Маленькія тролі і вялікая паводка
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 56с.
Мінск 2010
I ВЯЛІКАЯ ПАВОДКА
Тувэ Янсан
МАЛЕНЬКІЯ ТРОЛІ
I ВЯЛІКАЯ ПАВОДКА
Пераклад з шведскай
Мінск Выдавец Зміцер Колас 2010
УДК 821.113.693
ББК 84(4Фмн)44
Я65
Пераклала з шведскай Наста Лабада Рэдактар перакладу Зм/цер Колас
Пераклад зроблены з выдання:
Tove Jansson. Smatrollen och den stora oversvamningen.
Helsinfors. Holger Schildts Forlag. 1991.
Ілюстрацыі Тувэ Янсан
© Tove Jansson 1945
First published by Schildts Forlag Ab. All rights reserved.
ISBN 9789856783855
© Tove Jansson, 1945.
© Наста Лабада, пераклад на беларускую мову, 2010.
© Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2010.
Гэта было зімою 1939 года. Ішла вайна. Працаваць не хацелася; а рабіць малюнкі, здавалася, зусім не было патрэбы.
Таму, ллагчыма, мне і захацелася напісаць штосьці накшталт: «Жылі сабе аднойчы...» Далей немінуча павінна была разгарнуцца казка, але я не пайшла па збітай дарозе і не захацела пісаць пра прынцаў, прынцэс і маленькіх дзетак. Замест гэтага я прыдумала свайго няўрымслівага героя з жартоўных малюнкаў і назвала яго Мумітролем.
Напалову напісаны аповед праляжаў забыты аж да 1945 года, калі адзін мой сябар сказаў, што з гэтага можа атрымацца дзіцячая кніжка. «Дапішы яе, зрабі ілюстрацыі, і яе, можа быць, надрукуюць».
Я хацела, каб у назве кнігі абавязкова прысутнічаў Мумітроль і яго пошукі таты як у пошуках капітана Гранта, але ў выдавецтве настоялі на «маленькіх тролях», каб чытачам было больш зразумела.
Аповесць склалася пад уплывам кніг, якія я любіла чытаць удзяцінстве: крыху з Жуль Верна, крыху з Калодзі (дзяўчынка з блакітнымі валасамі). Ну, а чаму б і не?
Так ці інакш, гэта была мая першая кніжка са шчаслівым канцом!
Аднойчы жнівеньскім днём, недзе пасля абеду, Мумітроль і яго мама прыйшлі ў самую гушчэчу Вялікага лесу. Там пад дрэвамі было так ціха і цёмна , што, здавалася, на зямлю ўжо апусцілася ноч. Сямтам раслі гіганцкія кветкі, якія прамяніліся сваілл уласным святлом, падобныя да лямпачак, што гойдаюцца на вятры, а ў самай глыбіні лясной нетры мігацелі дзве халодназялёныя кропкі.
Светлякі, сказала Мумімама, але часу спыняцца, каб паглядзець бліжэй, у іх не было.
Рэч у тым, што яны выправіліся на пошукі ўтульнага і зацішнага месца, дзе можна было б пабудаваць на зімоўку хату. Мумітролі вельмі баяцца холаду, і таму хата павінна быць гатовая не пазней, як у кастрычніку.
I яны ішлі і ішлі далей, заглыбляючыся ў цішу і змрок. Праз некаторы час Мумітролю зрабілася страшна, і ён шэптам спытаў у мамы, ці няма тут якіх небяспечных звяроў.
He думаю, адказала мама, але, мусіць, нам
7
лепш пайсці крыху шпарчэй. Зрэшты, мы такія маленькія, што, спадзяюся, калі ўзнікне якая небяспека, нас проста не заўважаць.
Мумітроль раптам сціснуў маміну руку мацней.
Глядзі! сказаў ён, і ад страху хвост у яго стаў дыбарам.
Са змроку пад дрэвам на іх гладзелі двое вачэй. Мама таксама спалохалася, але супакоіла Мумітроля:
Гэта, напэўна, вельмі маленькі звярок. Чакай, я пасвячу на яго. У целлры ўсё выглядае страшней, чым насамрэч, разумееш?
Яна сарвала адну вялікую кветкулямпу і пасвяціла ў цемру. Аказалася, што там, і праўда, сядзіць зусім маленькі звярок, добры і сам трошкі
спалоханы.
Вось бачыш, сказала Мумімама.
Хто вы такія? спытаў маленькі звярок.
Я Мумітроль, адказаў Мумітроль, які паспеў крыху пасмялець. А гэта мая мама. Спадзяюся, мы цябе не патурбавалі. (Як бачым, мама навучыла яго быць ветлівым.)
