Навелы
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1996
У васемнаццаць гадоў, атрымаўшы ніштаватую спадчыну, ён пасяліўся ў невялічкай кватэры, аблажыўся кнігамі і працаваў, як ён казаў, адразу ў некалькіх кірунках. Перш за ўсё ён пісаў вялікі раман, накшталт «Вільгельма Мейстэра» Гётэ, які павінен быў скласці першы том «Новай чалавечай камедыі». Таксама ён думаў аб драматычным творы, у якім былі б аб’яднаны дасягненні Шэкспіра, Мальера і Мюсэ. «Вы разумееце, я жадаю спалучыць фантазію з іроніяй, лёгкасць з глыбінёй». Нарэшце, ён пачаў «Філасофію духу» — «блізкую да Бергсана, — гаварыў ён мне, — але значны крок наперад у аналізе феномена інтуіцыі».
Я наведаў яго, і кватэра Шалона мне здалася на рэдкасць утульнай, асабліва калі прыняць пад увагу, што жыў я тады ў танным пакоі дрэннай гасцініцы. Антыкварная мэбля, некалькі гіпсавых злепкаў з шэдэўраў Луўра, удалая копія з карціны Гольбейна, паліцы, застаўленыя кнігамі ў ціснёных вокладках, рысунак Фраганара ў арыгінале — усё сведчыла аб вытанчаным мастацкім гусце.
Ён пачаставаў мяне англійскай цыгарэтай выдатнага смаку і колеру. Я папрасіў яго паказаць мне
пачатак «Новай чалавечай камедыі», але нават першая старонка і тая не была закончана. Для п’есы была падрыхтавана пакуль што адна назва, а для «Філасофіі духу» — некалькі картак з нататкамі. Затое ён мне доўга паказваў маленькага «Дон-Кіхота» — выданне пары рамантызму, з цудоўнымі малюнкамі, толькі што ім купленае ў суседняга букініста, аўтографы Верлена, каталогі гандляроў карцінамі. Я з цікавасцю правёў у яго вечар — вельмі мілы таварыш.
★ ★ *
Такім чынам, «Саюз пяці» аднавіў сваё існаванне і наша дружба стала нават мацнейшай.
Шалон, якому не было чаго рабіць, наладжваў сувязь між намі. Часта ён цэлыя дні праседжваў у майстэрні Бельтара. 3 таго часу як быў створаны партрэт місіс Джэрвіс, жонкі амерыканскага пасла, Бельтара ўвайшоў у моду. Шмат прыгожых жанчын з’яўлялася да яго, каб ён іх маляваў, і прыводзіла сваіх сябровак прысутнічаць на сеансе альбо хваліць гатовую работу. Майстэрня напаўнялася чарнавокімі аргенцінкамі, бялявымі амерыканкамі, англічанкамі-эстэткамі, якія параўноўвалі нашага таварыша з Уістлерам. Многія з гэтых дам прыходзілі знарок, каб пабачыць Шалона, які іх забаўляў і быў ім даспадобы. Бельтара, ацаніўшы адразу прыцягальную сілу агульнага нашага друга, з вялікім спрытам карыстаўся ім як прынадай. У Шалона было там сваё крэсла, направа ад крэсла — скрынка з цыгарамі, налева — пакунак з цукеркамі. Ён упрыгожваў сабой майстэрню і на сеансах не дазваляў дамам нудзіцца. Ён умеў нутром угадваць выйгрышную жывапісную кампазіцыю і ў гэтым быў проста незаменны. Ніхто лепш за яго не мог выбраць убрання і позы найбольш адпаведных той альбо іншай натуры. Надзелены рэдкім дарам адчуваць хараство і ўзаемасувязь колераў, ён без памылкі паказваў майстру які-небудзь жоўты альбо блакітны тон, які трэба было неадкладна ўхапіць. «Дружа мой, ты мог бы стаць мастацкім крыты-
кам», — гаварыў Бельтара ў захапленні ад яго здольнасцей.
— Так, я гэта ведаю, але не хачу разменьвацца, — мякка адказваў Шалон.
У гэтай майстэрні ён пазнаёміўся з мадам дэ Тыянж, з герцагіняй дэ Капры, з Селіяй Доўсан, з місіс Джэрвіс, і яны ахвотна запрашалі яго на абед. Для іх ён быў «літаратар», друг Бельтара, і гасцям яго рэкамендавалі так: «Пан Шалон, вядомы пісьменнік». Ён стаў дамашнім кансультантам па пытаннях мастацкіх навінак. Дамы вадзілі яго ў кнігарні, пыталіся, што чытаць, і прасілі быць іхнім літаратурным настаўнікам. Кожнай ён абяцаў прысвяціць адзін са сваіх раманаў, які будзе ўключаны ў «Новую чалавечую камедыю».
