• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маленькія тролі і вялікая паводка  Тувэ Янсан

    Маленькія тролі і вялікая паводка

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 56с.
    Мінск 2010
    24.9 МБ
    Але ён казаў праўду: хмары пачалі разыходзіцца, і неўзабаве паміж імі прабіўся сонечны прамень, за ім яшчэ адзін, а потым сонца ўжо цалкам паказалася і заззяла над бязмежным акіянам вады, над якім падыллалася пара.
     Ура!  закрычаў Мумітроль.  Вось убачыце, цяпер усё наладзіцца.
    Прыляцеў ветрык, які разагнаў астатнія хмары і абдзьмуў мокрыя ад дажджу верхавіны дрэваў. Хвалі на вадзе суцішыліся, недзе заспявала птушка, і котка завуркатала і пацягнулася на сонцы.
     Цяпер мы можам ісці далей,  рашуча сказала Мумімама. У нас няма часу чакаць, пакуль сыдзе вада. Залазьце на крэсла, дзеткі, а я спіхну яго на ваду.
     А я, бадай, застануся тут,  сказала котка і пазяхнула, He варта рызыкаваць без патрэбы. Хай зямля падсохне, тады мы і пойдзем дахаты.
    Кацяняты тым часам, павесялеўшы на сонцы, расселіся вакол сваёй мамы і пазяхалі таксама.
    Мумімама адштурхнула крэсла ад берага.
     Асцярожней!  сказаў маленькі звярок.
    Ён сеў на падлакотнік і пачаў круціць галавой па баках з надзеяй, што яны змогуць знайсці штонебудзь каштоўнае сярод рэчаў, якія плавалі ў вадзе пасля паводкі. Напрыклад, скарбонку з дыяментамі. А чаму не? Ён пільна ўглядаўся ў заліты вадой абшар і, як толькі заўважыў штосьці бліскучае, радасна крыкнуў:
     Кіруйма туды! Там нешта блішчыць!
     У нас няма часу лавіць усё, што тут вакол пла
    40
    41
    вае,  буркнула Мумімама, але ўсёткі паплыла ў тым кірунку, бо яна была добрая мама.
     Эх, гэта проста старая бутэлька,  расчаравана прамовіў маленькі звярок, вылавіўшы яе хвастом з вады.
    1 нічога смачнага ў ёй няма, сказаў Мумітроль.
     Няўжо вы не бачыце?  крыкнула Мумімама. Гэта ж незвычайная бутэлька яна паштовая. У ёй ляжыць ліст.
    I, выняўшы з сумачкі каркаўнік, яна адкаркавала бутэльку, разгарнула паперку дрыготкімі рукамі і прачытала:
    «Калі вы знайшлі гэты ліст, будзьце ласкавыя, зрабіце ўсё магчымае, каб выратаваць мяне! Маю прыгожую хатку знесла паводкай, і цяпер я сяджу, саллотны, галодны і халодны на дрэве, а вада тым часам падымаецца ўсё вышэй і вышэй.
    Няшчасны мумітроль».
     Самотны, галодны і халодны,  паўтарыла Мумімама і заплакала.  О, мой бедны маленькі Мумітроль, твой тата, напэўна, даўно патануў!
     He плач,  сказаў Мумітроль.  Можа, ён яшчэ сядзіць на тым дрэве дзенебудзь зусім побач. А ва
    да ўжо спадае.
    I праўда: вады рабілася ўсё лленш. Сямтам пачалі зноў праглядаць пагоркі, платы і стрэхі дамоў, а птушкі заліваліся спевамі.
    Крэсла паціху плыло
    да пагорка, на якім сабралася шмат народу. Там усе бегалі, мітусіліся і вылоўлівалі з вады свае рэчы.
     Гэта маё крэсла!  закрычаў вялізны хемуль, які ўжо назбіраў на беразе кучу мэблі са сваёй гасцёўні.  Што гэта вы прыдумалі  плаваць на маім крэсле?!
     Зусім нам і не патрэбна гэтая гнілая лодка! сярдзіта сказала Мумімама, саскокваючы на бераг. . .
     He задзірайцеся з ім,  шапнуў маленькі звярок.Ён кусаецца!
     Цьфу на яго!  адказала Мумімама.  Хадзіце за мною, дзеткі. _
    I яны пайшлі далей па беразе, а хемуль застаўся заклапочана разглядаць мокрую абіўку свайго крэсла.
     Глядзіце,  сказаў Мумітроль і паказаў на спадара Марабу, якія хадзіў сюдытудьГ па беразе і мармытаў нешта сабе пад нос. Цікава, а што гэты згубіў — выгляд у яго яшчэ больш заклопочаны, чыму хемуля!
