Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 451с.
Мінск 1991
НОВЫ ЗАПАВЕТ ^жжжэд
КНІГА ПРЫПОВЕСЬЦЯЎ
НОВЫ ЗАПАВЕТ
КНІГА ПРЫПОВЕСЬЦЯЎ
Са старажытнагрэцкай і старажытнагебрайскай на беларускую мову нанова перакладзеныя
Мінск «Пазітыў-цэнтр» 2016
УДК 27-246
ББК 86.37
Н76
Новы Запавет
Пераклад са старажытнагрэцкай мовы Антонія Бокуна паводле Greek
New Testament: Stephanas Textus Receptus, 1550
Кніга Прыповесьцяў
Пераклад ca старажытнагебрайскай мовы Антонія Бокуна паводле Пмсанпя (Ктувмм), мзд. Мосад а-рав Кук, 1978
ISBN 978-985-6983-69-9
© Бокун А., пераклад на беларускую мову, 2016 © Афармленне ПВУП «Пазітыў-цэнтр», 2016
Біблія для дзяцей і людзей простых — навука, для настаўнікаў і людзей мудрых — зьдзіўленьне. Яна — як дзівосная рака: і такая мелкая, што ягня перайсьці яе можа, і такая глыбокая, што слон пераплываць яе мусіць. У гэтай кнізе ўсёй мудрасьці пачатак і канец; праз яе Бог Усемагутны пазнаецца. У гэтай кнізе ўсе законы і правы для ўсякага справаваньня людзкога запісаныя. У гэтай кнізе ўсе лекі для душы і цела.
Таму чытаем з пастаянствам Сьвятое Эвангельле, і, чытаючы, насьлядуем справы нашага Збаўцы Ісуса Хрыста. Так з дапамогаю Ягонай увойдзем у жыцьцё вечнае і ў Валадарства Нябеснае, прыгатаванае вы-браным Божым.
3 Прадмовы доктара Францыска Скарыны да Бібліі 1517 г.
ЗЬМЕСТ
500 год беларускай Бібліі 5
Кнігі Бібліі і іх скарачэньні 11
Эвангельле паводле Мацьвея 13
Эвангельле паводле Марка 71
Эвангельле паводле Лукі 107
Эвангельле паводле Яна 168
Дзеі Апосталаў 214
Пасланьне да Рымлянаў 274
Першае пасланьне да Карыньцянаў 298
Другое пасланьне да Карыньцянаў 322
Пасланьне да Галятаў 337
Пасланьне да Эфэсцаў 346
Пасланьне да Філіпянаў 354
Пасланьне да Каласянаў 360
Першае пасланьне да Тэсалонцаў 366
Другое пасланьне да Тэсалонцаў 371
Першае пасланьне да Цімафея 374
Другое пасланьне да Цімафея 381
Пасланьне да Ціта 386
Пасланьне да Філімона 389
Пасланьне да Гебраяў 391
Пасланьне Якуба 409
Першае пасланьне Пятра 416
Друтое пасланьне Пятра 423
Першае пасланьне Яна 428
Друтое пасланьне Яна 435
Трэцяе пасланьне Яна 436
Пасланьне Юды 437
Адкрыцьцё Яна Багаслова 439
Кніга Прыповесьцяў 468
Пра галоўнага героя гэтай кнігі 510
500 год беларускай Бібліі
Сьвятое Пісаньне — Біблія — зьяўляецца ключавой кнігай для чалавецтва. Чытаючы Біблію, чалавек атрымлівае магчы-масьць зьвярнуцца да Госпада і зьмяніць сваё жыцьцё. Таму на працягу ўсёй гісторыі прысутнічала сталая патрэба ў тым, каб людзі маглі чуць Слова Божае на сваёй мове.
У сьвеце існуе больш за 5 000 моваў. На сёньняшні дзень поў-ная Біблія або ўвесь Новы Запавет перакладзены больш чым на 500 моваў. Для многіх народаў першай кнігай, напісанай ці надрукаванай на іх роднай мове, была менавіта Біблія.
