• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навелы  Андрэ Маруа

    Навелы

    Андрэ Маруа

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1996
    46.54 МБ
    — Самая лепшая, — пахваліў Бельтара.
    — 0 неі — усцешыўся Шалон. Я не лічу яе лепшай. Самая лепшая, па-мойму, — сцэна сустрэчы Жаржыяны і Сільвіо.
    — О так, — згадзіўся той. — Гэта яшчэ лепшая.
    Місіс Пэкс адвяла мяне ўбок:
    — Я вас прашу, скажыце шчыра, ён напісаў бязглуздзіцу?
    Я моўчкі пацвердзіў.
    — Як жа гэта здарылася? — прамовіла яна. — Я ніколі не думала!.. Ён мне здаваўся такім разумным.
    — Ён сапраўды разумны, дарагая місіс Пэкс, але творчасць і гутарка — з’явы розныя і нават процілеглыя. Можна памыліцца.
    — He, не, — ускіпела яна. — Гэта недаравальна. Hi ў якім разе нельга пускаць гэта ў друк... Пасля ўсіх маіх рэкамендацый... Я скажу яму ў вочы, што яго опус бяздарны, агідны, смеху варты...
    — Калі ласка, не рабіце гэтага. Вы яму пашкодзіце на ўсё жыццё. Заўтра, без сведак, я паспрабую сам. He трэба яго крыўдзіць у такі вечар... He трэба.
    На другі дзень, калі я адважыўся трошкі яго пакрытыкаваць, Шалон успрыняў мае дробныя і нясмелыя заўвагі з такім гневам, з такой пагардай, я адчуў такую аголенасць яго эмоцый, што страціў усякую рашучасць. Ранейшы вопыт мне даказваў, што з маіх намаганняў толку не будзе. Ізноў іграць ролю мальераўскага Мізантропа, акт першы, сцэна другая? Навошта? Я ведаў, што пачую: «А я сцвярджаю, што мае вершы вельмі добрыя» і ў мяне не хопіць духу паслаць знішчальную рэпліку. А таму лепш за ўсё адступіць адразу. I пайшоў я, узяўшы рукапіс пад паху, да майго выдаўца, паклаў тоўсты сшытак на стол і без усякіх каментарыяў сказаў:
    — Гэту кнігу напісаў Шалон.
    — Няўжо? — замітусіўся выдавец. — Гэта кніга Шалона? Палічу за шчасце яе мець. Аб ёй так многа гавораць. Я вам вельмі ўдзячны, дарагі друг, што вы ўспомнілі мяне. Як вы мяркуеце, я гатовы неадкладна скласці ўмову тэрмінам на дзесяць год?
    Я параіў яму пачакаць крыху, спадзеючыся, што ён прачытае кнігу і адмовіцца. Але ж вы ведаеце, як гэта робіцца. Нашы імёны, маё і Шалона, былі для яго гарантыяй. Ён адправіў рукапіс у набор, нават не глянуўшы.
    Вестка аб гэтым развеяла падазрэнні Шалона.
    Тры дні місіс Пэкс яго не трывожыла, усклаўшы клопат на мяне. Калі ж дазналася пра мой візіт да выдаўца, сустрэла мяне з абурэннем і, адчытаўшы як мае быць за падатлівасць, напісала Шалону рэзкае пісьмо, якое ён назаўтра нам паказваў, ледзь не плачучы. Ён доўга вышукваў прычыну гэтай раптоўнай несправядлівасці. I прыйшоў да вываду дзікага, абсурднага, але які начыста змываў з яго ганебную пляму. Ён уявіў сабе, што Глэдзіс Пэкс пазнала сама сябе ў вобразе нягеглай англічанкі, паказанай у яго рамане, пасля чаго адразу павесялеў і перастаў аб ёй думаць.
    ★ * *
    Праз тры месяцы кніга выйшла ў свет.
    Дрэнных водгукаў у друку не было. Шалон карыстаўся агульнай сімпатыяй, і прычыняць яму боль ніхто не хацеў. Крытыкі-сябры выказваліся аб кнізе стрымана, астатнія маўчалі.
    Затое вусная крытыка разлівалася шумлівым патокам. He было таго дня, каб у мяне не пыталіся: «Ну, а як Шалон? Вы бачылі яго раман? Гэта непгга жудаснае!..» Праз месяц увесь Парыж, не чытаючы, ведаў, што кнігу не варта чытаць. На вітрынах кнігарань прыгожыя жоўтыя вокладкі зрабіліся бледна-лімоннымі, потым павольна пачалі чарнець. Пад канец года амаль увесь тыраж вярнулі выдаўцу. Затраты не апраўдаліся, і Шалон заявіў, пгго яго абакралі.
    Няўдача адабрала ў яго спакой, абудзіла нянавісць. Цяпер ён дзяліў чалавецтва на дзве катэгорыі: «тыя, хто цэніць маю кнігу» і «тыя, хто не цэніць маёй кнігі». Жыць у грамадстве стала яму цяжка. Калі мы збіраліся наладзіць таварыскі абед, Шалон гаварыў:
    — Гэтага не запрашайце, я яго цярпець не магу.
    — Чаму? — пытаў Фабер. — Ён разумны і зусім не злы.
    — Хто? Ён? Змяя. Нічога не напісаў пра маю кнігу, — адказваў сярдзіта Шалон.
