Марыя вяртаецца на кухню, у галаве млява варушацца кавалкі пачутыхтолькі што каструбаватых фразаў: "абавязаны уведаміць а прысутствіі,,, “сакрывацельства являецца саучасціем,,. Усё гэта паралелізуецца з усведамленнем таго, што сёння нядзеля. Здыхліка, напэўна, хутка знойдуць, думае яна. I тады расстраляюць. Звычайнатакіхрасстрэльваюць, асабліваўтакі час. Марыя зноў займае свой назіральны пункт ля вакна. За прамінулыя пару хвілін у агульнай карціне адбыліся прыкметныя змены. Купка дзяцей пакінула горку ды згрупавалася ля мужыка ў камуфляжцы і з аўтаматам. Гэта адзін з той самай народнай міліцыі, ён жыве ў суседнім доме, і малыя яго ведаюць. Умольна просяць даць ім пастраляць. Урэшце, мужык згаджаецца “але толькі адзіночнымі,„ Кулі адна за адной угрызаюцца ў сцяну прыземістага бу- данчыка электрашчытавой. Захопленыя ўскрыкі, смех... Марыя ўстае трэба нарэшце памыць падлогу. Але тут жа зноў млява апускаецца на сваё крэсла. Бездапаможна запальвае і вырашае яшчэ пасядзець ля вакна. Яно цудоўна замяняе ёй тэлевізар, забяспечваючы ненавязлівы фон з рухаў і гукаў. Прычым, як няцяжка заўважыць, падзеі за вакном часам нават менш прадказальныя, ніж на экране. Марыя часта засынае Ў самых нечаканых месцах: у аўтобусе, у чарзе па талоны на хлеб, падчас размовы за выпадковай пляшачкай з нейкімі напаўзнаёмымі ў парку. У гэты момант Марыя кажа: я сон. Я зусім сон. Альбо, дакладней, сненне, бо маецца на ўвазе не з’ява, але вязкі, павольны працэс. Нібы сочыва пакрысе выплёскваецца з-пад накрыўкі цуда-гаршчочка, прымушаючы ўсіх навакольных мух замерці ў экстазе блаславёнай смерці. Сненне гэта працэс. Паступовае змяненне тэмпературы цела, колераў унутры, тактыльных адчуванняў. Ліхтарны слуп ёй падаецца зробленым з пластыліну. Як, зрэшты, і асфальт пад нагамі, якому цяпер яна можа надаваць прывабную форму, націскаючы мыском свайго бота. Твар міліцыянера таксама з пластыліну, варта дакрануцца да яго, каб гэта зразумець. У сне яна любіць ляпіць з паўсюднага пластыліну дзівосныя фігуры, паступова змяняючы аблічча зямлі. А праз грузнае тулава мужчыны ў скуранцы і кепцы, здаецца, можна і наогул прасунуць руку. Марыя ўмее спаць не заплюшчваючы вачэй, не спыняючы млявай размовы, не выпускаючы шклянкі з рук. Сон цячэ па ейных венах бы лёгкая эфірная субстанцыя, замяняючы ацяжэлую кроў. Часам у сне яна адчувае, нібы яе скура стала зусім тонкай, працерлася амаль да дзірак. Як быццам яшчэ зусім трошкі і ўсё тое, што ўнутры, адтуль пасыплецца. Часам у сне яна нават збірае ўласнае змесціва з падлогі ды з нявіннай усмешачкай запіхвае яго назад быццам памаду і туш, што выпалі з парванай касметычкі. I здзіўляецца таму, наколькі лёгкімі могуць быць л’ёгкія. У сне яна заўсёды трапляе ў нейкае бяспечнае і ўтульнае месца. Лясная рачулка, чые берагі параслі мохам, у абдоймах якога яе дакладна ніхто не пакрыўдзіць. Печ закінутага крэматорыя, у якой можна прыемна распрастаць ногі, загарнуўшыся ў цёплую коўдру. Надзейна абсталяваная схованка ля цеплатрасы ў пад’ездзе, якая здаецца паратункам пасля шэрагу папярэдніх падзей самі яны чамусьці засталіся па-за кадрам. Часта ёй падаецца, нібы яе цела атачае вадкасць трохі клейкая, але прыемная і цёплая. Там ёй надзвычай камфортна, як быццам у плацэнце. Сон Марыі ўпарты, яго проста так не адолець. Ён рашуча адсоўвае ўбок нягеглую рэчаіснасць (талая вада пад нагамі, грубы вокрык на блокпасту, нехта штурхае яе за