Зусім не, адказаў маленькі звярок. Я сядзеў тут у адзіноце і хацеў з кімнебудзь пагутарыць. Вы не вельмі спяшаецеся?
Вельмі, сказала Мумімама. Мы шукаем зручнае сонечнае месца, каб пабудаваць хату. Але, можа, ты хочаш пайсці разам з намі?
Як жа ж мне не хацець?! усклікнуў маленькі звярок і падбег бліжэй да іх. Я ж тут сам заблудзіў і думаў, што ўжо ніколі не ўбачу сонца!
Далей яны пайшлі утраіх, прыхапіўшы з сабой вялікі
цюльпан, каб асвятляць ім дарогу. А змрок згушчаўся, кветкі пад дрэвамі свяцілі ўсё слабей і ўрэшце апошнія з іх пагаслі. Наперадзе блішчала цёмная вада, а паветра было цяжкае і халоднае.
9
Фу, як жахліва, сказаў маленькі звярок. Гэта балота. Я туды не ступлю нават кроку.
Чаму? спыталася Мумімама.
Там жыве Вялікі Змей, зусім ціха, азіраючыся па баках, адказаў маленькі звярок.
Ха! сказаў Мумітроль, жадаючы паказаць, што ён смелы. Мы такія маленькія, што ён нас, пэўна, і не заўважыць. I як мы знойдзем сонечнае святло, калі не асмелімся перайсці балота? Хадзем за мной!
Можа, толькі трошкі, сказаў маленькі звярок. Але будзьце асцярожныя! Я вас папярэдзіў!
I яны пачалі прасоўвацца наперад, стараючыся як мага цішэй пераскокваць з купінкі на купінку. Вакол чвякала і чмякала чорнае месіва, але пакуль свяціла лямпацюльпан, ім было спакойна. Аднойчы Мумітроль паслізнуўся і ледзь не ўпаў у балота, але мама злавіла яго ў апошні момант.
Нам трэба знайсці лодку, сказала яна. У цябе ногі зусім прамоклі. Так і прастудзіц___) ца нядоўга.
Япо дастала са сваёй сумачкі пару сухіх шкарпэтак, надзела іх на ногі Мумі\ тролю, а потым перанесла яго і малень
/ 10
кага звярка на вялікі круглы гарлачыкавы ліст. Тады яны ўсе ўтраіх апусцілі хвасты ў ваду і, узяўшыся імі веславаць, паплылі далей па балоце. Пад імі на дне мітусіліся нейкія цёмныя істоты, якія сноўдалі сюдытуды паміж каранямі дрэваў, тамсям на вадзе ўзнікалі бурбалкі ці кругі, і неўпрыкмет на іх пачаў напаўзаць туман. Раптам маленькі звярок сказаў:
Хачу дадому!
He бойся, маленькі звярок, сказаў Мумітроль дрыготкім голасам. Зараз мы заспяваем штонебудзь вясёлае і...
Але раптам цюльпан патух, і яны апынуліся ў поўнай цемры. А з цемры да іх даляцела нейкае сыканне, і гарлачыкавы ліст, на якім яны сядзелі, загойдаўся.
Хутчэй, хутчэй, закрычала Мумімама. Гэта набліжаецца Вялікі Змей!
Яны глыбей апусцілі хвасты і пачалі веславаць з усяе сілы, так што вада паляцела пырскамі ва ўсе бакі, зомачыўшы ім ногі. I тут яны ўбачылі Змея, які
плыў за імі. Выгляд у яго быў люты, і злыя вочы гарэлі жоўтым агнём.
Яны веславалі так моцна, як толькі маглі, але Змей іх наганяў і ўжо разявіў пашчу са сваім доўгім і трапяткім языком. Мумітроль закрыў вочы рукамі, закрычаў: «Мама!», і знерухомеў, чакаючы, што зараз яго з'ядуць.
Але нічога не адбылося. Тады ён асцярожна зірнуў паміж пальцамі і ўбачыў, што здарылася нешта незвычайнае. Іх цюльпан
ізноў заззяў, яго пялёсткі цалкам разгарнуліся, і па сярэдзіне кветкі стаяла дзяўчынка з нябеснаблакітнымі валасамі, якія даходзілі ёй ажно да пятаў.
Цюльпан зіхцеў усё мацней і мацней. Змей пачаў мружыць вочы. А потым раптам не вытрымаў, адвярнуўся і, злосна сыкаючы, знік у твані.
Мумітроль, яго мама і маленькі звярок былі такія ўзрушаныя і здзіўленыя, што доўга не маглі прамовіць ні слова.
