• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў

    Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў


    Выдавец: Пазітыў-цэнтр
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    282.49 МБ
      23.  Той, хто дакарае чалаве-ка, знойдзе пасьля [большую] ласку, чым той, хто языком лісьлівіць.
      24.  Хто абкрадае бацьку свайго і маці сваю і кажа: «Няма тут віны», той суполь-нік нішчыцелю.
      25.  Душа надзьмутая ўзьні-мае звадку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе насы-чаны.
      26.  Хто спадзяецца на сэрца сваё, той дурань, а хто ходзіць у мудрасьці, будзе збаўлены.
      27.  Хто дае бедным, ня бу-дзе мець нястачы, а хто хавае вочы свае, мецьме шмат пра-клёнаў.
      28.  Калі бязбожнікі ўзды-маюцца, людзі хаваюцца, a калі яны гінуць, памнажаюц-ца праведнікі.
    
            Разьдзел 29
    
    Чалавек, які на дакарань-не робіць цьвёрдым карак свой, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе азда-раўленьня.
      2.   Калі памнажаюцца пра-веднікі, радуецца народ, a
    
    28:23
    Прп 27:5
    
    29:2
    Прп 28:12
    
    29:7
    Ёў 29:16
    29:13
    Прп22:2
    
    калі пануе бязбожнік, народ стогне.
      3.   Чалавек, які любіць муд-расьць, радуе бацьку свайго, а той, які сябруе з распусьні-цамі, распускае маёмасьць.
      4.   Валадар правасудзьдзем умацоўвае зямлю, а чалавек, які [любіць] дары, руйнуе яе.
      5.   Чалавек, які лісьлівіць бліжняму свайму, стаўляе сетку нагам ягоным.
      6.   У злачынстве ліхога ча-лавека пастка [для яго], a праведнік сьпявае і радуец-ца.
      7.   Праведнік ведае справу ўбогіх, а бязбожнік і ня думае ведаць [яе].
      8.   Блюзьнеры ўзбураюць горад, а мудрыя ўтаймоўва-юць гнеў.
      9.   Мудры чалавек, судзячы-ся з неразумным, і злуецца, і сьмяецца, і ня мае спакою.
      10.   Людзі крывавыя не-навідзяць беззаганнага, a правыя дбаюць пра душу ягоную.
      11.   Дурань выяўляе ўвесь свой дух, а мудры затрым-лівае яго на пазьней.
      12.   Калі пан зважае на словы фальшывыя, тады бязбожныя ўсе, што служаць яму.
      13.   Бядак і прыгнятальнік сустракаюцца, сьвятло вачам іх абодвух дае ГОСПАД.
    
    505
    
    Разьдзел 30
    
    КНІГА ПРЫПОВЕСЬЦЯЎ
    
      14.   Валадар, які сўдзіць убогіх паводле праўды, ума-цуе свой пасад на вякі.
      15.   Дубец і дакор даюць мудрасьць, а дзіцё, пакіну-тае [само сабе],— сорам для маці яго.
      16.     Калі памнажаюцца бязбожнікі, памнажаюцца злачынствы, але праведнікі ўбачаць падзеньне іх.
      17.   Карай сына твайго, і ён дасьць табе супачыць, і дасьць асалоду для душы тваёй.
      18.   Без [прароцкага] відзе-жу народ неакёлзаны, а хто захоўвае закон, той шчасьлі-вы.
      19.   Словамі ня будзе на-стаўлены слуга, бо хоць зра-зумее, але ня дасьць адказу.
      20.   Ці бачыў ты чалавека, хуткага на словы? На дурня большая надзея, чым на та-кога.
      21.   Калі з маленства песь-ціць слугу свайго, урэшце, той станецца гаспадаром.
      22.     Гняўлівы чалавек усчынае звадку, а раз’юшаны [ўчыняе] багата правінаў.
      23.   Пыха чалавека прыні-жае яго, а пакорлівы духам здабудзе славу.
      24.   Хто супольнічае са злодзеем, ненавідзіць душў сваю, ён чуе праклёны, але не выяўляе [гэтага].
    
    29:17
    Прп 23:13
    29:20
    Экл 5:1;
    Як 1:19 29:23
    Мц 23:12;
    Лк 18:14
    
      25.   Страх перад чалавекам стаўляе пастку, а хто спадзя-ецца на ГОСПАДА, будзе ў бясьпецы.
      26.   Шмат хто шукае абліч-ча пана, але ГОСПАД сўдзіць чалавека.
      27.    Агіда для правед-нікаў — чалавек беззакон-ны, а для бязбожніка агід-ны той, што [ідзе] простым шляхам.
    
