• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў

    Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў


    Выдавец: Пазітыў-цэнтр
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    282.49 МБ
      20.  Але, калі ён падумаў гэ-тае, вось, анёл Госпадаў зья-віўся яму ў-ва сьне і сказаў: «Язэп, сыне Давідаў! Ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо Тое, што нарадзілася ў ёй, ёсьць ад Духа Сьвятога.
      21.  Вось жа народзіць Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён збавіць народ Свой ад гра-хоў іхніх».
      22.  А ўсё гэтае сталася, каб споўнілася сказанае Госпадам праз прарока, які кажа:
      23.  «Вось, Дзева прыйме ва ўлоньне і народзіць Сына; і дадуць Яму імя Іммануэль, гэта значыць: 3 намі Бог».
      24.  Устаўшы зо-сну, Язэп зрабіў, як загадаў яму анёл Го-спадаў, і прыняў жонку сваю,
      25.  і не спазнаў яе, аж нара-дзіла Сына свайго Першарод-нага, і ён даў Яму імя Ісус.
    
    
            Разьдзел 2
    
    
    Калі ж Ісус нарадзіўся ў Бэтлеёме Юдэйскім у дні
    
    1:18
    Лк 1:27 1:21
    Лк 1:31 1:23 ІС 7:14 1:25
    Лк 2:7,21
    
    2:6
    Mix 5:2
    
    валадара Ірада, прыйшлі ў Ерусалім мудрацы з усходу і кажуць:
      2.   «Дзе народжаны Валадар Юдэйскі? Бо мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму».
      3.   Пачуўшы гэтае, Ірад вала-дар стрывожыўся, і ўвесь Еру-салім з ім.
      4.   I, сабраўшы ўсіх пер-шасьвятароў і кніжнікаў на-роду, пытаўся ў іх, дзе павінен нарадзіцца Хрыстос.
      5.   Яны ж сказалі яму: «У Бэтлееме Юдэйскім, 6о гэтак напісана праз прарока:
      6.   “І ты, Бэтлеём, зямля Юды, нічым ня меншы за ваяводз-твы Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасьвіць народ Мой, Ізраіль”».
      7.   Тады Ірад, цішком паклі-каўшы мудрацоў, выведаў ад іх час зьяўленьня зоркі.
      8.   1, паслаўшы іх у Бэтлеем, сказаў: «Пайдзіце, добра да-ведайцеся пра Дзіцятка і, калі знойдзеце, паведаміце мне, каб і я, пайшоўшы, пакланіў-ся Яму».
      9.   Яны, выслухаўшы вала-дара, пайшлі. I вось зорка, якую бачылі яны на ўсхо-дзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, не спынілася над [месцам], дзе было Дзі-цятка.
    
    14
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
    Разьдзел3
    
      10.   Убачыўшы зорку, яны ўзрадаваліся радасьцю вельмі вялікаю.
      11.   I, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіцятка з Марыяй, маці Ягонай, і, упаўшы, па-кланіліся Яму; і, адчыніўшы скарбы свае, прынесьлі Яму падарункі: золата, ладан і сьмірну.
      12   .1, меўшы ў сьне слова не варочацца да Ірада, іншым шляхам адыйшлі ў краіну сваю.
      13.   Калі ж яны адыйшлі, вось, анёл Госпадаў зьяўля-ецца ў сьне Язэпу і кажа: «Устань, вазьмі Дзіцятка і маці Ягоную, і бяжы ў Эгіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад мае шукаць Дзі-цятка, каб загубіць Яго».
      14.   Ён устаў уначы, узяў Дзі-цятка і маці Ягоную, і пайшоў у Эгіпет.
      15.   I там быў да сьмерці Ірада, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: «3 Эгіпту паклікаў Я сына Майго».
      16.   Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы з яго пасьмя-яліся, вельмі разгневаўся і паслаў забіць усіх дзяцей у Бэтлееме і ўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў і малодшых, па-водле часу, які даведаўся ад мудрацоў.
    
    2:15
    Ос11:1
    
    2:18
    Яр 31:15
    2:23
    Іс 11:1-2
    
    3:1
    Мк 1:24;
    Лк 2:39;
    Ян 1:45
    
      17.   Тады збылося сказа-нае праз прарока Ярэмію, які кажа:
      18.  «Голас у Раме чутны, плач, і галашэньне, і лямант вялікі; Рахель плача па дзецях сваіх і ня хоча суцешыцца, бо іх няма».
      19.   А пасьля сьмерці Іра-да, вось, анёл Госпадаў у сьне зьяўляецца Язэпу ў Эгіпце
      20.   і кажа: «Устань, вазьмі Дзіцятка і маці Ягоную і ідзі ў зямлю Ізраіля, бо памерлі тыя, што шукалі душы Дзіця-ці».
      21.   Ён устаў, узяў Дзіцятка і маці Ягоную, і прыйшоў у зямлю Ізраіля.
      22.   А пачуўшы, што ў Юдэі пануе Архелай замест Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды ісьці; але, атрымаўшы слова ў сьне, пайшоў у межы Галілей-скія.
      23.   I, прыйшоўшы, асеў у горадзе, званым Назарэт, каб споўнілася сказанае праз пра-рокаў, што Ён Назарэем наза-вецца.
    
