толькі пульхнымі, але і клейкімі. Пасажыры расселіся па сваіх месцах. Марыя дзьме ў свісток, і праз колькі імгненняў амаль цацачны паравозік кранаецца з месца, пыхкаючы прыемным саладжавым дымам. Колы кратаюцца паволі, нібы неахвотна, але неўзабаве ўваходзяць у роўны спакойны рытм бы кардыяграма задаволенага жыццём пенсіянера. Марыя на нейкі час паддаецца гіпнатычнаму эфекту, ад чаго яе твар набывае яшчэ большую ўрачыстасць цалкам адпаведную ролі. Праз нязлоснае, амаль жывое чухканне даносіцца смех. Нехта ўголас чытае на пакунку чыпсаў склад прадукту па-казахску. Вагончыкі прамінаюць масток па-над невялічкім каналам і неўзабаве губляюцца паміж паўпразрыстых сцен непралазнага гаю (гэтая частка парку паспела зарасці ўшчэнт). Потым сонца з’яўляецца зноў: паравозік ускараскаўся на схіл. Марыя пэўны час не адчувае нічога, і гэта прыемна. Неўзабаве кола скончыцца, цягнічок прыбудзе да цацачнага перону, Марыя пачакае, пакуль задаволеныя пасажыры выгрузяцца на платформу, пасміхнецца на развітанне кожнаму з іх, скажа кожнаму “да пабачэння,,, пераапране свой шыкоўны мундыр на звычайныя джынсы ды швэдар і будзе паўгадзіны трэсціся ў перапоўненай маршрутцы. Гэта, напэўна, апошні сёлета сонечны дзень і апошні дзень яе працы. На зіму давядзецца ўладкоўвацца прадавачкай альбо прыбіральшчыцай. Па дарозе дадому Марыя зойдзе ў краму, каб набыць недарагіх сасісак і пачак цыгарэт. Дома яе, вядома, ніхто не чакае. Будзе да ночы сядзець ля вакна, узгрувасціўшы ногі на батарэю, піць гарбату і паліць адну за адной. У гэтым горадзе яе ніхто не ведае, і гэта добра. Чыгуначную каляіну перабягае ці то палёўка, ці то пацук, і дзятва ледзь не выкідваецца з вагонаў ад захаплення. /дэальна круглая пройма Ў асфальце. Шахта люка ўжо паспела напоўніцца розным лайном. Што і нядзіўна, бо чыгунную накрыўку здалі на металалом не адзін год таму. У асноўным гэта абгорткі і пластыкавыя бутэлькі. Але не толькі, ’ёсць і нешта куды цікавейшае. Дванаццаць гадоў таму шкаляры Жэка і Вака скінулі ў люк знойдзены непадалёк на сметніцы гіпсавы бюсцік Леніна выключна з пазнаваўчых мэтаў. Цяпер Жэка працуе наглядчыкам у мясцовай калоніі. Ён трохі распаўнеў пасля таго, як ажаніўся, але б’е па-ранейшаму з левай. Шахта выявілася неглыбокай, гіпс з плюханнем акунуўся ў застаялую ваду. Праз пэўны час дыфузія зрабіла сваё: цвёрдае цела пераўтварылася ў аморфнае і пастападобнае. Яно ўсмактала ў сябе набраклую тушку мёртвага ката (на наступны год кінутую ў люк хлопчыкамі з паралельнага класа), і ў выніку дзве абсалютна розныя рэчы сталі нечым адным. Усе гэтыя цікавыя хімічныя працэсы адбываліся ў поўнай цемрадзі, бо нейкі руплівец закрыў адтуліну самаробным шчытом з негабляваных дошак. Праз пэўны час шчыт прагніўды абрынуўся, і смецце стала ізноў трапляць у люк з розных прычынаў і з розных крыніцаў. Марыя праходзіць міма люка, гледзячы некуды наўзбоч, у вышыню. Галінкі чахлых таполяў паабапал дарогі ўжо амаль пазбаўлены лісця, іх чорная павута выразна прамалёўваецца на тле шэрага вечаровага неба. Т ул ПЛІЦЕ ЗАКІПАЕ ВАДА ДЛЯ МАКАРОНЫ. На Ку* * хонным стале ляжаць іншыя кампаненты -L JL будучай сціплай вячэры плаўлены сырок і самотная сардэлька. Ёсць яшчэ палова ўчорашняй цыбуліны ды счарсцвелы хлебны акраец. Усе элементы гэтага нацюрморту нібы ўвасабляюць марнасць і вырачанасць любога руху. Як, зрэшты, і краявід за вакном: такія самыя падрапаныя панэльныя дамы, як і той, дзе жыве Марыя. Кожны з іх мае ўласны нумар, выведзены чырвонай фарбай, бы лічбы на сэрцы. Марыі часта здаецца, быццам з вышыні птушынага палёту гэтыя дамы выглядаюць як забытыя ў пясочніцы цацкі: дзеці даўно ўжо выраслі, сталі піць піва і нюхаць клей, скончылі ПТВ, ажаніліся і развяліся, a цацкі ўсё яшчэ ляжаць у пясочніцы, падуладныя розным стыхіям. Нібы самае ўпартае і недарэчнае з усіх магчымых увасабленняў стабільнасці. Па іроніі лёсу, гэтыя пяціпавярхоўкі з’явіліся тут некалі менавіта як прыкмета руху, імклівага і бяздумнага ў сваёй жывёльнай вітальнасці. Горад вырас амаль што ў біблійных тэмпах. У панядзелак узніклі рыдваны пад новыя заводы, у аўторак з зямлі павылазілі жылыя мікрараёны, у сераду крамы і дамы