плячо са сваім “апяць наркаманка,,). У гэтыя моманты Марыя шэпча: я гэта сон. Альбо, дакладней, сненне, калі мець на ўвазе не з’яву, але працэс. Сон расстаўляе свае акцэнты ўспрымання, і крывыя цені галінак, што пакалыхваюцца на шурпатым шэрым асфальце, падаюцца ёй не менш істотнымі, ніж пачутыя сёння навіны пра пачатак спецаперацыі. У сне кроплі дажджу, што сцякаюць па шыбіне, раптоўна атрымліваюць сваю вызначаную звышмэту шляху. А вечнае пытанне “Навошта?,, і наогул становіцца шапаценнем каляровых паперак на прутках вентылятара. Сон здатны выткаць казачныя сюжэты, сон спараджае лёгкае жаданне, якое ахоплівае беспрытомную прынцэсу акурат напярэдадні доўгачаканага пацалунку прынца. Часам сон абуджае да дзеяння іголачкі беспрычыннага шчасця, ад уколаў якіх яшчэ доўга ніякавата, нібы з бадуна. Але самае цікавае ў сне гэта смерць. Падзенне з хмарачоса, лабавое сутыкненне на матацыкле, мернае і, відавочна, незваротнае апусканне ў водную бездань. Бясплённая барацьба, адчуванне адчаю, канвульсіі... Марыя любіць паміраць, у яе гэта атрымліваецца вельмі часта і, здараецца, даволі вынаходліва. Смерць хоць ненадоўга абуджае замарожаныя нервовыя клеткі. Смерць падаецца ёй найлепшым атракцыёнам у жыцці. МАРЫЯ ЗАСЫНАЕ I ЦЯПЕР ЯНА ЎЖО ДАЎНО навучылася рабіць гэта нават з расплюшчанымі вачыма, калі Здыхлік ізноў нешта вярзе ў яе на кухні. Здаецца, пра Бхагавад-гіту. Яна ўжо ведае, што Здыхлік вырашыў уцячы. Гэты подзеўбень адпраўляў эсэмэскі з яе тэлефона, не парупіўшыся іхнават выдаліць. Бабаўдадзеным выпадку толькі перашкода, праінструктавалі яго. У адказ ён напісаў, што паедзе без бабы: так болей шанцаў прарвацца, калі на блокпасту іх машыну спыняць і давядзецца рушыць праз лес пехатой. Марыя спіць, седзячы за сваім кухонным сталом. Яна дакладна адчувае, як тэмпература яе цела паступова павышаецца вельмі марудна, літаральна па градусе ў хвіліну. Але нарэшце яно становіцца лавай, якая толькі цудам яшчэ ўтрымлівае пэўную форму. Нечаканае пытанне выбівае яе з каляіны. Нешта пра рэінкарнацыю і адразу, у тым самым сказе, дай грошай. Ідзі на х...й, кажа яна скрозь сон. Трэба заплаціць за рамонт зімовых чаравікаў, зіма ж ужо на носе, а праз тыдзень брат прышле, тлумачыць Здыхлік. Марыя хоцькі-няхоцькі зусім вяртаецца ў рэчаіснасць і ў адказ пытае Здыхліка пра ягоныя жыццёвыя планы. Яго адразу перасмыкнула, мускулы твару нервова ўздрыгваюць. Ён падобны да шкаляра, якога заспелі ў прыбіральні за ананізмам. Назіраючы за ім, Марыя атрымлівае задавальненне. Гэта адзінае задавальненне, якое можна атрымаць ад Здыхліка. Ён пачынае з ходу прыдумляць пра сваю новую звышсакрэтную працу, затым ізноў цытуе Бхагавад-гіту. 3 носу ў яго тырчаць некалькі валасінак. Ад няма чаго рабіць Марыя іх лічыць: дзве ў левай і тры ў правай ноздры. Яшчэ зранку яна задумвалася пра помсту і нават была паспела выбудаваць адзін вынаходлівы план. Але цяпер яе раптам ахоплівае поўная абыякавасць. Марыя назірае за Здыхлікам так, як людзі звычайна назіраюць за жывой прыродай: з цікаўнасцю, але не ўмешваючыся і без асаблівых эмоцый. Адчуваючы, што яго падазраюць, Здыхлік пачынае запэўніваць Марыю ў іх сумеснай будучыні ды прапануе абмеркаваць цікавую бізнес-ідэю. - Сячэш, мужыку важна не тое, што яна гаворыць, a як, Здыхлік натхнёна аргументуе сваю задуму навучыць кітайскіх сняжанаў тутэйшаму акцэнту. Па ўсім відаць, ён прыдумляе на хаду, хаця і кажа, быццам усё ўжо пралічыў. Марыя не рэагуе на ягоныя словы настолькі ніяк, што яе рэакцыя падаецца яму зацікаўленай, і ён працягвае: -Трэба, каб яму звыкла было, каб як родненькая, як жывая... Уябаў такой па рыле а яна ціпа: “Э, ты чо! Ішчо раз рукі распусціш месяц даваць не буду...