Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 451с.
Мінск 1991
34. А фарысэі казалі: «Праз князя дэманаў Ён выганяе дэ-манаў».
35. I абыходзіў Ісус усе га-рады і мястэчкі, навучаючы ў сынагогах і абвяшчаючы
27
Разьдзел 10
ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
Эвангельле Валадарства, і аз-дараўляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у народзе.
36. Убачыўшы ж натоўпы, Ён зьлітаваўся над імі, што былі саслабелыя і расьцяру-шаныя, быццам авечкі, якія ня маюць пастуха.
37. Тады кажа вучням Сваім: «Сапраўды, жніво ба-гатае, а работнікаў мала.
38. Дык прасіце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё».
Разьдзел 10
Іпаклікаўшы дванаццаць )вучняў Сваіх, Ён даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і аздараўляць усякую хваробу і ўсякую не-мач.
2. А дванаццаці апосталаў імёны такія: першы — Сымон, называны Пятром, і Андрэй, брат ягоны, Якуб Зэбэдэяў і Ян, брат ягоны,
3. Філіп і Барталамей, Ta-Mam і Мацьвей мытнік, Якуб Алфеяў і Леўвей, якога звалі Тадэвушам,
4. Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і выдаў Яго.
5. Гэтых дванаццаць паслаў Ісус і загадаў ім, кажучы: «На шлях паганаў не ўзыходзьце і ў горад Самаранскі не ўва-ходзьце,
10:7
Лк 10:4-12 10:10
1 Кар 9:14; ІЦім 5:18 10:14
Дз 13:5
9:36
Лікі 27:17;
1 Вал 22:17;
2 Лет 18:16;
Эзк 34:5;
Мкб:34
9:37
Лк 10:2
10:1
Мк 3:13-19;
Лк 6:12-16 10:5
Мк 6:7-13;
Лк 9:1-6
6. а ідзіце больш да авечак з дому Ізраіля, якія загінулі.
7. Ідучы ж, абвяшчайце, ка-жучы, што наблізілася Вала-дарства Нябеснае.
8. Нядужых аздараўляйце, пракажоных ачышчайце, мёртвых уваскрашайце, дэма-наў выганяйце. Дарма атры-малі, дарма давайце.
9. He бярыце з сабою ані зо-лата, ані срэбра, ані медзі ў па-ясы вашыя,
10. ані торбы на дарогу, ані дзьвюх вопратак, ані санда-лаў, ані кія. Бо работнік варты ежы сваёй.
11. А ў які горад ці мястэч-ка ўвойдзеце, даведайцеся, хто ў ім дастойны, і там за-ставайцеся, пакуль ня вый-дзеце.
12. А, уваходзячы ў дом, вітайце яго.
13 .1, калі дом будзе сапраў-ды дастойны, супакой ваш прыйдзе на яго; а калі ня бу-дзе дастойны, супакой ваш да вас вернецца.
14. I калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць словаў вашых, то, выходзячы з дому ці з гораду таго, абтрасіце пыл з ног вашых.
15. Сапраўды кажу вам: ляг-чэй будзе зямлі Садома і Га-моры ў дзень суду, чым гора-ду таму.
28
ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
Разьдзел 10
16. Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык бу-дзьце мудрыя, як зьмеі, і шчы-рыя, як галубы.
17. Сьцеражыцеся людзей, бо яны будуць выдаваць вас у сынэдрыёны і ў сынагогах сваіх будуць бічаваць вас.
18 .1 павядуць вас да ваяво-даў і валадароў дзеля Мяне на сьведчаньне ім і паганам.
19. Калі ж будуць выдаваць вас, не клапаціцеся пра тое, як ці што вам гаварыць, бо вам у тую гадзіну будзе дадзена, што гаварыць.
20. Бо ня вы будзеце гава-рыць, але Дух Айца вашага будзе гаварыць у вас.
21. Выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька — сына, і паўстануць дзеці на бацькоў, і пазабіваюць іх;
22. і будуць вас ненавідзець за імя Маё, але хто вытрывае да канца, збаўлены будзе.
23. Калі ж будуць перасьле-даваць вас у адным горадзе, уцякайце ў другі, бо сапраў-ды кажу вам: вы не абыйдзеце ўсіх гарадоў Ізраіля, як прый-дзе Сын Чалавечы.
