• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навелы  Андрэ Маруа

    Навелы

    Андрэ Маруа

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1996
    46.54 МБ
    ШКОЛЬНАЯ (W) БІБЛІЯТЭКА
    АНДРЭ МАРУА
    НАВЕЛЫ
    ШКОЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА
    АНДРЭ МАРУА
    НАВЕЛЫ
    Мінск «Мастацкая літаратура» 1996
    ББК 84(4 Фр) М 29
    УДК 840-2
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Укладанне і пераклад Ю. ГАЎРУКА
    Прадмова Н. СКГР
    8400000000-027
    М 302(03)—96
    БЗ 14—96
    ISBN 985-02-0326-9 (беларус.)
    © Пераклад на беларускую мову, «Мастацкая літаратура», 1974
    © Прадмсва. Н. А. Скір, 1996
    МАГІЧНАЯ СІЛА МАСТАЦТВА
    Андрэ Маруа (1885—1967), сапраўднае імя Эміль Эрзог, нарадзіўся ў невялікім нармандскім гарадку Эльбёф у сям’і ўладальніка тэкстыльнай фабрыкі. 3 дзяцінства цікавіўся літаратурай. Адукацыю атрымаў у знакамітым ліцэі Руана. Руан — радзіма вялікага французскага драматурга П’ера Карнэля, аўтара неўміручай «Мадам Бавары» Флабэра, тут вучыўся Гі дэ Маласан. Для творчасці гэтых пісьменнікаў характэрны выразнасць і дакладнасць стылю, высокія патрабаванні да мастацкага слова, гарманічная логіка французскай мовы. Маруа вывучаў не толькі іх багатую літаратурную спадчыну, але і творы Бальзака, Гюго, Стэндаля, Анатоля Франса. Ён добра засвоіў урокі сваіх славутых папярэднікаў.
    Мова твораў Маруа вылучаецца класічнай прастатой, дзе празрыстасць спалучаецца з глыбінёй думкі, а музычнасць фразы падкрэслівае дакладнасць характарыстыкі вобразаў. Пісьменнік выступаў супраць «складанага» стылю, заблытанай, «звышвытанчанай» фразы, якой звычайна прыкрывалі пусты змест.
    Першую сусветную вайну Маруа сустрэў перакладчыкам у англійскім экспедыцыйным корпусе. Яму не вельмі даспадобы была гэтая служба, але менавіта яна вызначыла пачатак яго літаратурнай кар’еры. Першыя раманы «Маўклівы палкоўнік Брамбл» (1918) і «Гаваркі доктар О’Грэдзі» (1922) Маруа прысвяціў англійскім ваенным.
    Да пачатку друтой сусветнай вайны Маруа стварыў гісторыка-біяграфічныя раманы з жыцця вялікіх людзей «Арыэль, або Жыццё Шэлі» (1923), «Жыццё Дзізраэлі» (1927), «Байран» (1930), «Тургенеў» (1931) і псіхалагічныя раманы «Бернар Кевэ» (1926), «Зменлівасць кахання» (1928), «Сямейнае кола» (1932).
    У 1938 годзе Маруа становіцца членам Французскай акадэміі.
    Пад час другой сусветнай вайны Маруа вёў з Лондана серыю рэпартажаў па радыё і ў прэсе аб трагічным стане акупаванай Францыі. У ЗША выступаў з цыклам лекцый
    пра Францыю. Пісьменнік-патрыёт вярнуўся на радзіму толькі ў 1946 годзе.
    Маруа працягвае плённа працаваць над серыяй біяграфічных раманаў пра Жорж Санд, Віктора Гюго, трох Дзюма, Флемінга, Бальзака. 3-пад пяра Маруа выйшлі зборнікі навел «Выдуманыя сусветы» (1929), «Авглічанка і інпіыя жанчыны» (1932), «Першыя апавяданні» (1935), «Заўсёды здараецца нечаканае» (1943), «Абед пад каштанамі» (1951), «Сола для фартэпіяна» (1960).
    Майстэрству псіхалагічнай навелы Маруа вучыўся ў выдатных пісьменнікаў Мапасана і Чэхава. Навела (ад італьянскага novella — навіна) — адзін з любімых жанраў пісьменнікаў. У навеле раскрываецца прыватнае жыццё людзей, іх асабістыя ўзаемаадносіны. Для навелы характэрна вострае, напружанае дзеянне, драматызм сюжэта. Сюжэт імкнецца да экстраардынарнасці, разбураючы паўсядзённае жыццё. Адгэтуль традыцыйная для гэтага жанру парадаксальнасць, нечаканасць канцовак. Сутыкненне вострых, надзвычайных сітуацый са звычайнай прозай штодзённасці складае мастацкую своеасаблівасць навелы.
