Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 451с.
Мінск 1991
40. Бо як зьбіраюць кукаль і агнём паляць, так будзе пры сканчэньні веку гэтага:
41. пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, і зьбяруць з Ва-ладарства Ягонага ўсе згар-шэньні і ўсіх, хто чыніць без-законьне.
42 .1 ўкінуць іх у печ вогнен-ную, там будзе плач і скрыгат зубоў.
36
ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
Разьдзел 14
43. Тады праведнікі зазья-юць, як сонца, у Валадарстве Айца іхняга. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.
44. Яшчэ падобнае Валадар-ства Нябеснае да скарбу, сха-ванага ў полі, які, знайшоўшы, чалавек схаваў, і ў радасьці сваёй ідзе, і прадае ўсё, што мае, і купляе тое поле.
45. Яшчэ падобнае Вала-дарства Нябеснае да чалавека купца, які шукае добрых пэр-лінаў,
46. які, знайшоўшы адну каштоўную пэрліну, пайшоў, прадаў усё, што меў, і купіў яе.
47. Яшчэ падобнае Валадар-ства Нябеснае да нерату, які закінуты ў мора і сабраў уся-кага роду рыбы.
48. Калі ён напоўніўся, вы-цягнуўшы яго на бераг і сеўшы, добрую сабралі ў пасу-дзіны, а благую выкінулі вонкі.
49. Так будзе пры сканчэнь-ні веку: выйдуць анёлы, і ад-дзеляць злых спасярод пра-ведных,
50. і ўкінуць іх у печ вогнен-ную, там будзе плач і скрыгат зубоў».
51. Кажа ім Ісус: «Ці зразу-мелі вы ўсё гэтае?» Яны ка-жуць Яму: «Так, Госпадзе!»
52. Ён жа сказаў ім: «Дзеля гэтага ўсякі кніжнік, навуча-ны пра Валадарства Нябеснае,
13:54
Мк 6:1-6;
Лк 4:16,22-
24
13:57
Ян 4:44
14:1
Мкб:14-
29;
Лк 9:7-9
14:3
Лк 3:19-20
падобны да гаспадара дому, які выносіць са скарбу свайго новае і старое».
53. I сталася, калі скончыў Ісус прыповесьці гэтыя, Ён выйшаў адтуль.
54. I, прыйшоўшы ў баць-каўшчыну Сваю, навучаў іх у сынагозе іхняй, так што яны дзівіліся і гаварылі: «Адкуль у Яго гэткая мудрасьць і моц?
55. Ці ж ня цесьляў Ён сын? Ці не Ягоная маці завецца Ма-рыя, і браты Ягоныя — Якуб, і Ёсія, і Сымон, і Юда?
56. 1 сёстры Ягоныя ці ж ня ўсе сярод нас? Адкуль жа ў Яго ўсё гэтае?»
57 .1 горшыліся дзеля Яго. A Ісус сказаў ім: «Няма праро-ка без пашаны, хіба толькі ў бацькаўшчыне сваёй і ў доме сваім».
58.1 не ўчыніў там шмат цу-даў дзеля недаверства іхняга.
Разьдзел 14
Утой час пачуў Ірад тэтрарх чутку пра Ісуса
2. і сказаў слугам сваім: «Гэта Ян Хрысьціцель; ён ува-скрошаны з мёртвых, і дзеля гэтага цуды дзеюцца праз яго».
3. Бо Ірад, схапіўшы Яна, увязьніў яго і пасадзіў у вязьніцу за Ірадыяду, жонку Філіпа, брата свайго,
37
Разьдзел 14
ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
4. бо Ян казаў яму: «Не на-лежыцца табе мець яе».
5. 1, хочучы забіць яго, баяў-ся натоўпу, бо яго мелі за пра-рока.
6. А калі Ірад спраўляў урадзіны, дачка Ірадыяды таньчыла пасярод іх і спада-балася Іраду.
7. Таму ён з прысягаю па-абяцаў ёй даць, чаго б ні па-прасіла.
8. Яна ж, падвучаная маці сваёй, сказала: «Дай мне тут на місе галаву Яна Хрысьціцеля».
9. I засумаваў валадар, але дзеля прысягі і тых, што ўзьля-галі з ім, загадаў даць.
10. I паслаў адсячы галаву Яну ў вязьніцы.
11. 1 прынесьлі галаву яго на місе, і далі дзяўчыне, і яна за-несла маці сваёй.
12. I вучні ягоныя, прый-шоўшы, узялі цела і пахавалі яго; і, пайшоўшы, паведамілі Ісусу.
13. I, пачуўшы, Ісус адый-шоў адтуль на чаўне ў пу-стыннае месца адзін, і натоўп, пачуўшы тое, пайшоў за Ім з гарадоў пехатою.
