Навелы
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1996
юць, дарагі мой пане, як у цёмным лесе, як у цёмным лесе.
Пасля гэтага я выехаў па справах у Каліфорнію, так і не даведаўшыся, кім яны сталі: уругвайцамі, венесуэльцамі ці калумбійцамі. Калі праз год я зноў вярнуўся ў Нью-Йорк, я запытаў пра іх у пана Рабера, гаспадара «Залатой змяі»:
— Скажыце, як Бурдакі? Вы штодня іх бачыце?
— О не! — здзівіўся пан Рабер. — Што вы? Хіба вы не знаеце? Яна памерла месяц таму назад, відаць, ад сардэчнай хваробы, і з таго дня яе муж сюды ні нагой. He іначай сам захварэў ад перажыванняў.
Я ж уявіў сабе зусім іншую прычыну. Я паслаў старому спачуванне і папрасіў дазволу яго наведаць. Назаўтра ён пазваніў мне па тэлефоне, каб я прыйшоў. Ён быў вельмі бледны, страшэнна худы, губы белыя, голас як з-пад зямлі.
— Я толькі ўчора дачуўся аб вашым няшчасці, — прамовіў я, — і з’явіўся неадкладна, каб вам чымнебудзь дапамагчы, бо, апроч смутку і болю пасля такой страты, вы, я ведаю, цяпер і самі ў немагчымым становішчы.
— He, не, — запярэчыў ён. — Зусім не... Можна прывыкнуць... Праз акно мне відны прахожыя, праязджаюць аўтамабілі... I потым, скажу вам шчыра, жывучы так, я нарэшце адчуваю сябе ў бяспецы. Раней, ідучы снедаць, я проста мучыўся... Мала што магло здарыцца за маю адсутнасць... Хоць я ведаў, што там мая жонка, мой бедны друг, але ж яна не любіла брацца за рэвальвер, асабліва калі пачало здаваць сэрца. Цяпер я адчыняю дзверы, і чамадан у мяне заўсёды на воку... Перада мной тое, што мне даражэй за ўсё... I пакуты мае акупаюцца... Вось толькі адна бяда — мой бедны Фердзінанд.
Пудзель, пачуўшы сваё імя, падняўся, падбег і сеў у нагах гаспадара, пільна на яго паглядаючы.
— Нічога не зробіш, я не магу цяпер сам вадзіць яго на прагулку, але дамовіўся з пасыльным, паіхняму «бел-бой», і што за мова, называлі б, як людзі — «пасыльны», a то ламай язык. Ах, гэта англійская мова — чысты смех! Я знайшоў маладога хлопца, і, за невялічкую плату, ён абслугоўвае
Фердзінанда, гуляе з ім, ну і ўсё іншае... Так што болей ніякіх сур’ёзных праблем у мяне няма... Вы мелі ласку, дарагі мой пане, прапанаваць мне вашу падтрымку, але ж яно ідзе на лад, усё ідзе на лад, магу вас запэўніць.
— А вы больш не збіраецеся перасяляцца ў Паўднёвую Амерыку?
— He, дарагі мой пане, не... Што я там буду рабіць? Вашынгтон болып не ставіць пытання аб абмене грошай, і ў мае гады...
Ён сапраўды вельмі пастарэў: умовы, у якіх ён сябе прымусіў жыць, падрывалі здароўе. Ружовыя шчокі выцвілі, завастрыліся, кожнае слова вымаўлялася з натугай.
«Наўрад ці ён доўга працягне», — падумаў я.
Пераканаўшыся, што нічым яму не дапамагу, я развітаўся. Быў у мяне намер зрэдку заходзіць да яго, але праз некалькі дзён, разгарнуўшы «НьюЙорк Таймс», заўважыў загаловак: Смерць французскага эмігранта. Поўны чамадан долараў. Я прачытаў рэпартаж. Паведамлялі пра старога Бурдака. Яго знайшлі мёртвым раніцай. Ён ляжаў на сваім чорным чамадане, закруціўшыся ў коўдру. Смерць была натуральная, скарб некрануты. Я прыйшоў у атэль «Дэльмоніка», каб даведацца, калі і дзе адбудзецца пахаванне. Таксама спытаў адміністратара, што з Фердзінандам:
— А дзе ж сабака нябожчыка пана?
— Прэтэнзій не паступала, аддалі гіцлям на жывадзёрню.
— А грошы?
— Калі не знойдуцца наследнікі, дык іх забярэ амерыканская казна.
— Канец вясёленькі, — сказаў я.
А сам падумаў: «Вясёленькі канец доўгай і нуднай гісторыі».
