• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маленькія тролі і вялікая паводка  Тувэ Янсан

    Маленькія тролі і вялікая паводка

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 56с.
    Мінск 2010
    24.9 МБ
    Ён адсунуў убок хаціфната, што стаяў за стырном, і змяніў курс карабля. I дзіва: пад кіраўніцтвам марскога троля карабель адразу пайшоў незвычайна плаўна. Ён танчыў па моры і пасоўваўся наперад, лёгка пераскокваючы з хвалі на хвалю.
    Маленькі звярок павесялеў, а Мумітроль аж завішчэў ад захаплення. Толькі хаціфнаты сядзелі, абыякава ўтаропіўшыся ўдалечыню. Іх нічога не цікавіла, ім трэба было толькі плыць і плыць увесь час наперад, пераязджаючы заднаго незнаёмага месца ў другое.
     Я ведаю адну добрую бухту,  сказаў марскі троль.  Але праход у яе такі вузкі, што прычаліць у ёй могуць толькі такія выдатныя маракі, як я. 
    Ён гучна засмяяўся і кінуў карабель з хвалі на хвалю далёка наперад. I тут у святле маланак яны ўбачылі
    28
    наперадзе высокія прыбярэжныя скалы. Мумімаме зяллля на тылл беразе падалася дзікай і страшнай.
     Там хоць ёсць чаго есці?  спытала яна.
     Там ёсць усё, што захочаце,  адказаў марскі троль.  Трымайцеся, бо мы зараз прычальваем.
    У гэты самы момант карабель ўляцеў ў чорную цясніну, дзе шторм выў і гудзеў між высачэзнымі каменнымі сценамі. Белая пена білася аб скалы, і здавалася, што карабель зараз аб іх разаб'ецца. Але ён лёгка, як птушка, паляцеў далей і трапіў у шырокую бухту, дзе вада была ўжо спакойная, празрыстая і зялёная, як у затоцы.
     Дзякуй богу,  перавяла дух Мумімама, бо яна не надта давярала марскому тролю.  А тут, і праўда, хораша.
     Як на чый густ,  сказаў марскі троль.  Мне больш даспадобы штормы і навальніцы. Лепш я вярнуся, пакуль хвалі не аслаблі.
    3 гэтымі словамі ён перакуліўся цераз борт і знік у вадзе.
    Убачыўшы перад сабой невядомы бераг, хаціфнаты ажывіліся. Некаторыя пачалі згортваць і замацоўваць спушчаныя ветразі, а іншыя вынялі вёслы і жвава пачалі грэбці, кіруючы да квітнеючага зялё
    нага берага. На беразе, да якога прыстаў карабель, быў шырокі луг, які поўніўся дзікімі кветкамі, і Мумітроль, узяўшы прычальную ліну, саскочыў з борта на сушу.
     А цяпер пакланіся хаціфнатам і падзякуй ім за вандроўку,  сказала Мумімама.
    Мумітроль нізка пакланіўся, а маленькі звярок у знак удзячнасці памахаў хвосцікам.
     Вялікі дзякуй,  сказалі Мумімама з Цюльпанай, прысеўшы ў глыбокім рэверансе да самай зямлі.
    Але падняўшы вочы, убачылі, што хаціфнаты зніклі.
     Зрабіліся нябачнымі,  сказаў маленькі звярок. Дзіўны народ.
    Яны ўчацвярых пабрылі сярод кветак. Узыходзіла сонца, і ў яго промнях зіхцела і пералівалася рознымі колерамі раса.
     Я хацела б тут жыць,  сказала Цюльпана. — Гэтыя кветкі яшчэ прыгажэйшыя за мой стары цюльпан.
    31
    Апроч таго, ён па колеры зусім не пасаваў да маіх валасоў.
     Глядзіце, дом з чыстага золата!  раптам крыкнуў маленькі звярок і паказаў пальцам на сярэдзіну луга.
    Там стаяла вежа з мноствам вокнаў, у якіх адбівалася сонца. Апошні паверх быў цалкам са шкла, і сонечныя промні пераліваліся ўім жоўтачырвоным полымем.
    Цікава,хто тамжыве? спыталася Мумімама,Можа, іх будзіць яшчэ ранавата?
     Але я такі галодны, што ў мяне ажно кішкі ў квача гуляюць,  сказаў Мумітроль.
     У нас таксама, прызналіся маленькі звярок і Цюльпана.
    I яны ўсе паглядзелі на Мумімаму.
     Ну, тады хадзем,  сказала яна і, падышоўшы да вежы, пастукалася.
    Праз пэўны час дзверы прыадчыніліся, і зза іх вызірнуў хлопчык з рыжымі валасамі.
     Ваш карабель разбіўся?  спытаў ён.
