Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Віцебская школа
Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч, Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 112с.
Вільня 2017
МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ
XX СТАГОДДЗЯ
ВІЦЕБСКАЯ ШКОЛА
Казімір Малевіч Марк Шагал Алеся Паслядовіч Уладзімір Цэслер Генадзь Хацкевіч Людміла Русава Руслан Вашкевіч
ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
A О Г В I Н А у
В. Акудовіч Л. Вольскі А. Глобус Г. Кісліцына А. Хадановіч
МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ XX СТАГОДДЗЯ
ВІЦЕБСКАЯ ШКОЛА
КАЗІМІР МАЛЕВІЧ МАРК ШАГАЛ
АЛЕСЯ ПАСЛЯДОВІЧ УЛАДЗІМІР ЦЭСЛЕР ГЕНАДЗЬ ХАЦКЕВІЧ ЛЮДМІЛА РУСАВА РУСЛАН ВАШКЕВІЧ
Ао Г В I Н А Ў
Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Віцебская школа / В. Акудовіч Л. Вольскі А. Глобус Г Кісліцына А. Хадановіч. Вільня, 2017.-112 с.
Кніга «Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Віцебская школа» створана для дзяцей. Падыходзіць яна і для сямейнага чытання. У кнізе змешчаны карціны сямі мастакоў Беларусі і гульні на іх аснове, прыведзены цікавыя факты з жыцця майстроў.
ISBN 978-609-8147-88-9
© Калектыў аўтараў, 2017
© Logvino Literatures namai, 2017
Прадмова
Дарагія чытачы, вы трымаеце ў руках кнігу, якая будзе цікавай дзецям і дарослым. Праз казку і гульню яна пазнаёміць з карцінамі выдатных беларускіх мастакоў. Кніга дапаможа дзецям зразумець складаныя творы сучаснага мастацтва і далучыцца да яго.
Беларускае мастацтва XX стагоддзя ў свеце вядома ў першую чаргу дзякуючы Віцебскай школе. За кароткі тэрмін у Віцебску адбылося шмат культурных падзей: Марк Шагал у 1919 годзе адкрыў першае мастацкае вучылішча, у тым жа годзе туды прыехалі выкладаць Эль Лісіцкі і Казімір Малевіч, якія неўзабаве стварылі групу УНОВНС. Гэта быў час рэвалюцыйнага і рамантычнага авангарду, час з’яўлення магутных ідэй, якія да нашага часу ўплываюць на мастакоў усяго свету.
Сёння ідэі і творы Віцебскай школы вывучаюць У мастацкіх інстытутах. Нам хочацца не толькі пазнаёміць чытачоў з гэтай школай, але і паказаць эвалюцыю яе ідэй. Сучасныя беларускія мастакі ў сваіх творчых пошуках часта звяртаюцца да набыткаў віцебскіх авангардыстаў. Таму ў кнізе вы сустрэнеце постаці мастакоў і з найноўшай гісторыі беларускай культуры.
Пра тое, як можна чытаць гэтую кнігу і гуляць з ёю
Чытаць яе можна паслядоўна, а можна пачаць са старонак пра вашага любімага мастака ці таго, пра каго вы зусім нічога не ведалі. Так можа быць нават цікавей!
У кнізе вы знойдзеце казкі, вершы, факты з жыцця мастакоў і гульні. Казкі і вершы напісалі вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты. Сюжэты гэтых твораў бяруць вытокі з карцін нашых цудоўных мастакоў. Гульні і творчыя заданні дапамогуць дзецям зразумець сакрэты і таямніцы мастацтва. У гэтай кнізе можна маляваць, з ёй можна гуляць, яе можна і трэба чытаць і разглядаць, каб навучыцца любіць і разумець сучаснае беларускае мастацтва.
Атрымлівайце
асалоду
ад
мастацтва!
Гуляйце з
мастацтвам!
Рабіце
мастацтва!
He марудзьце i перагортвайце старонку...
Казімір Малевіч
11.02.1879, Кіеў 15.05.1935, Ленінград
Казімір Малевіч заснавальнік і галоўны прадстаўнік супрэматызму напрамку ў абстрактным мастацтве, якое засяроджваецца на спалучэнні афарбаваных простых геаметрычных фігур і накладзеных на плоскасць аб’ёмных форм. 3 1919 па 1922 Малевіч жыў, працаваў і выкладаў у Віцебску, дзе ў 1920 годзе стварыў мастацкую школу УНОВІ/ІС (Утверднтелн Нового Нскусства).
Шэдэўр
К. Малевіч. Чорны квадрат. 1915
7Як ты думаеш, што гэта? Чорная дзірка? Акно? Нішто?
