Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 451с.
Мінск 1991
«Бо Таго, Хто грэху ня ведаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасьцяй Божай».
Другое пасланьне да Карыньцянаў 5:20
На трэці дзень Ісус Хрыстос уваскрос, перамогшы сьмерць.
Кожны, хто верыць, што Сын Божы Ісус Хрыстос памёр і ўва-скрос:
• мае прабачэньне грахоў і мір з Богам
• мае здольнасьць зьмяняцца да лепшага
• мае жыцьцё вечнае
510
«Бо так палюбіў Бог сьвет, што даў Сына Свайго Ад-зінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае».
Эвангельле паводле Яна 3:16
I што рабіць
Біблія кажа, што каб атрымаць мір з Богам, патрэбная вера. Гэта падобна на тое, калі жаніх і нявеста кажуць “Так” адзін аднаму ў дзень вясельля. I першы крок можна апісаць трыма ключавымі словамі:
Прабач
Папрасіце ў Бога прабачэньне за ўсё, што вы зрабілі няправільна ў сваім жыцьці, і скажыце пра сваё рашэньне не вяртацца да гэтага.
Дзякуй
Падзякуйце Ісусу за тое, што Ён памёр на крыжы замест Вас.
Калі ласка
Запрасіце Ісуса Хрыста ў сваё жыцьцё, каб Ён стаў Вашым Збаў-цам і Госпадам, каб Ён кіраваў Вашым жыцьцём.
Малітва прыняцьця Ісуса Хрыста як свайго Госпада і Збаўцы
Госпад Ісус Хрыстос, я патрабую Цябе. Я прашу прабачэньня ў Цябе за ўсе мае грахі, за тое, што сваёй непаслухмянасьцю я абражаў і раніў Цябе.
Я дзякую Табе, што Ты памёр на крыжы за мае грахі. Я адчы-няю дзьверы майго жыцьця і прымаю Цябе як майго Збаўцу
і Госпада. Дзякую Табе, што Ты прабачыў мае грахі і даў мне вечнае жыцьцё.
Вазьмі маё жыцьцё ў Свае рукі. Зрабі з мяне такога чалавека, якім Ты хочаш мяне бачыць.
Амэн.
I гэта ўсё?
Каб не згубіць тое, што Вы атрымалі ад Бога:
• Чытайце Біблію. Найлепш чытаць па адным разьдзеле ў дзень, пачаўшы з Эвангельля паводле Марка.
• Размаўляйце з Богам кожны дзень у малітве.
• Далучыцеся да царквы, у якой чытаюць Біблію і імкнуцца жыць паводле Божых стандартаў.
511
Духоўна-асветніцкае выданне
НОВЫ ЗАПАВЕТ
КНІГА ПРЫПОВЕСЬЦЯЎ
Са старажытнагрэцкай і старажытнагебрайскай на беларускую мову нанова перакладзеныя
Адказны за выпуск С.В. Карнюшка Камп’ютарны дызайн Ю.А. Прышывалка Карэктары
М. Багародзь, Н. Шэіна, С. Гецэвіч,
В. Жандарава, Г. Станіславенка, Т. Супранкова
Падпісана да друку 18.01.2016.
Фармат 60x90/16. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 26,88. Ул.-выд. арк. 23,7. Тыраж 10 000 экз. Заказ 125.
Выдавец і паліграфічнае выкананне
Прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Пазітыў-цэнтр». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/343 ад 05.09.2014, № 2/140 ад 28.05.2014.
Вул. Бельскага, 15-210/9,220092, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь. Тэл./ф. +375 17 380-00-24.
Пры ўдзеле Рэспубліканскага ўннтарнага прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
Пасведчанне ад дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў №2/102 ад 01.04.2014.
Пр. Незалежнасці, 79, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.