Навелы
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1996
— Дзякуй Богу! — павесялеў ён. — Гэта вам збавенне. Іначай папалі б у бяду. А вам не боязна вяртацца ў Парыж, даваць тлумачэнні?..
— А чаго баяцца? Mae бацькі і сябры не хацелі, каб я ехала. Яны лічылі гэта капрызам 1 будуць рады, што я вярнулася.
— А містэр Паркер?
— Джэк паходзіць засмучаны колькі дзён ці колькі гадзін... Пабаліць крыху ўшчэмленае самалюбства, але ён скажа сабе, што вельмі цяжка жыць з такой наравістай жанчынай, і ўцешыць сябе тым, што развод адбыўся да шлюбу, а не пасля... Трэба толькі паслаць яму зараз жа тэлеграму, каб заўтра не шукаў мяне дарэмна.
Пітэр уключыў матор.
— Што будзем рабіць? — запытаў ён.
— Паедзем на аэрадром. Ваш самалёт вас чакае. А я сяду на другі, вярнуся ў Францыю. Скончыўся сон.
— Сон быў прыгожы.
— Але без вынікаў.
Прыехаўшы ў аэрапорт, я зайшла на тэлеграф і напісала тэлеграму Джэку: Прыйшла да вываду шлюб неразумны кропка шкадую бо моцна люблю вас але не змагу жыць у чужым далёкім краі кропка лепей незалежнасць кропка пасылаю нескарыстаны білет апраўдаць выдаткі кропка прывітанне Марцэла.
Я перачытала і замест жыць у чужым далёкім краі напісала жыць на чужыне. I ясна, 1 карацей.
Пакуль я складала тэлеграму, Пітэр высвятляў, калі адправяць яго самалёт.
Вярнуўшыся, ён сказаў:
— Усё — як мае быць ці, лепш, нядобра ўсё: матор наладзілі. Я вылечу праз дваццаць мінут. Вам давядзецца чакаць да сямі гадзін. Мне непрыемна пакідаць вас адну. Хочаце, я куплю вам кніжку?
— He, — адказала я. — У мяне ёсць над чым падумаць.
— Вы ўпэўнены, што не будзеце шкадаваць? Яшчэ ёсць час, але, паслаўшы ўведамленне, позна будзе перайначваць.
He прамовіўшы ні слова, я падала тэкст тэлеграмы чыноўніку.
— Звычайная? — запытаў той.
— Спешная.
Потым я ўзяла Штэра пад руку.
— Дарагі Пітэр, у мяне такое ўражанне, нібы я праводжу да самалёта свайго самага блізкага друга.
Я не змагу паўтарыць вам усяго, піто ён мне гаварыў у гэтыя апошнія дваццаць мінут. Ён вызначыў некалькі важнейшых жыццёвых правіл. Вы не раз казалі мне, што ў мяне ёсць чалавечнасць, што я верная сяброўка і не ўмею хлусіць. Калі хоць частка гэтых добрых якасцей спраўдзілася ва мне, я найбольш абавязана Пітэру. Нарэшце ў дынамік абвясцілі: «Пасажыры да Нью-Йорка. Рэйс шэсць-
сот трыццаць два...» Я праводзіла Пітэра да выхаду. Абняла яго там і моцна, ад душы, пацалавала. Болып мы ніколі не бачыліся.
— Ніколі не бачыліся? Чаму? Хіба вы не пакінулі яму адраса?
— Пакінула, але ён мне ніколі не пісаў. Відаць, яму падабалася ўвайсці вось гэтак у жыццё людзей, паказаць ім дарогу і знікнуць.
— А прыязджаючы ў Лондан, вы не прабавалі яго знайсці?
— Навошта? Ён сам прызнаўся, што аддаў мне сваё самае лепшае. Натхнёнага настрою тае ночы мы б не вярнулі ніколі. He, тады нам было вельмі добра... Шчаслівыя моманты мінулага не аднаўляюцца. Цяпер скажыце, мела я прычыну сцвярджаць, што гэта прыгода была самай дзіўнай у маім жыцці? Ц1 ж не цуд, што чалавек, які перайначыў мой лёс, прымусіў жыць у Францыі, а не ў Амерыцы, які зрабіў на мяне такі моцны ўплыў, быў незнаёмы англічанін, выпадковы сусед у лонданскім аэрапорце?
— Гэта нагадвае, — заўважыў я, — антычныя міфы, калі Бог у вобразе жабрака альбо чужаземца размаўляе са смяротнымі... Але, сказаць па праўдзе, Марцэла, гэты незнаёмы не надта перавыхаваў вас, паколькі ўсё скончылася тым, што вы выйшлі замуж за Рэно, які хоць і носіць іншае імя, але па сутнасці той самы Джэк.
