Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Віцебская школа
Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч, Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 112с.
Вільня 2017
Марк любіў лазіць па дрэвах...
Усе хлапчукі лазяць на дрэвы, заўважыш ты. I будзеш мець рацыю. Толькі Марк караскаўся на самыя вершаліны не так сабе. Адтуль было бліжэй да неба.
Шкада, што дрэвы не лётаюць, думаў ён, вяртаючыся долу. Як іх ні разгойдвай, яны ўсё роўна чапляюцца за зямлю.
3 гэтага не складана зразумець, што мацней за ўсё на свеце Марк любіў неба. Яно было высокае, і там бавіліся самі з сабой бялюткія, як аблачыны, анёлкі.
Я хачу лётаць, аднойчы прызнаўся ён найлепшай сяброўцы Тэі. Ты паляціш са мной?
Тэя зморшчыла кірпаты носік і, як дарослая, разважліва сказала:
У небе пуста і холадна. Што там рабіць?
Лётаць. Гэта так цудоўна лётаць!
Людзі не птушкі, нагадала Тэя і пабегла да мамы.
Марк спачатку засумаваў, а потым падумаў: калі б я намаляваў, як мы разам кружым над горадам, ёй таксама захацелася б у неба.
He марнуючы часу, ён пайшоў да барадатага мастака ГІэна.
Ты хочаш навучыцца маляваць? запытаўся Пэн.
He, я хачу навучыцца лётаць, сказаў Марк.
Гэта адно і тое ж, патлумачыў Пэн і паклаў на стол паперу, фарбы і пэндзлік...
Мінула колькі год, Марк усё больш упэўнена пачуваўся ў нябёсах. Вяртаючыся ад мастака дахаты, ён паказваў Тэі малюнкі, дзе неба поўнілася не толькі людзьмі і рознымі дзівоснымі стварэннямі, але такімі самымі, як на зямлі, дамамі і нават цэлымі вуліцамі. Аднак Тэя ўсё роўна адмаўлялася лётаць невядома дзеля чаго. Да таго ж яна нават на дрэвах баялася гойдацца.
Тады Марк забыўся на Тэю, як і ўвогуле на дзяўчат. I толькі значна пазней, калі ўжо стаў насіць гальштук, ён сустрэў дзяўчыну, якую звалі Бэла.
Пры першай сустрэчы маладыя людзі доўга глядзелі адно аднаму ў вочы, і Марк падумаў, што ведае дзяўчыну ўсё сваё жыццё.
Ты паляціш са мной у нябёсы? першае, пра што спытаўся Марк.
Так, мы паляцім з табой, без ніякай развагі адказала Бэла.
I яны, абняўшыся, паляцелі...
А я, дзівячыся, як яны кружаць над сваім улюбёным Віцебскам, думаў: відаць, усе мы народжаныя лётаць, толькі баімся вышыні...
М. Шагал. Марсава поле. 1954
Факты з жыцця
Пражыў Шагал амаль сто гадоў.
У дзяцінстве бацькі называлі Марка Мошка.
У 1906 годзе ў Віцебску Марк Шагал вучыўся ў вядомага жывапісца Юдаля Пэна.
У Пецярбургу Шагал займаўся ў мастацкай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў, якую ўзначальваў Мікалай Рэрых (у школу Шагала прынялі без іспыту і адразу на трэці курс). 3 1909 па 1911 год вучыўся ў Леона Бакста.
♦ У 1915 годзе адбылося вяселле Марка Шагала з Бэлай Разенфельд, якая стала музай мастака на ўсё жыццё.
У 1917 годзе Шагал вярнуўся ў Віцебск. 28 студзеня 1919 года ён адкрыў Віцебскае мастацкае вучылішча.
У 1923 годзе па запрашэнні Амбруаза Валара сям’я Шагала пераехала ў Парыж.
♦ У 1964 годзе Шагал распісаў плафон парыжскай Гранд-апера па замове прэзідэнта Францыі Шарля дэ Голя. Калі ўважліва паглядзець на гэты роспіс, то можна ўбачыць стары Віцебск, якім яго памятаў Шагал.
Верш
Марк Шагал кароль паветра! Зараз раскажу пра мэтра: У Шагала неўспадзеў Цэлы Віцебск паляцеў.
Нават у Парыжы й Канах Ад радзімы не ўцячы Віцебск лётае ўначы!
Неба з парай закаханых,
А на дахах скрыпачы.
Так іграюць, віртуозы, Што лятуць каровы, козы. (У каровы парасон.)
Пеўні. Поўні. Свечкі. Слёзы. Бэла. Віцебск. Светлы сон.
I яшчэ адна рэмарка: Пачытайце вершы Марка, Каб паэзія Шагала Вам ляцець дапамагала.