Біблія («Кнігі») нарадзілася на Блізкім Усходзе і ўяўляе сабою цэлую бібліятэку, якая складаецца з 39 кнігаў Старога Запавету і 27 кнігаў Новага Запавету. Стары Запавет быў напісаны на гебрайскай і часткова арамейскай мове, а Новы Запавет — на грэцкай мове Ўсходняга Міжземнамор’я — койнэ.
Ужо ў III ст. да Н. X. зьявіліся пераклады тэкстаў Старога Запавету, напісаных па-гебрайску, на арамейскую мову, якую ўжывалі гебраі пасьля Бабілонскага палону. Гэтыя пераклады ствараліся пераважна ў форме камэнтароў, таму іх называлі таргумамі (тлумачэньнямі). Прыкладна ў той самы час у Алек-сандрыі быў зроблены пераклад усяго Старога Запавету на грэцкую мову — Сэптуагінта («пераклад сямідзесяці»).
Новы Запавет пачалі перакладаць на іншыя мовы неўзабаве пасьля яго напісаньня. Першыя пераклады былі зроблены на лаціну. У 384 г. папа рымскі Дамас даручыў свайму сакратару Гераніму падрыхтаваць выпраўлены лацінскі варыянт Пі-саньня. Геранім лічыў, што перакладаць трэба з гебрайскага арыгіналу, таму ён перабраўся ў Бэтлеем і вывучыў гебрайскую мову. Пераклад Гераніма стаў найлепшым раньнім лацінскім перакладам Бібліі і атрымаў назву Вульгата («агульнапрыня-ты»). Менавіта Вульгата была першай кнігай, надрукаванай Гутэнбэргам у 1456 г.
5
Адначасова з лацінскім перакладам быў зроблены пера-клад на старажытнасірыйскую мову, якім да сёньняшняга дня карыстаюцца хрысьціяне на Блізкім Усходзе. Пазьней зьявіліся пераклады на эгіпецкую, армянскую, нават кітай-скую мовы.
УIX ст. браты з Тэсалонікаў Кірыл і Мятод распрацавалі сла-вянскі альфабэт і пераклалі Біблію на стараславянскую мову.
У XII ст. ліёнскі купец П’ер Вальдо арганізаваў пераклад Бібліі на правансальскую мову. Праз 200 год оксфардзкі тэоляг Джон Уікліф ініцыяваў працу над ангельскім перакладам.
Рэфармацыя, якая ахапіла Эўропу ў XVI ст., стала прычынай зьяўленьня вялікай колькасьці перакладаў Сьвятога Пісаньня і іх шырокага распаўсюджваньня. У 1522 г. быў выдадзены пера-кладзены Марцінам Лютарам Новы Запавет на нямецкай мове, а ў 1532 г. была скончана праца над усёй Бібліяй. Першы дру-каваны Новы Запавет на ангельскай мове ў перакладзе Ўільяма Тындэйла выйшаў у 1526 г. у Вормсе. Першая поўная Біблія па-ангельску была надрукаваная ў 1535 г.
На беларускіх землях біблійныя тэксты распаўсюджваліся першапачаткова на стараславянскай мове, хоць, улічваючы пастаянную прысутнасьць заходняга хрысьціянства, маглі ўжы-вацца і лацінскія тэксты. Сёньня вядомыя дзясяткі рукапісаў Эвангельляў і Псалтыраў на стараславянскай мове, створаных у Беларусі ў XI-XV стст.
Першыя вядомыя пераклады Пісаньня на ўласна беларускую мову датуюцца пачаткам XVI ст. Гэта былі рукапісныя перакла-ды з гебрайскай мовы, зробленыя або непасрэдна ў гебрайскім асяродзьдзі, або прыхільнікамі зьвяртаньня да гебрайскай тра-дыцыі.
У 1517 г. Францыск Скарына пачаў друкаваць Біблію на беларускай мове. Ён надрукаваў у Празе ў 1517-1519 гг. 23 кнігі Старога Запавету, а ў Вільні ў 1525 г.— Дзеі і Паслань-ні Апосталаў. Выданьні Скарыны мелі вялікае значэньне для свайго часу. Надрукаваныя ім тэксты бяруць да ўвагі іншыя выдаўцы, друкаваныя выданьні Скарыны, а магчыма, і рукапісы,
6
падрыхтаваныя да друку, становяцца прадметам перапісваньня рупліўцамі распаўсюду Сьвятога Пісаньня.