    «Эстэтыка навелы, — пісаў Маруа, — на маю думку, цалкам адрозніваецца ад эстэтыкі рамана. У рамане асноўнае — характары, у навеле — сітуацыя, ёй неабходна раптоўная падзея-пярэварацень... Я люблю заканчваць апавяданні якой-небудзь дакладнай незвычайнай дэталлю і рысай, якія б пакінулі чытача ў разгубленасці, збянтэжанасці»*.
    Чытач пазнаёміцца ў навелах з тыповым для французскай літаратуры буржуа-мешчанінам, з яго дробязнымі пачуццямі і развагамі, з традыцыйнай тэмай «маскі», дзе звычайна хаваецца сапраўдная сутнасць душы. Фальш — характэрная рыса ў паводзінах падобных людзей.
    У навеле «Бедная мама» знешне паказная сентыментальнасць спалучаецца з жорсткасцю, а ў навеле «Добры вечар, дарагая» пад маскай дружбы ўтойваюцца жаночае каварства, рэўнасць і помслівасць. Часам экстрэмальныя жыццёвыя абставіны прымушаюць скінуць маску і паказаць сапраўдны твар, але толькі на кароткі час, а пасля яна яшчэ мацней прырастае да твару і становіцца «другой скурай».
    У многіх навелах гучыць тэма жаночай хітрасці, дробязнасці («Кірмаш у Нэйі», «Прыліў», «Добры вечар, дарагая», «Кар’ера» і інш.).
    Людзі схільныя атручваць адзін аднаму жыццё падазронасцю і недаверам. Гэта атрута працінае душу героя навелы «Вяртанне з палону» і разбурае яго шчасце дзякуючы
    * A. Maurois. Nouvelles. М., 1966. С. 8.
    «сябрам», што пераканалі яго ў адсутнасці жаночай вернасці.
    На высокай трагічнай ноце піша Маруа і пра эгаізм дарослых у адносінах да дзяцей, калі яны становяцца лішнімі пры ўладкаванні бадькамі асабістага шчасця («Пасля канікул»).
    He абмінуў Маруа і спрадвечную тэму золата, тэму бальзакаўскага Габсека («Пакаранне золатам»). Падставай для стварэння навелы паслужыў салраўдны выпадак, які вельмі ўразіў Маруа. Грамадства, дзе месца храма заняў банк і адзінай непахіснай каштоўнасцю з’яўляецца яго ідал — золата, вядзе да знішчэння чалавечнасці ў людзей, да ператварэння іх у жывых мерцвякоў. Андрэ Маруа паказаў, наколькі разбуральна дзейнічае на чалавека магічная сіла золата, калі ён становіцца рабом гэтай сілы.
    Уся ўвага Бурдакоў сканцэнтравана на захоўванні сваіх шылінгаў. Змена курса валюты — адзінае, што цікавіць іх у жыцці. Для іх не існуе пачуцця радзімы: яны гатовы стаць урутвайцамі, венесуэльцамі ці калумбійцамі, толькі б пазбегнуць падаткаабкладання і не страціць ніводнага су. Ніякія сусветныя катаклізмы, нават вайна з яе чалавечымі ахвярамі і пакутамі, не могуць закрануць іх душы. Знешні сусвет для іх проста не існуе. Творы мастацтва — спосаб укладу і прымнажэння грошай: трэба толькі ўгадаць, якія карціны павысяцца ў цане. Сямейная пара страціла пачуццё прыхільнасці адно да аднаго. Смерць жонкі не вельмі ўсхвалявала Бурдака, наадварот, ён адчувае сябе цяпер у поўнай бяспецьі, бо ні на хвіліну не расстаецца са сваім чамаданам: «Перада мной тое, што мне даражэй за ўсё».
    Аўтар не хавае сваёй пагарды да гэтых людзей, што сталі рабамі залатога цяльца і пражылі марва жыццё: «Ва мне падымалася злосць на гэтых старых, што, як смала, чапляліся за свой скарб у той час, як развальвалася цывілізацыя*.
    Выкрыццё таварыства спажыўцоў у навеле «Атэль «Танатос-Палац» атрымала новае адценне: прадметам нажывы становяцца чалавечыя жыцці. Уладальнікі атэля — фабрыкі смерці — ствараюць бізнес на горы людзей, умела выкарыстоўваюць іх цяжкі стан роспачы і падштурхоўваюць да гібелі, цынічна адбіраюць жыццё ў момант іх адраджэння, прыкрываючы сваё злачынства крывадушнымі словамі аб гуманнасці гэтай справы.