Андрэй Хадановіч
М. Шагал. Слухаючы пеўня. 1944
М. Шагал. Сіні асёл. 1978
М. Шагал. Цырк. 19791981
Верш
Г орад далёкі
Ён ува мне звініць, далёкі горад, дзе перагукваюцца, як суседкі, веры: цэркаўкі белыя, цэрквы далёкія і сінагогі. Дзверы расчынены. Неба цвіце, жыцце ляціць, упэўненае ў сваёй праваце.
Ён ува мне, іхні смутак, ные, нудзяцца вулкі крывыя, надмогіллі шэрыя на гары ляжаць глыбока яўрэі набожныя, сум з імі іхні, як свет стары.
У фарбах і ў мазках, у святле і ценю стаіць карціна мая ўдалечыні, ёй сэрца сваё засланіць летуценю.
Іду я, разліты ўвесь і распалены, зіхцяць гады, краса былая ўся. Мой свет у сне прыходзіць да мяне, а я а я губляюся.
He шукайце сёння мяне не шукайце і ў заўтрашні час, я ўцёк ад самога сябе нечакана. Я магілу выкапаю ў запас і ад вялікага плачу растану.
Марк Шагал (пераклад Рыгора Барадуліна)
ГУЛЬНЯ
Марк Шагал вельмі любіў Віцебск і часта маляваў яго, нават калі жыў ужо ў Парыжы.
А які горад любіш ты? Намалюй яго і жыхароў, якіх ты сам хацеў бы сустракаць на вуліцах.
Падумай, як будуць рухацца людзі па тваім горадзе, якога колеру будуць дамы і колькі будзе ў іх паверхаў.
МАЛЮЙ ТУТ
Алеся Паслядовіч
23.04.1918, Мінск-23.04.1988, Мінск
Алеся Паслядовіч беларуская мастачка, графік, заслужаны дзеяч мастацтваў. У сваёй творчасці часта звярталася да фальклору, да вобразаў беларускай вёскі.
Шэдэўр
Гэтая праца зроблена ў цёплых вохрыстых танах з чароўнымі залатымі адценнямі. Алеся Паслядовіч, як і Марк Шагал, любіла сваю радзіму, і ў яе творчасці часта можна ўбачыць вобразы, звязаныя з народнай культурай. Жанчына на карціне паказвае нам саламяную пт/шку. За яе спінай мы бачым шмат іншых цацак з саломы. Цікава, хто будзе з імі гуляцца?
А. Паслядовіч. Званочкі. Нацюрморт. 1977
Ганна Кісліцына
Папараць-кветка
Казка, напісаная паводле карцін Алесі Паслядовіч
У даўнія часы беларускія хлопцы і дзяўчаты верылі, што ў купальскую ноч у лясных нетрах можна знайсці шчасце. Выглядае тое шчасце як маленькае вогнішча і завецца яно папараць-кветка. Той, хто знаходзіць папараць-кветку, можа загадаць ёй выканаць сваё самае запаветнае жаданне, і кветка абавязкова яго выканае.
Якіх толькі пажаданняў ні выконвала папараць-кветка... Дзяўчатам яна знаходзіла заможных жаніхоў, а хлопцаў знаёміла з найлепшымі прыгажунямі. Нехта патрабаваў ад кветкі куфар золата, хтосьці выпрошваў даражэзны аўтамабіль. Кветка пабудавала шмат замкаў, маёнткаў і простых дамоў. Каня, карову, авечку, сабачку і кошку людзі гэтаксама прасілі ў папараць-кветкі. У кожнага чалавека ёсць сваё запаветнае жаданне, свая мерка для вялікага шчасця. Была такая мерка і ў дзяўчыны Алесі.
На Купалле Алеся пайшла ў лес і знайшла папараць-кветку. Дзяўчына сарвала яе, загарнула ў шаўковую хустачку і загадала перанесці сябе з беларускай вёскі ў горад на Няве. У тым горадзе была
знакамітая акадэмія мастацтваў. Алеся марыла паступіць туды і вывучыцца на мастачку. Папараць-кветка дапамагла Алесі не толькі паступіць, але і стаць сапраўднай мастачкай.
Удзячная Алеся вырашыла намаляваць свой аўтапартрэт з чароўнай папараць-кветкаю ў руцэ. Тры дні дзяўчына малявала сябе і папараць-кветку. Партрэт атрымаўся выдатны. Ён быў такі цудоўны, што ўсе навучэнцы і выкладчыкі акадэміі прыходзілі на яго зірнуць. Мастакі глядзелі на партрэт і наглядзецца не маглі. Усе хвалілі Алесю і віншавалі з творчай удачаю.
