• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мінск на старых паштоўках (канец ХІХ - пачатак ХХ ст.)

    Мінск на старых паштоўках

    (канец ХІХ - пачатак ХХ ст.)

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 131с.
    Мінск 1984
    33.87 МБ
    Даўно адышла ў мінулае, стала гісторыяй эпоха газавага ліхтара і гужавога транспарту. Ушыркі і ўверх вырас былы губернскі горад, а сёння сталіца Савецкай Беларусі — адзін з буйнейшых прамысловых, навуковых, культурных і адміністрацыйных цэнтраў нашай краіны. He пазнаць былой Захареўскай вуліцы — Ленінскага праспекта. На ім пабудаваны шматпавярховыя дамы, дзе атрымалі добраўпарадкаваныя кватэры працоўныя Мінска. Далёка за былой мяжой горада ўзняліся 9 — 16-павярховыя гмахі новых мікрараёнаў «Серабранка», «Усход», «Зялёны Луг» і іншых. «Небаскробам» Мінска цяпер можна лічыць не гасцініцу «Еўропа», а будынак з бетону і шкла на Юбілейнай плошчы. He параўнаць з той жа «Еўропай» сучасную трынаццаціпавярховую гасцініцу «Юбілейная» ці пятнаццаціпавярховую «Турыст». Па-іншаму выглядаюць прасторныя, шырокія, заасфальтаваныя мінскія вуліцы. Па іх імчаць сотні легкавых аўтамабіляў, камфартабельных аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў. Да 40-годдзя вызвалення Беларусі ў Мінску ўступіла ў строй метро. 3 любоўю адносяцца мінчане да архітэктурнай спадчыны мінулага. Старыя будынкі рэстаўрыруюцца і працягваюць служыць людзям, прывабліваюць позіркі гасцей і турыстаў.
    Віленскі вакзал. 1907 г.
    Вакзал Лібава-Роменскай чыгункі быў пабудаваны ў мінулым стагоддзі.
    У кастрычніку 1905 года тут па загаду губернатара Курлова быў расстраляны мітынг чыгуначнікаў і працоўных Мінска. 25 кастрычніка 1917 года, у дзень перамогі пралетарскай рэвалюцыі, на Прывакзальнай плошчы перад працоўнымі горада і салдатамі, што сабраліся, каб падтрымаць Кастрычніцкую рэвалюцыю і Савецкую ўладу, выступілі
    А. Ф. Мяснікоў і К. I. Ландар
    2
    Перон Віленскага вакзала. 1907 г.
    >1unch>,
    3
    Пераезд Лібава-Роменскай чыгункі. 1902 г. Цяпер гэты чыгуначны мост раздзяляе вуліцы Маскоўскую і Мяснікова
    МННСКІ. Вресгскій вокзагь
    4
    Брэсцкі вакзал Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. 1912 г. Драўляны будынак вакзала быў пабудаваны ў 1871 годзе. Згарэў у часы белапольскай інтэрвенцыі. На яго месцы стаіць будынак Першай станцыі сігналізацыі і сувязі Беларускай чыгункі
    Саборная плошча (дом губернатара, езуіцкі касцёл, Казённая палата). Саборная плошча (пл. Свабоды) — старажытны цэнтр Мінска (так званы Верхні горад).
    3 паўднёва-заходняга боку ў XVII—XVIII стагоддзях яна была забудавана архітэктурным комплексам езуіцкага кляштара, куды ўваходзілі касцёл у стылі барока і калегіум з гадзіннікавай вежай. У XIX стагоддзі адзін будынак калегіума адышоў пад Казённую палату, а другі (злева ад касцёла) — пад дом губернатара
    
    6
    Казённая палата. 1917 г.
    Адзін з будынкаў езуіцкага калегіума.
    Узведзены ў XVIII стагоддзі. Двойчы перабудоўваўся
    7
    Саборная плошча.
    У другім будынку справа, верагодна, працаваў тэатр. Цяпер на гэтым месцы пачынаецца мост, які злучае плошчу Свабоды з праспектам Машэрава
    8
    Азоўска-Данскі камерцыйны банк і купецкі клуб. Помнік архітэктуры XVII стагоддзя.
    Перабудаваны ў канцы XIX стагоддзя ў стылі мадэрн. У 1917 годзе тут знаходзіўся выканаўчы камітэт Заходняга фронту. Будынак захаваўся (пл. Свабоды, 4)
    9
    Акруговы суд.
    Будынак былога базыліянскага мужчынскага кляштара. Пабудаваны ў XVII — XVIII, рэканструяваны ў XIX стагоддзях.
    Тут, у Акруговым судзе, 15 верасня 1908 года царскія ўлады судзілі Якуба Коласа за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе.
    Пасля рэвалюцыі — Дом працы, дзе ў 1924 г. М. I. Калінін сустракаўся з дэлегацыяй беларускіх сялян. Цяпер — будынак Белсаўпрофа
    Vti
    
