Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Віцебская школа
Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч, Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 112с.
Вільня 2017
Л. Русава. Фрактал. Геаметрыя часу. 1994
Ганна Кісліцына
Эдгар
Казка, напісаная паводле твораў Людмілы Русавай
Жыла-была дзяўчынка Люда. Яна любіла яркія колеры і фарбы. Дзяўчынка шмат малявала. Яна малявала жоўтыя гадзіннікі і блакітныя аблокі, чырвоныя цягнікі і сінія аўгамабілі. Люда малявала матылькоў і птушак, людзей, катоў і сабак.
Аднойчы дзяўчына намалявала вялікага павука. На белай паперы павук выглядаў зусім як жывы. Люда паказала сваёй маці малюнак.
Які брыдкі павук! маці ажно сцепанулася ад агіды.
Мама, табе не падабаюцца чорныя павукі? дзяўчынцы стала сумна ад таго, што мама не бачыць прыгажосці ў павуках.
Так! Мне зусім не падабаюцца павукі і кляшчы, мухі і камары!
Мама, а хто табе не падабаецца больш: мухі ці павукі?
Мухі мне зусім не падабаюцца! Зусім!
Мама, павук можа прагнаць з нашага дома ўсіх мух. Калі ты папросіш майго павука, ён паслухае цябе
і прагоніць іх усіх. За гэта ты дазволіш яму жыць у цёмным куточку пад нашай ваннай.
Люда, калі ты так хочаш, я папрашу твайго чорнага павука прагнаць з нашага дома ўсіх мух... Дарагі чорны павук, будзь так ласкавы, прагані ўсіх мух з нашага дома!
Люда ўзрадавалася, што маці пасябравала з яе намаляваным павуком. Бо ў дзяўчынкі з’явілася надзея, што неўзабаве маці пасябруе і з сапраўдным павуком, які напраўду жыве ў цёмным куточку пад ваннай.
Дзяўчынка пайшла ў ванную і шэптам паклікала свайго таварыша чорнага павука:
Эдгар! Эдгар! Хадзі сюды. Я паказала маці твой партрэт... Ты ёй не спадабаўся, але яна дазволіла табе жыць у цёмным куточку пад ваннай. Мама спадзяецца, што за гэты дазвол ты будзеш праганяць мух з нашага дома.
Павук Эдгар выйшаў з цемры на святло і падбег да Люды:
Якая выдатная навіна! Люда, я вельмі ўдзячны табе і тваёй маці за дазвол жыць у вашым доме. За гэта я навучу цябе ткаць кілімы і габелены. Павукі лепш за ўсіх на свеце могуць працаваць з ніткамі.
Эдгар сапраўды навучыў дзяўчыну ткаць габелены і кілімы.
Калі Люда вырасла, яна стала знакамітай мастачкай, бо такіх цудоўных габеленаў, як ткала яна, не мог выткаць ніхто.
Ты, дарагі чытач, можаш падумаць, што чорны павук Эдгар мог вырасці і з’есці Люду і яе маці. На гэта я табе скажу так... Мух і гразі ў нашым свеце столькі, што хопіць на ўсіх павукоў і яшчэ застанецца.
Л. Русава. Зрух квадрата. Спіраль прычын. 1993
Факты з жыцця
Вучылася Л. Русава ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Сярод сваіх настаўнікаў Людміла вылучала Гаўрылу Вашчанку і Уладзіміра Стальмашонка.
Стварыла шмат габеленаў, твораў станковага жывапісу і канцэптуальнага мастацтва. У сваіх працах Людміла Русава звярталася да досведу віцебскага авангарду пачатку XX стагоддзя і ідэй Казіміра Малевіча
& Працавала мастачкай на Барысаўскім камбінаце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
У Удзельнічала Русава ў выставе «1+1+1+1+1+1= 6», якая мусіла пачацца 12 лютага 1985 года і якую яшчэ да адкрыцця забараніла савецкая цэнзура.
* Зрабіла разам з Ігарам Кашкурэвічам у 1988 годзе першы ў Беларусі перформанс «Уваскрэсенне Казіміра». Перформанс форма сучаснага мастацтва, якая аб’ядноўвае тэатр і выяўленчае мастацтва. Твор складаюць дзеянні мастака ў пэўным месцы і ў пэўны час.
