• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў

    Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў


    Выдавец: Пазітыў-цэнтр
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    282.49 МБ
      У 1936 г. сынадальная друкарня праваслаўнай царквы ў Варшаве выпусьціла ўласны пераказ Бібліі па-беларуску пад назовам «Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету», укладзены Сяргеем Паўловічам. У 1939 г. у Вільні пабачылі сьвет «Чатыры Эванэліі і Апостальскія Дзеі» ў перакладзе і з камэнтарамі Він-цэнта Гадлеўскага.
      У 1954 г. Пётра Татарыновіч, кіраўнік беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё, выдаў у Рыме «Сьвятую Эванэлію і Апо-стальскія Дзеі», а ў 1974 г.— «Лісты Сьвятых Апосталаў». У Беларусі ў 1968 г. пасьля наведваньня II Ватыканскага сабору за пераклад Сьвятога Пісьма ўзяўся Ўладзіслаў Чарняўскі. Гэтая праца завяршылася ў сярэдзіне 1980-х гг. і была прызнаная Ва-тыканам, але пераклад доўгі час заставаўся ў рукапісе.
    
    8
    
       Пасьля Другой сусьветнай вайны сярод беларускіх пратэстан-таў на эміграцыі аднавіліся высілкі дзеля выданьня беларускага перакладу Бібліі. Яны мелі вынікам перавыданьне ў 1948 г. пе-ракладу Л. Дзекуць-Малея і А. Луцкевіча, а таксама працу Янкі Станкевіча, Майсея Гітліна, Вітаўта Тумаша і Леаніда Галяка над перакладам усёй Бібліі. У 1965 г. у ЗША паўстаў «Беларускі Біблійны камітэт» з мэтай выдаць і распаўсюдзіць беларускую Біблію. У 1970 г. у Нью Ёрку ў перакладзе Станкевіча і Гітліна выйшаў «Новы Закон Спадара і Спаса нашага Ісуса Хрыста», а ў 1973 г.— поўнае выданьне «Сьвятая Бібля. Кнігі Сьвятога Пісь-ма Старога й Новага Закону».
       Над перакладамі Пісаньня працаваў на эміграцыі мэтадысц-кі пастар Ян Пятроўскі. Таксама на эміграцыі былі выдадзеныя «Напрастольнае Сьвятое Евангельле» і пераклад Эвангельляў, зроблены Міхасём Міцкевічам.
       Распад Савецкага Саюзу і аднаўленьне незалежнасьці Рэспублікі Беларусь далі пачатак вялікаму эвангельскаму пра-буджэньню ў краіне і суправаджаліся перавыданьнем ранейшых і зьяўленьнем новых перакладаў Сьвятога Пісьма на беларускую мову.
       3 1990 г. пачала працу біблійная камісія Беларускай права-слаўнай царквы. Ужо ў 1991 г. яна выдала «Святое Евангелле паводле Матфея» на грэцкай, царкоўна-славянскай, расейскай і беларускай мовах, пасьля выйшлі іншыя Эвангельлі і Дзеі Апосталаў, а ў 2007 г. выйшла «Свяшчэннае Евангелле» — ча-тыры Эвангельлі ў форме, прызначанай для выкарыстаньня ў праваслаўнай богаслужбовай практыцы. Таксама Сэкцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакумэнтаў Каталіцкага Касьцёла ў Беларусі выдала ў 2012 г. «Святое Еван-гелле» — чатыры Эвангельлі ў вэрсіі Каталіцкага Касьцёла.
       У 1995 г. Васіль Сёмуха, які напачатку супрацоўнічаў з біблій-най камісіяй БПЦ, выдаў уласны пераклад Новага Запавету і Псалтыра. У гэтым яму спрыялі розныя эміграцыйныя асяродкі і, у прыватнасьці, канадзкі прапаведнік Юрка Рапэцкі. У 2002 г. выйшаў поўны пераклад Бібліі, зроблены Васілём Сёмухам у
    
