Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Віцебская школа
Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч, Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 112с.
Вільня 2017
Шэдэўр
У. Цэслер.
Супер-Давід. 2012
) Супермэн вядомы герой коміксаў. Яго ты, * напэўна, ведаеш, а ці знаёмы ты з Давідам?
«Давід» скульптура вядомага майстра эпохі Адраджэння Мікеланджэла. Уладзімір Цэслер апрануў біблейскі персанаж у касцюм супермэна і перанёс у наш час.
У. Цэслер і С. Войчанка.
Дванаццаць з XX. Серыя скульптур. 1996 2000
Адам Глобус
Першы дзень
Казка, напісаная паводле серыі скульптур Уладзіміра Цэслера і Сяргея Войчанкі «Дванаццаць з XX»
Напачатку была ноч. Кругом было цёмна, змрочна і чорна. У цёмнай ночы на цёмнай зямлі ў цёмным лесе жыў Чорны Певень. У яго была жонка Чорная Курачка. Яна несла Чорнаму Пеўню чорныя яечкі. 3 іх выводзіліся чорныя кураняткі.
Здавалася, што так будзе заўсёды. Чорны Певень і Чорная Курачка будуць дзяўбці чорныя каменьчыкі і есці чорныя зярняткі. Чорная Курачка будзе несці чорныя яечкі, а з іх будуць выводзіцца чорныя кураняткі. Усе яны будуць жыць у цёмным лесе на цёмнай зямлі, над якой стаіць цёмная ноч. Але аднойчы Чорная Курачка шукала чорнае зярнятка, а замест яго знайшла зярнятка чырвонае. Курачка спытала ў Пеўня, ці можна ёй з’есці незвычайнае зярнятка. Певень падумаў-падумаў і дазволіў сваёй Курачцы з’есці яго. Яна здзяўбла зярнятка і праз тры дні знесла не чорнае, а чырвонае яечка. 3 яго вылупілася Чырвонае Куранятка, з якога неўзабаве вырасла Чырвоная Курачка. Цяпер у лесе гулялі не толькі чорныя, але і чырвоныя пеўнікі і курачкі.
Праз тры месяцы Чорная Курачка знайшла белае зярнятка. Яна шукала звычайнае чорнае зярнятка, а знайшла белае. Курачка спытала ў Пеўня, ці можна ёй здзяўбці яго. Певень падумаў і дазволіў сваёй Курачцы праглынуць белае зярнятка.
Праз тры дні Чорная Курачка знесла белае яечка, з яго вылупілася Белае Куранятка, з якога вырасла Белая Курачка. Тая знесла вялікае белае яечка. А з таго белага яечка выйшла не куранятка, а Жоўтае Сонца. Яно ўзнялося на неба. Як толькі Жоўтае Сонца ўзнялося на неба, скончылася ноч. Так зніклі чарната і цемра. Так пачаўся першы на свеце сонечны, цёплы і ясны дзень. Ён пачаўся з белага яечка, якое знесла Белая Курачка.
У.Цэслер. Лебядзінае возера. Пётр I. Чайкоўскі. Плакат. 2006
У. Цэслер і С. Войчанка. Лімон-ка. Плакат. 1994
Факты з жыцця
♦ Нарадзіўся Уладзімір Цэслер у Слуцку 30.04.1951, у дзяцінстве займаўся ў слуцкай студыі выяўленчага мастацтва гарадскога дома піянераў і школьнікаў у мастака Уладзіміра Садзіна.
Паступіў у тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску з пятай спробы.
3 1978 года мастак працаваў разам з Сяргеем Войчанкам.
У 1984 годзе У. Цэслер аформіў вядомую ў коле мастакоў кнігуЛяніны Міронавай «Колеразнаўства».
Адна з самых вядомых сумесных работ Цэслера і Войчанкі «Праект стагоддзя. Дванаццаць з XX». Гэта дванаццаць яек вырабленых з розных матэрыялаў, якія сімвалізуюць выдатных асоб XX стагоддзя.
У 2006 годзе ажаніўся са Святланай Знак, і ў іх нарадзіўся сын Якаў.
Верш
Майстар Уладзімір Цэслер! Ён малюе, піша, крэсліць. Ён нясе мастацтва людзям. Мы яго за гэта любім.
Лявон Вольскі
нлродные
клртннкн
лайпда Мьнча,
ОСНОШ’еДь К.М.уЛкЯН<»К-льпгіН СШММІПКА ОЧЕНь не ЖіЛ ЕТаТыХ.А шел і ЛеТгй т^е осо£Лі& ФТоГме і j здннх н смлсТеГіЛ он Ала НіК ij ГсМл Hi не^ W ЛыМАЛЛ ГеШ^й,іН TeffefL «Н VMef
ftgoAKW ОННУЙ даоц
У. Цэслер. Галівудскія весялухі. Лубок. 2002
ГУЛЬНЯ
Паглядзі на гэты помнік.
