Libido  Ільля Сін

Libido

Ільля Сін
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 140с.
Мінск 2018
26.79 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Падыходзіць бліжэй. Кожны крок усё больш рызыкоўны. Глейкая гразь прагна ўсмоктвае яе красоўкі. Поўня разлазіцца па зыбістай воднай паверхні, быццам вадкае мыла па пральнай дошцы.
Яшчэ адзін рух наперад і яна злучыцца з ракою. Марыя хоча легчы на ваду, распасцерці рукі. I ўпэўненая, што вада будзе яе трымаць столькі, колькі будзе патрэбна.
I яна будзе плысці па рацэ да тых ручаінак, адкуль рака пачынаецца.
Марыя робіць няўпэўнены крок. Падэшва слізгае. Нага амаль міжволі пераадольвае мяжу іншай стыхіі. Красовак умомант прамакае. Марыя ўздрыгвае ад нечаканага холаду.
I ў тую ж секунду рэзка адторгвае нагу і хуткаю хадою выбіраецца да сцяжыны. He азіраючыся, рушыць у бок гарадскіх агнёў. У той бок, дзе ёсць пяціпавярхоўкі, крама і чаканне Іншага.
II.
Партыя СУПРАЦЬ БУДУЧЫНІ
I said to my soul, be still, and let the dark come upon you Which shall be the darkness of God.
T.S. Eliot. East Coker
Ясказаўсваёй душы: будзь спакойнай і дазволь цемры ў цябе ўвайсці Іяна будзе цемрай Бога.
Т.С. Эліёт. Іст Кокер
ЯК I ТРЭБА БЫЛО ЧАКАЦЬ, НАСТУПНЫ ДЗЕНЬ ВЫдаўся пахмурным. Марыя ўстае позна і доўга разглядае зморшчыны на азызлым пасля сну твары. Цяпер яна магла б патрапіць хіба ў раздзел “спелыя,,, праслізнула думка. Але там заўсёды вялі рэй дагледжаныя немкі ды францужанкі, а месца “рускіх,, было толькі ў супрацьлеглай катэгорыі “лаліты,,.
У ранішнія часы розум нібы выскоквае па-за межы цела, нібы аддаляецца ад яго некуды па сваіх справах.
Цела Марыі цвёрдае і сухое, быццам счарсцвелы
кавалак велікоднага пірага.
Цела, дотык да якога прыносіць яму адно нервознасць, а калі цёплым альбо вострым, тады рэфлектарнае ўздрыгванне.
Цела, якое здаецца ёй адзінай уласнасцю, і менавіта
таму яно стала чужым.
Яно даўно ўжо не прыдатнае да спажывання. Яно проста функцыянуе.
Марыя разглядае ямінкі, складкі, варыкозныя прожылкі, шчылінкі, бугарочкі, валасінкі, чырвоныя плямкі. Смочкі апушчаны долуне тое што раней.
Праз адчыненае вакно чуваць выбух. Гэта ўпершыню, таму Марыя палохаецца. Фортка грукае аб сцяну, шкло трасецца ад вібрацыі, але не разбіваецца. У дзясяткаў машын сінхронна спрацоўвае сігналізацыя у кожнай на свой матыў, і ў гэтым гармідары першапачатковая прычына неяк хутка забываецца.
Марыя апранае халацік, запальвае і падыходзіць да вакна. Ля пад’езда бязладная гамана. Усе паказваюць у бок цагельнага завода. Відавочна, снарад пацэліў менавіта туды.
Марыя згадвае апошнія навіны на мясцовым радыё, але тут жа лічыць за лепшае іх забыць.
МАРЫЯ HE РАСПРАНУЎШЫСЯ ПЛЮХАЕЦЦА ў ЛОжак, на брудныя прасціны, якія яна ніколі не прыбірае. Стома чамусьці даецца ў знакі куды болей, ніж голад. Стома, нібы нецярплівы мужчына, навальваецца на яе і авалодвае, лёгка пераадольваючы млявы супраціў.
У кватэры ўжо паўзмрок, але яна не запальвае святло. Подзьмухі ветру адсланяюць фіранку, і ў пакой трапляюць водблескі фар выпадковых машын.
У суседняй кватэры Дзіма глядзіць футбол. Паверхам вышэй чуваць грукат посуду. "Да ацтань, ня буду я твае катлеты. Апяць булкі дахуя налажыла,,.
Марыя перакотваецца са спіны на жывот і ўтыркаецца тварам у падушку. Заплюшчвае вочы. Прыемная нерухомасць.
Ёй хочацца заспяваць для яго песню, і яна ўяўляе, як песня злучае іх, утварае ў іх целах скразныя адтуліны і робіць іхнечым адным.