    Гэты чалавек, раней такі мілы і скромны, стаў фанабэрыстым да немагчымасці. Ён заўсёды насіў у кішэні хвалебную заметку, з натугай праціснутую мной у друк, і чытаў яе абы-каму. Калі які-небудзь крытык пералічваў таленавітых раманістаў нашага пакалення, ён дзівіўся, не знаходзячы свайго імя. «Гэты Біду — паскуднік!» — сцвярджаў ён. Альбо так: «Ад Жалу я такой подласці не чакаў!..» Неўзабаве, падобна вар’ятам, якія, абвінаваціўшы ўсіх суседзяў у злачынных падкопах пад свой дабрабыт, канчаюць тым, што нават на жонку і на дзяцей сваіх глядзяць, як на ворагаў, так і Шалон — вырашыў, піто ў «Саюзе пяці» яго як пісьменніка не цэняць, і паступова адвярнуўся ад нас.
    Можа, у новым асяродзішчы, менш інфармаваным, ён і знайшоў бы тое бескарыслівае, пачцівае давер’е, якое мы так доўга яму аказвалі. Тры разы ўзапар ён не з’явіўся на нашы сходы. Бельтара напісаў яму і не атрымаў адказу. Тады мне даручылі быць паслом ад «чатырох» і схадзіць да яго на кватэру.
    — Бедны хлопец, ці ж ён вінаваты, што не мае таленту? — гаварылі мы.
    Ён быў дома і мяне прыняў, але вельмі холадна.
    — He, не, — сказаў ён, — даўно вядома, што людзі — дрэнь. I вы такія ж, не лепшыя. Пакуль я быў вашым дарадчыкам, з захапленнем слухаў вас, вы сябравалі са мной. Калі ж я захацеў сам нешта стварыць, ты, асабліва ты, адчуў ва мне магчымага саперніка і арганізаваў змову маўчання вакол маёй кнігі.
    — Я? Каб ты ведаў, колькі разоў я абіваў парогі, прасіў за цябе!
    — О, так! Падлізваліся, каб потым угробіць! Ашуканцы! Крывадушыікі!..
    — Пабойся Бога, Шалон!.. Узводзіш паклёп! Успомні той дзень, калі ты мне паведаміў, што збіраешся паехаць у Напуль, хочаш узяцца за работу. Ты вагаўся, быў не ў форме. Я падбадзёрыў цябе, павіншаваў...
    — Помню. I ніколі вам гэтага не дарую: табе і Глэдзіс Пэкс.
    Ён падняўся, падышоў да дзвярэй і расчыніў іх, каб паказаць, што аўдыенцыя скончана. Выходзячы, я пачуў:
    — Вы загубілі маю кар’еру.
    * * *
    — I самае цікавае, — прамовіў Бельтара, — самае дзіўнае, што ён сказаў праўду.
    3 М Е С Т
    Магічная сіла мастацтва. Н. Скір	 5
    Падарожжа ў нябыт	 11
    Лёс	  25
    Атэль «Танатос Палац»	 36
    Пакаранне золатам	 52
    Карычневая магія	  61
    Вяртанне з палону	 74
    Біяграфія	 81
    Прыліў	 98
    Часовы прыпынак	 113
    Кветкі па сезону 	128
    Кірмаш у Нэйі	142
    Кафедральны сабор	147
    Мурашкі	149
    Ірэн 	151
    Рыкашэт	154
    Бгдная мама	157
    Зялёны пояс	160
    Асабняк 	164
    Палярына	167
    Пасля канікул	170
    Добры вечар, дарагая	175
    Нараджэнне майстра 	187
    Мірына	192
    Фіялкі ў сераду	202
    Кар’ера	213
    Mapya A.
    М 29 Навелы / Уклад. і пер. з фр. Ю. Гаўрука; Прадм. Н. Скір. — Мн.: Маст. літ., 1996. — 237 с. [1] л. партр. — (Школьная бібліятэка).
    ISBN 985-02-0326-9 (беларус.).
    У зборііік увайшлі лепшыя навелы з багатай творчай спадчыны вядомага француаскага пісьменніка Андрэ Маруа (1885—1967), наследніка лепшых традыцый французскіх рэалістаў у перакладэе Ю. Гаўрука.
    М	БЗ 14-96	ББК 84(4 Фр)
    Літарату рна-мастацкае выданпе
    Маруа Андрэ Навелы
    Рэдактар 3. К. Пазнлк Мастак П. Я. Кухта Мастацкі рэдактар A. I. Дрозд Тэхнічны рэдактар М. М. Сакалоўская Карэктары Я. А. Бебель, Л. М. Маслоўская, Л. А. Дзядзюля
    Здадзена ў набор 17.04.96. Падп. да друку 06.06.96. Фармат 84хЮ81/н. Папера тап № 1. Гарнітура школьная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 12,6. Ум. фарб.-адб. 13,02. Ул.-выд. арк. 11,06. Тыраж 14810 экз. Зак. 580.
    Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Веларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 3.
    220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Друкарня выдавецтва «Веларускі Дом друку». 220013, Мінск, праспект Скарыны, 79.
    ШКОЛЬНАЯ	БІБЛІЯТЭКА
    Практычная філасофія Маруа, яго ўспрыманне гісторыі і сучаснасці грунтуецца ыа веры ў чалавека, у магутнасць і сілу ўздзеяння творчай асобы.
    Ж. Прэво
    МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1996