♦ У 1998 годзе была выдадзена кніга Л. Русавай «Наскрозь», якая складалася з тэкстаў і графічных прац серыі «Забальзамаваны знак».
Л. Русава. Цішыня купалу. 1998
Л. Русава. Выціскальнае прасоўванне. 2001
Верш
Русава Людміла Шмат каго дзівіла, Бо перформанс сіла, Калі ты мастак: Часам страшнаваты, Бо не лялька з ваты. Свет не толькі святы. А хіба не так?
Андрэй Хадановіч
Крыж, які рухаецца, 1997.
Перформанс Л. Русавай. Фота Д. Елісеева
Л. Русава. Штрыхі бязветранасці.
Арт-кніга« Наскрозь». 1998
ГУЛЬНЯ
Людміла Русава шмат працавала з узорамі, якія стварала з самых простых форм. Часам яны ператвараліся ў краты, а часам у патаемную мову з
Паспрабуй і ты прыдумаць і намаляваць
НОВУЮ МОВУ.
МАЛЮЙ ТУТ
Руслан Вашкевіч
Руслан Вашкевіч беларускі мастак, куратар, прадстаўнік канцэптуальнага мастацтва. Жыве і працуе ў Мінску.
Шэдэўр
Р. Вашкевіч.
Чэмпіёны свету. 2013
Руслан Вашкевіч сам кажа пра сваю працу так: «Гэтая карціна выяўляе ідэю канвеера, канала, перадачы з рук у рукі нейкіх вельмі сакрэтных ведаў».
Як ты думаеш, якую сакрэтную інфармацыю перадаюць адно аднаму людзі на гэтай карціне? Магчыма, геаметрычныя фігуры гэта вобраз ідэі Казіміра Малевіча?
Р. Вашкевіч. Сіндром Папялушкі. 2012
Адам Глобус
Чароўныя чаравічкі
Казка, напісаная паводле карціны Руслана Вашкевіча «Сіндром Папялушкі»
Маці папрасіла дачку Зосю вынесці смецце. У свае сем дзяўчынка лічыла сябе дарослай. Яна магла схадзіць у краму «Каравай» па хлеб, збегаць у прадуктовы па малако і вынесці смецце.
Каля кантэйнера з пластыкам Зося пабачыла новенькія чорныя чаравічкі. Было падобна, што памер іх акурат для Зосі. Дзяўчынка выкінула пакеты са смеццем і ўзяла адзін чаравік, каб лепей яго разгледзець. Чаравік быў зусім новы. Нібыта яго толькі што прынеслі з крамы. На падэшве ў яго была намалявана лесвічка. На скураной вусцілцы нехта намаляваў прыступкі.
Зося вырашыла памераць чаравік. Дзяўчына прысела на лаўку, зняла пантофлю і абула чаравік. Ён быў яе памера, але не толькі гэта здзівіла дзяўчыну. Ёй стала лёгка дыхаць, так лёгка і прыемна ёй ніколі раней не было. Зося абула другі чаравік, і дзяўчыне зрабілася яшчэ больш лёгка. Уся яна стала бязважкай, як матылёк. Дзяўчына стала такой
лёгкай у новых ёмкіх чаравічках, што змагла не толькі ісці па тратуары і па траве, але і падняцца ў паветра. Зося ішла ў паветры лёгкай хадою. Дзяўчына ўзнялася над дваром і над паркам. Па паветры яна перайшла на другі бок рэчкі.
Дзяўчынку, якая ішла па небе, заўважыла маладая маці, што р/ляла ў парку з немаўляткам у калясцы: «Глядзіце, глядзіце, дзяўчынка ідзе па небе!» Людзі пачалі ўздымаць галовы і паказваць адно аднаму на дзяўчынку ў чыстым небе.
Зосі стала няёмка. Нармальны чалавек не вельмі любіць вылучацца з натоўпу. Асабліва калі вылучыўся раптоўна і ўпершыню. Зося пабегла па небе ў бок зялёнага скверыка. Там яна спусцілася на зямлю і зняла чароўныя чаравічкі.