     Мілыя насатыя звяркі,  сказаў спадар Марабу, бо пачуў, што размова ідзе пра яго. Калі б вам
    42
    43
    было пад сотню гадоў і вы згубілі б свае акуляры, я ўпэўнены, выгляд у вас быў бы зусім не вясёлы.
    Пасля гэтага ён павярнуўся да іх спінай і ўзяўся шукаць далей.
     Хадзем,  сказала Мумімама.  Нам трэба шукаць тату.
    Яна ўзяла Мумітроля і маленькага звярка за рукі і жвавай хадою пайшла далей. Праз пэўны час яны ўбачылі, што ў траве, там, дзе вада ўжо сышла, нешта блішчыць.
     Ну, гэта ўжо яўна брыльянт!  закрычаў маленькі звярок.
    Але аказалася, гэта былі звычайныя акуляры.
     Гэта, відаць, акуляры спадара Марабу, праўда, мама?  спытаў Мумітроль.
     Напэўна,  адказала яна.  Бяжы і аддай яму. Ён узрадуецца. Але спяшайся, бо твой тата сядзіць дзесьці галодны, халодны і зусім адзін.
    Мумітроль на сваіх кароткіх ножках пабег на ўвесь дых і яшчэ здалёк убачыў, што спадар Марабу так дагэтуль і корпаецца ў мокрай твані.
     Вось,  закрычаў Мумітроль,  вось вашыя акуляры, дзядзечка!
     Праўда? здзівіўся спадар Марабу і ўзрадаваўся.  А ты не такі малы, калі змог дапамагчы мне.
    Спадар Марабу пачапіў акуляры на нос і агледзеўся.
     Мне, на жаль, трэба ісці,  сказаў Мумітроль. Мы таксама шукаем.
     Разумею, разумею,  спагадліва сказаў спадар
    Марабу. 1 што вы шукаеце?
     Майго тату,  сказаў Мумітроль.  Ён сядзіць недзе на дрэве.
    Спадар Марабу трошкі задумаўся, а потым рашуча сказаў:
     Самі вы з гэтым не справіцеся. Алея вамдапамагу, бо ты ж знайшоў мае акуляры.
    Ён асцярожна падхапіў Мумітроля сваёй вялізнаю дзюбай, пасадзіў яго сабе на спіну і, мах
    нуўшы крыламі, узляцеў над берагам.
    Мумітроль ніколі раней не лётаў, і яму здалося, што лятаць  гэта вельллі весела і трошачкі страшна. А калі спадар Марабу прызямліўся побач з мамай і маленькім звярком, Мумітроль нават загана
    рыўся сабою.
     Я гатовы дапамагчы спадарыні ў яе пошуках, сказаў спадар Марабу і пакланіўся Мумітролевай маме.  Калі спадарства пагодзіцца залезці да мяне на спіну, мы зможам вылецець зараз жа.
    Спачатку ён падняў і пасадзіў сабе на спіну Мумітролеву маму, а потым і маленькага звярка, які аж завішчаў ад захаплення.
     Трымайцеся мацней!  параіў спадар Марабу.  Зараз мы паляцім над вадой.
    44
    45
     Гэта самая неверагодная зусіх нашых прыгодаў,  сказала Мумімама.  А лятаць не так страшна, як я думала. Ну, давайце цяпер глядзець ва ўсе бакі, можа, заўважым тату!
    Спадар Марабу лётаў вялікімі кругамі і ненадоўга завісаў над кожным дрэвам. На галінах сядзела
    46
    шмат розных істотау, але таго, каго яны шукалі, нідзе не было.
     Я ўсіх астатніх выратую пасля,  сказаў спадар Марабу, захоплены выратавальнаю экспедыцыяй.
    Так ён доўга лётаў сюдытуды над вадой, пакуль сонца не пачало заходзіць, і ўсе іх спадзяванні пачалі знікаць. Раптам Мумімама крыкнула:
     Вунь ён!
    Яна замахала рукамі так, што ледзьве не ўпала.
     Тата!  узрадаваўся Мумітроль.
    I маленькі звярок таксама завішчаў у знак падтрымкі.
    На адной з верхніх галінаў высокага дрэва сядзеў мокры і сумны мумітроль, які пільна
    
    ўзіраўся ў заліты вадой далягляд. Каб яго заўважылі і выратавалі, ён пачапіў на галіну сцяг. I калі спадар Марабу разам з усёю яго сям’ёй апусціўся побач, Мумітата да таго ўзрадаваўся, што не мог вымавіць ні слова.
     Цяпер мы ніколі больш не расстанемся,  сказала Мумімама і, пусціўшы слязу, абняла тату.  Ну, як ты? He прастудзіўся? Дзе ты быў увесь гэты час? А які ты пабудаваў долл? Ён быў прыгожы? Ты часта думаў пра нас?