14. I, выйшаўшы, Ісус уба-чыў шматлікія натоўпы, і зьлітаваўся над імі, і аздаравіў нямоглых іхніх.
15. А калі настаў вечар, па-дыйшлі да Яго вучні Ягоныя,
14:22
Мк 6:45-51;
Ян 6:16-21
14:4
Ляв 18:16;
20:21
14:13
Мк 6:30-44;
Лк 9:10-17;
Ян 6:5-13
кажучы: «Тут месца пустын-нае, і гадзіна ўжо позьняя; адпусьці натоўпы, каб, пай-шоўшы ў мястэчкі, купілі сабе ежы».
16. А Ісус сказаў ім: «Ня трэба ім ісьці. Вы дайце ім есьці».
17. Яны ж кажуць Яму: «Ні-чога тут ня маем, толькі пяць хлябоў і дзьве рыбы».
18. А Ён сказаў: «Прынясіце Мне іх сюды».
19. I, загадаўшы натоўпам узьлегчы на траве, узяў пяць хлябоў і дзьве рыбы, і, зір-нуўшы ў неба, дабраславіў і, паламаўшы, даў вучням хлеб, а вучні — натоўпу.
20. I елі ўсе, і насыціліся; і сабралі кавалкаў, што за-сталіся, дванаццаць поўных кашоў.
21. А тых, што елі, было каля пяці тысячаў мужчынаў, акра-мя жанчынаў і дзяцей.
22. 1 адразу змусіў Ісус вуч-няў Сваіх увайсьці ў човен і плысьці перш за Яго на другі бок, пакуль Ён адпусьціць на-тоўпы.
23 .1, адпусьціўшы натоўпы, Ён узыйшоў на гару памаліц-ца насамоце; і, як надыйшоў вечар, быў там адзін.
24. А човен ужо быў пася-род мора, кіданы хвалямі, бо вецер быў супраціўны.
38
ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
Разьдзел 15
25. А ў чацьвёртую варту ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па моры.
26. I вучні, убачыўшы Яго, як ішоў па моры, стрыво-жыліся, кажучы: «Гэта здань», і ад страху закрычалі.
27. Ісус жа адразу загаварыў з імі, кажучы: «Будзьце пэў-ныя, гэта Я; ня бойцеся».
28. Адказваючы ж Яму, lie-Tap сказаў: «Госпадзе! Калі гэта Ты, загадай мне ісьці да Цябе па вадзе».
29. Ён жа сказаў: «Ідзі». I, выйшаўшы з чаўна, Пётар пайшоў па вадзе, ідучы да Ісу-са.
30. Але, бачачы моцны ве-цер, спалохаўся і, пачаўшы та-нуць, закрычаў, кажучы: «Го-спадзе, ратуй мяне!»
31. А Ісус адразу, працяг-нуўшы руку, схапіў яго і кажа яму: «Малаверны! Чаму ты за-сумняваўся?»
32.1 калі ўвайшлі яны ў чо-вен, вецер сьціх.
33. А тыя, што былі ў чаў-не, падыйшоўшы, пакланілі-ся Яму, кажучы: «Сапраўды, Ты — Сын Божы!»
14:34
Мк 6:53-56
34.1 , пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генэсарэцкую.
35. I людзі тамтэйшыя, пазнаўшы Яго, паслалі ва ўсю ваколіцу тую, і прынесьлі да Яго ўсіх хворых.
15:1
Мк 7:1-13
15:4
Вых 20:12;
21:17;
Ляв 20:9;
Друг 5:16
15:8
Іс 29:13
36. 1 прасілі Яго, каб толькі дакрануцца да краю адзеньня Ягонага; і ўсе, якія дакранулі-ся, былі аздароўленыя.
Разьдзел 15
ады прыходзяць да Ісуса з Ерусаліму кніжнікі і фа-рысэі, кажучы:
2. «Чаму вучні Твае адсту-паюцца ад традыцыяў старэй-шых? Бо ня мыюць рўкі свае, калі ядуць хлеб».
3. Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Чаму і вы адступаецеся ад прыказаньня Божага дзеля традыцыяў вашых?
4. Бо Бог загадаў, кажучы: “Шануй бацьку твайго і маці”, і: “Хто праклінае бацьку ці маці, няхай сьмерцю памрэ”.
5. А вы кажаце: “Калі хто скажа бацьку або маці: ‘Дар [Богу] тое, чым ты ад мяне ка-рыстаўся’,
6. той можа і не шанаваць бацьку свайго ці маці сваю”. I вы пазбавілі сілы прыказань-не Божае дзеля традыцыяў вашых.
7. Крывадушнікі! Слуш-на прарочыў пра вас Ісая, ка-жучы:
8. “Народ гэты набліжаец-ца да Мяне вуснамі сваімі і губамі шануе Мяне; а сэрца іхняе трымаецца далёка ад Мяне.