    
    30:5
    Пс 18 (17):31;
    119(118) :140 30:6
    Друг4:2;
    12:32
    
    
            Разьдзел 30
    
    Словы Агура, сына Якэ, вы-слоўі, якія сказаў чалавек гэты да Ітыэля, да Ітыэля і Укаля:
      2.  Бо я найдурнейшы між людзей, і розуму чалавечага няма ў мяне,
      3.  не навучыўся я мудрасьці і ведаў сьвятых ня ведаю.
      4.  Хто ўзыходзіў на неба і зыходзіў? Хто сабраў вецер у жменю сваю? Хто зьвязаў воды ў адзежу? Хто ўмацаваў усе канцы зямлі? Якое імя яго і якое імя сына ягонага, ці ве-даеш ты?
      5.  Усе словы Бога чыстыя [ад дамешкаў], Ён — шчыт для тых, што маюць у Ім на-дзею.
      6.  He дадавай да словаў Ягоных, каб Ён ня выкрыў цябе і ня стаўся ты падман-шчыкам.
    
    506
    
    КНІГА ПРЫПОВЕСЬЦЯЎ
    
    Разьдзел 30
    
      7.   Дзьве рэчы прашу ў Цябе, не адмаўляй мне перш, чым памру:
      8.   Марнасьць і слова хлусьлівае аддалі ад мяне, ані беднасьці, ані багацьця не да-вай мне, сыць мяне хлебам, вызначаным для мяне,
      9.   каб я, насыціўшыся, ня выракся Цябе і не сказаў: «Хто ГОСПАД?», або каб, зьбяднеўшы, ня стаў красьці і ганьбіць імя Бога майго.
      10.   He ачарняй слугі' перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты ня стаўся вінаватым.
      11.    [Ёсьць] пакаленьне, якое праклінае бацьку свайго і не дабраслаўляе маці сваю,
      12.   пакаленьне, якое чыстае ў вачах сваіх, але не абмытае ад бруду свайго,
      13.    пакаленьне, у яко-га пыхлівыя вочы і павекі ўзьнятыя,
      14.    пакаленьне, у якога зубы — мячы, а сківіцы — нажы, каб есьці ўцісьнёных на зямлі і гаротных між людзей.
      15.   У п’яўкі дзьве дачкі: «да-вай» і «давай». Вось тры не-насытныя і чатыры, якія ня скажуць: «Досыць»:
      16.    адхлань і чэрава ня-плоднае, зямля, якая не насы-чаецца вадою, і агонь, які ня кажа: «Досыць».
    
    30:8
    Мцб:11;
    1 Цім 6:8
    
      17.   Вока, якое зьдзекуецца з бацькі і пагарджае паслух-мянасьцю маці, выдзяўбаюць груганы над ракою і зьядуць арляняты.
      18.   Вось тры [рэчы], дзіў-ныя для мяне, і чатырох не разумею:
      19.   шляху арла ў небе, шля-ху зьмяі на скале, шляху ка-рабля сярод мора і шляху мужчыны да дзяўчыны.
      20.   Такі самы шлях жанчы-ны чужаложнай: зьела, аб-цёрла вусны свае і кажа: «Я не зрабіла благога».
      21.   Дзеля трох трасецца зямля, і чатырох яна зьнесьці ня можа:
      22.   слугі', калі ён валада-рыць, бязглуздага, калі ён на-сычаецца хлебам,
      23.   ганебнай жанчыны, калі яна замуж выходзіць, і ня-вольніцы, калі яна спадкўе па гаспадыні сваёй.
      24.   Вось чатыры малыя на зямлі, але яны мудрэйшыя за мудрых:
      25.   мурашкі — народ ня моцны, але летам назапашва-юць хлеб свой,
      26.   горныя мышы — народ не магутны, але стаўляюць дамы свае на скале,
      27.   няма валадара ў саран-чы, але ўсе выходзяць шых-тавана,
    
    507
    
    Разьдзел 31
    
    КНІГА ПРЫПОВЕСЬЦЯЎ
    
      28.  павук лапкамі чапляец-ца, але вось, ён у палацы ва-ладара.
      29.  Вось трое крочаць па-важна, і чацьвёра паважна ходзяць:
      30.  леў, магутнейшы між зьвярамі, ні перад кім не са-ступае,
      31.  конь асядланы, і казёл, і валадар, супраць якога ніхто не паўстане.
      32.  Калі вывышаешся бяз-думна або калі задумаў ліхое, [палажы] руку сваю на вус-ны.
      33.  Бо хто зьбівае малако, атрымае масла, і хто ўдарыць у нос, атрымае кроў, а хто вы-клікае гнеў, атрымае сварку.
    
            Разьдзел 31
    
    ловы Лемуэля, валадара, выслоўі, якім навучыла
    
    яго маці ягоная.
      2.   Што, сыне мой? Што, сыне жывата майго? Што, сыне абяцаньняў маіх?
      3.   He давай жанчынам сілы тваёй, ані шляхоў тваіх нішчыцелькам валадароў.
      4.   He валадарам, Лемуэлю, не валадарам піць віно, і не князям — сікеру,
      5.   каб не напіліся і не за-быліся яны на напісанае, і каб не скрыві'лі суд для ўсіх пры-гнечаных.
    
