Маленькія тролі і вялікая паводка
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 56с.
Мінск 2010
Яны адразу супакоіліся і агледзеліся вакол, але таго, хто з імі гаварыў, не ўбачылі.
У той самы момант уніз з гары спусцілася вераўчаная лесвічка. А высока наверсе зза дзверцаў у скале высунулася галава нейкага старога пана.
Ну? крыкнуўён.
Прабачце, шаноўны пане, сказала Цюльпана і прысела ў рэверансе. Але ведаеце, усё сапраўды вельмі сумна: Мумітролеў тата прапаў, мы змерзлі і стаміліся лезці па гэтым адхоне ўгору да сонечнага святла, а яшчэ нам няма дзе жыць.
Разумею, сказаў стары пан. Ну, дык заходзьце да мяне. Маё сонечнае святло найлепшае ў свеце.
Лезці ўверх па лесвіцы было цяжка, асабліва Мумітролю і яго маме, бо ножкі ў мумітроляў насамрэч вельмі кароткія.
Выцірайце ногі, сказаў стары пан і падняў за імі вераўчаную лесвічку.
Пасля гэтага ён шчыльна зачыніў дзверы, каб нічога небяспечнага не прашмыгнула ўнутр. I ўсе разам яны пачалі падыллацца па стромай шырокай лесвіцы, што вяла ўглыб гары.
Вы ўпэўненыя, што гэтаму пану можна давяраць? шапнуў маленькі звярок. Я вас папярэджваЎ:
Ён увесь сціснуўся, стараючыся стаць яшчэ меншым, і схаваўся за плячыма ў Мумімамы. У гэты самы момант перад імі заззяла блакітнае святло
16
і лесвіца прывяла іх у цудоўны сад. Дрэвы тут свяціліся рознымі колерамі, іх галіны былі аблепленыя безліччу незвычайных пладоў і кветак, а ў траве пад імі ляжала мноства іскрыстых сняжынак.
Ого! закрычаў Мумітрольі пабегляпіцьснежку.
Асцярожна, не памарозь рукі! крыкнула яму
мама.
Але калі Мумітроль запусціў у снег рукі, ён убачыў, што гэта зусім не снег, а марозіва. А хрусткая зялёная трава была зробленая з цукерачнай карамелі. Уздоўж і ўпоперак па лугах цяклі рознакаляровыя ручаіны, якія пеніліся і булькаталі міжзалатымі пясчанымі берагамі.
Зялёны ліманад! закрычаў маленькі звярок і нахіліўся папіць. Гэта не вада, гэта ліманад!
Мумімама адразу рушыла да белага ручая, бо вельмі любіла малако (як і большасць мумітроляў, дарэчы, асабліва калі яны робяцца больш дарослымі). Цюльпана бегала ад дрэва да дрэва і збірала ў ахапак шакаладкі і карамелькі, і як толькі яна зрывала адзін зіхоткі плод, на яго месцы адразу вырастаў новы. Яны забыліся на свае беды і беглі далей, углыб чарадзейнага сада. А стары пан паволі ішоў за імі і яўна быў задаволены, што сад ім так спадабаўся.
Усёгэтая зрабіў сам, — сказаў ён. — I сонца таксама.
I праўда калі яны паглядзелі на сонца, то заўважылі, што яно несапраўднае: замест яго гарэла вялікая лямпа са стужачкамі з залатой паперы.
Вось яно што, расчаравана прамовіў маленькі звярок. Ая думаў,у вассапраўднаесонца. Цяпер я і сам бачу, што яно неяк дзіўна свеціць.
Ну, што зробіш, лепш у мяне не атрымалася, пакрыўдзіўся стары пан. Але ж сад вам спадабаўся?
О, так, сказаў Мумітроль, які ў гэты момант еў маленькія каменьчыкі (насамрэч яны былі зроблены з марцыпанаў).
Калі хочаце застацца і жыць тут, я пабудую вам дом з пірага, сказаў стары пан. Мне тут часам аднаму сумна.
Вельмі прыязна з вашага боку, сказала Мумімама. Але не крыўдуйце, нам трэба ісці далей. Нам хацелася б пабудаваць свой дом пад сапраўдным сонцам.
19
&I
He, давайце застанемся! закрычалі Мумітроль, маленькі звярок і Цюльпана.
Ну, добра, дзеці, пасля паглядзім, сказала Мумімама і легла спаць пад шакаладным кустом.