    9
    
    супрацоўніцтве з канадзкім Глябальным місыянэрскім служэнь-нем і пад рэдакцыяй Юркі Рапэцкага.
       У другой палове 1990-х група маладых вернікаў пад кіраўні-цтвам Антонія Бокуна пачала працу над выданьнем перакладу Бібліі, зробленага Уладзіславам Чарняўскім. Гэтая праца мела вынікам выданьне Новага Запавету ў 1999 г. і Пяцікніжжа — у 2002 г.
       У 2002 г. Біблійнае Таварыства ў Рэспубліцы Беларусь пры-няло раіпэньне выдаць Біблію ў перакладзе У Чарняўскага. У 2003 г. выйшаў пераклад Новага Запавету ў рэдакцыі Біблійнага Таварыства, а ў 2012 г.— поўны тэкст Бібліі, падрыхтаваны на падставе рукапісаў У Чарняўскага.
       3 канца 1980-х гг. над перакладам Эвангельляў працаваў Анатоль Клышка. Ягоная праца была завершаная ў 2014 г. вы-даньнем поўнага тэксту Новага Запавету.
       Цяперашняе выданьне зьяўляецца яшчэ адным перакладам кнігаў Сьвятога Пісаньня на беларускую мову. Новы Запавет перакладзены са старажытнагрэцкай мовы паводле тэксту, вядомага як Textus Receptus («агульнапрыняты тэкст»), на пад-ставе якога рабіліся пераклад Марціна Лютара, Берасьцейская Біблія, Біблія караля Якуба ці Сінадальны пераклад. Таксама «Апостал», выдадзены Францыскам Скарынам у Вільні ў 1525 г., падрыхтаваны на падставе такіх самых грэцкіх манускрыптаў, якія ляглі ў аснову Textus Receptus. Кніга Прыповесьцяў Салямо-на была перакладзеная паводле тэксту, зьмешчанага ў выданьні тэкстаў Пісаньня на старажытнагебрайскай і расейскай мовах, падрыхтаваных калектывам пад кіраўніцтвам Д. Ёсіфона. У квадратных дужках у тэксьце зьмешчаныя словы, якія дадаў перакладчык для большай зразумеласьці тэксту. Назвы кнігаў і іх разьмяшчэньне падаецца паводле заходняй традыцыі. У перакладзе Кнігі Прыповесьцяў імя Бога («тэтраграматон») перадаецца словам ГОСПАД, напісаным вялікімі літарамі. Ну-марацыя псальмаў у спасылках на паралельныя месцы Пісаньня падаецца паводле гебрайскай Бібліі, а ў дужках — паводле Сэп-туагінты.
    
    10
    
      Такім чынам, на сёньняшні дзень беларусы маюць у друка-ваным выглядзе 3 пераклады поўнай Бібліі і 7 перакладаў усяго Новага Запавету, ня лічачы перакладаў паасобных біблійных кнігаў. Такая шматлікасьць перакладаў сьведчыць пра практыч-ную патрэбу Бібліі на беларускай мове, каб кожны беларус мог чытаць Слова Божае на роднай мове. Таму гэтая кніга, якую Вы, шаноўны чытач, трымаеце ў руках, не павінна стаяць на паліцы. Слова Божае неабходна чытаць, Словам Божым трэба жыць.
                                            Антоні Бокун
    
    11
    
    Кнігі Бібліі і іх скарачэньні
    
    Стары Запавет          Новы Запавет                           
    Кніга Быцьцё           Быц   Эвангельле паводле Мацьвея    Мц
    Кніга Выхад            Вых   Эвангельле паводле Марка   Мк   
    Кніга Лявіт            Ляв   Эвангельле паводле Лукі       Лк
    Кніга Лікі             Лікі  Эвангельле паводле Яна        Ян
    Кніга Другазаконьне    Друг  Дзеі Апосталаў                Дз
    Кніга Егошуа           Ег    Пасланьне да Рымлянаў      Рым  
    Кніга Судзьдзяў        Суд   Першае пасланьне                
    Кніга Рут              Рут   да Карыньцянаў             1 Кар
    Першая кніга Самуэля   1 Сам Другое пасланьне                
    Другая кніга Самуэля   2 Сам да Карыньцянаў             2 Кар
    Першая кніга Валадароў 1 Вал Пасланьне да Галятаў       Гал  
    Другая кніга Валадароў 2 Вал Пасланьне да Эфэсцаў          Эф
    Першая кніга Летапісаў 1 Лет Пасланьне да Філіпянаў     Флп  
    Другая кніга Летапісаў 2 Лет Пасланьне да Каласянаў     Кал  
    Кніга Эздры            Эзд   Першае пасланьне                
    Кніга Нэгэміі          Нэг   да Тэсалонцаў              1 Тэс
    Кніга Эстэр            Эст   Другое пасланьне                
    Кніга Ёва              Ёў    да Тэсалонцаў               2Тэс
                                 Першае пасланьне                
    Псальмы                Пс    да Цімафея                 1 Цім
    Кніга Прыповесьцяў     Прп   Другое пасланьне                
    Кніга Эклезіяста       Экл   да Цімафея                 2Цім 
    Песьня песьняў         Псн   Пасланьне да Ціта          Ціт  
    Кніга прарока Ісаі     Іс    Пасланьне да Філімона      Флм  
    Кніга прарока Ярэміі   яр    Пасланьне да Гебраяў        Гебр
    Лямант Ярэміі          Лям   Пасланьне Якуба               Як
    Кніга прарока Эзэкіэля Эзк   Першае пасланьне Пятра     1 Пт 
    Кніга прарока Данііла  Дан   Другое пасланьне Пятра     2 Пт 
    Кніга прарока Осіі     Ос    Першае пасланьне Яна       ІЯн  
    Кніга прарока Ёэля     Ёэль  Другое пасланьне Яна       2 Ян 
    Кніга прарока Амоса    Ам    Трэцяе пасланьне Яна       ЗЯн  
    Кніга прарока Абадыі   Абд   Пасланьне Юды              Юда  
    Кніга прарока Ёны      Ёна   Адкрыцьцё Яна Багаслова     Адкр
    Кніга прарока Міхея    Mix                                   
    Кніга прарока Навума   Нав                                   
    Кніга прарока Абакума  Абк                                   
    Кніга прарока Сафоніі  Саф                                   
    Кніга прарока Агея     Аг                                    
    Кніга прарока Захарыі  Зах                                   
    Кніга прарока Малахіі  Мал                                   
    
