Мінск на старых паштоўках
(канец ХІХ - пачатак ХХ ст.)
Выдавец: Беларусь
Памер: 131с.
Мінск 1984
M1HCK HA СТАРЫХ ПАШТОЎКАХ
МІНСК НА СТАРЫХ ПАШТОЎКАХ
(КАНЕЦ XIX ПАЧАТАК XX ст.) мннск НА СТАРЫХ ОТКРЫТКАХ (КОНЕЦ XIX НАЧАЛО XX в.)
МІНСК «БЕЛАРУСЬ» 1984
Аўтар-складальнік
В. М. ЦЕЛЕШ
Рэцэнзенты
А. П. ІГНАЦЕНКА, доктар гістарычных навук, прафесар;
A. I. МАЛЬДЗІС, кандыдат філалагічных навук, член Саюза пісьменнікаў БССР
0505040000—259
1О0Г(05Ь^84
182—84
© Выдавецтва «Беларусь», 1984
кожным годам расце і прыгажэе сталіца Савецкай Беларусі горад-герой Мінск. Паяўляюцца новыя вуліцы і праспекты, растуць гмахі. За больш чым дзевяцісотгадовую гісторыю няўмольны час, войны і пажары неаднаразова мянялі аблічча горада. У гады Вялікай Айчыннай вайны Мінск быў амаль поўнасцю разбураны фашысцкімі захопнікамі. Іншы выгляд ён прыняў у выніку пасляваеннага аднаўлення. Непазнавальна змяніліся былыя ўскраіны... Каб больш яскрава ўявіць, як вырас, змяніўся Мінск, трэба азірнуцца назад. Але як жа сучаснаму пакаленню мінчан заглянуць у мінулае свайго горада? Пра многае могуць расказаць даследаванні археолагаў, экспанаты музеяў, мемуарныя запісы і ўспаміны старажылаў, старыя гравюры і малюнкі мастакоў. Некаторае ўяўленне пра архітэктуру мінулага даюць будынкі, што захаваліся з тых часоў на плошчы Свабоды, на вуліцах Бакуніна, Герцэна, Астроўскага, Рэвалюцыйнай, Інтэрнацыянальнай і іншых. Але ўсё гэта яшчэ не дае нам поўнай карціны ранейшага горада. I вось тут на дапамогу прыйдуць старыя паштоўкі канца XIX —пачатку XX стагоддзя.
Першыя не ілюстраваныя паштоўкі з’явіліся на свет у 1869 го дзе ў Аўстра-Венгрыі. У Расіі яны ўпершыню былі выдадзены ў 1872 годзе і, вядома, распаўсюдзіліся таксама на тэрыторыі Беларусі.
3 развіццём фатаграфіі і друкарскай тэхнікі, з пашырэннем чыгунак і значным павелічэннем колькасці турыстаў у канцы XIX стагоддзя асаблівую папулярнасць набылі ілюстраваныя паштоўкі з відамі маляўнічых пейзажаў, гістарычных мясцін, гарадоў. Да пачатку XX стагоддзя яны друкаваліся ўжо амаль ва ўсіх краінах свету. На тэрыторыі Расійскай імперыі першыя ілюстраваныя паштоўкі пачалі выдавацца з 1894—1896 гадоў. Яны знаёмілі з краявідамі Рыжскага ўзмор’я, гарадамі Масквой, Дэрптам (цяпер Тарту) , Кіевам, Мінскам і інш. Дата выпуску на іх звычайна не ставілася (за выключэннем некаторых выдавецкіх фірмаў), таму арыентавацца даводзіцца пераважна па паштовых штэмпелях. Так, мною знойдзена адна паштоўка з відам гарадскога тэатра ў Мінску. На ёй стаіць штэмпель з датай адпраўкі з Мінска — 20 сакавіка 1899 года. Ві-
У дужках даюцца сучасныя назвы гарадоў і вуліц.
даць, яна якраз і з’яўляецца адной з першых мінскіх ілюстраваных паштовак.
3 канца XIX стагоддзя і да 1918 года паштовыя карткі з відамі Мінска выдаваліся прыватнымі выдавецтвамі. Яны выходзілі серыямі — па некалькі дзесяткаў сюжэтаў. Але тыражы іх былі невялікімі. Звычайна кожная паштоўка мела свой парадкавы нумар, з выхадам новых выданняў той ці іншай серыі нумарацыя павялічвалася. Подпісы на іх былі на рускай, французскай, польскай, нямецкай, англійскай мовах (часта на некалькіх адразу). Выданне мінскіх відаў з подпісамі на беларускай мове ў тыя часы не практыкавалася.