Знаёмы твар?
Магчыма, ты бачыў яго помнікі на вуліцах Мінска. Гэта знакаміты беларускі пісьменнік Якуб Колас.
Здаецца, ён трохі засумаваў у сваім шэрым касцюме.
Уладзімір Цэслер апрануў біблейскі персанаж у касцюм супермэна. Давай апранём Якуба Коласа ў што-небудзь вясёлае!
3. Азгур. ПомнікЯкубу Коласу. Мінск, 1972
МАЛЮЙ ФАРБАЙ
Генадзь Хацкевіч
3.06.1952, Мінск-25.04.2014, Мінск
Генадзь Хацкевіч мастак, які ўсё жыццё прыдумваў і ствараў нешта новае, вынаходзіў цікавыя і дзіўныя механізмы. Жыў і працаваў у Мінску.
Шэдэўр ] .
Г. Хацкевіч. Жанчына і вокны. 1980-я гады
) Разгледзь уважліва гэтую працу,
• што ты бачыш?
На гэтай карціне столькі дэталяў! Здаецца, быццам мастак спрабуе адлюстраваць адразу цэлы свет, і які ж ён незвычайны!
Г. Хацкевіч. Казка. 1980-я гады
Валянцін Акудовіч
Генік і рука Бога
Казка, напісаная паводле твораў Генадзя Хацкевіча
Генік быў той яшчэ неслух. Здаецца, хлопчык увогуле нікога не слухаўся. Hi бацькоў, ні настаўнікаў, ні нават Бога, які стварыў увесь наш свет разам з людзьмі і зорамі. 3 апошнім Генік не пагаджаўся якраз таму, што боскі свет, які быў усюды, далёка не ўсюды яму быў даспадобы.
Чаму ўсе дрэвы аднолькава зялёныя, а снег заўсёды белы? абураўся Генік. Чаму рэкі цякуць толькі ў адзін бок і ніколі не вяртаюцца назад? Чаму калі я вырасту ў дарослага, дык мама з татам абавязкова памруць? дарэчы, гэта яму бачылася ці не самай вялікай памылкай Бога.
А далей я мушу заўважыць, што на свае нястомныя «чаму?» Генік не шукаў адказаў у бацькоў ці настаўнікаў. Ён пытаўся толькі ва ўсемагутнага Творцы. Але паколькі Той ні разу не адгукнуўся, дык, запытаўшыся, Генік у тую ж хвіліну пачынаў думаць, як можна самому выправіць чарговую хібу Бога. Напрыклад, Генік хай сабе і не адразу, аднак прыдумаў, што, каб мама і тата ніколі не памерлі, яму
проста не трэба вырастаць у дарослага. Зразумела, яшчэ можна трохі падрасці, аднак толькі трохі...
Эх, каб я быў Богам! сто разоў на дзень шкадаваў Генік. А часам нават і болей, бо ў ягонай галаве без спыну віравала процьма дзівосных думак, толькі хлопец не ведаў, якім спосабам хоць адну з іх спраўдзіць наяве.
Відаць, урэшце Богу надакучыла Генікава нэндза і аднойчы. Ён вызірнуў з-пад бліжэйшай аблачынкі.
Прывітанне, Генік, усмешліва павітаўся Бог.
Прывітанне, Бог, Генік ад захаплення аж выцягнуўся на дыбачкі.
I чаго ты ад Мяне хочаш? запытаўся Бог.
Натуральна, Генік разгубіўся. Усе яго дзівосныя думкі адначасова загулі ў галаве, аж у вачах зрабілася цёмна. Бадай, таму ён міжволі выгукнуў:
Хачу быць як сонца.
А навошта? здавалася, Бог трохі здзівіўся.
Як Ты не разумееш? цяпер здзівіўся Генік.
Каб сонца не было, мы заўсёды жылі б ноччу.
Слушна, пагадзіўся Бог і, прыціснуўшы аблачыну да зямлі, паклаў руку на Генікаву патыліцу. А потым вярнуўся на неба і ўжо адтуль прамовіў: Бяжы дахаты і паглядзіся ў люстэрка.
Хлопчык пабег дахаты і, адно ступіўшы на ганак, адразу закрычаў:
Ура-а-а!
Яго галава была рудая, як сонца. Цяпер нават увечары побач з Генікам можна было, не запальваючы
святла, чытаць кніжкі і часопісы.
Між іншым, не толькі галава, увесь ён зрабіўся нейкі сонечны. I хто б на яго ні паглядзеў, адразу светла ўсміхаўся. А вось самому Геніку было не да смеху, паколькі Бог не зрабіў яго таксама Богам. 3 гэтага хлопца штодня вярэдзіла роспач, бо ён, як і раней, не мог нічога перайначыць у свеце. Скажам, як было б файна, каб увечары кожны мог сам вызначаць, кім яму прачнуцца ранкам. I прачынаўся б чалавек кім заўгодна: кустом язміну пад акном, ластаўкай у небе, астранаўтам у космасе, рэчкай Свіслач, што сплывае ў мора, прыгожым матылём на поплаве... Карацей, кім заўгодна.