КАРЫЧНЕВАЯ МАГІЯ
У канцы мінулага стагоддзя, — сказаў доктар Пціклеман, — увайшло ў звычай у горадзе Пон-дэЛёр хадзіць вечарамі ў сад мэрыі на канцэрты муніцыпальнай філармоніі. I цяпер філармршя выступае, як калісьці, заўсёды ў нядзелю, але ў садзе пуста. У прамыслоўцаў, камерсантаў і служачых, амаль у кожнага ёсць свая аўтамашына, вялікая ці малая, і летнія вечары яны праводзяць у вёсцы. Што да рабочых, то, у большасці, кожны з іх мае свой радыёпрыёмнік і, не выходзячы з дому, можа слухаць канцэрты з Парыжа альбо з Лазаны. Толькі некаторыя старажылы засталіся вернымі даўняй традыцыі, якая ім нагадвае аб мінулых радасцях.
Колькі хлопцаў і маладых дзяўчат, гадоў сорак назад, адгулялі свае заручыны ў гэтым садзе ў алеях пад каштанамі! А тым часам іхнія бацькі, патураючы маладым, павольна крочылі метраў за трыццаць, і медныя трубы муніцыпальнага аркестра парушалі цішыню вечара гучным выкананнем папуры з «Eyre нотаў», «Блакітнага Дуная» і «Латарынгскага марша». Раз у тыдзень гэта «Алея ўздыхаў» (будзем яе так называць) у сентыментальным жыцці Пондэ-Лёра рабілася тым жа, што ў Парыжы «Сцежка дабрадзеяў».
Ліхтароў было мала. Прыцемкі абуджалі адвагу ў баязлівых. Пах язміну шырока разліваўся ў паветры. I як было цікава, сустракаючы пары закаханых, кожны раз па-новаму назіраць іх сваркі, іх збліжэнне і, нарэшце, гатоўнасць стаць мужам і жонкай.
Магчыма, самыя старыя жыхары Пон-дэ-Лёра яшчэ памятаюць чэрвеньскі вечар 1890 года, калі
яны ўбачылі, як у садзе мэрыі нечакана з’явіўся палкоўнік Дзюрук са сваёй жонкай і дачкой у суправаджэнні статнага мулата.
Выйшаўшы ў адстаўку, палкоўнік Дзюрук прыняў кіраўніцтва справамі Прамысловага клуба, што вельмі ўзрадавала яго членаў, бо папярэдні кіраўнік быў толькі капітанам. Трэба вам сказаць, што Пондэ-Лёр ганарыўся сваім клубам, заснаваным пры Луі-Філіпе групай прамыслоўцаў — аматараў літаратуры і мастацтва. Там выступалі лектары з Парыжа, можна было паслухаць Брунецьера, Гастона Пары, там наладжвалі канцэрты, балі і азартныя гульні ў карты. Аднаго разу два сталыя яго члены нават ледзь не пабіліся на дуэлі, і прапанаваная палкоўнікам працэдура паядынку была ўзорам кампетэнтнасці і рамантыкі.
Пасля некалькіх месяцаў назірання самыя незгаворлівыя дамы Пон-дэ-Лёра ўзялі пад сваю апеку мадэмуазель Дзюрук, і незвычайная прыгажосць маладзенькай дзяўчыны збіла з тропу не аднаго юнака. Тады казалі, што Бланш Дзюрук, каб толькі захацела, магла б выйсці замуж за аднаго з самых багатых тамашшх суконшчыкаў, a трэба ведаць вузкую каставую сістэму, якая ў дзевятнаццатым стагоддзі пусціла карэнне ў гэтай мясцовасці, каб зразумець некаторы сацыяльны зрух, аб якім сведчылі падобныя чуткі. Аднак час ішоў, а грашовыя тузы не спяшаліся. У 1890 годзе Бланш Дзюрук споўнілася дваццаць шэсць гадоў, і, хоць яна была па-ранейшаму красуняй, спрактыкаваным дамам яе будучыня не здавалася ўжо такой бліскучай.
Дарэмна ў гэты вечар пондэлёрскія сем’і, пшацыруючы туды і сюды па «Алеі ўздыхаў», прабавалі падступіцца да Дзюрукаў і іх спадарожніка. Бланш ішла поруч з мулатам, крыху апярэдзіўшы бацькоў. Палкоўнік у пінжаку з тонкай шэрсці, з ордэнскай стужкай у пятліцы, паважна падымаў саламяны капялюш, сустракаючы тутэйшага пана, і на прывітанне «Добры вечар, паважаны палкоўнік» адказваў, не спыняючыся: «Добры вечар, пан Герпэн... Добры вечар, пан Пельто...» Найбольш здагадлівыя
казалі, што палкоўнік Дзюрук, калі служыў у Афрыцы, напэўна, меў туземцаў пад сваёй камандай. Тады якраз ішла ваіна з Дагамеяй. Магчыма, невядомы быў высланым важаком, а можа, нават сынам негрыцянскага караля? Трэба прызнаць, што постаць яго была сапраўды каралеўская, ён на цэлую галаву ўзвышаўся над іншымі і глядзеў на ўсіх смела жорсткімі вачамі. Але ўсе гэтыя меркаванні прыйшлося адкінуць, калі на другі дзень у клубе палкоўнік адрэкамендаваў свайго мулата членам камітэта:
— Панове, я дазволіў сабе прывесці сюды Геркула Дзюрука, майго дваюраднага брата.