Многія з іх яму расказвалі сваю біяграфію. «Мне болып падабаецца, калі вы гаворыце пра сябе, — падахвочваў ён дам, — бо ў маёй шматтомнай эпапеі я закрану ўсе спружыны складанай жаночай душы». Яго лічылі стрыманым і хутка зрабілі сховішчам самых пікантных парыжскіх сакрэтаў. З’явіўшыся ў гасцінай, ён адразу пападаў пад абстрэл некалькіх пар зацікаўленых вачэй. Жанчыны знаходзілі, што ён добры псіхолаг, і ахвотна перад ім спавядаліся. Шырока ўжывалася такое азначэнне: «Шалон — увасабленне чуласці і здагадкі».
Аднойчы я сказаў яму:
— Ты павінен пісаць псіхалагічныя раманы. Ніхто лепш за цябе не выявіў бы сучаснага Дамініка* ў жаночым вобразе.
— Ну так, я гэта ведаю, — адказаў ён з выглядам чалавека, які, па горла завалены справамі, вымушаны адхіліць тое, што ён рабіў бы з прыемнасцю. — Ну так, назіранняў хапае, але ў мяне ёсць пэўная мэта, і я не магу раскідацца.
У майстэрню часта заходзіў Фабер і браў яго з сабой на рэпетыцыі. 3 таго часу як з шумным поспехам пачаў ісці «Карнавал», Фабер стаў значнай фігурай у тэатрах Вялікіх бульвараў. Ён прасіў Шалона падзяліцца свежым уражаннем, бо часам
*Дамінік — герой аднайменнага рамана Эжэва Фрамантэна.
акцёры і рэжысёр да таго стамляліся, што гатовы былі адмовіцца ад п’есы. Шалон бліскуча спраўляўся са сваёй задачай. Ён выяўляў фальшывыя інтанацыі і расцягнутыя мясціны. Спачатку абураныя паводзінамі чужака, акцёры нарэшце прызналі яго. У процілегласць аўтару, свайму вечнаму ворагу, яны палюбілі гэтага чалавека, які нічога сабой не ўяўляў. Хутка ён стаў вядомым у тэатральных колах, спачатку як «друг пана Фабера», потым пад сапраўдным прозвішчам. Білецёры з паклонам выдзялялі яму крэсла ў абмен на ласкавую ўсмешку. Усё часцей і часцей яго пачалі заносіць у спіскі запрошаных на прэм’еры і «генералкі».
— Ты павінен стаць тэатральным крытыкам, у цябе так усё складна выходзіць, — параіў яму Фабер.
— О, напэўна! — адказаў Шалон. — Але ў кожнага свая прафесія.
У той год, калі кожнаму з «пяці» стукнула па трыццаць чатыры, мне прысудзілі Ганкураўскую прэмію за «Блакітнага мядзведзя», а Ламбер-Леклерка выбралі дэпутатам. Фабер і Бельтара яшчэ раней набылі шырокую вядомасць. «Саюз пяці» быў моцным, і без асаблівай натугі мы маглі рэалізоўваць рамантычны сцэнарый, прыдуманы намі ў ліцэі. Наш маленькі гурток павольна працягваў у розныя колы грамадства свае ўчэпістыя шчупальцы. У Парыжы мы былі сапраўднай сілай, тым больш эфектыўнай, што дзейнічала яна неафіцыйна.
Безумоўна, ёсць пэўная перавага, калі мастацкі гурток юрыдычна прызнаны. Рэпутацыя, набытая адным з яго членаў, аўтаматычна пераносіцца публікай на астатніх, і назва гуртка, калі яна ўдала выбрана, абуджае агульную цікавасць. Можна прабачыць культурнаму чалавеку 1835 года, што ён не ведаў Сэнт-Бёва, але ён не меў права абмінуць «рамантыкаў». Аднак ёсць і значныя невыгоды. Заняпад распаўсюджваецца на ўсіх гэтак жа, як і ўздым. Маніфесты і дактрыны — зручныя мішэні для масавай стральбы. Адзіночныя стрэлы не прыносяць такой шкоды.