Для сябе Генік нават склаў даўжэзны спіс, у каго б ён хацеў ператварыцца. I ведаеце, першай у тым спісе значылася яго суседка па парце Караліна. Чаму яна заўсёды адпіхвае Геніка, калі ён залішне блізка падсоўваецца да яе? Пра гэта яму даведацца карцела яшчэ мацней, чым пра што іншае. Дый увогуле хлопчыку цікава было хоць трохі пабыць дзяўчынкай...
3 кожным днём роспачы збіралася ўсё болей, і нарэшце Генік зразумеў, што далей няма як трываць. Трэба зноў ісці да Бога.
Генік вярнуўся на месца іх першай з Богам сустрэчы, аднак, колькі ні выглядаў у небе знаёмую аблачыну, нічога не выглядзеў. Заўтра было тое самае. I паслязаўтра... Можа, дзён дзесяць запар хлопчык пасвіў аблокі з хмаркамі, пакуль Бог яго
не пашкадаваў. Ён ахутаў Геніка самай сонечнай з аблачын, прытуліў да сябе і ціха сказаў на вуха:
Генік, час табе ўжо зразумець, што нават Бог не можа спраўдзіць усё тое, што выдумляюць людзі. Таму ім і дадзена мастацтва. Гэта значыць умельства апісваць свае прыдумкі ў кнігах, маляваць на карцінах, здымаць у кіно. Табе што больш за ўсё падабаецца?
Геніку падабаліся мультфільмы, толькі ён нават не ўяўляў, як іх вытвараюць. А маляваў ён ужо даўно і з ахвотай...
Гэта пакуль не мастацтва, заўважыў Бог. Табе трэба прасіцца ў школу, дзе адмыслова вучаць маляваць. I калі ты палюбіш сябе ў гэтай справе, Я ўласнай рукой падтрымаю тваю руку з пэндзлікам. Слова гонару.
Потым, калі праз гады і гады Генік зрабіўся знакамітым мастаком, я не аднойчы чуў на яго выставах: «Тут не абышлося без рукі Бога!» Тыя, што так казалі, гаварылі гэта ад захопленасці талентам Геніка. I толькі я ведаў, што так яно насамрэч і было...
Г. Хацкевіч. Амерыка. 1990-я гады
Факты з жыцця
Вучыўся ў дзіцячай мастацкай студыі Сяргея Каткова, Мінскім мастацкім вучылішчы ў Алега Луцэвіча, Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ў Гаўрылы Вашчанкі.
> Хацкевіч па-рознаму падпісваў свае карціны: Хацкевіч-Мінскі-Бамскі-Л енінскі, Хацкевіч-Мінскі.
У 1987 годзе паспрабаваў захапіць самалёт, каб трапіць з Савецкага Саюза ў Парыж.
Жыў мастак у Лондане і ў Парыжы ў 90-х гадах.
Марыў набыць востраў.
р Пастаянна вынаходзіў розныя механізмы: лямпачка ў тэрмасе, якая працуе без электрычнасці; ровар, які развівае хуткасць 240 кіламетраў у гадзіну.
Г. Хацкевіч. Космас. 1990-я гады
Г. Хацкевіч. Космас. 1990-я гады
Верш
Маляваў Генадзь Хацкевіч Нетутэйшы дзіўны свет. Там прадметаў розных безліч, Сонцаў, зорак і планет.
Лявон Вольскі
ГУЛЬНЯ
Як ты думаеш, якога вынаходніцтва не хапае рчашаму свёту?^
Можа, (персанальнага заркалёта^або ^гёнератара чыстай вадьі), ці чагосьці яшчэ?
Намалюй^сваё вынаходніцтва^ а таксама прыдумай, як яно будзе працаваць і дзё выкарыстоўвацца.
МАЛЮЙ ТУТ
Людміла Русава
11.06.1954, пасёлак Дашчанае Архангельскай вобласці, Расія 30.05.2010, Мінск
Людміла Русава беларуская мастачка, найважнейшая прадстаўніца беларускага перформансу найноўшай формы мастацтва. Жыла і працавала ў Мінску.
Шэдэўр
Л. Русава. Гадзіннік. Крышталі волі. 1996
Як створана гэтая карціна?
Гэта габелен (вытканы ўручную дыван-карціна) з простым геаметрычным узорам. Як ты думаеш, што магло натхніць мастачку стварыць такі габелен і чаму яна не напісала карціну, а абрала больш складаны працэс стварэння малюнка?