Цела Марыі цяпер ужо не здаецца ёй такім маналітным, як гэта бывае звычайна. У ім адкрываюцца поры, праз якія трапляе паветра. Яна можа адчуваць сваім целам паўзмрок, што пануе ў пакоі, выгіны кветак на падваконні і нават дождж, які пачнецца за вакном яшчэ толькі праз пару хвілінаў. Цяпер яна можа спяваць сваім целам.
I вось песня ўжо гучыць у яе ўяўленні. Ён таксама ў яе ўяўленні, і песня робіць яго там прысутным. Яна здатная нават чуць гэтую песню ягоўяўленнем.
I няма нічога страшнагаўтым, што гэтая песня пра смерць.
Марыі хочацца прамаўляць гэтае слова на музычны лад, цягнуць яго сваім прыгожым сапрана, якое было дадзена ёй таксама толькі ва ўяўленні.
Смерць ва ўсе часы была найлепшай тэмай для песень.
Смерць гэта зусім не яе цяперашняя рэальнасць.
Смерць бывае адно ў шумерскіх паданнях альбо на карцінах прэрафаэлітаў.
Смерць ніколі не прыйдзе ў яе аднапакаёўку з выцвілымі кветачкамі на шпалерах і лінолеумам на кухні узбухлым, як ёй падаецца, ад слёз.
Тут, сярод аднолькавых пашарпаных пяціпавярховак, проста не можа быць смерці. Тут ёсць польская сантэхніка, еўрарамонт. У кожнай з ячэек цепліцца сваё жыццё, мілае знутры, але бясконца панылае для адчужанага погляду назіральніка.
Смерць заўсёды ўяўлялася ёй нейкай атрыбутыўнай прыкметай часу, але тут час застыў бы кавалкі тушаніны ў бляшанках на забытым стратэгічным складзе.
Аднак Марыі цяпер дадзена адчуваць час, прычым зусім не як непазбежнасць альбо імператыў. Але таксама і зусім не як смерць.
Яе цяперашнім часам раптоўна становяцца панчохі, знятыя пасля насычанагаўражаннямі дня і пакладзеныя наўскраек гатэльнага ложка, складкі на якім будзяць прыемныя ўспаміны. Альбо замілаванне, калі ў парку спасярод вялізнага горада яна раптам убачыла вожыка. Альбо той выпадак, калі яе папрасілі трохі патрымаць на руках пяцімесячную дзяўчынку, і немаўля паспела насікаць Марыі на сукенку.
Марыя хоча занурыцца ў кожны з гэтых момантаў і навекі зрабіць яго сваёй рэчаіснасцю. Як быццам паставіць на паўзу фільм на самым прыемным ягоным кадры перад тым як здарыцца непазбежны ў драматургіі канфлікт.
Разуменне таго, што гэта немагчыма, накотваецца, бы лавіна цэменту. Сваімі абгрызенымі пазногцямі Марыя ўтыркаецца ў мяккія тканкі ля запясця.
Затым устае з ложка, чамусьці ідзе ў вітальню, вяртаецца, уключае тэлевізар, некалькі разоў шчоўкае пультам, калі бачыць на кожным канале выявы свайго няроднага горада. Урэшце, трапляе на прагноз надвор’я па “Еўраньюс,, і пакорліва выслухоўвае, колькі градусаў заўтра будзе ў Монтэвідэа, а колькі ў Бейруце.
Затым выключае тэлевізар і зноў кладзецца ў ложак. Затым устае, каб памыць яшчэ заўчорашні посуд, але замест гэтага чамусьці з усяе моцы б’е нагой парожнюю бутэльку ад піва, што стаяла пасярод кухні. Затым ізноўуключае тэлевізар, і ён узрывае паветра злавеснымі гукамі калыханкі.
Поры цела Марыі паступова закрываюцца, быццам бронезаслонкі ў кулямётнай амбразуры, і ўжо неўзабаве яна не можа адчуваць зусім нічога.
Цела Марыі гэта яе абалонка, якая абараняе і аберагае.
Марыя вяртаецца з крамы, цягнучы пакунак з алеем, бульбай, памідорамі. Сёння ізноў падаражэла.
Нейкі час яна маглаўвогуле не есці, проста забывала пра гэта. Сядзела ў сваім крэсле ля вакна і паліла цыгарэту за цыгарэтай. На зарослым школьным двары бавіліся дзеці, стаяла гамана. Потым цямнела, у суседнім доме запальваліся вокны. Аднойчы яна нават бачыла ў небе кітайскі ліхтарык.