Мінскія паштоўкі друкаваліся са здымкаў мясцовых фатографаў, якія мелі дазвол на ўвекавечанне відаў свайго горада і яго наваколля. У пачатку XX стагоддзя іх можна было купіць не толькі ў кнігарнях і кіёсках, але і непасрэдна ў фатаграфічных майстэрнях. Тады выпускалася фотапапера памерам з паштоўку з нанесенымі лініямі для адраса, на ёй было адзначана месца для пісьма і для маркі. Прадавалася нават гатовая папера з надпісам «Открытое пнсьмо». Калі ж такога надпісу не было, то некаторыя фатографы самі яго наддрукоўвалі на адваротным баку здымка. Такім чынам ён станавіўся фотапаштоўкай. Заставалася толькі наклеіць марку і напісаць адрас.
Калекцыі старых паштовак данеслі да нас самыя разнастайныя сюжэты. Фатографы імкнуліся адлюстраваць не толькі архітэктуру, але і паўсядзённае жыццё, этнаграфічнае аблічча горада. На картках можна ўбачыць мінчан самага рознага саслоўя, апранутых па модзе пачатку нашага стагоддзя. Перад намі конка і сялянскі воз, «дыліжанс» рамізніка і першы аўтамабіль. Дакументальна зафіксаваны выгляд як вуліц, так і асобных будынкаў. Гэта і помнікі культавай архітэктуры, і заводы, гімназіі, установы, якіх ужо даўно няма. Таму старыя мінскія паштоўкі сёння сталі каштоўнымі дакументамі па гісторыі горада, асабліва калі ўлічыць тую акалічнасць, што іншага тагачаснага ілюстрацыйнага матэрыялу амаль няма (выключэнне складаюць альбом «Внды города Мннска», выдадзены ў 1904 годзе, і некалькі здымкаў з «Памятной кннжкн Мннской губерннн»), Старыя паштоўкі, што калісьці зяўляліся сувенірамі для турыстаў і сродкам сувязі, траплялі не толькі ў розныя куткі Беларусі, але і далёка за яе межы. Дзякуючы гэтаму яны захаваліся ў сямейных
архівах, фондах музеяў і бібліятэк, зборах калекцыянераў і змаглі дайсці да нашага часу.
Калі сабраць калекцыю ўсіх мінскіх паштовак, выдадзеных у канцы XIX і пачатку XX стагоддзя, то гэта будзе своеасаблівая энцыклапедыя гістарычнага мінулага нашага горада. Старыя паштоўкі даюць магчымасць уявіць асяроддзе тых часоў, калі жылі і тварылі Янка Лучына і Карусь Каганец, Максім Багдановіч і Уладзіслаў Галубок, Янка Купала і Якуб Колас.
3 развіццём капіталізму і пераходам да апошняй яго стадыі — імперыялізму Мінск стаў буйнейшым прамысловым і гандлёвым цэнтрам тагачаснай Беларусі. Гэтаму садзейнічала тое, што горад быў важным чыгуначным вузлом. Шырылася будаўніцтва заводаў і фаб рык. Праўда, гэта былі дробныя і сярэднія прадпрыемствы з дзесяткам або некалькімі дзесяткамі рабочых.
Асабліва інтэнсіўна вялася забудова цэнтральных вуліц. Узводзіліся цагляныя даходныя дамы, за вялікую плату іх здавалі пад жыллё або ў арэнду розным установам. Архітэктурнае аблічча Мінска таго часу фарміравалі ў асноўным двухі трохпавярховыя дамы, пабудаваныя эклектычна, у розных псеўдастылях або ў стылі «мадэрн». У цэнтры жылі заможныя гараджане — гандляры, чыноўнікі. Вуліцы тут былі брукаваныя, мелі дашчаты, цагляны або асфальтавы тратуар і нават асвятляліся (спачатку газавымі, а з 1895 года электрычнымі ліхтарамі).
Галоўнай і самай доўгай вуліцай тагачаснага Мінска з яўлялася Захареўская (Ленінскі праспект). Ад свайго пачатку і амаль да Свіслачы яна была забудавана двухабо трохпавярховымі камяніцамі, далей жа ішлі невялікія драўляныя хаціны. Першыя паверхі дамоў у цэнтральнай частцы гэтай вуліцы займалі крамы, аптэкі, фатаграфіі, майстэрні, розныя ўстановы з мноствам рознакаляровых шыльдаў над дзвярыма, вокнамі і нават на ажурных жалезных балкончыках. На гэтай вуліцы быў «нямы» кінатэатр «Эдэн». Тут жа знаходзіліся гасцініцы: «Нова-Маскоўская», «Брусель», «Вікторыя», «Раяль», «Лібава» і іншыя. Яны былі невялікія. Самая малая з іх, «Вена», мела толькі пяць, а самая вялікая, «Адэса»,— 39 нумароў.
