• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў

    Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў


    Выдавец: Пазітыў-цэнтр
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    282.49 МБ
      4.   А ўсё гэтае сталася, каб споўнілася сказанае праз пра-рока, які кажа:
      5.   «Скажыце дачцэ Сыёну: “Вось, Валадар твой ідзе да цябе ціхі, які сядзіць на асьлі-цы і асьляняці, сыне пад’ярэм-най”».
      6.   Пайшоўшы, вучні зрабілі так, як загадаў ім Ісус.
      7.   Прывялі асьліцу і асьляня і ўсклалі на іх адзеньне сваё, і Ён сеў на іх.
      8.   А шматлікі натоўп пась-цілаў на дарозе адзеньне сваё, а іншыя рэзалі галіны з дрэ-ваў і пасьцілалі на дарозе.
      9.   А натоўпы, што напера-дзе і за Ім ішлі, крычалі, ка-жучы: «Гасанна Сыну Давіда! Дабраслаўлёны Той, Хто ідзе ў імя Госпада! Гасанна на вышынях!»
      10   .1 як увайшоў Ён у Еруса-лім, узварухнуўся ўвесь горад, кажучы: «Хто гэта?»
      11.   А натоўпы казалі: «Гэта Ісус, прарок з Назарэту Галілейскага».
      12.   1 ўвайшоў Ісус у сьвяты-ню Божую, і выгнаў усіх, што продалі і куплялі ў сьвятыні, і сталы мяняльнікаў і лаўкі прадаўцоў галубоў перавяр-НУЎ-
    
    50
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
    Разьдзед 21
    
      13.   I кажа ім: «Напісана: “Дом Мой домам малітвы бу-дзе названы”. А вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў».
      14.   1 падыйшлі даЯгоўсьвя-тыні сьляпыя і кульгавыя, і Ён аздаравіў іх.
      15.   А першасьвятары і кніж-нікі, убачыўшы цуды, якія Ён учыніў, і дзяцей, якія крычалі ў сьвятыні і казалі: «Гасанна Сыну Давіда!»,— абурыліся
      16.   і сказалі Яму: «Ці чуеш, што яны кажуць?» А Ісус кажа ім: «Так! Ці вы ніколі не чыталі: “3 вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты ўчы-ніў хвалу?”»
      17.   I, пакінуўшы іх, выйшаў з гораду да Бэтаніі, і правёў там ноч.
      18.   А раніцою, вяртаючыся ў горад, адчуў голад.
      19.   I, убачыўшы пры да-розе адно дрэва фігавае, па-дыйшоў да яго, і нічога не знайшоў на ім, акрамя адной лістоты, і кажа да яго: «Няхай больш ня будзе з цябе плоду да веку». I адразу ж засохла дрэва фігавае.
      20.   I, убачыўшы гэта, вучні зьдзівіліся, кажучы: «Як гэта адразу ж засохла дрэва фіга-вае?»
      21.   А Ісус, адказваючы, ска-заў ім: «Сапраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру і ня
    
    21:13 k 56:7;
    Яр 7:11 21:16
    Пс8:3
    21:18
    Мк 11:12-14,20-24 21:21
    Мц 17:20;
    1 Кар 13:2
    