Урэшце Муміллама ўрачыста сказала:
Вялікі вам дзякуй за дапамогу, чароўная панна.
А Мумітроль пакланіўся ніжэй, чым звычайна, бо ніколі не бачыў нікога прыгажэйшага за гэтую блакітнавалосую дзяўчынку.
Вы ўвесь час жылі ў цюльпане? сарамліва папытаўся маленькі звярок.
Гэта мой дом, адказала дзяўчынка. Ты можаш мяне зваць Цюльпанаю.
Яны паволі паплылі далей на другі бок балота. Бераг там быў густа парослы папараццю. Пад ёй у імху Мумімама зрабіла будан, у якім яны і ляглі начаваць. Мумітроль прытуліўся бліжэй да мамы і слухаў, як на балоце квакаюць жабы. Ноч поўнілася рэдкімі гукамі, якія даносіліся з далечыні, і ён доўга яшчэ да іх прыслухоўваўся, пакуль нарэшце не заснуў.
Наступнай раніцай яны рушылі далей. Цюльпана ішла наперадзе, і яе блакітныя валасы свяцілі лепш за любую лямпу. Дарога ўвесь час падымалася ўгору, і ўрэшце яны былі вымушаныя караскацца ўверх па крутым адхоне, такім высокім, што яго канца не было відаць.
Там, наверсе, напэўна, свеціць сонца, сказаўз надзеяймаленькізвярок. Атутя зусім замерз.
Я таксама, сказаў Мумітроль і чхнуў.
12
13
Так я і думала, сказала Мумімама. Вось ты і прастудзіўся. Сядзь, калі ласка, я раскладу вогнішча.
Яна сабрала вялікую кучу сухога галля і падпаліла яе іскаркай з блакітных валасоў Цюльпаны. Яны сядзелі ўчацвярыхі глядзелі на агонь, а Мумімама распавядала ім розныя гісторыі. Яна расказвала пра сваё дзяцінства. Мумітролям тады не было патрэбы блукаць па лясах і балотах у пошукахжытла.
У тыя часы яны разам з хатнімі тролямі жылі ў людзей, найчасцей за цёплаю печчу.
Нехта з нашых жыве так і цяпер, сказала Мумімама.У тыххатах, дзеўлюдзей яшчэ засталіся кафляныя печы. Батарэі нам не падыходзяць.
А людзі ведалі, што вы там жывяце? спытаў Мумітроль.
Некаторыя ведалі, адказала Мумімалла. Калі яны
заставаліся ўхаце адны, то маглі адчуваць нашу прысутнасць паводле слабога павеву ветрыку, які часам прабягаў у іх па спіне.
Раскажы штонебудзь пра тату, папрасіў Мумітроль.
Гэта быў незвычайны мумітроль, сказала мама задуменнаі сумна.Ямуўвесьчас карцела пераязджаць, і мы вечна перасяляліся ад печкі да печкі. Яму нідзе не падабалася. А потым ён знік падаўся ў свет за хаціфнатамі, гэтымі малымі падарожнікаллі.
А што гэта за народ? спытаўся маленькі звя
рок.
Гэта такія маленькія чарадзейныя істоты, растлумачыла Мумімама. Яны могуць быць нябачнымі. Часам жывуць у людзей пад падлогай, і па вечарах, калі ціха, можна пачуць, як яны шамацяць. Але большасцьхаціфнатаў вандруюць па свеце, яны нідзе не спыняюцца і нічым не цікавяцца. Ніколі не скажаш, радуецца хаціфнат ці злуецца, сумуе ці дзівіцца. Я ўпэўненая, што ў іх увогуле няма ніякіх пачуццяў.
А тата таксама зрабіўся цяпер хаціфнатам? спытаў Мумітроль.
He, ні ў якім разе! адказала Мумімама. Хіба табе не зразумела, што яны проста завабілі яго за сабой падманам.
11
o'
Вось бы нам якнебудзь яго сустрэць! сказала Цюльпана. Ён бы, напэўна, узрадаваўся?
Вядома, сказала Мумімалла. Але наўрад ці мы яго сустрэнем.
I з гэтымі словамі яна заплакала. Астатнім зрабілася так сумна, што ўсе таксама пачалі хліпаць насамі, і чым больш яны плакалі, тым маркоціліся мацней, і іх плач рабіўся яшчэ гучнейшым. Валасы ў Цюльпаны ад смутку пабляклі і зусім перасталі свяціцца. Яны праплакалі так добрую гадзіну, калі раптам пачулі строгі голас, які прамовіў:
Чаго гэта вы там разрумзаліся?