4
Некаторыя думаюць, што Казімір Малевіч пісаў такія карціны таму, што не ўмеў маляваць. Вядома ж, гэта няпраўда! Ён хацеў прыбраць з жывапісу ўсё лішняе і пакінуць толькі галоўнае асноўныя формы і колеры. Гэта самая вядомая карціна Малевіча, яна паказвае, як ідэі ў мастацтве сталі больш важнымі за ўменне прыгожа і рэалістычна маляваць.
К. Малевіч. Лесаруб. 1912-1913
Адам Глобус
Лесаруб
Казка пра героя карціны Казіміра Малевіча «Лесаруб»
На ўскрайку горада Віцебска жыў лесаруб. Звалі яго Казімірам. Раніцай ён ехаў у лес, дзе сек дрэвы. Лесаруб выбіраў найлепшыя са старых дрэў. Валіў іх. Абсякаў сукі і галіны. Чыстыя бярвенні Казімір завозіў на фабрыку. Там іх распускалі на дошкі. Тыя добра высушвалі. 3 сухіх дошак на фабрыцы рабілі мэблю. Шафы і буфеты, сталы і крэслы, ложкі і камоды майстры выраблялі з дрэва, якое нарыхтоўваў для іх лесаруб Казімір.
Усе ў Віцебску любілі і паважалі працавітага лесаруба. Называлі яго волатам, бо сякера, якой Казімір валіў лес, была такая цяжкая, што ніхто, акрамя гаспадара, нават не мог адарваць яе ад зямлі. Шмат хто спрабаваў падняць сякеру, але ніхто так і не змог. Гэты інструмент перайшоў да волата ад бацькі Севярына, а той атрымаў яе ад свайго дзеда Міралюба. I бацька, і дзед, і прадзед у Казіміра, як і ён сам, былі працаўнікамі, лесарубамі і волатамі. Калі бацька перадаваў сыну важкую сякеру, ён наказаў берагчы яе, патлумачыўшы, што ў цяжкія часы яна дапаможа ў змаганні з ворагам.
Як бацька Севярын сказаў, так яно і здарылася. У адзін цёмны дзень у лес пад Віцебскам прыляцеў трохгаловы цмок з бліскучым мячом у лапе. Пачвара мела доўгі хвост, зялёныя крылы і чатыры лапы з жалезнымі кіпцямі. Языкі ў цмока былі раздвоеныя, як у змяі. Вочы лупатыя, як у жабы. Шыі доўгія, як у жырафы. На галовах у цмока сядзелі залатыя кароны.
Гэты лес цяпер мой! Буду тут жыць і панаваць! 3 сённяшняга дня ніхто з майго лесу не вынесе ні ягады, ні грыба, ні галінкі, ні травінкі, ні пылінкі! сказаў цмок лесарубу і дыхнуў на яго чырвоным полымем адразу з трох шырокіх пашчаў.
Як скажаш, так і будзе, шаноўны цмок. Ты магутны і ваяўнічы. У цябе жалезныя кіпці, полымя ў трох пашчах і меч у кіпцястай лапе. Толькі давай мы з табою пацягаемся. Хто з нас больш дужы, той і загады раздаваць стане, а хто слабы, той іх пачне слухаць і выконваць. Ты згодны, шаноўны цмок? запытаў Казімір у зялёнакрылай пачвары.
Ты, лесаруб-чалавечак, пытаешся ў мяне, магутнага цмока?! Ці згодны я з табою цягацца? Вядома, згодны! У цябе ёсць сякера, я маю меч. Бітву можна пачаць тут і цяпер, неадкладна!
Лесаруб выслухаў самаўпэўненага цмока і прапанаваў іншае:
Я не хачу скалечыць такога цудоўнага цмока, як ты. Таму прапаную падкінуць зброю ў неба. Хто з нас вышэй яе падкіне, той і пераможа!
Цмок размахнуўся і шпурнуў у неба бліскучы меч. Той даляцеў ажно да хмары і праз тры хвіліны вярнуўся ў цмокаву лапу. Лесаруб размахнуўся і кінуў у неба сякеру. Тры гадзіны волат і цмок чакалі, пакуль яна вернецца з неба на зямлю.
Твая сякера лягчэйшая за мой меч, таму давай памяняемся зброяй. Цяпер я кіну ў неба тваю сякеру, а ты падкінеш мой меч! прапанаваў хітры цмок.
Казімір узяў цмокаў меч і шпурнуў яго ў бок месяца. Меч ударыўся аб яго і рассыпаўся на срэбны пыл. 3 той ночы ў месяца і з’явіўся металічны прахалодны бляск.
Цмок хацеў узняць лесарубаву сякеру і засекчы Казіміра, але гад не змог адарваць яе ад зямлі. Давялося цмоку скарыцца і пачаць слухацца лесаруба. Той загадаў яму ўладкавацца на працу ў вандроўны заацырк. Цяпер трохгаловы цмок выступае на арэне з вогненным шоу.