    21:23
    Мк 11:27-
    33;
    Лк 20:1-8
    
    будзеце сумнявацца, ня толь-кі зробіце тое, што з дрэвам фігавым, але калі і гары гэтай скажаце: “Будзь узятая і кіну-тая ў мора”,— станецца.
      22.   I ўсё, што будзеце пра-сіць у малітве з вераю, атры-маеце».
      23.   I калі прыйшоў Ён у сьвятыню, падыйшлі да Яго, калі Ён вучыў, першасьвя-тары і старшыні народу, ка-жучы: «Якою ўладаю Ты гэта робіш? I хто Табе даў гэтую ўладу?»
      24.   А Ісус, адказваючы, ска-заў ім: «Спытаюся і Я ў вас адно слова; калі на гэта ска-жаце Мне, і Я вам скажу, якою ўладаю раблю гэта.
      25.   Хрышчэньне Яна адкуль было: з неба ці ад людзей?» Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “3 неба”,— Ён скажа нам: “Чаму ж вы не паверылі яму?”
      26.   А калі скажам: “Ад лю-дзей”— баімся натоўпу, бо ўсе маюць Яна за прарока».
      27.   I, адказваючы, сказалі Ісусу: «Ня ведаем». I Ён ска-заў ім: «I Я вам не скажу, якою ўладаю гэтае раблю.
      28.   А як вы думаеце: чала-век меў двух дзяцей, і ён, па-дыйшоўшы да першага, ска-заў: “Дзіцятка, ідзі сёньня пра-цаваць у вінаграднік мой”.
    
    51
    
    Разьдзел 21
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
      29.   Той жа, адказваючы, ска-заў: “He хачу”, а пасьля, пака-яўшыся, пайшоў.
      30.   I, падыйшоўшы да дру-гога, ён сказаў тое самае. Той, адказваючы, сказаў: “Іду, пане”, і не пайшоў.
      31.   Каторы з двух выканаў волю бацькі?» Кажуць Яму: «Першы». Кажа ім Ісус: «Са-праўды кажу вам, што мытнікі і распусьніцы ідуць наперадзе вас у Валадарства Божае.
      32.   Бо прыйшоў да вас Ян шляхам праведнасьці, і вы не паверылі яму, а мытнікі і рас-пусьніцы паверылі яму; вы ж, бачачы гэтае, не пакаяліся пасьля, каб паверыць яму.
      33.    Паслухайце другую прыповесьць: быў нейкі ча-лавек, гаспадар дому, які па-садзіў вінаграднік, і абгара-дзіў яго плотам, і выкапаў у ім тоўчню, і пабудаваў вежу, і здаў яго вінаградарам, і вы-ехаў.
      34.   Калі ж наблізіўся час пладоў, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў узяць плады свае.
      35.   I схапілі вінаградары слугаў ягоных, аднаго зьбілі, другога забілі, а іншага ўкаме-навалі.
      36.   Зноў паслаў ён іншых слугаў, больш, чым раней; і з імі зрабілі тое самае.
    
    21:42
    Пс 118(117)
    :22-23
    
    21:32
    Лк 7:29-30
    21:33
    Іс 5:1-2;
    Мк 12:1-
    12;
    Лк 20:9-19
    
      37.   Нарэшце паслаў да іх сына свайго, кажучы: “Паса-ромеюцца сына майго”.
      38.   А вінаградары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: ‘Тэта спадкаемца! Хадзем, заб’ем яго і атрымаем спадчы-ну ягоную”.
      39.1,   схапіўшы яго, выгналі вон з вінаградніку і забілі.
      40.   Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?»
      41.   Кажуць Яму: «Ліхадзе-яў гэтых жорстка выгубіць, а вінаграднік здасьць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў свой час».
      42.   Кажа ім Ісус: «Няўжо вы ніколі не чыталі ў Пісань-ні: “Камёнь, які адкінулі бу-даўнікі, стаўся галавою вугла. Ад Госпада гэта сталася, і дзіў-на ў вачах нашых”.
      43.   Дзеля гэтага кажу вам, што будзе забранае ў вас Ва-ладарства Божае і дадзена бу-дзе народу, які ўчыняе плады ягоныя.
      44.   I той, хто ўпадзе на гэты камёнь, разаб’ецца; а на каго ён упадзе, таго разду-шыць».
      45    .1, пачуўшы прыповесьці Ягоныя, першасьвятары і фа-рысэі зразумелі, што Ён гаво-рыць пра іх.
    