     Амаль што,  сказала Мумімама. Ва ўсякім разе мы вельмі галодныя.
    Тады хлопчык шырока расчыніў дзверы і запрасіў увайсці. Калі ён убачыў Цюльпану, то адразу нізка ёй пакланіўся, бо ніколі раней не бачыў такіх прыгожых блакітных валасоў. Цюльпана таксама нізка прысела ў рэверансе, бо і ёй вельмі спадабаліся яго рыжыя валасы. Пасля гэтага яны следам за хлопчыкам падняліся ўсе разам па кручанай лесвіцы на апошні, шкляны паверх, адкуль ва ўсе бакі можна было бачыць мора. Пасярэдзіне залы на стале стаяла вялізная міса з нядаўна прыгатаваным марскім пудынгам, над якім падымалася пара.
     А гэта, праўда, для нас? запыталася Мумімама.
     Вядома,  сказаў хлопчык.  Кожны раз, калі пачынаецца шторм, я назіраю за морам і ўсіх, хто ўратаваўся ў маёй бухце, запрашаю на свой марскі пудынг. Так было заўсёды.
    Яны, доўга не марудзячы, селі за стол і даволі хутка апаражнілі місу. (Амаленькі звярок, які не заўсёды ўмеў паводзіць сябе культурна, потым яшчэ залез разам з місай пад стол і вылізаў яе да бляску).
     Вялікі табе дзякуй,  сказала Мумімама. Ты, на
    32
    пэўна, ужо шмат каго частаваў марскім пудынгаму сваёй вежы.
     Ну, так,  сказаў хлопчык. Да мяне завітвалі з усіх куткоў свету. I снусмумрыкі, і марскія прывіды, і малыя істоты, і вялікія, і сноркі, і хемулі. А часам і сёй
    той марскі канёк прыбіваўся.
     А мумітроляў ты раней не сустракаў?  папыталася Мумімама. Яе голас дрыжаў ад хвалявання.
     Так, прыходзіў адзін, сказаў хлопчык.  Гэта было ў мінулы панядзелак, пасля цыклона.
     Можа, гэта быў тата?  закрычаў Мумітроль. У яго была звычка засоўваць хвост у кішэню?
     Так, праўда, такая звычка ўяго была, сказаў хлопчык.  Я гэта добра заполлніў, бо выглядала
    вельмі пацешна.
    Пачуўшы гэта, Мумітроль і Мумімама такузрадаваліся, што кінуліся адно аднаму ў абдымкі, а маленькі звярок падскокваў і крычаў: «Ура!»
    1 куды ён пайшоў?  спыталася Мумімама.  Ён штонебудзь казаў? Дзе ён можа быць? I як выглядаў?
     Выдатна,  сказаў хлопчык.  А пакіраваў ён на поўдзень.
     Значыць, нам трэба неадкладна ісці за ім, сказала Мумімама. Можа, мы яго дагонім. Хадзем хутчэй, дзеці. Дзе мая сумачка?
    I яна куляй кінулася ўніз па лесвіцы, так што астатнія ледзьве за ёй паспявалі.
     Стойце,  закрычаў хлопчык. Чакайце!  ён дагнаў іх у дзвярах.
     Даруй, што мы зтабой як належыць не развіталіся!  сказала Мумімама, падскокваючы ад нецярплівасці.  Але ж ты разумееш...
     Ды я не пра гэта,  сказаў хлопчык, і яго шчокі пачырванелі так, што сталі аднаго колеру з яго валасамі,  Я толькі падумаў, што, можа...
     Ну, кажы ўжо,  сказала Мумімама.
     Цюльпана,  сказаў хлопчык.  Чароўная Цюльпана, ці не хочаш ты застацца са мной?
     Ды я з задавальненнем,  радасна адказала Цюльпана.  Пакуль мы там сядзелі, наверсе, я ўвесь час думала, як добра мае блакітныя валасы маглі б свяціць мараходам з тваёй шкляной вежы. А яшчэ я таксама добра гатую марскі пудынг.
    Але тут яна трошкі спалохалася і паглядзела на Мумімама:
     Я, безумоўна, вельмі хацела б дапамагчы вам у пошуках...  пачала яна.
     Box, ды мы і самі выдатна справімся,  сказала Мумімама.  Мы вам потым напішам ліст і раскажам, якусё прайшло.
    Тады ўсе абняліся на развітанне, і Мумітроль разам з мамай і маленькім звярком рушылі на поўдзень. Яны цэлы дзень ішлі па кветкавых лугах, і Мумітролю вельмі хацелася як след іх даследаваць і разгледзець. Але мама спяшалася і не дазваляла спыняцца.
