• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навелы  Андрэ Маруа

    Навелы

    Андрэ Маруа

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1996
    46.54 МБ
    Маруа не прыняў, як ён лічыў, змрочнай філасофіі пісьменнікаў экзістэнцыялістаў, не знайшоў нічога цікавага ў школе «новага рамана» 50-х гадоў, якая адмовілася ад сюжэтнай інтрыгі і стварэння вобразаў-характараў у творах.
    Мастацтва нараджаецца з рэальнасці, але, пераўтварыўшы яе, жыве па сваіх законах («Мірына»). Галоўны закон для пісьмвнніка, якім ён карыстаецца пры пераўтварэнні і «ўпарадкаванні» рэчаіснасці — праўда. Калі ён (пісьменнік. — С. Н} хоча даць вобраз рэальнага свету, у яго ёсць абавязак — быць праўдзівым» **.
    Сапраўдны твор мастацтва не церпіць фалыпу, і сапраўдны мастак здольны выкрыць няпраўду ў рэальных адносінах людзей. Магічная сіла мастацтва ўносіць змены ў лёсы і душы людзей. Гераіня пад уражаннем музыкі Баха, Фарэ, Гендэля аналізуе сваё жыццё, робіць неардынарныя ўчынкі. Праўда, Андрэ Маруа не перабольшвае сілы ўздзеяння мастацтва на чалавечую натуру («Часовы прыпынак»). Марцэла прыходзіць да высновы: «Чалавечую натуру змяніць нельга, яе можна толькі падправіць».
    У адрозненне ад зменлівай рэчаіснасці творы мастацтва даўгаввчныя і нязменныя. Цудоўная карціна Э. Манэ «Шартрскі кафедральны сабор» захоўвае свае фарбы, прыгажосць і зачараванасць, а жанчына, дзеля якой герой адмовіўся ад карціны, стала старой, злой і брыдкай.
    * Нностранвая лнтература. М., 1966. № 12. С. 218.
    ** Андре Моруа. Лнтературные портреты. М., 1970. С. 6.
    Маруа надаваў вялікае значэнне ў творчасці пісьменніка асабістаму жыццёваму вопыту, уменню назіраць і аналізаваць. Цэнтрам сваіх назіранняў ён абраў чалавека-асобу. Назапашаныя назіранні ён прапускаў скрозь свой унутраны свет, скрозь прызму асабістага вопыту. У кожным героі часцінка яго душы, яго творчага «я». Маруа не аддзяляе чалавека ад пісьменніка і, ствараючы жыццяпісы Гюго, Байрана, Бальзака, Жорж Санд, рэалізуе менавіта гэты прынцып, выкарыстоўваючы біяграфічны падыход да творчасці.
    Маруа цікавіла праблема — мастацтва і натоўп. Ён выступаў супраць спажывецкіх адносін да мастацтва. 3 сарказмам апісвае аўтар свецкіх наведвальнікаў выстаў і салонаў, недасведчаных і фанабэрыстых крытыкаў, чые погляды фарміруюць густы публікі, вызначаюць модуўмастацтве, захапляюцца бяздушнымі, незмястоўнымі творамі і іх стваральнікамі («Нараджэнне майстра», «Кар’ера»). Натоўпу не патрэбна праўда ў мастацтве, не цікавіць яго і жыццё мастакоў, ён застаецца рабом ім жа створанага міфа: чым прымітыўней міф, тым больш ён адпавядае безгустоўнасці натоўпу. Гандляры ад мастацтва выкарыстоўваюць гэта ў сваіх мэтах: лёс вялікага пісьменніка робяць прадметам гандлю, сродкам нажывы («Біяграфія»).
    Спажывецкім адносінам да культуры А. Маруа супрацьпастаўляе сваё ахвярнае служэнне ёй. Ён верыць у здольнасць мастацтва дапамагчы грамадству і людзям стаць высакароднымі. Літаратура павінна служыць чалавеку, бо «...просты чалавек... шукае ў кнізе маральныя каштоўнасці., новыя сілы, каб працягваць барацьбу»*.
    Андрэ Маруа — сапраўдны носьбіт культуры вялікай Францыі, гуманіст, наследнік традыцый эпохі Адраджэння і Асветы. Маленькія шэдэўры французскага пісьменніка вучаць думаць, аналізаваць, дапамагаюць чытачу зразумець людзей і арыентавацца ў складаных жыццёвых сітуацыях.
    Наталля Скір
    * J. Suffel. Andre Maurois, avec les remarques par Andre Maurois. P., 1963. P. 186.
    ПАДАРОЖЖА Ў НЯБЫТ
    Гэта шалёная мітусня ў апошнія нашы хвіліны мне нагадвае выраз А. Жыда ў яго *Дзённіку», дзе ён кажа, што смерць падобна на ад’езд. Параўнанне смерці з ад’ездам дало мне ідэю гэтага апавядання.
