• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў

    Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў


    Выдавец: Пазітыў-цэнтр
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    282.49 МБ
      13.   Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптань-не людзям.
      14.   Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які ста-іць на вяршыні гары.
      15.   Ніхто не запальвае сьвеч-ку, каб паставіць яе пад пасу-дзінай, але на сьвечніку, і яна сьвеціць усім, хто ёсьць у доме.
      16.   Гэтак няхай сьвятло ва-шае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя до-брыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.
    
    18
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
    Разьдзел 5
    
      17.   Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць Закон ці Прарокаў; не парушыць прыйшоў Я, але споўніць.
      18.   Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зям-ля, аніводная ёта ці рыска не праміне з Закону, пакуль ня станецца ўсё.
      19.   Вось жа, хто парушыць адно з гэтых найменшых пры-казаньняў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым назва-ны будзе ў Валадарстве Нябес-ным; а хто выканае і навучыць, той вялікім названы будзе ў Валадарстве Нябесным.
      20.   Бо кажу вам, калі правед-насьць вашая не перавысіць [праведнасьці] кніжнікаў і фарысэяў, вы ня ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.
      21.   Вы чулі, што сказана ста-радаўным: “He забівай, а хто заб’е, падлягае суду”.
      22.   А Я кажу вам, што ўсякі, хто гневаецца на брата свайго дарэмна, падлягае суду; а хто скажа брату свайму: “Рака”, падлягае сынэдрыёну, а хто скажа: “Дурань”, падлягае ге-еньне вогненай.
      23.   Дык калі ты прынясеш дар твой на ахвярнік, і там узгадаеш, што брат твой мае нешта супраць цябе,
      24.   пакінь дар твой перад ахвярнікам і пайдзі перш |
    
    5:27
    Вых 20:14;
    Друг 5:18
    5:29
    Мц 18:9;
    Мк 9:47 5:30
    Мц 18:8;
    Мк 9:43
    5:31
    Друг 24:1-4;
    Мц 19:7;
    19:9;
    Мк 10:4;
    10:11-12;
    Лк 16:18
    5:32
    1 Кар 7:10-11
    
    пагадзіся з братам тваім, a тады, прыйшоўшы, прынясі дар твой.
      25.    Пагадзіся з супра-ціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе з ім, каб су-праціўнік не аддаў цябе су-дзьдзі, а судзьдзя не аддаў бы цябе паслугачў, і ня быў ты кі-нуты ў вязьніцу.
      26.   Сапраўды кажу табе: ты ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга кадранта.
      27.   Вы чулі, што сказана ста-радаўным: “He чужалож”.
      28.   А Я кажу вам, што ўсякі, хто глядзіць на жанчыну, жа-даючы яе, ужо чужаложыць з ёю ў сэрцы сваім.
      29.   Калі ж правае вока тваё згаршае цябе, вырві яго і кінь ад сябе, бо лепш табе, каб за-гінуў адзін з членаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геенну.
      30.   I калі правая рука твая згаршае цябе, адсячы яе і кінь ад сябе, бо лепш табе, каб за-гінуў адзін з членаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геенну.
      31.   Сказана таксама, што, ка-лі хто разлучаецца з жонкаю сваёю, няхай дасьць ёй развод.
      32.   А Я кажу вам: хто раз-лучаецца з жонкаю сваёю не з прычыны распусты, той ро-біць яе чужаложніцай, і хто
    