Але тое было даўнавата, калі яна толькі сюды прыехала. Цяпер Марыя нешта есць, хаця вельмі няшмат і лянуецца гатаваць.
Марыя ставіць клункі на падлогу і пачынае выкладаць іх змесціва ў старэнькую лядоўню.
Здыхлік ужо прачнуўся, ён сноўдаецца ў адных майтках на кухні. Хоча наліць сабе вады з крана, у яго сушняк.
За тыя гады ягоная пастава моцна змянілася, адзначае Марыя. Хударлявы, сутулы, скрыўленыя валасатыя ногі з жоўтымі пазногцямі. Зрэшты, ён ніколі не вылучаўся прыгажосцю. Ён жа прадзюсар, ад яго не патрабавалася. Аўсё, што яму было трэба ад дзяўчат, мог узяць на кастынгу альбо пасля здымак. Так бы мовіць, па-сяброўску. Марыя ўтакіх выпадках асабліва не высільвалася, але былі дурніцы, якія думалі, быццам гэткім чынам можна палепшыць кар’еРУ-
Здыхлік дэбілоідна пасміхаецца, гледзячы на яе. Марыя чамусьці асабліва востра адчувае, што летаўжо скончылася, прычым незваротна. Лінолеум пачаў
адрывацца ад падлогі, адкрываючы воку дзіўны свет жыцця бактэрый.
Марыя расшпільвае куртку і вешае яе на цвічок у вітальні. У яе з’яўляецца адчуванне нейкай незавершанасці. Вяртаецца на кухню, набірае ў рондаль вады, ставіць на пліту. Мые пад кранам памідоры, рэжа іх на дошцы, затым адным махам нажа скідае ў міску, соліць, налівае алею. Дастае з лядоўні кавалак сала, распалосвае яго. Усё як звычайна.
Калі тры дні таму ў яе кватэры раптам раздаўся званок, Марыя ажно схамянулася. Такое здаралася і раней: суседзі заходзілі, каб пазычыць пласкагубцы альбо на пляшку, цыганы збіралі “на аперацыю сыну„, абаяльныя і гладка паголеныя мужчыны пры гальштуках прапаноўвалі наборы посуду.
Кожнага разу ўнутры Марыі раптам успыхвала надзея. Нешта абавязкова валілася з рук як быццам яе нехта прыгадваў.
Расчараванне было настолькі балючым, што ў адказ на спакуслівыя дзелавыя прапановы або ўмольныя просьбы Марыя толькі моўчкі ківала галавою, не надта ўсведамляючы, чаго ад яе хочуць.
Дэбілка, навернае, ледзь чутна казалі тады візітанты. Паціскалі плячыма ды сыходзілі ад граху падалей.
ЗДЫХЛІК З’ЯВІЎСЯ Ў КВАТЭРЫ НЕСПАДЯЗВАНА ДЛЯ Марыі і бадай незаўважна. Пасля таго як яго бізнес лёг пад націскам сняжанаў, ён недзе туляўся, нават спрабаваў ажаніцца.
He даслухаўшы ягоны аповед, Марыя ідзе на кухню, каб прынесці шклянкі для “трох сякераў,„
За ўвесь вечар яна прамаўляе хіба пару словаў. Здыхлік таксама.
Калі партвейн сканчаецца, Марыя выключае тэлевізар, і яны кладуцца спаць.
Вада ва ўнітазе цурчыць тонкім струменьчыкам. Марыя мае вельмі абвостраны слых. Часам яна можа чуць нават сіплае дыханне суседа Толіка, які ў сне нібы адхарквае назапашаныя за доўгі век успаміны.
Касыя промні месяцовага святла пакідаюць палосы на сцяне пакою. Здыхлік робіць сваю справу і неўзабаве засынае, а Марыя яшчэ доўга паліць, лежачы на спіне і ўслухоўваючыся ў цурчанне вады, ціхае-ціхае-ціхае.
~Г ‘▼"ЯПЕР, калі Марыя гатуе есці, Здыхлік гаво■ ■ рыць нечакана шмат. Пра тое ды пра іншае. Яго ■ / цікавіць японская культура і ў прыватнасці кодэкс*бусідо. У тым, што ён кажа, вельмі шмат клічнікаў і словаў-паразытаў (“Э... ну, кароча...,,), і Марыя звяртае на іх увагі нават болей, ніж на самі словы. Але часам яго маўленне становіцца хуткім і ўпэўненым. “У штодзённых справах трэба не забываць пра смерць і захоўваць гэтае слова ў сэрцы,, па памяці цытуе Здыхлік.
Марыя хапае брудны ручнік і здымае з фаеркі рондаль з бульбай. Усё-такі абпальвае палец і нязлосна лаецца.