39
Разьдзел 15
ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
9. Але марна пакланяюцца Мне, навучаючы вучэньняў і пастановаў чалавечых”».
10. I, паклікаўшы натоўп, сказаў ім: «Слухайце і разу-мейце:
11. Ня тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека, але тое, што выходзіць з вус-наў, апаганьвае чалавека».
12. Тады вучні Ягоныя, па-дыйшоўшы, казалі Яму: «Ці ведаеш, што фарысэі, па-чуўшы слова гэтае, згоршылі-ся?»
13. Ён жа, адказваючы, ска-заў: «Усякая расьліна, якую не пасадзіў Айцец Мой Нябесны, будзе выкарчавана.
14. Пакіньце іх; яны — сьля-пыя павадыры сьляпых; а калі сьляпы вядзе сьляпога, абодва ўваляцца ў яму».
15. Пётар жа, адказваючы, сказаў Яму: «Растлумач нам прыповесьць гэтую».
16. А Ісус сказаў: «Няўжо і вы такія няцямкія?
17. Ці ж яшчэ не разумееце, што ўсё, што ўваходзіць у вус-ны, трапляе ў жывот і выкіда-ецца прэч?
18. А тое, што выходзіць з вуснаў, — з сэрца выходзіць; гэта апаганьвае чалавека,
19. бо з сэрца выходзяць злыя думкі, забойствы, распуснасьць, чужалоства,
15:10
Мк 7:14-23
15:18
Мц 12:34
15:21
Мк 7:24-30
крадзяжы, фальшывыя сьвед-чаньні, блюзьнёрствы.
20. Гэта апаганьвае чалаве-ка, а есьці нямытымі рукамі не апаганьвае чалавека».
21. I, выйшаўшы адтуль, Ісус адыйшоў у межы Тыру і Сідону.
22. I вось жанчына Хана-нейская, выйшаўшы з тых ваколіцаў, крычала Яму, ка-жучы: «Зьлітуйся нада мною, Госпадзе, Сыне Давідаў! Дачка мая цяжка апанаваная дэма-нам!»
23. А Ён не адказаў ёй ані слова. I вучні Ягоныя, падый-шоўшы, прасілі Яго, кажучы: «Адпусьці яе, бо яна крычыць за намі».
24. Ён жа, адказваючы, ска-заў: «Я пасланы толькі да аве-чак з дому Ізраіля, якія за-гінулі».
25. А яна, прыйшоўшы, па-кланілася Яму, кажучы: «Го-спадзе! Дапамажы мне».
26. Ён жа, адказваючы, ска-заў: «Ня добра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам».
27. А яна сказала: «Так, Го-спадзе! Але і сабакі ядуць крошкі, якія падаюць са стала гаспадароў іхніх».
28. Тады, адказваючы, Ісус сказаў ёй: «О, жанчына! Вялі-кая вера твая; няхай станец-ца табе, як ты хочаш». I была
40
ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
Разьдзел 16
аздароўленая дачка ейная з тае гадзіны.
29. I, перайшоўшы адтуль, прыйшоў Ісус да мора Галілей-скага і, узыйшоўшы на гару, сеў там.
30 .1 падыйшлі да Яго шмат-лікія натоўпы, маючы з са-бою кульгавых, сьляпых, ня-мых, калекаў і шмат іншых, і пакінулі іх ля ног Ісуса; і Ён аздаравіў іх,
31. так што натоўп зьдзіў-ляўся, бачачы, што нямыя га-вораць, калекі здаравеюць, кульгавыя ходзяць і сьля-пыя бачаць, і славіў Бога Ізраіля.
32. А Ісус, паклікаўшы вуч-няў Сваіх, сказаў: «ІПкада Мне гэтых людзей, што ўжо тры дні са Мною і ня маюць, што есьці; і не хачу адпусь-ціць іх галоднымі, каб не саслабелі ў дарозе».
33 .1 кажуць Яму вучні Яго-ныя: «Адкуль у нас у пустыні гэтулькі хлеба, каб накарміць гэтакі натоўп?»
34. I кажа ім Ісус: «Колькі маеце хлябоў?» Яны ж сказалі: «Сем, і некалькі рыбак».
35. I Ён загадаў натоўпам узьлегчы на зямлі.
36. I, узяўшы сем хлябоў і рыбы, падзякаваўшы, паламаў і даў вучням Сваім, а вучні — натоўпу.
16:1
Мц 12:38;
Мк 8:11-13;
Лк 11:16; 12:54-56 16:4
Мц 12:39;
Лк 11:29 16:5
Мк 8:14-21 16:6
Лк 12:1
37. I елі ўсе, і наеліся; і са-бралі кавалкаў, што засталіся, сем кашоў поўных.
38. А тых, што елі, было чатыры тысячы мужчынаў, акрамя жанчынаў і дзяцей.