Метэаралогія і кліматалогія Практыкум

Метэаралогія і кліматалогія

Практыкум
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 223с.
Мінск 2011
43.45 МБ
У назіральніцкія кніжкі заносяцца штодзённыя тэрміновыя метэаралагічныя і актынаметрычныя назіранні, што праводзяцца на станцыях. Кніжкі адрозніваюцца па форме. Усе метэаралагічныя велічыні, акрамя сонечнай радыяцыі і тэмпературы глебы, заносяцца ў кніжку КМ-1, тэмпература глебы у КМ-3, сонечная радыяцыя у КМ-12 (дадатак 7) і г.д.
Месячныя табліцы складаюцца на метэаралагічных станцыях па даных назіральніцкіх кніжак. Табліцы ўяўляюць сабой вынік першаснай апрацоўкі інфармацыі. У іх прыводзяцца значэнні асобных элементаў надвор’я, якія фіксуюцца на станцыях. Акрамя таго, у такіх табліцах прыводзяода самыя простыя статыстычныя характарыстыкі: сярэднядзённыя, сярэднедэкадныя, сярэднямесячныя, іх сумарнае значэнне, найболыпыя і найменшыя велічыні за кожныя суткі ці месяц, лік дзён з той ці іншай з’явай, частата праяўлення гэтай з’явы.
Матэрыялы непасрэдных назіранняў (кніжкі, табліцы) маладаступныя для шырокага выкарыстання метэаралагічнай інфармацыі. Таму першасны матэрыял штодзённых назіранняў і найпрасцейшыя статыстычныя характарыстыкі метэаэлемен-
таў публікуюцца ў метэаралагічных штомесячніках і штогодніках, якія паступаюць у бібліятэкі. Штомесячнікі і штогоднікі прызначаны для забеспячэння і абслугоўвання метэаралагічнымі данымі навукова-даследчых і народнагаспадарчых арганізацый, а таксама для міжнароднага абмену. Іх даныя служаць матэрыялам для складання кліматалагічных даведнікаў.
12.1.	Кліматалагічныя даведнікі
Кліматалагічныя даведнікі ўяўляюць сабой зводкі кліматычных даных у сярэднім за шмат гадоў або за асобныя гады. Такія даведнікі з’яўляюцца асноўнай крыніцай даных аб клімаце для задавальнення практычных патрэб і вырашэння навуковых праблем.
Агульнакліматалагічныя даведнікі змяшчаюць сярэднія шматгадовыя характарыстыкі клімату. Такога тыпу даведнікі, якія ахопліваюць даныя назіранняў з усёй сеткі метэаралагічных станцый на тэрыторыі Беларусі, маюць некалькі выданняў. Найбольш поўным па якасці і аб’ёме інфармацыі з’яўляецца «Даведнік аб клімаце СССР» (1967, вып. 7: Беларусь). У гэтым выданні прыведзены даныя па тэмпературы паветра за перыяд з 1881 па 1960 г., па астатніх метэаралагічных элементах — з 1891 па 1960 г. Даведнік складаецца з пяці частак, якія змяшчаюць характарыстыкі асобных элементаў клімату: частка I «Сонечная радыяцыя, радыяцыйны баланс і сонечная ззянне»; частка II «Тэмпература паветра і глебы»; частка III «Вецер»; частка IV «Вільготнасць паветра, ападкі і снегавое покрыва»; частка V «Хмарнасць і атмасферныя з’явы». Матэрыял у даведніку прадстаўлены ў выглядзе табліц па асобных станцыях з тлумачальным тэкстам да кожнай табліцы. У тэкставай частцы кожнага выпуску прыводзіцца кароткае апісанне агульных заканамернасцей і рэжыму адпаведнага метэаралагічнага элемента, веданне якіх патрэбна для правільнага выкарыстання матэрыялу. У даведніку змяшчаецца велізарная колькасць табліц з сярэднямесячнымі і сярэднегадавымі значэннямі кліматычных элементаў, а таксама з разліковымі данымі і некаторымі агракліматычнымі характарыстыкамі.
Да агульнакліматалагічных адносіцца «Навукова-прыкладны даведнік» (1987, вып. 7: Беларусь), што змяшчае вынікі кліматалагічнай апрацоўкі матэрыялаў назіранняў, атрыманых на 6а Зак. 681	< ..q