     Вы калінебудзь бачылі такія дзіўныя дрэвы?  спытаў маленькі звярок.  3 такім даўжэзным ствалом і такім маленечкім венікам на верхавіне. Памойму, выгляд у іх нейкі бязглузды.
    34
    35
     Сам ты бязглузды,  сказала Мумімама, бо яна нервавалася, Каб ты ведаў, гэтыя дрэвыпальмы, і яны заўсёды так выглядаюць.
     Ну і няхай сабе,  пакрыўдзіўся маленькі звярок.
    Па абедзе стала вельмі горача. Расліны паніклі, а сонца стаяла высока ў небе і свяціла гнеўначырвоным святлом. I хоць мумітролі любяць цяпло, але пры такім надвор'і і на іх напала млявасць і захацелася легчы ды адпачыць пад якімнебудзь вялікім кактусам, якіх тут расла цэлая процьма. Але Мумімама не магла супакоіцца і не хацела спыняцца, пакуль яны не знайшлі Мумітату. Таму яны ішлі і ішлі на поўдзень, хоць пачынала змяркацца. Раптам маленькі звярок спыніўся і напружыў слых.
     Што гэта вакол нас шабуршыць?
    I тут яны пачулі, як нешта шамаціць у лістоце.
     Ды гэта проста дождж,  сказала Мумімама, Цяпер нам давядзецца такі схавацца пад якімнебудзь кактусам.
    Дождж церушыў усю ноч, а раніцай пачалася сапраўдная залева. Усё вакол выглядала панурым і шэрым.
     Ну, нічога не зробіш, нам усё роўна трэба ісці далей,  сказала Мумімама.  Але я вам зараз нешта дам  я хавала гэта для вас на крайні выпадак.
    I яна дастала з сумачкі вялікую шакаладку, якую пры
    хапіла з цудоўнага сада старога пана. Яна падзяліла шакаладку напалам і дала кожналлу па кавалачку.
     А ты сама не хочаш?  спытаў Мумітроль.
     He,  адказала мама.  Я не люблю шакалад.
    I яны рушылі далей пад заліўным дажджом. Яны ішлі цэлы дзень, і назаўтра таксама. Усё, што ім удалося знайсці, каб падсілкавацца,  гэта была жменька мокрых карэньчыкаў і трошачкі смокваў. А на трэці дзень дождж памацнеў так, што кожная ручаінка ператваралася ў бурлівы пенны паток. Ісці рабілася ўсё цяжэй, вада ўсё больш паднімалася, і ўрэшце ім давялося залезці на невялікі пагорак, каб іх не знесла патокам вады. Там яны і сядзелі, назіраючы, якхіжыя хвалі ўсё бліжэй падступаюць да іх. Ім было сыра і холадна. Вакол плавала мэбля, цэлыя дамы і вялікія дрэвы усё, што несла з сабою паводка.
    	Я хачу зноў дахаты,  сказаў маленькі звярок, але яго ніхто не пачуў.
    Мумітроль і яго мама раптам заўважылі ў вадзе нешта дзіўнае яно набліжалася да іх, круцячыся і гойдаючыся на хвалях.
    	Гэта ахвяры наваднення 1 — закрычаў Мумітроль, які меў добры зрок.  Там цэлая сям'я! Мама, мы павінны іх уратаваць!
    Да іх плыло крэсла, часам яно чаплялася за кроны дрэваў, што тырчалі з вады, але бурлівы паток яго зноў выдзіраў і гнаў далей. На крэсле сядзела мокрая котка з пяццю такімі ж мокрымі кацянятамі.
    	Бедная маці, закрычала Мумімама, забегшы ў ваду ажпа пояс. Трымайцемяне, а я паспрабую зачапіць іх хвастом!
    Мумітроль моцна ўхапіўся за сваю маму, а маленькі звярок так расхваляваўся, што не мог нічога рабіць. Крэсла падплыло бліжэй, Мумімама жвава ўхапілася за яго хвастом і пацягнула.
     Раздва, пацягнулі!  падбадзёрвала яна.
    Трычатыры, пацягнулі,закрычаў і Мумітроль.
    	Пацягнулі,  пішчаў маленькі звярок.  Трымайце моцна!
    Крэсла паціху павярнулася да пагорка, і нейкая добрая хваля выкінула яго на сушу. Котка пачала браць кацянят аднаго за адным за шкірку і рассадзіла іх у радок сушыцца.
    39
    Дзякую за дапамогу! сказала яна. Нічога горшага са мной ужыцці яшчэ не здаралася. Кот яго дзяры!
    I яна пачала вылізваць сваіх кацянят.
     Здаецца, неба праясняецца,  сказаў маленькі звярок, каб перавесці размову на іншае. (Яму было сорамна, што ён не дапамог ратаваць котку і кацянят.)