            Разьдзел 3
    
    Утыя дні прыходзіць Ян Хрысьціцель, абвяшчаю-чы ў пустыні Юдэйскай
      2.   і кажучы: «Навярніцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае».
    
    15
    
    Разьдзел 4
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
      3.   Бо ён той, пра якога ска-заў прарок Ісая: «Голас таго, хто кліча ў пустыні: Падрых-туйце шлях Госпаду, простымі рабіце сьцежкі Яму».
      4.   Сам жа Ян меў адзеньне з вярблюдавага воласу і скура-ны пояс на паясьніцы сваёй, a ежаю яго была саранча і дзікі мёд.
      5.   Тады выходзілі да яго Ерусалім, і ўся Юдэя, і ўсе ва-коліцы Ярдану,
      6.   і хрысьціліся ў яго ў Ярда-не, вызнаючы грахі свае.
      7.   А ўбачыўшы мноства фа-рысэяў і садукеяў, якія ішлі да яго хрысьціцца, сказаў ім: «Спараджэньні яхідны, хто навучыў вас уцякаць ад буду-чага гневу?
      8.   Учыні'це ж плод, годны навяртаньня,
      9.   і ня думайце гаварыць у думках сваіх: “Бацьку маем Абрагама”; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму.
      10.   Ужо і сякера ля кора-ня дрэваў ляжыць; дык кож-нае дрэва, якое не дае добра-га плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь.
      11.   Я хрышчу вас у вадзе на навяртаньне, але Той, Хто ідзе за мною, дужэйшы за мяне, і я ня варты несьці сандалы Ягоныя. Ён будзе
    
    3:13
    Мк 1:9-11;
    Лк 3:21-22
    3:17
    Быц 22:2;
    Пс2:7;
    Іс42:1;
    Мц 12:18;
    17:5;
    Мкі:11;
    9:7;
    ЛкЗ:22;
    9:35
    
    4:1
    Мк 1:12-13;
    Лк 4:1-13;
    Гебр 2:18;
    4:15
    
    3:2
    Мц4:17;
    Мк 1:15
    3:3
    Іс 40:3
    3:4
    2 Вал 1:8
    3:7
    Мц 12:34;
    23:33
    3:9
    Ян 8:39
    3:10
    Мц 7:19
    
    хрысьціць вас у Духу Сьвя-тым і ў агні.
      12.  Веялка Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў сьвіран, а салому спаліць агнём нязгасным».
      13.  Тады прыходзіць Ісус з Галілеі на Ярдан да Яна хрысь-ціцца ў яго.
      14.  Ян жа ўстрымліваў Яго, кажучы: «Мне трэба хрысь-ціцца ў Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?»
      15.  А Ісус, адказваючы, ска-заў яму: «Пакінь цяпер; бо гэ-так нам належыць споўніць усякую праведнасьць». Тады дапускае Яго.
      16.  I, ахрысьціўшыся, Ісус адразу ж выйшаў з вады, і вось, расчынілася Яму неба, і ўгле-дзеў Духа Божага, Які зыходзіў, як голуб, і прыходзіў на Яго.
      17.  I вось, голас з неба, які казаў: «Гэта ёсьць Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпада-баньне».
    
            Разьдзел 4
    
    Тады Ісус заведзены быў Духам у пустыню дзеля спакушваньня праз д’ябла,
      2.   і, прапасьціўшы сорак дзён і сорак начэй, нарэшце згаладнеў.
      3.   I, падыйшоўшы да Яго, спакусьнік сказаў: «Калі Ты —
    
    16
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
    Разьдзел 4
    
    Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя сталіся хлябамі».
      4.   Ён жа, адказваючы, сказаў яму: «Напісана: “Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, што выхо-дзіць з вуснаў Божых”».
      5.   Потым бярэ Яго д’ябал у сьвяты горад, і стаўляе на вільчаку сьвятыні,
      6.   і кажа Яму: «Калі Ты — Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: “Анёлам Сваім за-гадае пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спа-тыкнуўся аб камёнь нагою Тваёю”».
      7.   Ісус сказаў яму: «Ізноў жа напісана: “He спакушай Госпа-да, Бога твайго”».
      8.   Ізноў бярэ Яго д’ябал на вельмі высокую гару, і па-казвае Яму ўсе валадарствы сьвету і славу іх,
      9.   і кажа Яму: «Усё гэта дам Табе, калі, упаўшы, паклоніш-ся мне».
      10.   Тады Ісус кажа яму: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твай-му, пакланяйся, і Яму аднаму служы”».
      11.   Тады пакідае Яго д’ябал; і вось, анёлы прыступіліся, і служылі Яму.
      12.   А пачуўшы, што Ян у вязьніцы, Ісус адыйшоў у Галілею.
    