метэаралагічных станцыях з працяглымі і аднароднымі радамі назіранняў. Даведнік складаецца з шасці частак. Яны ўключаюць наступныя кліматычныя характарыстыкі: сонечная радыяцыя і сонечнае ззянне (частка 1), тэмпература паветра і глебы (частка 2), вецер і атмасферны ціск (частка 3), вільготнасць, ападкі і снегавое покрыва (частка 4), хмарнасць, атмасферныя з’явы, галалёдна-шэраневыя ўтварэнні (частка 5), комплексы метэаралагічных велічынь (частка 6). У асноўным раздзеле змяшчаюцца прапановы па выкарыстанні даных. Даведнік прызначаны для забеспячэння розных галін народнай гаспадаркі кліматычнай інфармацыяй для мэт планавання, праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі энергетычных сістэм, транспарту, а таксама для навуковых даследаванняў.
Акрамя агульнакліматалагічных даведнікаў маюцца спецыяльныя выданні, якія характарызуюць кліматычныя ўмовы Рэспублікі Беларусь. Да такіх выданняў адносяцца агракліматалагічныя і актынаметрычныя даведнікі. Напрыклад, у даведніку «Агракліматычныя рэсурсы Беларусі» (1970, 1985, 2009) прыведзены абагульненыя матэрыялы шматгадовых метэаралагічных і аграметэаралагічных назіранняў над радыяцыйным рэжымам тэрыторыі рэспублікі, тэмпературай і вільготнасцю паветра і глебы, ападкамі. Падлічаны спецыяльныя паказчыкі: сумы актыўных тэмператур, пачатак і KaHep вегетацыі розных сельскагаспадарчых культур. Асобна вылучаны раздзел «Небяспечныя для сельскай гаспадаркі з’явы надвор’я», дзе разглядаецца распаўсюджанасць у рэспубліцы засух, працягласць дажджлівых перыядаў і бездажджоўя, небяспечных паніжэнняў тэмпературы паветра і глебы зімой, неспрыяльныя з’явы ўвесну і ўвосень і інш. Па кожнай кліматычнай і агракліматычнай характарыстыцы побач з сярэднімі разлічаны імаверныя значэнні і статыстычныя параметры. Кожная табліца дапоўнена тлумачэннямі і прыкладамі выкарыстання даных.
12.2.	Кліматычныя карты
Нягледзячы на вялікае значэнне кліматалагічных даведнікаў для абслугоўвання народнай гаспадаркі, узнікаюць складанасці пры вызначэнні кліматычных паказчыкаў для раёнаў, дзе метэаралагічныя назіранні адсутнічаюць. Ад гэтых складанасцей пазбаўляюцца шляхам стварэння кліматычных карт,
якія даюць нагляднае ўяўленне аб геаграфічных заканамернасцях размеркавання кліматычных элементаў. Кліматычныя карты дазваляюць для любога пункта вызначыць шляхам інтэрпаляцыі колькасныя характарыстыкі розных элементаў клімату і ў комплексе разглядаюць іх прасторавую сувязь. Пры гэтым шматлікія паказчыкі могуць быць нанесены на карту рознымі абазначэннямі (ізалініямі, лініямі току, стрэлкамі, фарбамі, лічбамі, умоўнымі знакамі).
Яскравым прыкладам комплекснай кліматычнай карты з’яўляюцца звычайныя сінаптычныя карты і карты барычнай тапаграфіі, якія ўяўляюць надзвычайную каштоўнасць. На такіх картах не толькі наносяцца характарыстыкі надвор’я для асобных пунктаў, але адлюстроўваецца сувязь гэтых характарыстык у прасторы. 3 дапамогай карт параўноўваюць назіранні, зробленыя ў розных пунктах, і выяўляюць прасторавыя заканамернасці метэаэлементаў. Такія карты дазваляюць выявіць носьбітаў надвор’я цыклоны і антыцыклоны, тыпы паветраных мас і атмасферных франтоў, прасачыць за развіццём атмасферных працэсаў і зрабіць прагноз надвор’я.
Разнастайныя кліматычныя карты звычайна ўваходзяць у склад геаграфічных атласаў. Напрыклад, у Нацыянальным атласе Беларусі (2002) утрымліваецца 100 кліматычных і агракліматычных карт, якія шматбакова характарызуюць кліматычную сістэму рэспублікі і яе рэсурсны патэнцыял.