Распаўсюджваньне Рэфармацыі ў Беларусі стала штуршком да зьяўленьня новых перакладаў. Пасьля выданьня ў 1563 г. у Берасьці так званай Радзівілаўскай Бібліі, паўсталі рукапісныя пераклады псальмаў з гэтай кнігі. Каля 1580 г. Васіль Цяпінскі выдаў па-беларуску Эвангельлі паводле Мацьвея, Марка і Лукі. У сваім выданьні Цяпінскі разьмясьціў паралельна тэксты на стараславянскай і беларускай мовах.
Напрыканцы XVI — пачатку XVII стст. у Беларусі шыро-ка распаўсюджваліся так званыя Вучыцельныя Эвангельлі, у якіх зьмяшчаліся пропаведзі паводле Эвангельляў на нядзелі і сьвяты і камэнтары. Найбольш значным падобным выданьнем зьяўляецца Вучыцельнае Эвангельле Каліста, перакладзенае М. Сматрыцкім і выдадзенае ў Еўі каля Вільні ў 1616 г.
На пачатку XX ст. супрацоўнік Брытанскага Біблійнага Та-варыства Ўілфрыд Ўайзман пісаў: «Беларусы — адзін з першых народаў, якія надрукавалі Пісаньне на сваёй мове. Гэта было ў 1517 г., на восем год раней за першае друкаванае выданьне па-ангельску. Можна ўявіць, якімі былі б цяпер беларусы, калі б перасьлед і ўціск веры напрыканцы XVI ст. не прывялі народ да заняпаду. Разам з забаронай і зьнішчэньнем Бібліі пачалі зга-саць сьвятло і надзея».
Сапраўды, адыход ад ідэяў Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім на пачатку XVII ст. стаўся прычынай глыбокага крызісу, які ахапіў усе сфэры жыцьця беларускага грамадзтва, і наступствы якога мы адчуваем да сёньняшняга дня. Мараль-ны заняпад прывёў да палітычнага і культурнага заняпаду. Праявілася гэта і ў тым, што на працягу наступных трох ста-годзьдзяў не было ніводнага выданьня Сьвятога Пісьма на беларускай мове.
Пачатак XX ст. прынёс надзею на адраджэньне. Адначасова з нацыянальным адраджэньнем пачалося эвангельскае пра-буджэньне, і зноў паўстала пытаньне пра неабходнасьць мець Біблію на роднай мове. Першыя заклікі да перакладу і выданьня
7
Сьвятога Пісьма па-беларуску зьявіліся ў пэрыёдыцы ў 1913 г. У наступны год католікамі была выдадзеная парафраза Бібліі — «Кароткая Гісторыя Сьвятая». У 1922 г. Ільдэфонс Бобіч надрукаваў па-беларуску «Навукі і Эвангельлі для чытаньня падчас імшы ў нядзелі і сьвяты». Аднак найбольш пасьпяховыя практычныя крокі зрабілі пратэстанты.
Баптысцкі пастар з Берасьця Лукаш Дзекуць-Малей на па-чатку 1920-х гг. пераклаў Эвангельлі, якія з 1926 г. выходзяць асобнымі брашурамі ў баптысцкім выдавецтве «Компас». Вядомы беларускі культурны і палітычны дзеяч Антон Луцкевіч узяўся рэдагаваць тэкст перакладу. Нават было створана «Таварыства для перакладу Сьвятога Пісаньня на беларускую мову». Працай зацікавілася Брытыйскае Біблійнае Таварыства, і дзякуючы яго падтрымцы ў 1931 г. пабачыў сьвет «Новы Запавет і Псальмы» ў перакладзе Л. Дзекуць-Малея і А. Луцкевіча — першы сучасны пераклад Сьвятога Пісьма на беларускую мову. Да сёньняшняга дня гэты пераклад лічыцца адным з найбольш удалых і найбольш распаўсюджаных бе-ларускіх перакладаў Бібліі. Ён выдаваўся 4 разы (у 1931, 1948, 1985 і 1991 гг.) агульным накладам больш за 50 000 асобнікаў і стаў штуршком для выданьня 7 перакладаў Новага Запавету і 3 перакладаў усёй Бібліі на беларускую мову.