    19
    
    Разьдзел 6
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
    жэніцца з разьведзенай, той чужаложыць.
      33.   Яшчэ чулі вы, што ска-зана старадаўным: “He пры-сягай фальшыва, але спаўняй перад Госпадам прысягі твае”.
      34.   А Я кажу вам: не прыся-гай зусім, ані небам, бо яно — пасад Божы;
      З5.   анізямлёю,бояна — пад-ножжа ног Ягоных, ані Еру-салімам, бо ён — горад вяліка-га Валадара;
      36.   ані галавою сваёю не прысягай, бо ня можаш ані-воднага воласу зрабіць белым ці чорным.
      37.   Але няхай будзе сло-ва вашае: “Так, так”, “He, не”, a што больш таго, тое ад злога.
      38.   Вы чулі, што сказана: “Вока за вока і зуб за зуб”.
      39.   А Я кажу вам: не праціў-цеся злому, але, хто ўдарыць цябе ў правую шчаку тваю, павярні да яго і другую,
      40.   і хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе вопратку, аддай яму і шаты;
      41.   і хто прымусіць цябе ісьці з ім адну мілю, ідзі з ім дзьве.
      42.   Таму, хто просіць у цябе, дай, і ад таго, хто хоча ў цябе пазычыць, не адварочвайся.
      43.   Вы чулі, што сказана: “Любі бліжняга твайго і не-навідзь ворага твайго”.
    
    5:33
    Ляв 19:12;
    Лікі 30:3;
    Друт 23:21 5:34 Іс66:1;
    Мц 23:22;
    Як5:12 5:35 Пс 48(47):3;
    Іс 66:1 5:38 Друг 19:21;
    Вых 21:24;
    Ляв 24:20; Лк 6:27-36 5:43 Ляв 19:18
    
    5:48
    Ляв 19:2;
    Друг 18:13
    6:1
    Мц 23:5
    
      44.  А Я кажу вам: любіце во-рагаў вашых, дабраслаўляй-це тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненаві-дзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьле-дуюць вас,
      45.  каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ў небе, бо Ён узьнімае сонца Сваё над добрымі і злымі і спасылае дождж на праведных і няпра-ведных.
      46.  Бо калі вы любіце тых, якія вас любяць, якая вам на-гарода? Ці ж ня так робяць і мытнікі?
      47.  I калі вы вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівае робіце? Ці ж не такім чынам робяць і мытнікі?
      48.  Дык будзьце ж даска-налымі, як дасканалы Айцец ваш.Якіўнебе.
    
            Разьдзел 6
    
    Сьцеражыцеся, не рабіце міласьціны вашае перад людзьмі з тым, каб яны бачылі вас, бо тады ня будзеце мець нагароды ад Айца вашага, Які ў небе.
      2.   Калі ж даеш міласьціну, не трубі' перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сынагогах і на вуліцах, каб людзі славілі іх. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымоўваюць нагароду сваю.
    
    20
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
    Разьдзел 6
    
      3.   У цябе ж, калі ты робіш міласьціну, няхай левая рука твая ня ведае, што робіць правая,
      4.   каб міласьціна твая была ўтоена, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.
      5.   I калі молішся, ня будзь, як крывадушнікі, бо яны лю-бяць у сынагогах і на вуглах вуліцаў, спыніўшыся, маліцца, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымоўваюць нагароду сваю.
      6.   Ты ж, калі молішся, увай-дзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзьверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ўтоены, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.
      7.   А молячыся, не гаварыце лішняга, як пагане, бо яны ду-маюць, што ў шматслоўі сваім будуць пачутыя.
      8.   Ня будзьце падобныя да іх, бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым вы папросіце ў Яго.
      9.   Маліцеся ж вось гэтак: “Ойча наш, Які ёсьць у небе! Сьвяціся імя Тваё;
      10.    прыйдзі Валадарства Тваё; будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі.
      11.   Хлеба нашага штодзён-нага дай нам сёньня.
    
    6:5
    Лк 18:10-
    14
    6:9
    Лк 11:2-4
    
    6:14
    Мк 11:25-
    26
    6:19
    Лк 12:33-34;
    Як 5:2-3
    
      12.   I адпусьці нам правіны нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым;
      13.   і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Тваё Валадарства, і моц, і слава на-векі. Амэн”.
      14.   Бо, калі вы будзеце адпу-скаць людзям грахі іхнія, то і вам адпусьціць Айцец ваш, Які ў небе.
      15.   А калі ня будзеце адпу-скаць людзям грахоў іхніх, то і Айцец ваш не адпусьціць грахоў вашых.
      16.   А калі посьціце, ня бу-дзьце панурымі, быццам кры-вадушнікі; бо яны зьмяняюць абліччы свае, каб, посьцячы-ся, паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымоўваюць нагароду сваю.
      17.   А ты, посьцячыся, памаж галаву тваю і абмый аблічча тваё,
      18.   каб ня перад людзьмі паказацца посьцячым, але перад Айцом тваім, Які ўтое-ны, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.
      19.   He зьбірайце сабе скар-баў на зямлі, дзе моль і іржа нішчаць, і дзе злодзеі падкоп-ваюць і крадуць;
      20.    але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ані моль, ані іржа ня нішчаць, і дзе
    