Пры складанні кліматычных карт выкарыстоўваюцца розныя маштабы і праекцыі. Мінімальным памерам кліматычнай карты лічацца маштабы 1:40 000 000 для сусветных карт і 1:20 000 000 для карт мацерыкоў. Для кліматычных карт Беларусі пры існуючай гушчыні сеткі метэаралагічных станцый дапушчаны маштабы 1:6 000 000 і 1:3 000 000.
Што да выбару праекцый, то кліматычныя карты больш адчувальныя да скажэнняў вуглоў, чым маштабаў. Для сусветных карт, асабліва для экватарыяльных краін, лепш за ўсё цыліндрычныя і псеўдацыліндрычныя праекцыі. Для краін умеранай зоны, у тым ліку і для Беларусі, больш падыходзяць канічныя роўнапрамежкавыя праекцыі.
Зыходны лічбавы матэрыял наносіцца на карту тушшу ці чарнілам, каб у час правядзення алоўкам лініі можна было ў выпадку неабходнасці сціраць, не пашкоджваючы нанесеныя лічбы. Далей шляхам лінейнай інтэрпаляцыі праводзяцца ізалініі папярэдне выбраных пэўных значэнняў кліматычнага элемента.
Ёсць і іншыя формы метэаралагічных матэрыялаў. Гэта рознага роду агляды і бюлетэні надвор’я: гадавыя, сезонныя, месячныя, дэкадныя, штодзённыя.
Кантрольныя пытанні
1.	Што разумеецца пад кліматам і кліматычнымі рэсурсамі?
2.	Што з’яўляецца крыніцай звестак аб надвор’і і клімаце?
3.	Куды заносяцца тэрміновыя даныя метэаралагічных назіранняў?
4.	Якія выдаюцца метэаралагічныя матэрыялы для навуковага і гаспадарчага выкарыстання?
5.	Што ўяўляюць сабой кліматалагічныя даведнікі?
6.	Якія выдаюцца спецыяльныя даведнікі?
7.	Што ўяўляюць сабой кліматычныя карты і якія прынцыпы іх пабудовы?
8.	Якую ролю адыгрываюць кліматычныя карты ў геаграфічных атласах? Які іх маштаб і праекцыі?
9.	У чым сутнасць кліматычных і агракліматычных карт у Нацыянальным атласе?
Глава ip)
СІНАПТЫЧНЫЯ КАРТЫ (КАРТЫ НАДВОР’Я)
13.1.	Міжнародны код перадачы даных метзаралагічных назіранняў у гідраметэаралагічныя цэнтры
Сінаптычная карта ўяўляе сабой геаграфічную аснову, на якую лічбамі і знакамі нанесены даныя сеткі метэастанцый, атрыманыя за пэўны тэрмін назіранняў 3 дапамогай сінаптычных карт выяўляюць сінаптычныя аб’екты носьбіты надвор’я, сочаць за іх перамяшчэннем, эвалюцыяй і трансфармацыяй. На аснове сінаптычнага аналізу даецца прагноз змяненняў надвор’я, якія чакаюцца.
Сінаптычныя карты складаюцца ў гідраметэацэнтрах на аснове інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў тэлеграмах, што перасылаюць метэастанцыі. Тэлеграмы ўяўляюць сабой лічбавыя зводкі надвор’я. Яны перадаюцца па радыё, тэлефоне ці інтэрнэце. Метэаралагічныя элементы, якія назіраюцца на станцыі, кадзіруюцца ў выглядзе пяцізначных лічбавых груп у адпаведнасці з міжнародным кодам КН-01 (табл. 13.1).
Табліца 13.1
Міжнародны код (КН-01) перадачы даных метэаралагічных элементаў назіранняў
Раздзел
Група
Змест групы
Прыклад даных назіранняў
Назіранні ў кодзе перадачы
0
MjMjMjMjA = = ААХХ
МС на сушы


0
YYGGiw
YY дата
GG-тэрмін
iw адзінкі і спосаб вызначэння скорасці ветру
25 лютага 15 гадзін
1 па флюгеры, 0 вакамерна, м/с
25151
0
Пііі
Індэкс станцыі:
II нумар раёна; ііі нумар станцыі

ІІ026
Раздзел
Група
Змест групы
Прыклад даных назіранняў
Назіранні ў кодзе перадачы
1
iRixhW
iR _ указальнік наяўнасці групы 6RRRtR (дадатак 21) іх -указальнік наяўнасці групы 7wwW|W2 і тыпу станцыі (дадатак 22)
h вышыня ніжняй мяжы воблакаў (CL ці См) (дадатак 23)
VV метэаралагічная далёкасць бачнасці (дадатак 24)


1
Nddff