    A. М.
    Я болей не мог ні варушыцца, ні гаварыць. Маё цела, мой язык, мае павекі не падпарадкоўваліся маёй волі, і, хоць вочы мае былі расплюшчаны, я нічога не бачыў, апроч светлай імглы, у якой скакалі бліскучыя кропкі, як пылінкі ў промні сонца. Я адчуваў, што маё існаванне канчаецца. Аднак я нешта яшчэ чуў. Гучанне слоў да мяне даплывала невыразна, гэта быў хутчэй шэпт, чым гутарка, але галасы я пазнаваў. Я ведаў, што каля майго ложка былі доктар Галцье, які лячыў нас (свой вясковы акцэнт ён змякчаў, як мог), другі доктар, аўтарытэтны тон якога біў, як молатам, па маіх напятых нервах, і Данаціна, мая жонка. Яна стрымлівала рыданні і, задыхаючыся, пытала ў дактароў:
    — Ён пры памяці?
    — He, мадам, — адказаў незнаёмы доктар. — Напэўна, не. Ён нават больш не трызшць. Каматозны стан. Гадзіна альбо некалькі мінут, і ўсё.
    — А можа, — нясмела прапанаваў Галцье грубаватым голасам, — як вы думаеце, можа, зрабіць укол?..
    — Навошта мучыць няшчаснага? — запярэчыў кансультант. — У яго ўзросце, дарагі калега, падобны шок не дасць вынікаў... Пеніцылін быў нашай апошняй надзеяй. Але ён не даў належнага эфекту. Ніякіх іншых сродкаў, на жаль, няма.
    — А можа, як вы думаеце, — пачціва прамовіў Галцье, — арганізм пацыента — фактар не менш важны, чым яго ўзрост? Месяц назад я аглядаў яго, перад самым запаленнем лёгкіх... Сэрца ў яго і ціск, як у маладога.
    — Толькі на выгляд, — заўважыў прафесар. — Толькі на выгляд... Хочацца гэтаму верыць... Але ўзрост ёсць узрост.
    — Ды не, прафесар! — ледзь не крыкнула Данаціна. — Мой муж быў малады, зусім малады.
    — Ён лічыў сябе маладым, мадам, а ілюзіі — гэта самае небяспечнае... Вы павінны адпачыць, мадам. Я абсалютна ўпэўнены, што ён вас не бачыць. Сядзелка вас пакліча, калі што...
    Рыданне Данаціны, яе крык разарвалі на момант імглістую заслону, і мне здалося, што здалёку бліснулі яе вочы, як агеньчык на беразе ахутанай туманам ракі. I тут жа згаслі... Галасы змоўклі, і я застаўся адзін у магільнай цішыні. Колькі часу прайшло? He ведаю. Туга сціскала мяне ўсё мацней і мацней і калі стала зусім нясцерпнай, я раптам надумаўся падняцца. Некалькі разоў прабаваў паклікаць сядзелку, але яна не прыйшла. I тады я закрычаў:
    «Данаціна».
    Мая жонка не адазвалася.
    ♦Пайду яе шукаць», — вырашыў я.
    Як я здагадаўся, што магу варушыцца, апусціць на дол свае худыя ногі, хадзіць? Помню толькі, што быў перакананы ў гэтым, і не без падставы, бо падняўся лёгка і пайшоў праз густы малочны туман адразу да адзежнай шафы. Але не паспеў я дакрануцца да яе дзверцаў, як, дзіўная рэч, намацаў на сваім целе вопратку. Я пазнаў варсістае паліто, купленае ў Лондане для падарожжаў у ліхое надвор’е. Нахіліўшыся, я ўбачыў, што абуты і стаю не на паркетнай падлозе, а на нейкім няроўным бруку. Якім чынам я, будучы непрытомным, як лунацік, злез з ложка, адзеўся, абуўся і пакінуў дом? Я быў занадта ўсхваляваны, каб паглыбляцца ў роздум. Але самае дзівоснае было тое, што я не паміраў, нават не быў хворы. I што гэта за :горад? Парыж? Малочны туман з жаўтаватым адценнем хутчэй уласцівы Лондану. Засланяючы рукамі твар, каб не наткнуцца на нябачную перашкоду, я зрабіў некалькі крокаў, прабуючы дабрацца да якой-небудзь сцяны. Здалёку раз-пораз даносілася велічнае завы-
    ванне параходных сірэн. Вецер быў моцны і салёны, нібы дзьмуў з акіяна. Што гэта за порт?
    * * *
    — Гэй! Там! Зважай, куды ідзеш!..
    — Даруйце! — адказаў я. — Я нічога не бачу... Дзе я знаходжуся?