Дадому Зося ішла басанож. Яна забрала свае пакінутыя каля сметніка старыя пантофлі. Знойдзеныя чорныя чаравічкі Зося схавала ў шафу з адзежай. Да лепшых часоў.
Р. Вашкевіч. Слоўны партрэт. 1995
Факты з жыцця
Вучыўся мастак у Беларускай акадэміі мастацтваў, якую скончыў у 1992 годзе. Сярод сваіх настаўнікаў Руслан Вашкевіч называе Гаўрылу Вашчанку і Уладзіміра Зінкевіча.
Стварыў шэраг выдатных карцін, скульптур і твораў канцэптуальнага мастацтва. Зрабіў шмат персанальных выстаў, як у Беларусі, так і за мяжой.
У 2005 годзе Руслан Вашкевіч удзельнічаў у 53 Венецыянскім біенале разам з мастакамі Уладзімірам Цэслерам, Сяргеем Войчанкам, Ігарам Цішыным, Наталляй Залознай, Андрэем Задорыным, Леанідам Хобатавым і Валерыем Шкарубам.
У 2016 годзе Р. Вашкевіч паставіў сваю версію оперы «Перамога над Сонцам», якая была прыдумана ў 1913 годзе футурыстамі, а дэкарацыі да якой рыхтаваў Малевіч.
У Руслана Вашкевіча пяцёра дзяцей.
Р.Вашкевіч. План уцёкаў. 2003
Верш
Гэта не дзівацтва, гэта не вар’яцтва, Гэта актуальнае айчыннае мастацтва.
Кожны хлопчык часам хуліган і прыкаліст, Ды не кожны культавы мастак-постмадэрніст.
Паглядзіце працы, яны клёвыя, я ведаю!
Хто такі постмадэрніст? Зірніце ў «Вікіпедыю».
Андрэй Хадановіч
Р. Вашкевіч. Ня гледзячы ні на што. 2013
Р. Вашкевіч. Ня гледзячы ні на што. Праект. 2013-2014
Р. Вашкевіч. Адзін дома. 2007
Р. Вашкевіч. Адзін дома. 2009
ГУЛЬНЯ
Ад карціны «Чэмпіёны свету» Руслана Вашкевіча мы пакінулі толькі
геаметрычныя фігуры.
ратварЫЦЦа?
Падумай, у што яны могуць пе
Намалюй!
МАЛЮЙ ТУТ
КАМАНДА ПРАЕКТА
АДАМ ГЛОБУС
ГАННА КІСЛІЦЫНА
ІРЫНА ЛУКАШЭНКА
ЛЯВОН ВОЛЬСКІ
ВОЛЬГА МЖЭЛЬСКАЯ
ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ
BAZINATO
САФІЯ САДОЎСКАЯ
АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ
ПАДЗЯКІ
^Аляксею Андрэеву і Таццяне Арцімовіч
^Нацыянальнаму Мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею за падтрымку праекта і дазвол выкарыстоўваць фатаграфіі работ з калекцый.
^Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” за падтрымку на працягу ўсёй працы над кнігай.
Праекту CHOICE: Cultural Heritage Opportunity for Civic Engagement.
^Усім тым, хто падтрымаў гэты праект цягам краўдфандынгавай кампаніі. Гэта кніга існуе дзякуючы вам і для вас!
ЗМЕСТ
Казімір Малевіч 8
Марк Шагал 26
Алеся Паслядовіч 42
Уладзімір Цэслер 54
Генадзь Хацкевіч 66
Людміла Русава 80
Руслан Вашкевіч 94
Літаратурна-мастацкае выданне
Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Віцебская школа.
Галоўны рэдактар У. Адамчык Стылістычны рэдактар А. Хадановіч Мастацкі рэдактар I. Стахіевіч Карэктар А. Нанас Каардынатар праэкта I. Лукашэнка Асістэнт каардынатара В. Мжэльская
Аўтары казак
В. Акудовіч
А. Глобус П Кісліцына
Аўтары вершаў Л. Вольскі А. Хадановіч
Аўтар гульняў і гістарычных даведак С. Садоўская
Logvino Literatures namai
J. Savickio 4, LT-01108 Vilnius
Друк BALTO print
Л О Г B I Н А ў
choice
дзіцячыя творчыя майстэрні
9 786098 147889