     Дом быў напраўду вельмі прыгожы, але яго, на жаль, змыла паводкай,  адказаў Мумітата.  А мой ты маленькі, якжа ты вырас!
     Ну, што ж,  расчулена сказаў спадар марабу,  давайце, напэўна, я зараз перанясу вас на сушу, а тады палячу ратаваць астатніх, пакуль сонца не зайшло. Прыемна ратаваць іншых.
    I ён паляцеў з імі да берага, а яны наўзахваткі расказвалі адно аднаму пра ўсе жахі, якія ім выпала перажыць. Уздоўж берага гарэлі вогнішчы, пацярпелыя ад паводкі грэліся каля іх і гатавалі ежу,
    48
    таму што ў большасць не засталося свайго жытла. Каля аднаго такога вогнішча спадар Марабу і пасадзіў Мумітроля, яго тату і маму і маленькага звярка, а тады, спешна развітаўшыся, паляцеў далей.
     Вечар добры!  павіталіся з імі два марскія конікі, якія палілі гэтае вогнішча. Калі ласка, сядайце бліжэй, хутка будзе гатовы суп.
     Вялікі дзякуй,  сказаў Мумітата.  Вы нават не ўяўляеце, які прыгожы дом я меў да паводкі. Я збудаваў яго сам. Але я пабудую новы дом і запрашаю вас у госці ў любы час.
     А дом быў вялікі?  спытаў маленькі звярок.
     На тры пакоі,  адказаў Мумітата.  Адзін быў нябеснаблакітны, другі сонечназалаты, а трэці ў бубачкі. А на гарышчы быў яшчэ гасцявы пакой для цябе, маленькі звярок.
     Дыкты сапраўды меркаваў, што мы ўсе будзем там жыць?  спытала Мумімама і ўзрадавалася.
     Вядома,  адказаў тата.  Я шукаў вас паўсюль і заўсёды. Я ніколі не забываў нашу старую кафля
    ную печку.
    Так яны сядзелі, расказвалі адно аднаму пра
    свае прыгоды і елі суп, пакуль не ўзышоў ллесяц і вогнішчы на беразе не патухлі. Тады яны пазычылі
    ў марскіх конікаў коўдру, укруціліся ў яе і заснулі.
    На другую раніцу вада ўжо амаль сышла, і ўся кампанія выправілася ўдарогу. Свяціла сонца, надвор'е навявала добры настрой. Маленькі звярок ішоў наперадзе і скакаў ад
    50
    радасці. Ён быў такі шчаслівы, што нават закруціў хвосцік банцікам. Так яны ішлі ўвесь дзень і захапляліся прыгажосцю прыроды, бо пасля дажджу паўсюль распусціліся дзівосныя кветкі, а дрэвы пакрыліся дзе квеценню, а дзе пладамі. Варта было трошкі патрэсці дрэва, і на дол сыпалася садавіна. Нарэшце яны прыйшлі ў даліну, якая здавалася прыгажэйшай за ўсё тое, што яны бачылі ў гэты дзень. Пасярод даліны стаяла чароўная хатка, пафарбаваная ў блакітны колер і вельмі падобная да кафлянай печкі.
     Ды гэта ж мая хатка!  радасна закрычаў Мумітата.  Яе знесла паводкай, і цяпер яна стаіць тут!
     Ура!  закрычаў ллаленькі звярок.
    I ўсе яны пабеглі да хаткі, каб як след ёю налюбавацца. А маленькі звярок нават залез на страху і ад радасці закрычаў яшчэ мацней, бо знайшоў пацеркі з сапраўдных вялікіх перлінаў, якія закінула на страху паводкай.
    Яна ўзяла Мумітроля за руку, і яны ўвайшлі ў нябеснаблакітны пакой. Так яны і жылі ў той даліне ўсё сваё жыццё, калі не лічыць некалькіх вандровак, у якія яны выпраўляліся дзеля разнастайнасці.
     Цяпер мы багатыя! закрычаў ён.  Цяпер мы можам купіць сабе машыну і яшчэ большую хату.
     He!  сказала Мумімама.  Гэтая хата  найлепшая ў свеце.
    52
    У серыі кніжак пра мумітроляў таксама выйдуць:
    Камета над далінай мумітроляў
    Чарадзееў капялюш
    Успаміны Мумітаты
    Небяспечнае лета
    Мумітрольская зіма
    Нябачнае дзіцё
    Мумітата і мора
    Даліна мумітроляў у канцы лістапада
    Янсан, Тувэ
    Я65 Маленькія тролі і вялікая паводка / Тувэ Янсан; пер. з швед. Насты Лабады; ілюстрацыі Тувэ Янсан. — Мінск: Зміцер Колас, 2010, —56 с.: іл.
    ISBN 9789856783855
    Казачная аповесць «Маленькія тролі і вялікая паводко» — першоя з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (19142001).