„ А не проста гэтая тупізна: "Мілы, я цябе кахаю, бла-блабла, ты мужчына маёй мары, вазьмі мяне на раялі...,, Марыя міжволі адзначае, што Здыхлік даўно адстаў аж жыцця: мяркуючы па гуках з кватэры суседа, сняжаны ўжо забяспечваюцца цэлым наборам падобных функцый. Да патрэбаў кліента яны адаптаваныя нават з улікам рэгіянальных дыялектычных асаблівасцяў, не кажучы пра сацыяльны статус. - Галоўнае, што ў будучыні мы будзем разам, завяршае сваю прамову Здыхлік. I дадае нешта з усходняй філасофіі. У гэты самы момант Марыя ў сваім новым сне ўваходзіць у офіс Партыі супраць будучыні. Там мяккія дывановыя дарожкі, добрая вентыляцыя. 3 дынамікаў гучыць павольная музыка. Марыя пытае ў прыёмнай, дзе можна аплаціць сяброўскія ўнёскі, але выяўляецца, што сівы сакратар спіць яшчэ глыбей, чым яна. Безапеляцыйна спіць. Здыхлік тым часам працягвае фантазіраваць, ягоная фантазія становіцца ўсё больш бурлівай. У іхколішнім творчым калектыве ён выконваў функцыі сцэнарыста, і некаторыя ягоныя смелыя задумы яшчэ доўга прымушалі цела Марыі балець. Але цяпер Марыя пра гэта не прыгадвае. Яна чым далей, тым болей пагружаецца ў вязкую прастрацыю пакуль Здыхлік працягвае несці сваю ахінею, пакуль паверхам вышэй злосна лаецца на жонку Толік, пакуль Дзіма выціскае са сваёй сняжаны натхнёныя енкі, пакуль галубы па той бок шкла ўтрапёна дзяўбуць бляху падваконня. I ўвесь гэты час ідзе час. Але раптам па радыё гучыць песня пра разбітае cappa. Марыя ўскалыхваецца ад раптоўнага і невытлумачальнага прыступу болю. Банальныя словы, пакладзеныя на просценькі рытм, аказаліся здатнымі незваротна парушыць яе сон як нішто іншае. Марыя ачомваецца, уважліва вывучае Здыхліка вачыма і разумее, што ёй не хочацца ніяк яго апісваць альбо даваць яму тыя ці іншыя характарыстыкі. Здыхлік не з’яўляецца ў яе свядомасці нейкай цэласнай істотай. Хутчэй, гэта набор розных дробных дэталяў: пажоўклы даўгі пазногаць на назе, зморшчынка на ілбе, рух вялікага пальца ўніз-уверх, калі ён пераканана хлусіць... і так да бясконцасці. Марыі хочацца разадзіночыць гэтыя часткі канструктара ды ў бязладнасці запхнуць іх у шуфляду. Хай там і ляжаць, толькі моўчкі. J 7сць адно месца, пра якое Марыя распавядае гЧ Іншаму найчасцей. Яна апісвае яго доўгімі скла* даназалежнымі сказамі, засяроджваючы ўвагу на такіх малазначных дэталях, якія не кожны ўгледзіць, нават там апынуўшыся: шчарбіна на плоце, абламаная галінка вярбы, чэрап сабакі, схаваны недзе ў траве (прычым толькі яна і сяброўка Лена ведаюць, дзе менавіта). Ёй здаецца, нібы Іншаму гэта надзвычай цікава. У яе родным гарадку, назва якога амаль ужо сцерлася з памяці, ёсць старыя могілкі на беразе вялізнай ракі. Паламаныя абеліскі з “яцямі,,, урослыя ў зямлю пліты, паржавелыя зорачкі і засяроджаныя твары побач са смешнымі прозвішчамі. Шмат імху ў самых розных яго разнавіднасцях. Бярозка, што паціху расце на дахудаўно апаганенай панскай спачывальні. Вядома ж, наўкола нікога няма. Натуральна, ужо восень. Так, менавіта ўжо, бо гэтая восень з’яўляецца не проста парою года, а менавіта тым, што наспела. Тым, што ўрэшце замяніла сабою доўгае, здавалася б, бясконцае летуценнае яшчэ.