24. Вучань не вышэй за на-стаўніка свайго, і слуга не вышэй за гаспадара свайго.
25. Досыць для вучня, каб ён стаўся як настаўнік ягоны, і для слугі, каб ён стаўся як
10:16
Лк 10:3
10:17
Мк 13:9-
13;
Лк 21:12-
17 10:22
Мц 24:9,13
10:24
Лк 6:40;
Ян 13:16;
15:20
10:26
Мк 4:22;
Лк8:17;
12:2-3
10:28
Лк 12:4-6
10:32
Лк 12:8-9 10:33 2Цім2:12 10:34
Лк 12:51-53 10:35
Mix 7:6
гаспадар ягоны. Калі гаспада-ра дому назвалі Бэльзэбулам, тым больш хатніх яго.
26. Дык ня бойцеся іх, бо няма нічога прыкрытага, каб не адкрылася, ані тайнага, каб ня сталася вядомым.
27. Што кажу вам у цемры, кажыце пры сьвятле; і што чу-еце на вуха, абвяшчайце з да-хаў.
28 .1 ня бойцеся тых, што за-біваюць цела, а душы забіць ня могуць; а бойцеся больш Таго, Хто можа і душў, і цела загубіць у гееньне.
29. Ці ж ня два вераб’і про-даюцца за асар? I ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Айца вашага.
30. А ў вас і валасы на гала-ве ўсе палічаны.
31. Дык ня бойцеся, вы лепшыя за многіх вераб’ёў.
32. Дык кожнага, хто Мяне прызнае перад людзьмі, таго і Я прызнаю перад Айцом Маім, Які ў небе.
33. А хто адрачэцца Мяне перад людзьмі, таго і Я адра-куся перад Айцом Маім, Які ў небе.
34. Ня думайце, што Я прыйшоў прынесьці супакой на зямлю; не супакой прый-шоў Я прынесьці, але меч.
35. Бо Я прыйшоў разлу-чыць чалавека з бацькам яго,
29
Разьдзел 11
ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
і дачку — з маці яе, і нявест-ку — са сьвякрухай яе.
36 .1 ворагі чалавеку хатнія яго.
37. Хто любіць бацьку ці маці больш за Мяне, ня вар-ты Мяне; і хто любіць сына ці дачку больш за Мяне, ня вар-ты Мяне.
38. I хто не бярэ крыжа свайго і ідзе за Мною, той ня варты Мяне.
39. Хто знойдзе душў сваю, загубіць яе; а хто загубіць душў сваю дзеля Мяне, зной-дзе яе.
40. Хто прыймае вас, прый-мае Мяне, а хто прыймае Мяне, прыймае Таго, Хто па-слаў Мяне.
41. Хто прыймае прарока ў імя прарока, дастане нага-роду прарока; і хто прыймае праведніка ў імя праведніка, дастане нагароду правед-ніка.
42 .1 калі хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады ў імя вучня, сапраўды кажу вам, ня стра-ціць нагароды свае».
Разьдзел 11
Істалася, як скончыў Ісус загадваць дванаццаці вуч-ням Сваім, пайшоў адтуль вучыць і абвяшчаць у гарады іхнія.
11:2
Лк 7:18-35
11:5
Іс 35:5-6;
61:1
11:10
Мал 3:1
10:37
Лк 14:26-27 10:38
Мц 16:24;
Мк 8:34;
Лк9:23 10:39 Мц 16:25; Мк 8:35;
Лк9:24; 17:33;
Ян 12:25 10:40 Мк9:37;
Лк 9:48; 10:16;
Ян 13:20 10:42 Мк9:41
2. Ян жа, пачуўшы ў вязьні-цы пра дзеяньні Хрыста, па-слаў двух вучняў сваіх
3. сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?»
4. I, адказваючы, Ісус ска-заў ім: «Ідзіце, паведаміце Яну, што чуеце і бачыце:
5. сьляпыя бачаць і куль-гавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць і ўбо-гім дабравесьціцца.
6. I шчасьлівы той, хто ня згоршыцца праз Мяне».
7. Калі ж тыя пайшлі, Ісус пачаў гаварыць да натоўпаў пра Яна: «Што глядзець ха-дзілі вы ў пустыню? Ці трысь-ціну, якую вецер хістае?