Асабліва ажыўленай вуліцай з’яўлялася Губернатарская. Яна звязвала галоўную вуліцу з адміністрацыйным і грамадскім цэнтрам тагачаснага Мінска — Саборнай плошчай (пл. Свабоды). Тут размяшчаліся паштова-тэлеграфная кантора, мужчынская гімназія, кіна-
тэатр «Мадэрн», а таксама гасцініцы «Маскоўская», «Швейцарыя», «Гранд гатэль» і «Еўропа» — самы высокі будынак у Мінску. Першы паверх яго займалі магазіны, астатнія пяць — гасцініца. Шосты паверх быў надбудаваны ў выглядзе мансардаў. Як гаварылася ў мясцовай рэкламе 1914 года, «Еўропа» лічылася самай вялікай гасцініцай ва ўсім Паўночна-Заходнім краі.
Мнагалюдна было заўсёды на Саборнай плошчы. На ёй знаходзіліся Губернская ўправа, дом губернатара, Азоўска-Данскі і Руска-Азіяцкі камерцыйныя банкі, Казённая палата, Акруговы суд, мноства розных крам.
Акрамя названых вышэй цэнтральнымі вуліцамі горада ў той час лічыліся таксама — Падгорная (К. Маркса), Петрапаўлаўская (Ф. Энгельса), Праабражэнская (Інтэрнацыянальная), Багадзельная (Камсамольская) і іншыя — усяго 13 вуліц. Яны таксама былі брукаваныя, мелі тратуары, а вечарамі асвятляліся. Забудоўваць іх дазвалялася толькі мураванымі будынкамі.
Інакш выглядалі ўскраінныя вуліцы. Вясной і восенню яны мелі далёка не гарадскі выгляд, танулі ў гразі і вадзе, нельга было ні прайсці, ні праехаць — асабліва на Ляхаўцы і Камароўцы. Тут жыла бедната, мінскі пралетарыят. Менавіта таму амаль што не выдаваліся і паштоўкі з відамі гарадскіх ускраін.
Асноўным грамадскім транспартам у тагачасным Мінску была звычайная фурманка. У 1892 годзе па вуліцах горада праляглі рэйкі конна-чыгуначнай дарогі і пушчаны першы мінскі «трамвай» — так званая конка. Адна яе лінія пачыналася ад Брэсцкага вакзала і праходзіла па Маскоўскай, Захар'еўскай і Губернатарскай вуліцах да Саборнай плошчы. Другая ішла ад Віленскага вакзала па Каломенскай вуліцы (Свярдлова) да Акруговага суда на той жа Саборнай плошчы. Трэцяя вяла ад Акруговага суда па вуліцы Маламанастырскай (Бакуніна) — уніз да Ніжняга рынка і адтуль па вуліцы Аляксандраўскай (М. Горкага) да піваварнага завода «Багемія» (піўзавод «Беларусь»). Вагон конкі быў невялікі — у яго ўмяшчалася ўсяго 30 чалавек. Пярэдняя і задняя пляцоўкі вагона былі адкрытыя, на іх адводзіліся стаячыя месцы для фурмана і беднай публікі. Праезд на адкрытых пляцоўках каштаваў менш, чым у салоне, але зімой і восенню там даймалі мароз і вецер.
«Легкавымі таксі» з’яўляліся фурманкі рамізнікаў, якія зімой змяняліся на вазкі (сані). «Грузавым таксі» для падвозкі мэблі ці
дроў служылі ламавыя рамізнікі. 3 «тэхнікі» спачатку з’явіліся веласіпеды, а з 1912 года — першыя аўтатаксі.
Месцам адпачынку мінчан служыў гарадскі сад (парк імя М. Горкага), засаджаны ліставымі і хваёвымі дрэвамі. У садзе знаходзіліся летні тэатр і велатрэк Мінскага таварыства веласіпедыстаў — першае спартыўнае збудаванне горада. Любімым месцам прагулак быў Аляксандраўскі сквер (Цэнтральны сквер, што ля тэатра імя Янкі Купалы). Пасярэдзіне яго красаваўся басейн з фантанам, які можна пабачыць і сёння. Гарадскі сад і Аляксандраўскі сквер былі абгароджаны плотам. Адпачывала тут толькі багатая публіка.
Характэрны сілуэт Мінску прыдавалі пірамідальныя таполі. Імі былі абсаджаны вуліцы Падгорная (К. Маркса) і Скобелеўская (Чырвонаармейская). У XIX стагоддзі яны раслі і на Саборнай плошчы — ля ратушы, аб чым сведчаць малюнкі тагачасных беларускіх мастакоў Н. Орды, I. Герасімовіча і іншых. Але на паштоўках таполяў ужо не відаць. На іх месцы з’явіўся Саборны сквер, засаджаны ў другой палавіне XIX стагоддзя іншымі пародамі дрэў. Ен захаваўся да нашага часу.