    10
    Саборная плошча і кляштар. Цяпер пл'ошча Свабоды (ля пачатку вул. Бакуніна). На заднім плане — касцёл бернардзінцаў (XVII ст.)
    11
    Верхні рынак. 1918 г.
    Справа — касцёл бернардзінцаў і гандлёвыя рады. Будынкі захаваліся (акрамя тых, што былі з левага боку)
    12
    Саборная плошча з відам на гарадскі сквер (закладзены ў XIX стагоддзі).
    Цяпер — у цэнтры плошча Свабоды
    13
    Ha рагу Саборнай плошчы і Губернатарскай вуліцы. Злева— трохпавярховая гасцініца «Еўропа» (да перабудовы)
    14
    Гасцініца «Еўропа».
    Разбурана ў час Вялікай Айчыннай вайны
    15
    Так выглядала Інтэрнацыянальная вуліца ў раёне плошчы Свабоды. Другі будынак справа — Руска-Азіяцкі банк. За ім — перабудаваны дом, у якім у сярэдзіне мінулага стагоддзя знаходзіўся гарадскі тэатр
    
    14 Мннскі» Рі>ка Свмслочь, мосгь, мопастырь н соборь.
    16
    Свіслач у раёне Ніжняга рынку.
    Злева — старыя будынкі Траецкага прадмесця, справа — адхон Мінскага замчышча
    17
    Гандлёвыя рады на Ніжнім рынку.
    Гэта адна са старажытных мясцін горада — раён Мінскага замчышча. Цяпер тут сходзіцца вуліца М. Горкага з праспектам Машэрава і ўпадае ў Свіслач рэчка Няміга (плоіпча 8 Сакавіка)
    18
    Шпалерная фабрыка, заснаваная ў 1881 годзе на Нова-Маскоўскай вуліцы. Каля яе працякала Няміга. (На фота зафіксавана як канал з перакіднымі мосцікамі).
    На месцы былой фабрыкі цяпер абутковае вытворчае аб’яднанне «Прамень»
    19
    Нова-Маскоўская вуліца. Цяпер раён вуліцы Нямігі
    20
    Губернатарская вуліца. 1907 г.
    Так яна выглядала з боку Саборнай плошчы (пл. Свабоды) да вуліцы Захар'еўскай (Ленінскі праспект)
    3 Зак. 750
    21
    Губернатарская вуліца. 1907 г. Від ад Захар’еўскай вуліцы ў бок Саборнай плошчы
    22
    Від на Губернатарскую вуліцу. 1907 г.
    23
    Губернатарская вуліца. 1918 г. Від у бок Саборнай плошчы
    24
    Мужчынская гімназія на Губернатарскай вуліцы. Вудынак узведзены ў пачатку XX стагоддзя. Да вайны ў ім была 2-я гарадская школа (на месцы цяперашняга сквера каля скрыжавання вуліц Леніна і К. Маркса)
    МІШСКТ>. Губерпаторская уінца MINSK. UI. Gubernatorska
    25
    Перакрыжаванне вуліц Губернатарскай і Захареўскай. Від у бок Саборнай плошчы
    26
    Від Губернатарскай вуліцы ад сада гімназіі (справа) у бок Саборнай плошчы
    27
    Від паштова-тэлеграфнай канторы ад вуліцы Падгорнай (К. Маркса) у бок Захар'еўскай
    МЙНСК'Ь Ул. Захарьевская.	д
    28
    Чыгуначная царква і капліца... Адсюль пачыналася Захар’еўская вуліца (Ленінскі праспект).
    Тут стаяла каменная капліцаЦяпер на гэтым месцы сходзяцца вуліцы Савецкая, Мяснікова і Бабруйская. За капліцай стаяла невялічкая царква, узведзеная для чыгуначнікаў у 1890 г.
    Абодва будынкі не захаваліся
    29
    Захар'еўская вуліца. 1910 г.
    Будынкі не захаваліся. На іх месцы ііяпер знаходзіцца Галоўпаштамт
    30
    Захар'еўская вуліца.
    Так у пачатку нашага стагоддзя выглядаў сучасны Ленінскі праспект на ўчастку ад вуліцы Валадарскага да Камсамольскай. Першы будынак злева — гасцініца «Лібава», справа — двухпавярховы будынак гасцініцы «Вікторыя», а за ёю — гасцініца «Гарні»
    31
    Конка. 1918 г.
    Яна з’явілася на вуліцах горада ў 1892 г. У 1929 г. яе змяніў электрычны трамвай
    32
    Захар’еўская вуліца. 1917 г.
    Першы будынак справа — кінатэатр «Новы тэатр» (цяпер прыкладна на гэтым месцы — Цэнтральны кніжны магазін, што на рагу Ленінскага праспекта і вуліцы Камсамольскай). Далей — трохпавярховы будынак Польскага банка
    (на яго месцы цяпер клуб Ф. Э. Дзяржынскага)
    4 Зак. 750
    49
    Мннскь, захарьевская ул.
    33
    Захар’еўская вуліца. 1917 г.
    Справа — трохпавярховы будынак Мінскага сельскагаспадарчага таварыства. Цяпер на яго месцы знаходзіцца кінатэатр «Цэнтральны»
    34
    Гасцініца «Адэса».
    Яна знаходзілася на вуліцы Захар’еўскай, 61. Цяпер гэта рог вуліцы Камсамольскай і Ленінскага праспекта (там, дзе Цэнтральны кніжны магазін)
    МШІСК Ь. Гоетнншн ,Гарнм“.
    Гасцініца «Гарні».
    Стаяла на рагу сучасных вуліц Камсамольскай і Ленінскага праспекта (цяпер у пабудаваным на гэтым месцы доме знаходзіцца гастраном)
    jjgSCT'yy
    