Калі яна прачнулася, то пачула гучныя стогны і адразу зразумела, што гэта енчыць яе Мумітроль, у якога забалеў жывоцік. (А мумітролю не шматтрэба, каб у яго забалеў жывот.) Ад усяго з’етага пуза ў яго зрабілася круглае і нясцерпна балела. Побач з Мумітролем сядзеў маленькі звярок, якому было яшчэ горш, бо ад карамелек, якія ён з'еў, яму яшчэ балелі і зубы. Мумімама не сварылася, яна проста дастала з сумачкі два пачкі з рознымі парашкамі і дала кожнаму той, які яму быў патрэбен, Потым яна спытала ў старога пана, ці ёсць у яго якаянебудзь сажалка з гарачай і сллачнай малочнай кашай,
На жаль, няма, адказаў ён. Але ёсць адна сажалка з пенкаю ад вяршкоў і яшчэ адна з мармеладам.
Хм, сказала Мумімама. Але ж вы самі бачыце, што ім патрэбна сапраўдная гарачая ежа. А дзе Цюльпана?
Яна кажа, што не можа заснуць, бо тут увесь час свеціць сонца, адказаў стары пан і засмуціўся. Вельмі шкада, што вам у мяне не падабаецца.
Мы яшчэ прыйдзем, супакоіла яго Мумімама. Але цяпер нам, бадай, трэба вярнуцца на свежае паветра.
Яна ўзяла за рукі Мумітроля і маленькага звярка і паклікала Цюльпану.
Вам будзе хутчэй з’ехаць па жалезнай горцы, ветліва сказаў стары пан. Яна ідзе праз усю гару і выходзіць на свежае паветра якраз пад сонца.
Дзякуй, сказала яму Мумімама. Ну, бывайце.
Бывайце, сказала Цюльпана.
(Мумітроль і маленькі звярок не змаглі прамовіць ні слова, бо надта дрэнна сябе адчувалі.)
Усяго добрага, пажадаў ім стары пан.
I яны з хуткасцю ветру панесліся па горцы ўніз. Калі
21
яны выехалі нарэшце на другі бок гары, ім было ўсім такмлосна, што давялося доўга яшчэ сядзець на зямлі, каб ачомацца. Трошкі пазней яны пачалі аглядацца.
Перад імі шырыўся акіян, які іскрыўся пад промнямі сонца.
Я хачу купацца! закрычаў Мумітроль, бо зноў ужо адчуваў сябе добра.
Я таксама, сказаў маленькі звярок. I яны пабеглі і плюхнуліся якраз у сонечную палоску на вадзе.
Цюльпана завязала валасы, каб яны не згаслі, і асцярожна ўвайшла ў ваду.
Вой, як холадна, сказала яна.
He купайцеся доўга, крыкнула Мумімама, і лягла трошкі пазага
раць, бо адчувала сябе яшчэ стомленай.
Раптам, нібы з ніадкуль, узнік мурашыны леў. Вы
гляд уяго быў вельмі незадаволены, і ён злосна зароў:
Гэта мой бераг! Ану ідзіце адсюль усе!
I не падумаем, сказала яму Мумімама.
Яшчэ чаго?
Тады мурашыны леў узяўся сыпаць ёй у вочы пяском. Ён кідаў пясок заднімі лапамі, пакуль зусім не зацерушыў ёй вочы, так што яна не магла ўжо нічога бачыць. Мурашыны леў падступаў да Мумімамы ўсё бліжэй, а потым пачаў раптам закопвацца ў пясок, і яміна вакол яго пачала расці і паглыбляцца.
22
Урэшце на яе дне засталіся бачныя толькі ягоныя вочы, але мурашыны леў усё капаў і сыпаў пяском у Мумі
тролеву маму. I яна сама пачала спаўзаць у яму, ад
чайна змагаючыся і стараючыся выбрацца назад
наверх.
Памажыце, памажыце! крычала яна, выплёўваючы пясок. Ратуйце мяне!
Мумітроль пачуў яе і кінуўся з вады на бераг. Ён паспеў ухапіць маму за вушы і, напружваючы ўсе сілы, узяўся яе выцягваць, лаючы і бэсцячы мурашынага льва. Потым падбеглі маленькі звярок і Цюльпана. Яны ўзяліся цягнуць усе разам і ўрэшце выцягнулі такі Мумімаму на край яміны і ўратавалі яе. (Амурашыны леў ад злосці працягваў закопваць сам сябе, так што ніхто і не ведае, ці ўдалося яму потым выбрацца з пяску самому.) Прайшло нямала часу, пакуль нашы героі павытрасалі ўвесь пясок з вачэй і крыху супакоіліся. Купацца ілл ужо не
хацелася, і таму яны рушылі ўздоўж берага ў пошуках лодкі. Сонца заходзіла, а на даляглядзе збіраліся грозныя чорныя хмары. Набліжалася навальніца. Раптам далёка наперадзе яны ўгледзелі нейкую валтузню. Там шмат маленькіх бляклых істотаў спрабавалі спіхнуць на ваду карабель. Мумімама доўга ўглядалася ў іх, а потым закрычала:
Гэта ж падарожнікі! Гэта хаціфнаты! і яна з усяе сілы пабегла да іх.