Прафесіі ў нас былі розныя, і зайздрасць нас не раз’ядала. Мы склалі цудоўны калектыў узаемнай падтрымкі. Як толькі хто-небудзь з нас прабіваўся ў новы цікавы салон, ён так энергічна расхвальваў чатырох сваіх сяброў, што яго прасілі прывесці іх туды. Паколькі людзі ў большасці лянуюцца самастойна думаць, яны ахвотна карыстаюцца гатовым і чужыя ацэнкі робяць сваімі. Фабер — вялікі драматург, бо так гаварыў я, а я — «найглыбейшы з раманістаў», таму што гэта сцвярджаў Фабер. Калі мы ў майстэрні Бельтара наладзілі вечарынку ў стылі венецыянскіх свят васемнаццатага стагоддзя, нам было лёгка сабраць тут усіх, хто заслугоўваў увагі ў Парыжы. Відовішча было незвычайнае. Тры красуні выступалі ў невялічкай камедыі Фабера, дэкарацыі да якой аформіў Бельтара. Але ў вачах гасцей гаспадаром і душой дому быў Шалон. Ён меў шмат вольнага часу, быў повен абаяння і, зусім натуральна, стаў шэфам усіх нашых дамашніх мерапрыемстваў. Калі нам гаварылі: ♦Ваш цудоўны друг...», мы ведалі, што размова пойдзе аб ім.
Як і раней, ён нічога не рабіў. Я ні разу не чуў, каб ён браўся за свой раман, п’есу, філасофскі трактат, каб ён іх зрушыў з месца хаця б на адзін радок. Ён не рабіў нічога ў літаральным сэнсе. Ён не апублікаваў ніводнай кнігі, не напісаў ніводнага артыкула ў часопіс, ніводнай заметкі ў газету, ніколі не выступаў з прамовай. I зусім не таму, што яму цяжка было дабіцца, каб яго друкавалі. Ён быў знаёмы і нават сябраваў з лепшымі выдаўцамі, з адказнымі рэдактарамі часопісаў. I не таму, што ён даражыў сваёй незалежнасцю і свядома хацеў заставацца толькі гледачом. Наадварот, у ім развівалася прыродная прага да славы. Тут было спалучэнне прычын розных, але скіраваных у адно: нядбайства і бесклапотнасць, няўстойлівасць інтарэсаў, слабасць волі. Служыцель муз заўсёды чаго-небудзь пазбаўлены, і гэта «беднасць» прымушае яго адрывацца ад быту, узлятаць над зямлёй і шырока расплюшчанымі вачамі глядзець на жыццё. Шалон вельмі ўтульна ўладкаваўся ў жыцці і быў ім цал-
кам задаволены. Яго выключная лянота была адлюстраваннем яго шчасця.
Шсьменнікі называлі нашага друга «дарагі калега» і дарылі яму кнігі з аўтографам. Па меры таго як мы падымаліся па ступенях іерархічнай лесвіцы парыжскага свету, дзе ўсё да дробязі разлічана пры ўсім паказным лібералізме, Шалон прасоўваўся гэтак жа і без вагання далучаўся да гонару, які прыпадаў на долю каго-небудзь з нас. Мы заўсёды стараліся ахоўваць яго самалюбства, падобна таму, як свежаспечаны генерал, крыху саромеючыся свайго чыну і не ўпэўнены, што яго далі па заслугах, цягне ўгору свайго таварыша па школе Сэн-Сір.
Каля нас пачалі круціцца маладыя людзі ў пошуках падтрымкі. Шалона, які жыў паміж нас як роўны, яны называлі «дарагі мэтр». Разумныя былі хлопцы, асцярожныя. Употай, магчыма, і распытвалі: «А што ён такое напісаў? Ці чытаў яго хто?» Часам які-небудзь няспрытны падліза расхвальваў перад ім «Блакітнага мядзведзя» альбо «Караля Калібана». «Прабачце, — са стрыманым абурэннем гаварыў Шалон, ускінуўшы галаву, — гэта сапраўды добрая рэч, але не мая». Аднак з усяго нашага «Саюза пяці» ён адзін ахвотна браў чытаць рукапісы і даваў парады, ад якіх, вядома, не было ніякай карысці, але заўсёды разумныя і бліскучыя.
Гэта дармавая слава расла так паступова, так натуральна, што мы ані не дзівіліся. Мы крыўдзіліся і лічылі абразай, калі нашага друга забывалі запрасіць на які-небудзь афіцыйны прыём «прадстаўнікоў літаратуры і мастацтва». Дарэчы, такога здарэння не было ніколі. Часам, калі выпадкова мы даведваліся, што вялікі мастак жыве ў галечы, забыты дзяржавай і народам, у нас на момант узнікала пытанне: як растлумачыць парадаксальны поспех Шалона? «Можа, гэта і несправядліва, — думалі мы, — але нічога не зробіш. Так было заўсёды. А потым у таго бедняка ёсць талент, а гэта таксама багацце».