Падумаўшы, яна сказала:
— Ну так... Чалавечую прыроду змяніць нельга, яе можна толькі падправіць.
КВЕТКІ ПА СЕЗОНУ
Эцьен Карлю выйшаў з таксі перад галоўнай брамай могільніка Манпарнас, несучы букет хрызантэм, у якім палалі ўсе колеры восені — ад цёмна-аранжавага да светла-жоўтага. Калі ён мінаў двух вартаўнікоў, што стаялі пры ўваходзе, адзін з іх яму пакланіўся. Заняты сваімі кветкамі, ён ледзь кіўнуў у адказ.
— Вы яго ведаеце, шэф?
— Ведаю... трошкі... Гэта настаўнік... Яго жонку пахавалі на сёмай дзялянцы ў канцы верасня. Ён прыходзіць у чацвер... У гэты дзень у яго няма заняткаў... Ен мне тады сам гаварыў.
— Занадта малады для ўдаўца... Доўга хадзіць не будзе.
— Хто яго ведае... Ніхто не можа ведаць... Гледзячы якія людзі.
Каб яны пра гэта запыталі чалавека ў чорным, з коратка падстрыжанай барадой, што так нязграбна нёс хрызантэмы — то як дзіця на руках, то за спіной, — ён бы адказаў, што будзе прыходзіць сюды кожны чацвер аж да самай смерці і жадае, каб гэта здарылася з ім як найхутчэй. Раптоўная страта Люсілі была для яго непапраўным няшчасцем, і розум яго ніяк не мог да гэтага прывыкнуць. Яны пражылі разам толькі пяць гадоў, але ўсё ў ім змянілася. Да жаніцьбы ён быў чалавек сур’ёзны (крыху нудны, як адзначалі жанчыны) і нічога не прызнаваў, апроч сваёй працы. Ён любіў выкладаць свой прадмет, правіў напісанае і рыхтаваў доктарскую дысертацыю. Па-за межамі навукі свет для яго быццам і не існаваў.
Нечакана, у адной з горных гасцініц, дзе ён праводзіў канікулы, ён сустрэў Люсіль, дзяўчыну такой рэдкай красы — блакітныя вочы, залацісты волас, грацыёзная шыя, гібкія плечы, — што ўсе гэтыя пяць гадоў дзівіўся і захапляўся, не верачы ў яе рэальнасць. Нават калі ён трымаў яе раздзетую ў ложку і яна глядзела на яго знізу, ласкавая 1 пакорная, ён уяўляў яе істотай з чарадзейнай казкі. Яна нагадвала яму вобразы Шэкспіра і Мюсэ; 1 ён папракаў сябе за гэтыя кніжныя аналогіі, за тое, што нават і ў каханні застаецца вучоным педантам. He, Люсіль не паўтарала сабою выдуманых гераінь, а была жанчынай сапраўднай — вясёлая, пяшчотная, юная целам і душой. Часам яна дражніла мужа сваім мілым какецтвам і трошкі крыўдзіла, але ў яго памяці засталася навек увасабленнем абаяль• насці і непаўторнага хараства.
— Я страціў сваё шчасце, — са смуткам шаптаў ён, ідучы да магілы, для яго свяшчэннай.
«Паўднёвая трэцяя», «Заходняя другая»... У першыя тыдні ён карыстаўся надпісамі, каб знайсці дарогу. Цяпер ён ішоў проста да пліты з шэрага мармуру, на якой было выбіта: Люсіль Карлю, уроджаная Абан (1901—1928) і нічога больш. Спачатку ён збіраўся дадаць лацінскі надпіс: conjugl, атісае (жонцы і другу), але палічыў гэта няскромным. Дабіраючыся да яе магілы, ён абыходзіў пышныя фамільныя склепы з брыдкімі помнікамі ў гатычным альбо егіпецкім стылі, крыклівымі сведкамі багацця якіх-небудзь сталёвых ці бакалейных магнатаў. Наколькі лепшай здавалася яму звычайная гладкая пліта, без аздабленняў, — апошні падарунак, выбраны ім з любоўю для сваёй жонкі! Апошні? He, зусім не апошні. Ён прынёс сягоння хрызантэмы, палымяныя колеры якіх ёй так падабаліся калісьці. Быць не можа, каб яна ляжала пад гэтай плітой! Ён жа выразна чуе яе голас:
— Ты ізноў прыносіш мне кветкі... Як гэта міла, дарагі мой!