На чацвёрты дзень намаляваная на партрэце кветка згасла і завяла. Самае дзіўнае, што яна не толькі згасла і завяла, а яшчэ і выпала з рукі ў намаляванай дзяўчыны і валялася пад мальбертам. Алеся выкінула змарнелую кветку на сметнік, і хуценька намалявала новую свежую, сакавітую і агністую. Але і тая кветка праз якія тры хвіліны змарнела, завяла і выпала з рукі намаляванай дзяўчыны. I ў трэці раз кветка на карціне завяла. Тады Алеся разгарнула шаўковую хустачку і спытала ў сапраўднай папараць-кветкі, чаму так адбываецца з яе аўтапартрэтам. I тая адказала:
Ты знайшла апошнюю папараць-кветку, што была ў Беларусі, і звезла яе ў горад на Няве. Ты, вядома, мела поўнае права на сваё шчасце. Ты зрабілася выдатнай мастачкай. Усе студэнты і выкладчыкі хваляць цябе. Ты гэта заслужыла, а я заслужыла права на вяртанне ў нашу з табой Беларусь.
Я прашу цябе вярнуцца на радзіму. Табе трэба прыехаць дадому і там маляваць, услаўляць нашых беларускіх людзей. Гэтым ты заслужыш вялікую павагу.
Яшчэ я прашу цябе, дарагая Алеся, вярні мяне ў нетры майго чароўнага лесу. Хай зноў у беларускім лесе заквітнее папараць-кветка. Я буду прыносіць шчасце людзям, якія знойдуць мяне ў купальскую ноч...
Алеся паслухалася кветку і вярнулася з горада на Няве ў нашу Беларусь. Дзяўчына пасялілася ў Мінску і ўсё сваё доўгае жыццё малявала тутэйшых майстроў. Яна малявала ганчароў, ільнаводаў, ткачых, спявачак, музыкаў... Малюнкі Алесі падабаліся людзям. А што яшчэ трэба мастаку?
Кожнаму трэба раз у жыцці знайсці чароўную папараць-кветку, і Алеся яе знайшла.
Факты з жыцця
► 3 1938 года Алеся Паслядовіч вучылася ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме, які быў заснаваны Маркам Шагалам, а ў 1943 годзе паступіла ў Ленінградскую акадэмію мастацтваў, дзе вучылася ў вядомых мастакоў-графікаў Канстанціна Рудакова, Уладзіміра Канашэвіча і Генадзя Епіфанава.
У акадэміі мастацтваў Алеся Паслядовіч спачатку вучылася на аддзяленні жывапісу, але на чацвёртым курсе вырашыла перавесціся на графічнае аддзяленне. Графіка від выяўленчага мастацтва, якое ствараецца пры дапамозе ліній, рысак, плям і кропак. Колер таксама выкарыстоўваецца, але, у адрозненне ад жывапісу, тут ён традыцыйна выконвае дапаможную ролю.
У 1957 годзе Паслядовіч вярнулася ў Мінск. Шмат падарожнічала па Беларусі і СССР, наведвала Балгарыю і Італію.
У 70-х мастачка стварыла серыю графічных нацюрмортаў. Нацюрморт перакладаецца з французскай мовы як «мёртвая прырода». У мастацтве гэта жанр, прысвечаны малюнку рэчаў, прадметаў і ежы. «Я стаўлюся да яго як да чалавека, хачу як бы ажывіць яго, выявіць яго ўнутраную сутнасць», казала Алеся Паслядовіч пра нацюрморт.
Мастачка выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
А. Паслядовіч. Ткачыхі. 1973
Верш
I восеньскія водары, і ціхі Бабулін спеў у графіцы ўваскрэсне. Антонаўскія яблыкі. Ткачыхі.
Палессе. Цуд. I песні, песні, песні.
Андрэй Хадановіч
А. Паслядовіч. Нацюрморт са снапом. 1977
ГУЛЬНЯ
Алеся Паслядовіч любіла малявацынацюрморты.
А якія рэчытадабаюцца табе'
Пастаў іх побач і паспрабуй намаляваць.
Можаш зрабіць нацюрморт з любімай ежы або з
МАЛЮЙ ТУТ
УЛАДЗІМІР ЦЭСЛЕР
Нарадзіўся 30.04.1951, Слуцк
Уладзімір Цэслер сучасны беларускі мастак, дызайнер. У яго працах часта з’яўляюцца вобразы поп-кулыуры (поп-культура, ці, яшчэ кажуць, «масавая культура» гэта тое, што мы кожны дзень бачым у рэкламе на вуліцах, па тэлевізары або ў крамах). Жыве і працуе мастак у Мінску.