культуры, а ў суботу міліцыянеры ўжо запхнулі ў кутузку першага мясцовага алкаша, які акрапіў мачой тыльны бок свежапафарбаванай дошкі гонару на яе акурат у нядзелю планавалі павесіць першыя партрэты перадавікоў. Але натварыўшы тут справаў, рух вырушыў некуды далей, пакінуўшы за сваёй патыліцай незваротна сапсаваны ім прыродны ландшафт і пару соцень тысяч ягоных ачумелых насельнікаў, што і пасюль марна сіляцца зразумець, як і навошта яны тут апынуліся. Марыя тут не нараджалася. Пяць гадоў таму яна выбрала гэты горад наўгад, тыцнуўшы пальцам у тэлефонны даведнік. Бо трэба было кудысьці ехаць і дзесьці жыць. Горад сустрэў яе абыякава. Была непераканаўчая ранняя вясна, вецер разносіў па прывакзальным пляцы пажухлае лісце, свежую прэсу ды іншае дробнагабарытнае смецце. На адным з шапікаў красаваў надпіс пра распродаж гумовых ботаў. Бетонны пашчэрблены правадыр з вышыні свайго пастамента кпліва назіраў за мітуснёй гандляроў рыззём, якія бавілі час у млявых сварках. Свінцовыя аблокі раптам перарэзаў след ад рэактыўнага самалёта, і гэтыя падзеі ў вышніх сферах выглядалі на сапраўдны здзек з тых, хто апынуўся пад непераадольнай уладай зямнога прыцягнення. Асфальт пакрыты тонкай сеткай капіляраў. Дзяўчына фарбуе вусны, углядаючыся ў свой адбітак на пыльным футарале з “переходяіцнм знаменем,, Дошка гонару з белымі прагаламі замест партрэтаў. На паржаўленай будцы аўтобуснага прыпынку красуе распалавінены рэкламны слоган “I ўсё,г Кожная з дэталяў існавала нібы аўтаномна, нібы вылучаная з агульнага плану светабудовы. Рухалася ў нейкім сваім адасобленым рытме, хіба чыста механічна сінхранізуючыся з усім астатнім альбо гэтаксама адасоблена захоўвала гордую непарушнасць. Марыя адразу адчула сябе адной з такіх дэталяў, і гэта было акурат тое, чаго яна хацела. 3 таго часу тут мала што змянілася. Адное, кожная дэталь дарэшты страціла для яе вастрыню ўспрыняцця, пакрылася наростам успамінаў-як аскепкі шкла, што ладны час праляжалі ў рацэ, а затым і наогул перастала быць заўважнай і хоць неяк адзначацца вокам. Абыходзячы запоўненую вадой выбоіну ў асфальце на шляху да яе пад’езду, Марыя нават не глядзела ў той бок, беспахібна абіраючы на аўтапілоце правільную траекторыю руху. Болей за тое, гэткую самую рэакцыю пачалі выклікаць у яе і новыя, пакуль незнаёмыя дэталі. Напрыклад, купкі нехайна апранутых людзей, якія ледзь не штодня збіраліся на заўсёды пустэльнай раней цэнтральнай плошчы горада, крычалі нейкія лозунгі, палілі вогнішчы, доўга і нервова спявалі забытыя Марыяй яшчэ ў дзяцінстве песні. Нягледзячы на свой тлумны выгляд, яны выдатна ўпісаліся ваўжо існы ландшафт. Як быццам масоўка з бутафорскімі шаблямі і на драўляных конях, што даўно чакала выхаду на сцэну за кулісамі камернай побытавай драмы. ...Між тым у алюмініевым рондалі нарэшце з’явіліся бурбалкі. Хоць нейкая падзея! Марыя засыпае туды соль і макарону, змяншае агонь, доўга памешвае пашчэрбленай драўлянай лыжкай, апускае накрыўку і вяртаецца на сваё месца каля вакна. Цяпер трэба зноў чакаць. Яна так і не змагла прызвычаіцца да чакання. П'аверхам вышэй, у такой самай аднапакаёўцы, Толік разгладжвае пальцамі зморшчыны на сваім твары. Сёння ўвечары ён чамусьці наўздзіў задуменны тормаз, як сказаў бы ягоны малодшы сын. Ды і праца нешта не спорыцца. Пакрыты газетамі стол асветлены настольнай лямпай. На ім паяльнік, кавалкі дроту рознай даўжыні, пласкагубцы, малаток, піўныя коркі. На сцяне насупраць рэпрадукцыя акварэлі, дзе выяўленыя птушкі розных відаў, колераў і памераў. Там снегіры, сініцы, глушэц, кнігаўка і разам з імі чамусьці канарэйка. Жанравы характар сцэнкі, у якой яны ўсе ўдзельнічаюць, можа вызначыць хіба спрактыкаваны арнітолаг. Толік упэўнены, што аўтарам твору з’яўляецца Шышкін, хаця і не мае дакументальных таму пацвярджэнняў. Ягоны сябра Паша Штыр кажа: дурань ты, Шышкін маляваў толькі мішак. А гэта Васняцоў. Аднойчы яны ледзь не пабіліся. Задача Толіка перавесці плоскасную выяву ў аб’ём, выкарыстоўваючы ў якасці матэрыялу для сваёй скульптуры выключна бляшаныя коркі ад піўных пляшак. Над гэтай кампазіцыяй ён працуе ўжо шосты год, і яна дасюль яшчэ далёкая да завяршэння.