    У навелах А. Маруа мы сустракаем новага героя, не вядомага раней французскай літаратуры XIX стагоддзя, блізкага па сваёй духоўнай накіраванасці персанажам твораў рускай класікі. У творах рускіх пісьменнікаў (Чэхаў, Талстой) Маруа вызначаў імкненне герояў да філасофскага асэн-
    савання жыцця, іх маральнага пошуку, падкрэсліваў іх духоўнасць, цэласнасць характараў і шчьграсць. Маруа надзяляе такімі якасцямі і герояў сваіх навел (музыкант Пітэр Дэн «Часовы прыпынак» і Ірэн з аднайменнай навелы). Пісьменнік разумеў, пгто кожны чалавек унікальны, як асоба — непаўторны. Маруа — не назойлівы мараліст, a філосаф-назіральнік, схільны тлумачыць і прабачаць. Ён не верыць у лёс, як у нейкую варожую сілу, якая, «схаваўшыся за ўсыпанай зоркамі заслонай, вышуквае людзей і рыхтуе ім гібель...». Людзі самі «куюць свой уласны лёс». Самыя фантастычныя падзеі і з'явы атрымліваюць рэалістычнае тлумачэнне і вызначаюцца ўчынкамі людзей («Палярына», «Карычневая магія»).
    Маруа патрабув ўвагі да чалавека, спагадлівых адносін да яго лёсу і перажыванняў. Жыццё — не гульня, і легкадумныя адносіны да яго небяспечныя трагедыяй, — сцвярджае аўтар у наввлах «Мурашкі» і «Лёс». На першы погляд бязвінны, а на самай справе злы і бязлітасны жарт — замена сапраўднага долара фальшывым — загубіў жыццё дзяўчыны («Лёс»). Абыякавасці да чалавека супрацьпастаўлена сіла кахання: раўнадушнасць губіць, каханне ратуе.
    Герой навелы «Падарожжа ў нябыт» вяртаецца з «таго свету» дзякуючы каханню сваёй жонкі. Сюжэт гэтай навелы традыцыйны для сусветнай літаратуры. Звычайна «той свет» быў адлюстраваннем рэальнага свету і адпавядаў уяўленню пісьменніка пра сацыяльныя адносіны людзей. Для Маруа — гэта сучасная бяздушная бюракратычная машына, дзе няма месца ўспамінам, пачуццям. Памерці — значыць згубіць гэтыя чалавечыя якасці. Можна і пры жыцці быць мёртвым, як Бурдакі («Пакаранне золатам»).
    Стыхійны, меланхалічны тон надаюць навелам Маруа ўспаміны герояў: маладосць прайшла, можна згадаць пра свае пачуцці нават з філасофскай адчужанасцю («Кафедральны сабор», «Фіялкі ў сераду»).
    Чалавечае жыццё падпарадкоўваецца агульным законам прыроды: у ім ёсць месца надзеі і кожны яго этап мае свае радасці, як кожная пара года мае сваю прыгажосць («Кветкі па сезону»).
    Як Бальзак у «Чалавечай камедыі», Андрэ Маруа стварае вобразы, якія вандруюць з навелы ў навелу, што, на яго думку, садзейнічае адзінству навел і фарміраванню ў іх цэлага сусвету. Але гэты сусвет незвычайны, ён значна меншы за бальзакаўскі. Яго героі — пісьменнікі, мастакі, драматургі, акцёры (Эрвэ Марсена, Бертран Шміт, Сіўрак, Фабер, Крысціян Менетрые, Бельтара, Жэнні Сарб’е і інш.). Пісьменнік стварыў кола людзей, блізкіх сабе па духу і інтарэсах.
    Мастацтва ў развіцці чалавецтва і праблема творчай асобы надзвычай хвалявалі Маруа. Мастацтва для яго — сродак пазнання рэчаіснасці, гэта — «рэчаіснасць, упарадкаваная мастаком, нясе на сабе адбітак яго тэмпераменту, яна праяўляецца ў стылі»*.
    Адмаўленнв ад рэалістычных традыцый і пошукі новых мастацкіх сродкаў выказвання прыводзілі часта да фармалістычных прыёмаў у літаратуры і мастацтве. Узнікненне ў літаратуры сюррэалізму і дадаізму, а ў мастацтве кубізму і абстракцыянізму не выклікала асаблівай зацікаўленасці ў А. Маруа, прыхільніка гуманных ідэалаў класічнай сусветнай культуры.
    Са з’едлівай іроніяй расказвае Маруа ў навеле «Нараджэнне майстра» аб стварэнні нейкай «ідэааналітычнай», a на самай справе шарлатанскай серыі карцін мастаком П’ерам Душам, які страціў надзею атрымаць прызнанне сваім шчырым мастацтвам у недасведчанай публікі. У яго творах не больш сэнсу, чым у «глыбакадумным» адказе на ўсе пытанні наведвальнікаў яго выставы: «А ці бачылі вы калі-небудзь, як цячэ рака?»