                ЭВАНГЕЛЬЛЕ
                ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
    
    
            Разьдзел 1
    
    Кніга радаводу Ісуса Хры-ста, Сына Давіда, Сына Абрагама:
      2.   Абрагам нарадзіў Ісаака; Ісаак нарадзіў Якуба; Якуб нарадзіў Юду і братоў яго-ных;
      3.   Юда нарадзіў Пэрэса і Зару ад Тамар; Пэрэс нарадзіў Эсрома; Эсром нарадзіў Ара-ма;
      4.   Арам нарадзіў Амінадава; Амінадаў нарадзіў Наасона; Наасон нарадзіў Сальмона;
      5.   Сальмон нарадзіў Боаза ад Рахаў; Боаз нарадзіў Абэда ад Рут;
      6.   Абэд нарадзіў Есэя; Есэй нарадзіў Давіда валадара; Давід валадар нарадзіў Саля-мона ад Урыявай;
      7.   Салямон нарадзіў Раба-ама; Рабаам нарадзіў Абію; Абія нарадзіў Асу;
      8.   Аса нарадзіў Ясафата; Ясафат нарадзіў Ярама; Ярам нарадзіў Озію;
      9.   Озія нарадзіў Ёатама; Ёа-там нарадзіў Ахаза; Ахаз на-радзіў Эзэкію;
    
    1:1
    Лк 3:23-38 1:2 Быц21:2;
    25:26;
    29:35
    1:3
    Быц 38:30;
    46:12; Рут4:18;
    1 Лет 2:5 1:5 Рут4:21;
    1 Лет2:11 1:6
    1 Сам 17:12;
    2 Сам 12:24 1:7
    1 Вал 11:43;
    14:31;
    15:8;
    1 ЛетЗ:10
    
    1:10
    2 Вал 20:21;
    1 Лет3:13 1:11
    2 Вал 23:34;
    24:6;
    1 ЛетЗ:16;
    2 Лет 36:4 1:12
    1 ЛетЗ:17;
    2 Лет 36:8; Эзд 3:2;
    5:2
    
      10.   Эзэкія нарадзіў Манасу; Манаса нарадзіў Амона; Амон нарадзіў Ёсію;
      11.   Ёсія нарадзіў Ёакіма; Ёакім нарадзіў Ехонію і бра-тоў ягоных перад перасялень-нем у Бабілон.
      12.   А пасьля перасяленьня ў Бабілон Ехонія нарадзіў Са-лятыэля; Салятыэль нарадзіў Зэрубабэля;
      13.   Зэрубабэль нарадзіў Абіюда; Абіюд нарадзіў Элія-кіма; Эліякім нарадзіў Азора;
      14.   Азор нарадзіў Садока; Садок нарадзіў Ахіма; Ахім нарадзіў Эліюда;
      15.   Эліюд нарадзіў Элеаза-ра; Элеазар нарадзіў Маттана; Маттан нарадзіў Якуба;
      16.   Якуб нарадзіў Язэпа, мужа Марыі, ад якой нарадзіў-ся Ісус, называны Хрыстос.
      17.   Гэтак усіх пакаленьняў ад Абрагама да Давіда чатыр-наццаць пакаленьняў; ад Давіда да перасяленьня ў Ба-білон чатырнаццаць пака-леньняў; і ад перасяленьня ў Бабілон да Хрыста чатырнац-цаць пакаленьняў.
    
    13
    
    Разьдзел 2
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
      18.    Нараджэньне Ісуса Хрыста было вось як: па зарўчынах маці Яго Марыі з Язэпам, раней, чым яны зый-шліся, выявілася, што яна ця-жарная ад Духа Сьвятога.
      19.  Язэп, муж ейны, будучы праведным і ня хочучы ага-ласіць яе, хацеў цішком ад-пусьціць яе.