Калі Мумітроль, маленькі звярок і Цюльпана дагналі яе, Мумімама стаяла ўжо пасярод хаціфнатаў (такіх маленькіх, што яны сягалі ёй толькі да пояса) і гаварыла з імі, распытвала, махала рукамі, сама не свая. Яна ўвесь час паўтарала адно пытанне: ці бачылі яны Мумітату, але хаціфнаты толькі час ад часу пазіралі на яе круглымі і бясколернымі сваімі вачыма і зноў браліся піхаць карабель у ллора.
Ах! ускрыкнула Мумімама. Я ў спешцы зусім забылася, што яны нічога не чуюць і не гавораць!
Тады яна намалявала на пяску прыгажунамумітроля і побач з ім — пытальнік. Але хаціфнаты ўсё
25
адно не звярталі на яе ніякай увагі, яны ўжо сцягнулі карабель на ваду і цяпер падымалі ветразі. (Цалкам можа быць, яны ўвогуле не зразумелі, што Мумімама мела на ўвазе, бо, праўду кажучы, хаціфнаты даволі дурныя.)
Чорныя хмары пачалі зацягваць неба, а на моры разгуляліся хвалі.
Нам нічога не застаецца, як плысці з імі, сказала ўрэшце Мумімама. Гэты бераг выглядае пустым і змрочным, і ў мяне зусім няма жадання зноў натрапіць на мурашынага льва. Заскоквайце на карабель, дзеткі!
Ну, я вас папярэджваў, прамармытаў сам
сабе пад нос маленькі звярок, але ўсё адно залез
на борт разам з астатніллі.
Хаціфнат, які стаяў за стырном, вывеў карабель умора. Неба канчаткова сцямнела, хвалі пеніліся белаю пенай, а ў далечыні грукатаў гром. Цюльпаніны валасы, раскудлачаныя ветрам, ледзьве зіхцелі.
Мне зноў страшна, сказаў маленькі звярок. Я ўжо шкадую, што пайшоў з вамі.
Ха! ускрыкнуў Мумітроль, але жаданне сказаць штонебудзь яшчэ ў яго адразу знікла, і ён, скру
ціўшыся, прытуліўся да мамы.
Разпораз набягала якаянебудзь вялізная хваля, вышэйшая за іншыя, і перакочвалася цераз борт. Карабель з напятымі ветразямі ляцеў наперад на шалёнай хуткасці. Часам яны заўважалі за бортам русалку, якая гойдалася на грабяні хвалі, а часам цэлую чараду малых марскіх троляў. Гром грымеў усё мацней, і маланкі ўздоўж і ўпоперак рассякалі неба.
Ну вось, цяпер мяне яшчэ і загайдала, сказаў маленькі звярок.
Ён пачаў ванітаваць, а Мумімалла трымала яму
галаву над бортам.
Сонца ўжо даўно зайшло, але ў святле бліскавіц яны ўгледзелі марскога троля, які стараўся плыць увесь час упоравень з караблём.
Здароў, крыкнуў яму скрозь F шторм Мумітроль, жадаючы паказаць, што яму зусім не страшна. |
Здароў, здароў, адказаў > марскі троль. А ты з выгляду, зда ' ецца, нейкі мой сваяк.
26
27
Прыемна чуць, ветліва азваўся Мумітроль. (Але падумаў, што калі марскі троль яму і сваяк, дык, мусіць, вельмі далёкі, бо мумітролі — істоты нашмат знатнейшыя за марскіх троляў.)
Заскоквай на карабель, крыкнула Цюльпана марскому тролю, а то адстанеш!
Марскі троль пераскочыў цераз борт і абтрос з сябе ваду, як сабака.
Выдатная пагодка, сказаў ён. Куды кіруеце?
Усё адно куды, абы выйсці на сушу, застагнаў маленькі звярок, твар у якога пазелянеў ад марской хваробы.
У такім разе, лепш мне самому стаць за стырно, сказаў марскі троль. Бо так вы трымаеце курс у адкрыты акіян.