    Чалавек трымаў вялікі электрычны ліхтар. Ён павярнуў святло спачатку на мяне, потым на сябе, і я заўважыў, што ён апрануты ў форму, але з выгляду ён не быў падобен ні на французскага агента паліцыі, ні на англійскага палісмена. Яго куртка хутчэй нагадвала форму пілотаў амерыканскіх ліній. Ён узяў мяне моцна, але не груба за плячо і павярнуў налева.
    — Ідзіце прама ў гэтым кірунку, — сказаў ён, — і выйдзеце на пляцоўку.
    Я зразумеў, што ён гаворыць пра аэрапорт. Дзіўна было толькі тое, што ён ані не сумняваўся ў маім жаданні папасці туды, а я нават не запытаў сябе, чаго і куды мне ляцець, ледзь-ледзь падняўшыся з пасцелі пасля такой страшнай хваробы. «Дзякуй, капітан», — прамовіў я мехашчна і пайшоў паказанай мне дарогай.
    Ці то туман рассейваўся, ці то мае вочы сталі прывыкаць? He ведаю. Але я мала-памалу пачаў адрозніваць сілуэты людзей. Усе ішлі ў тым жа напрамку, што і я. Паступова натоўп павялічваўся, 1 ў хуткім часе ўтварылася нешта падобнае на працэсію. Мы як мага прыспешвалі крок, бо здагадваліся інстынктыўна, не разважаючы (калі меркаваць па маіх адчуваннях), што павінны з’явіцца неадкладна. Але рухацца наперад было ўсё цяжэй, і дарога рабілася як быццам вузейшая...
    — He штурхайцеся! — сярдзіта прамовіла нейкая старая жанчына.
    — Я не штурхаюся, мяне самога штурхаюць, — пачаў я апраўдвацца.
    — У чаргу, станавіцеся ў чаргу, як усе людзі!..
    Я рашуча спыніўся, чамадан выпаў з маіх рук (я толькі цяпер заўважыў, што пры мне быў чамадан)
    і ўпёрся ў ногі чалавеку, які ішоў следам. Я павярнуўся. Смуга распаўзлася, і адразу пасвятлела. Я выразна ўбачыў твар абуранага негра, маладога, прыгожага, у ружовай кашулі з адкрытым каўняром.
    — Прабачце, пане, — сказаў ён з горкай іроніяй, тэатральна мне пакланіўшыся, — прабачце, што я маімі чорнымі нагамі зачапіў ваш белы чамадан.
    — Вы ж бачыце, я ненаўмысна.
    — Даруйце мне, пане, я болып не буду, даруйце, — прамовіў ён здзекліва і пакланіўся з яшчэ болыпым нахабствам.
    Тады я ўгледзеў, што перада мной выцягнулася даўжэзная калона — некалькі тысяч пасажыраў. Перад імі невыразна вырысоўваліся агароджа, будынкі, дыспетчарская вежа, ангары. Здалёку гулі і стракаталі маторы, час ад часу прарэзліва раўла сірэна. Моцны вецер разганяў нізкія навальнічныя хмары, і ў разрывах дзе-нідзе відаць было шэрае неба.
    3 гэтай хвіліны наш рух стаў страшэнна марудны. Жанчына, што ішла перада мной, азірнулася, і я ўбачыў яе гладкія, кранутыя сівізной валасы і вочы ірландкі, прыгожыя і мяккія. Яна болып не гневалася і ўсміхалася мне, нібы казала: «Усё гэта вельмі цяжка, але мы з вамі людзі мужныя і будзем цярпець без нараканняў».
    Пратупаўшы на месцы добрую гадзіну, яна захісталася:
    — Я так рана ўстала сёння — сіл не хапае.
    — А вы сядзьце на мой чамадан, — параіў я жанчыне. Ставячы на зямлю чамадан, я раптам адчуў, што ён занадта лёгкі.
    — Ах, божа мой! — спалохана крыкнуў я. — Hi аўтаручкі, ні тапачак! Я ж іх забыў пакласці...
    I бягом кінуўся ў горад. Чаму я так спяшаўся? Хто мяне там чакаў? I куды было бегчы? Я не ведаў.
    * * *
    Як я адшукаў дарогу ў гэтым незнаёмым горадзе? I якім чынам я заняў нумар у невялічкай гасцініцы
    па суседству з аэрапортам? Вагоны электрычкі імчаліся паўз мае вокны з жалезным скрогатам: каляровыя агні рэклам рытмічна ўспыхвалі, мігацелі і пераліваліся. Сваю аўтаручку я знайшоў на стале, тапачкі пад ложкам. Я ўкінуў іх барзджэй у чамадан разам з кнігамі, брытвай, піжамай і пусціўся бегчы назад. Гіганцкі аўтобус спыніўся ўздоўж высокага тратуара, дзе пахаджала партовая паліцыя з рэвальверамі на белых паясах. Я ўскочыў у аўтобус. Праз дзесяць мінут я вылез недалёка ад стракатай людской калоны перад агароджай пасадачнай пляцоўкі.