Ён успомніў, як не хацеў верыць, як адмаўляўся прызнаць, калі ўрач, нахіліўшыся над сэрцам Люсілі, сказаў: «Усё скончана». Як магла яна яго
пакінуць? Гэта так не падобна на Люсіль, уважлівую, далікатную, якая ніколі не адчайвалася.
Ён паклаў хрызантэмы наўскасяк пад яе прозвішчам і стаяў перад магілай, глыбока задумаўшыся. Кожны тыдзень ён прымушаў сябе яшчэ раз прыгадваць хвіліны былога шчасця: сватанне, шлюбнае падарожжа, доўгія ночы любві, цудоўную блізкасць, калі, седзячы за рабочым сталом, ён падымаў вочы і сустракаў яе таямнічую, спагадлівую ўсмешку; потым яны з хваляваннем чакалі нараджэння дзіцяці. Між імі была поўная згода ва ўсім: і як абсталяваць кватэру, і ў які тэатр пайсці, на якія спектаклі. Яна чытала яго думкі і наперад ведала, чаго ён хоча. I вось няма ні жонкі, ні сына.
— Бедная Люсіль! Твае апошнія словы былі, каб мяне супакоіць. I не дагаварыўшы фразы...
Усю зіму ён прыходзіў акуратна ў чацвер. Заўсёды прыносіў ёй розныя кветкі, стараючыся дагадзіць ёй мёртвай, як некалі дагаджаў жывой. На каляды ён успомніў, як па-дзіцячаму радавалася Люсіль маленькай ёлачцы ў агеньчыках і падарункам, раскладзеным пад зялёнымі галінкамі. Тады ён убраў яе магілу хвойнымі лапкамі, верасам і вастралістам. Потым, тыдзень за тыднем, дні рабіліся даўжэйшымі, і ў продажы з’явіліся новыя кветкі.
Аднойчы ў сакавіку ён прынёс ёй букет фіялак і прымул. Неба было сіняе, паветра цёплае, сонечныя блікі клаліся на мармур. Чамусьці яму стала прыемна, і ён адразу ж упікнуў сябе за гэта.
Як заўсёды, ён увайшоў задуменны. «Ты любіла вясну. Кожны год у той дзень, калі ўжо можна было выйсці без паліто, прышпіліўшы да плацця жывую кветку, у цябе быў такі ўрачысты выгляд! Ты была як багіня! I гэтага я ўжо ніколі не пабачу...» Міжвольна ён павярнуў галаву. Маладая жанчына, адзетая ў чорнае, ішла па дарожцы і спынілася метраў за дзесяць ад яго перад магілай. Яна прынесла кветкі і з любоўю паклала іх на камень, укленчыўшы на прыступку.
Яе твар быў часткова прыкрыты капелюшом. Эцьен чакаў моманту, калі яна паверне галаву.
Нарэшце яна паднялася, і відаць было, што яна плакала. Сур’ёзная, з правільнымі рысамі твару. Чорныя валасы абрамлялі высокі лоб. Плашч і доўгая жакетка падкрэслівалі тонкі стан. Яна пайшла не аглядаючыся і, мінаючы магілы і помнікі, выбралася на цэнтральную алею. Калі крокі заціхлі, ён падышоў да таго каменя, перад якім на каленях стаяла жанчына, і прачытаў: Антуан Канстан. 1891—1928. Значыць, яна плакала не па сыне, не па бацьку, а па мужу. Потым падумаў: «А можа, каханак?» Але ў гэта не верылася.
У наступны чацвер, без усякіх намераў, проста так, ён з’явіўся дакладна а той жа гадзіне. Яна не прыйшла. Ён заставаўся доўга, нечага чакаў, і настрой у яго быў куды больш маркотны, чым звычайна. Яму стала шкада сябе. Жыццё пустое. Сяброў няма. Люсіль і ён трымаліся далей ад радні, не жадаючы, каб нехта трэці ўмешваўся ў іх інтымныя справы.
«Якая вялікая розніца, — разважаў ён, — паміж тымі нашымі вечарамі і цяперашняй маёй адзінотай! Як сумна абедаць наспех, без апетыту, потым садзіцца ў крэсла чытаць вячэрнія газеты, прымушаць сябе зацікавіода якой-небудзь кнігай, лажыцца спаць і пакутаваць ад бяссонніцы».
Праца захапляла яго толькі тады, калі ў гэтым прымала ўдзел і жонка. Ён чытаў ёй усё, што пісаў, і ахвотна слухаў яе заўвагі, заўсёды трапныя і разумныя. Але прыходзіў час, і яны замыкаліся ў пакоі. Якой чароўнай была яна ў начным туалеце, распусціўшы залацістыя валасы! Няўжо ён ніколі не будзе мець такога шчасця?