    21
    
    Разьдзел 7
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
    злодзеі не падкопваюць і не крадуць.
      21.   Бо дзе скарб ваш, там бу-дзе і сэрца вашае.
      22.   Сьветач цела ёсьць вока. Калі вока тваё чыстае,усё цела тваё будзе сьветлае.
      23.   Калі ж вока тваё злое.усё цела тваё будзе цёмным. Калі ж сьвятло, якое ў табе, ёсьць цемра, дык якая ж цемра сама?
      24.   Ніхто ня можа служыць двум панам; бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, a другім пагарджаць. Ня можа-це Богу служыць і мамоне.
      25.   Таму кажу вам: не клапа-ціцеся пра душў вашую, што вам есьці і што піць, ані пра цела вашае, у што апрануцца. Ці ж душа ня большая за ежу, і цела — за адзеньне?
      26.   Паглядзіце на птушак нябесных, што ані сеюць, ані жнуць і не зьбіраюць у сьвір-ны, і Айцец ваш Нябесны жь'і-віць іх. Наколькі ж вы лепшыя за іх.
      27.   Хто ж з вас сваім клопа-там можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?
      28.   I наконт адзеньня чаго клапоціцеся? Паглядзіце на палявыя лілеі, як яны растуць, не працуюць, не прадуць.
      29.   А Я кажу вам, што на-ват Салямон у-ва ўсёй славе
    
    7:1
    Мк 4:24;
    Лк 6:37-38
    7:3
    Лк 6:41-42
    
    6:22
    Лк 11:34-36 6:24 Лк 16:13 6:25 Лк 12:22-31 6:29 1 Вал 10:4-7;
    2 Лет 9:3-6
    
    сваёй не апранаўся так, як адна з іх.
      30.   Калі ж траву на полі, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе кінутая ў печ, Бог так апранае, дык ці ня шмат больш вас, ма-лаверы?
      31.   Дык не клапаціцеся, ка-жучы: “Што нам есьці?” ці: “Што нам піць?”, ці: “У што апрануцца?”
      32.   Бо ўсяго гэтага шука-юць пагане. Бо Айцец ваш Ня-бесны ведае, што вам усё гэтае патрэбна.
      33.   Шукайце ж перш Вала-дарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.
      34.   Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо заўтраш-ні дзень сам будзе клапаціцца пра сябе. Досыць дню свайго ліха.
    
            Разьдзел 7
    
    He судзіце, каб ня былі сў-джаныя.
      2.   Бо якім судом сўдзіце, такім будзеце сўджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць.
      3.   Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў сваім воку ня бачыш?
      4.   Ці як скажаш брату твай-му: “Дазволь, вьіму сучок з вока твайго”, а вось, у воку тваім — бервяно?
    
    22
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
    Разьдзел 7
    
      5.   Крывадушнік! Вь'імі перш бервяно з вока твайго, і тады ўбачыш, як вьіняць сучок з вока брата твайго.
      6.   He давайце сьвятога саба-кам і ня кі'дайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не патапталі іх нагамі сваімі і, павярнуўшыся, не парвалі вас.
      7.   Прасіце, і будзе вам дадзе-на; шукайце, і знойдзеце; сту-кайцеся, і адчыняць вам.
      8.   Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, зна-ходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць.
      9.   Ці ёсьць між вамі чалавек, які, калі сын ягоны папросіць хлеба, дасьць яму камень?
      10.   I калі папросіць рыбы, дасьць яму зьмяю?
      11.   Дык калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец ваш, Які ў небе, дасьць добрае тым, што про-сяць у Яго.