А лесаруб Казімір як працаваў, так і працуе з каштоўным дрэвам, з якога віцебскія майстры робяць цудоўную мэблю. Яны вырабляюць сталы і крэслы, ложкі і камоды, буфеты і шафы.
Факты з жыцця
У Казіміра Малевіча было чатыры сястры і чатыры браты.
Ці? У 1913 годзе мастак стварыў дэкарацыі і касцюмы для футурыстычнай оперы «Перамога над Сонцам». Менавіта падчас працы над пастаноўкай оперы да яго прыйшла ідэя «Чорнага квадрата»: заднік дэкарацыі ўяўляў сабой квадрат, напалову зафарбаваны чорным.
У лістападзе 1919 года мастак пачаў кіраваць майстэрняй у Віцебскім народным мастацкім вучылішчы, якое ўзначальваў Марк Шагал.
♦ У студзені 1920 года ў Віцебску Малевіч аб’яднаў сваіх вучняў у групу УНОВНС, яе назва ўтворана ад скарочанага словазлучэння на рускай мове «сцвярджальнікі новага мастацтва». У гонар гэтага аб’яднання мастак нават назваў сваю дачку Унай.
Малевіч любіў прыдумляць новыя словы. Напрыклад: земляніты, планіты, развязь, стараватары, цветапіс. Як ты думаеш, што значаць гэтыя словы? Упішы свае варыянты значэнняў, а правільныя адказы паглядзі на старонцы 16.
Земляніты -
Планіты -
Развязь -
Стараватары -
Цветапіс -
К. Малевіч. Купальшчык. 1911
Земляніты
- людзі будучыні. На думку Малевіча, дзякуючы развіццю аэратранспарта земляніты не будуць прывязаны да зямлі, таму для іх неабходна будзе праектаваць адмысловыя дамы планіты.
Планіты
- будынкі будучыні. Мастак ствараў іх толькі з лаканічных геаметрычных форм. Да таго ж планіты павінны валодаць адной незвычайнай уласцівасцю: яны павінны лятаць.
Развязь
- супрацьпастаўленне звязнасці, сувязі.
Стараватары
- старыя наватары. Інакш кажучы, тыя, хто ўшаноўвае мастацкія творы мінулага.
Цветапіс
- стварэнне карцін толькі з дапамогай геаметрычных каляровых форм. Уяві сабе сіні круг ці чырвоны квадрат гэта і ёсць цветапіс. Мастацтвазнаўцы называюць такі падыход да малявання супрэматызмам.
К. Малевіч. Супрэматызм. 1915
Намалюй планіты і землянітаў
Па легендзе, у 1930 годзе Малевіч прыдумаў гранёную шклянку. Вось як яна выглядае. Напоўні яе чым-небудзь незвычайным.
К. Малевіч. Тачыльшчык. 1912-1913
К. Малевіч. Галава селяніна. 19281929
Верш
Мастак Малевіч Казімір Увесь мастацкі свет змяніў. Заклаў пачатак новай школы I маляваў квадраты, колы. Ужо стагоддзе людзі рады Глядзець на гэтыя квадраты.
Лявон Вольскі
К. Малевіч. Сялянка. 1930
ГУЛЬНЯ
Тут мы пакінулі зусім^брныліст. Што на ім можна намаляваць? Нічога ж не будзе відаць!
Ты вазьмі белы аловак, крэйду або фарбу і малюй тое, што схавана ў гэтай непрагляднай(цемры>)
МАЛЮЙ ТУТ
Марк Шагал
7.07.1887, Віцебск 28.03.1985, Сэн-Поль-дэ-Ванс, Праванс, Францыя
Марк Шагал адзін з самых вядомых прадстаўнікоў мастацкага авангарду XX стагоддзя. Акрамя графікі і жывапісу займаўся сцэнаграфіяй, пісаў вершы на мове ідыш.
Шэдэўр
М. Шагал.
Я і вёска. 1911
Паглядзі, што на гэтай карціне не так, як у жыцці? «Наш унутраны свет рэальны», казаў Шагал. Як ты думаеш, што гэта значыць?
Марк Шагал напісаў гэтую карціну ў 1911 годзе ў Парыжы. Падобна на сон, але, магчыма, гэта мара. Шагал сумаваў па доме, і ў гэтай карціне ён сумясціў свае ўспаміны дзяцінства і казкі, якія ён чуў, калі быў маленькім.
М. Шагал. Над горадам. 1918
Валянцін Акудовіч
Над горадам з Бэлай
Казка, напісаная паводле карціны Марка Шагала «Над горадам»