    31:8
    Прп 24:11
    
      6.   Дайце сікеру таму, хто гіне, а віно — засмучаным душою.
      7.   Няхай вып’е такі і за-будзецца на бядоту сваю, і ня памятае больш цяжару свайго.
      8.   Адчыні вусны твае дзе-ля нямых, дзеля абароны ўсіх сіротаў.
      9.   Адчыні вусны твае, судзі праведна, абараняй прыгне-чанага і беднага.
      10.   Хто знойдзе жонку да-брадзейную? Яна даражэй за пэрліны.
      11.   Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку.
      12.   Яна дае яму дабро, а ня зло, ва ўсе дні жыцьця свайго.
      13.   Шукае яна воўну і лён, і ахвотна працуе рукамі сваімі.
      14.   Яна падобная да кара-блёў купецкіх, здалёк пры-носіць хлеб свой.
      15   .1 ўстае яна сярод ночы, і раздае ежу ў доме сваім, і на-лежнае служкам сваім.
      16.   Падумае яна пра поле, і купляе яго, з плоду рук сваіх закладае вінаграднік.
      17.   Яна падпярэзвае моцаю сьцёгны свае і ўмацоўвае ра-мёны свае.
      18.   Яна адчувае, што добры занятак яе, і сьветач яе ня тухне і ўначы.
    
    508
    
    КНІГА ПРЫПОВЕСЬЦЯЎ
    
    Разьдзел31
    
      19.  Працягвае рўкі свае да кудзёлі, а далоні яе трымаюць верацяно.
      20.  Далоні свае адкрывае прыгнечанаму, і рукў сваю працягвае беднаму.
      21.  He баіцца сьцюжы для дому свайго, бо ўвесь дом яе ў кармазьін апрануты.
      22.  Дываны яна робіць сабе, вісон і пурпур — адзеньне яе.
      23.  У брамах [гораду] вя-домы муж ейны, калі сядзіць сярод старшыняў зямлі.
      24.  Робіць яна палатніну, і продае яе, і дастаўляе паясы купцам Хананейскім.
      25.  Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць.
    
    31:30
    Прп 12:4
    
      26.   Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэр-нае настаўленьне на языку ў яе.
      27.   Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства.
      28.   Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе:
      29.   «Шмат было жанчынаў дабрадзейных, але ты пераў-зыйшла іх усіх!»
      30.   Прывабнасьць падман-лівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахва-лы.
      31.   Дайце ёй з пладоў рук ейных, і няхай справы яе ў брамах [гораду] хваляць яе.
    
    509
    
    
    
                Пра галоўнага героя гэтай кнігі
    
    
      14    дня месяца Нісан у 18 год панаваньня цэзара Тыберыя ў Рыме, калі Понці Пілат быў пракуратарам Юдэі, у Ерусаліме быў укрыжа-ваны Ісус з Назарэту, Якога многія называлі Мэсіяй, Памазаньнікам, што па-грэцку гучыць як Хрыстос. Гэтая падзея магла згубіцца сярод тысячаў падзеяў на працягу гісторыі, але на трэці дзень Ісус Хрыстос УВАСКРОС!
      Жыцьцё, сьмерць і ўваскрасеньне Ісуса Хрыста перамянілі гісто-рыю чалавецтва. Усё, што было да Яго, называецца“да Нараджэньня Хрыста”, а ўсё, што адбывалася пасьля — “пасьля Нараджэньня Хрыста”.
      Апісаньне жыцьця, словаў і дзеяў Ісуса Хрыста, а таксама Ягоных вучняў сабраныя ў 27 кнігах, якія атрымалі назву Новы Запавет. Кожны, хто жадае ведаць праўду пра Ісуса з Назарэту і пра тых, хто верыць у Яго, ня можа не прачытаць гэтай кнігі.
    Хто такі Ісус Хрыстос
      Ісус казаў, што Ён — Адзінародны Сын Божы і роўны Богу, што Ён мае ўладу прабачаць грахі і што аднойчы Ён прыйдзе, каб судзіць гэты сьвет, і на гэтым судзе лёс кожнага будзе залежаць ад таго, ве-рыў Ён у Ісуса Хрыста ці не.
    Чаму памёр Ісус Хрыстос
      Кожны чалавек парушае Божы закон сваімі ўчынкамі, словамі, думкамі. За парушэньне Божага Закону ёсьць пакараньне — сьмерць. Але Сын Божы Ісус Хрыстос узяў на Сябе гэтае пакараньне і памёр на крыжы, каб мы маглі быць прабачаныя Богам і вызваленыя ад віны.