8. Але што хадзілі вы ўба-чыць? Ці чалавека, апранута-га ў мяккія шаты? Вось, тыя, што носяць мяккія шаты, зна-ходзяцца ў дамах валадарскіх.
9. Але што хадзілі вы ўба-чыць? Прарока? Так, кажу вам, і больш за прарока.
10. Бо ён ёсьць той, пра яко-га напісана: “Вось, Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які пракладзе шлях Твой перад Табою”.
11. Сапраўды кажу вам: Ся-род народжаных жанчынамі не паўставаў большы за Яна Хрысьціцеля, але найменшы ў
30
ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
Разьдзел 11
Валадарстве Нябесным боль-шы за яго.
12. Ад дзён Яна Хрысьціце-ля дагэтуль Валадарства Ня-беснае сілаю здабываецца, і людзі гвалтоўныя захопліва-юць яго.
13. Бо ўсе Прарокі і Закон прарочылі да Яна.
14 .1 калі маеце прыняць, ён ёсьць Ільля, якому належыць прыйсьці.
15. Хто мае вушы слухаць, няхай слухае.
16. Да каго прыраўняю па-каленьне гэтае? Яно падоб-нае да дзяцей, якія сядзяць на вуліцы і клічуць да тавары-шаў сваіх,
17. і кажуць: “Мы гралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі”.
18. Бо прыйшоў Ян, ня есьць, ня п’е, і кажуць: “Дэмана мае”.
19. Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е; і кажуць: “Вось, ча-лавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў”. I апраўдана мудрасьць дзецьмі яе».
20. Тады пачаў Ён дакараць гарады, у якіх найбольш ста-лася цудаў Ягоных, за тое, што яны не навярнуліся:
21. «Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў вас,
11:12
Лк 16:16 11:14
Мал 4:5; Мц 17:10-13; Мк 9:11-13 11:20
Лк 10:13-15 11:21
Іс 23:1-18;
Эзк 26:1-28:26; Ёэль 3:4-8; Ам 1:9-10; Зах 9:2-4
11:23
Быц 19:24-28; Іс 14:13-15 11:24
Мц 10:15 11:25 Лк 10:21-22 11:27
Ян 1:18; 3:35; 10:15 11:29
Яр 6:16
даўно б яны ў зрэбніцы і ў nonene навярнуліся.
22. Аднак кажу вам: Тыру і Сідону лягчэй будзе ў дзень суду, чым вам.
23. I ты, Капэрнаум, які да неба ўзьнёсся, у пекла скіну-ты будзеш, бо калі б у Садоме сталіся цуды, якія былі стаў-шыся ў табе, ён застаўся б да гэтага дня.
24. Аднак кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень суду, чым табе».
25. У той час, адказваючы, Ісус сказаў: «Вызнаю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты схаваў гэтае ад муд-рых і разумных, і адкрыў не-маўлятам.
26. Так, Айцец, бо гэтак было даспадобы Табе.
27. Усё Мне аддадзена Ай-цом Маім, і ніхто не спазнаў Сына, акрамя Айца; і ніхто не спазнаў Айца, акрамя Сына і каму Сын пастанавіў ад-крыць.
28. Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак.
29. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.
30. Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».
31
Разьдзел 12
ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
Разьдзел 12
Утой час праходзіў Ісус у суботу праз палеткі. Вуч-ні ж Ягоныя былі галодныя і пачалі зрываць каласы і есьці.
2. А фарысэі, убачыўшы гэ-тае, сказалі Яму: «Вось, вучні Твае робяць, што ня сьлед ра-біць у суботу».
3. Ён жа сказаў ім: «Ці ж вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў галодны сам і тыя, што з ім?
4. Як ён увайшоў у дом Божы і еў хлябы пакладныя, якіх не належала есьці ані яму, ані тым, што з ім былі, а толькі адным сьвятарам?
5. Альбо ці не чыталі вы ў Законе, што ў суботы сьвята-ры ў сьвятыні парушаюць су-боту, і бязьвінныя?
6. Кажу ж вам, што тут ёсьць большы за сьвятыню.
7. Калі б вы разумелі, што значыць: “Міласэрнасьці хачу, а не ахвяры”, не асудзілі б бязьвінных.
8. Бо Сын Чалавечы ёсьць Гаспадар і суботы».
9. 1, адыйшоўшы адтуль, Ён увайшоў у сынагогу іхнюю.