    
    36
    Захар'еўская вуліца.
    Від ад сучаснай Камсамольскай вуліцы да вуліцы Леніна. Будынкі не захаваліся
    37
    Губернская земская ўправа. 1910 г.
    Гэты будынак знаходзіўся на Захар'еўскай вуліцы, 69.
    У ім у 1916 —1917 гадах працаваў Максім Багдановіч. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца магазін «Паўлінка», дакладней, тратуар перад магазінам, бо вуліцу пасля вайны значна пашырылі
    МІІНСК’Ь. Губернская Земская Управа MltflSK. Zarzqd Gubernialny Zicmski
    >4®
    BE1
    МШІСІГЬ. Сельско-Хозяйственное О-во Серігь. Minsk, Towarzystwo Rolnicze „Sierzp".
    Сельскагаспадарчае т-ва «Серп» на Захареўскай вуліцы
    39
    Захар’еўская вуліца.
    На пярэднім плане — кніжны і нотны магазіны
    40
    Нова-Маскоўская гасцініца на рагу Захар'еўскай
    і Губернатарскай вуліц. Цяпер прыкладна на гэтым месцы стаіць будынак Дзяржаўнага банка
    MH .x>* •
    ■it’1 Hi AW
    41
    Захар’еўская вуліца (гандлёвая яе частка). На паштоўцы — «электратэатр» «нямога» кіно «Эдэн» (цяпер тут магазін «Універсам»)
    MBHCKb. Гостпппца „Парнжь"
    42
    Гасцініца «Парыж».
    Знаходзілася на рагу цяперашніх Ленінскага праспекта і вуліцы Энгельса. 25 і 27 чэрвеня 1911 года ў зале гасцініцы адбыўся спектакль па п’есе Каруся Каганца «Модны шляхцюк». Гэта было першае ў Мінску тэатральнае выступленне славутай беларускай трупы пад кіраўніцтвам Ігната Буйніцкага
    МIIН СКТ> — Захарьевская, уг. Скобелевской
    MINSK Sacharjeff Strasse, Ecke der Skobeleff Strasse «
    43
    Захар'еўская вуліца, рог Скобелеўскай (Чы р вонаа рмейскай).
    Злева відаць частка будынка, які належаў да Архірэйскага падвор’я. Цяпер у ім музей Беларускай ваеннай акругі. Далей — Аляксандраўскі сквер. Дамы з правага боку не захаваліся, на іх месцы — Цэнтральная плошча
    44
    Від Захар’еўскай вуліцы на яе скрыжаванні з вуліцай Петрапаўлаўскай (Ф. Энгельса)
    45
    Уваход у Аляксандраўскі сквер.
    Сквер быў закладзены ў 1872 годзе (Цэнтральны сквер ля тэатра імя Янкі Купалы). У ім стаяла каплічка, пабудаваная ў 1869 г. Ля яго ўвахода ў 1912 годзе знаходзілася стаянка першага ў Мінску аўтатаксі
    5 Зак. 750
    65
    46
    Бульвар (у Аляксандраўскім скверы). Фантан, які можна ўбачыць і сёння
    47
    Захар'еўская вуліца.
    Злева відаць будынак рэальнага вучылішча, заснаванага ў 1880 годзе. Знаходзіўся непадалёку ад перакрыжавання з Паліцэйскай вуліцай (Янкі Купалы). У канцы мінулага стагоддзя дырэктарам вучылішча быў I. I. Самойла, бацька беларускага публіцыста і літаратурнага крытыка Уладзіміра Іванавіча Самойлы, які рыхтаваў Янку Купалу да паступлення ў гэта вучылііпча, а потым дапамог яму надрукаваць у газеце «Северо-Западный край» першы верш «Мужык»
    48
    Від на рэальнае вучылішча і Захар’еўскую вуліцу з боку Паліцэйскай вуліцы (Я. Купалы)
    Городской Садт»
    49
    Гарадскі сад, заснаваны ў 1796—1806 гадах.