Пры святле чалавек гэты зрабіў моцнае ўражанне. Валасы яго, плоеныя шчыпцамі, не мелі натуральнай кучаравасці і блішчалі сівізной, хоць сам ён быў яшчэ малады. Рысы твару былі прыгожыя, але шырокія ноздры надавалі абліччу празмерную ганарыстасць. Гаспадары Пон-дэ-Лёра баязліва віталіся з госцем, і карычневая лапішча да болю паціскала ім рукі. Адзін з іх (пан Рамійі, калі мне не здраджвае памяць) адвёў палкоўніка ў кут і папрасіў даць некаторыя тлумачэнні.
— Усё надзвычай проста, — пачаў палкоўнік. — Было гэта вельмі даўно. Нейкі Жан Дзюрук, дваюрадны брат майго бацькі, награшыўшы ў маладосці, адправіўся ў Судан шукаць шчасця. Ён вырошчваў бавоўну, збіраў каўчук і страшэнна разбагацеў... Mae сябры, вяртаючыся з Афрыкі, не раз пыталіся ў мяне: «Вы што, радня магнату Дзюруку?» Ад туземнай жанчыны ў Жана быў сын, гэты самы Геркул. Жан яго прызнаў і даў яму адукацыю ў французскай школе. У мінулым годзе бацька памёр, пакінуўшы свайму адзінаму сыну каласальных памераў спадчыну... Хлапчына, які стаіць перад вамі, якому няма яшчэ і сарака гадоў, мае ў сваім уладанні зямлі і лесу столькі, што там бы змясцілася некалькі французскіх дэпартаментаў... У яго самыя шырокія планы, ён лічыць, што надыдзе час, калі нашы калоніі сваёй бавоўнай змогуць пацясніць Злучаныя Штаты, а каўчуком Малайю... Але ў гэтых пытаннях, панове, вы лепшыя суддзі і знаў-
цы, чым я. Геркул будзе вельмі рады мець ад вас кансультацыю.
Прамыслоўцы Пон-дэ-Лёра абступілі прыгожага мулата і засыпалі яго дзелавымі пытаннямі. Ён адказваў разумна I ўпэўнена добрай французскай мовай. 3 гэтага вечара ў галовах некаторых удзельнікаў сустрэчы абудзіўся інтэрас да яго плантацый. Хутка ўвесь горад гаварыў толькі пра бавоўну і каўчук. Я сам, тады яшчэ зусім юны медык, успамінаю, насіў у кішэні маленькую галачку, што мне падарыў суданец, і падкідаў яе ў кватэрах маіх кліентаў, як мячык, паўтараючы: «Вось яна — будучыня». Кажуць, што натарыус Пельто падрыхтаваў статут «Нармандскага таварыства бавоўнакаўчук» і, магчыма, пан Ахіл Кеснэ згадзіўся б узначаліць адміністрацыйны савет. Але апошняя чутка не адпавядала сапраўднасці, паколькі пан Ахіл не надта давяраў справе. I ўсё ж «Таварыства бавоўна-каўчук» было заснавана, і патрэбны капітал сабраны на месцы.
Некалькі месяцаў мулат ездзіў туды і сюды паміж Парыжам і Пон-дэ-Лёрам, дарваўшыся да раскошнага жыцця, асыпаючы падарункамі гаспадынь тых дамоў, дзе яго прымалі. У кастрычніку ён купіў замак Клеры-сюр-Ітон, і тады ўсюды загаварылі, што ён збіраецца ажаніцца са сваёй кузінай. Грамадская думка не ўхваліла гэтага намеру. Можна не сумнявацца, што весткі, сабраныя мясцовым панствам пра Геркула Дзюрука і, асабліва, пра яго бацьку, былі добрыя. Ніхто не адмаўляў, што мулат быў вельмі багаты, а Бланш дзяўчына бедная. I ўсё ж ці досыць гэтага, каб палкоўнік згадзіўся прынесці ў ахвяру сваю дачку? У Пон-дэ-Лёры меркавалі іначай.