    4:4
    Друг 8:3 4:6
    Пс 91(90):11-12 4:7 Друг6:16 4:10
    Друг 6:13 4:12
    Мц 14:3; Мк 1:14-15; 6:17;
    Лк 3:19-20; 4:14-15
    
    4:13
    Ян2:12
    4:15
    Іс 9:1-2
    4:17
    Мц 3:2;
    Мк 1:15 4:18
    Мк 1:16-
    20;
    Лк 5:1-11
    
      13.   I, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і асеў у Капэрнауме прыморскім, у гарадах Забу-лёна і Нэфталі',
      14.   каб споўнілася сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:
      15.   «Зямля Забулёна і зямля Нэфталі', на дарозе прымор-скай за Ярданам, Галілея па-ганская,
      16.   народ, які сядзеў у цем-ры, убачыў сьвятло вялікае, і тым, што сядзелі ў краіне і ценю сьмерці, сьвятло зазьзяла».
      17.   3 таго часу Ісус пачаў аб-вяшчаць і казаць: «Навярніце-ся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае».
      18.   Праходзячы ж недалёка мора Галілейскага, Ён убачыў двух братоў, Сымона, называ-нага Пятром, і Андрэя, брата ягонага, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбаловы,
      19.   і кажа ім: «Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі чалавекаў».
      20    .1 яны адразу, пакінуўшы сеці, пайшлі за Ім.
      21.   Ідучы адтуль далей, уба-чыў Ён другіх двух братоў, Якуба Зэбэдэявага і Яна, бра-та ягонага, у чаўне з Зэбэдэем, бацькам іхнім, якія правілі сеці свае, і паклікаў іх.
      22.   1 яны адразу, пакінуўшы човен і бацьку свайго, пайшлі за Ім.
    
    2 3ак. 125
    
    17
    
    Разьдзел 5
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
      23.  I хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі, навучаючы ў сынаго-гах іхніх і абвяшчаючы Эван-гельле Валадарства, і азда-раўляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у народзе.
      24.  1 прайшлі пра Яго чуткі па ўсёй Сірыі, і прыводзілі да Яго ўсіх нядужых, з рознымі хворасьцямі і пакутамі, і апа-наваных дэманамі, і люнаты-каў, і спараліжаваных, і Ён іх аздараўляў.
      25.  1 ішлі за Ім шматлікія на-тоўпы з Галілеі, і Дэкапалю, і Ерусаліму, і Юдэі, і з таго боку Ярдану.
    
            Разьдзел 5
    
    Убачыўшы натоўпы, Ён узыйшоў на гару, і, калі сеў, падыйшлі да Яго вучні Ягоныя.
      2.  I Ён, расчыніўшы вусны Свае, навучаў іх, кажучы:
      3.  «Шчасьлівыя ўбогія ду-хам, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае.
      4.  Шчасьлівыя тыя, што плачуць, бо яны будуць суце-шаныя.
      5.  Шчасьлівыя ціхія, бо яны возьмуць у спадчыну зям-лю.
      6.  Шчасьлівыя тыя, што прагнуць і смагнуць правед-насьці, бо яны будуць насы-чаныя.
    
    5:8 Пс 24(23):4-5 5:10
    1 Пт 3:14
    5:11
    1 Пт4:14 5:12
    2 Лет 36:16; Дз 7:52
    5:13
    Мк 9:50;
    Лк 14:34-
    35
    5:14
    Ян 8:12;
    9:5
    5:15
    Мк4:21;
    Лк 8:16; 11:38
    
    5:5
    Пс 37(36): 11 5:6
    Іс 55:1-2
    
      7.   Шчасьлівыя міласьцівыя, бо яны будуць памілаваныя.
      8.   Шчасьлівыя чыстыя сэр-цам, бо яны Бога ўбачаць.
      9.   Шчасьлівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі бу-дуць названыя.
      10.   Шчасьлівыя тыя, каго перасьледуюць за правед-насьць, бо іх ёсьць Валадар-ства Нябеснае.
      11.   Шчасьлівыя вы, калі дзе-ля Мяне будуць зьневажаць вас, і перасьледаваць, і казаць усякае злое слова хлусьліва.
      12.   Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая нагарода вашая ў небе; бо так перасьледавалі прарокаў, якія былі раней за вас.