    52
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
    Разьдзел 22
    
      46. I, шукаючы ўзяць Яго, д^₄₁5-збаяліся натоўпаў, таму што 24 яны мелі Яго за прарока.
    
    
            Разьдзел 22
    
    Іадказваючы, Ісус зноў )гаварыў з імі ў прыповесь-цях, кажучы:
      2.  «Валадарства Нябеснае падобнае да чалавека валада-ра, які справіў вясельле для сына свайго.
      3.  I ён паслаў слугаў сваіх клікаць пакліканых на вясель-ле; і тыя не хацелі прыйсьці.
      4.   Зноў паслаў ён іншых слугаў, кажучы: “Скажыце пакліканым: Вось, я падрых-таваў бяседу маю, валы маё і, што ўкормлена, зарэзаны, і ўсё падрыхтавана. Прыходзь-це на вясельле”.
      5.  А яны, ня дбаючы на тое, пайшлі, хто на поле сваё, а хто да свайго гандлю.
      6.  А іншыя, узяўшы слугаў ягоных, зьняважылі іх і забілі.
      7.  Пачуўшы пра гэтае, ва-ладар загневаўся і, паслаўшы жаўнераў сваіх, выгубіў за-бойцаў тых, і горад іхні спаліў.
      8.  Тады кажа ён слугам сваім: “Сапраўды, вясельле падрыхтаванае, але пакліка-ныя не былі вартыя.
      9.  Дык пайдзіце на ростані дарог, і ўсіх, каго знойдзеце, клічце на вясельле”.
    
    22:13
    Мц 8:12;
    25:30;
    Лк 13:28
    22:15
    Мк 12:13-17;
    Лк 20:20-
    26
    
      10.   I слугі тыя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго толькі знайшлі, злых і добрых; і на вясельлі было поўна гась-цей.
      11.   Увайшоўшы ж пабачыць тых, што ўзьлягалі, валадар убачыў там чалавека, не апра-нутага ў вясельнае адзеньне,
      12.   і кажа яму: “Дружа, як ты ўвайшоў сюды, ня маючы вясельнага адзеньня?” Той жа маўчаў.
      13.   Тады сказаў валадар слугам: “Зьвязаўшы яму рукі і ногі, вазьміце яго і ўкіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў.
      14.   Бо шмат пакліканых, але мала выбраных”».
      15.   Тады, пайшоўшы, фа-рысэі зрабілі нараду, як зла-віць Яго ў словах.
      16   .1 пасылаюць да Яго вуч-няў сваіх з ірадыянамі, ка-жучы: «Настаўнік! Мы ведаем, што Ты праўдзівы і пра шлях Божы паводле праўды наву-чаеш, і не дагаджаеш нікому, бо не глядзіш на аблічча лю-дзей.
      17.   Дык скажы нам, як Ты думаеш, ці належыцца даваць даніну цэзару, ці не?»
      18.   А Ісус, разумеючы зла-сьлівасьць іхнюю, сказаў: «Чаму спакушаеце Мяне, кры-вадушнікі?
    
    53
    
    Разьдзел 22
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
      19.   Пакажыце Мне манэту для даніны». Яны ж прынесьлі Яму дынар.
      20    .1 кажа ім: «Чый гэта воб-раз і надпіс?»
      21.   Кажуць Яму: «Цэзара». Тады кажа ім: «Дык аддавайце тое, што цэзара, цэзару, а што Божае, — Богу».
      22.   I, пачуўшы гэта, яны зьдзівіліся, і, пакінуўшы Яго, адыйшлі.
      23.   У той дзень падыйшлі да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрасеньня, і спы-таліся ў Яго:
      24.   «Настаўнік, Майсей ска-заў: “Калі хто памрэ, ня маю-чы дзяцей, брат ягоны няхай возьме жонку ягоную і адно-віць насеньне брату свайму”.
      25.   Было ж у нас сем братоў, і першы, ажаніўшыся, памёр і, ня маючы насеньня, пакінуў жонку сваю брату свайму.
      26.   Таксама і другі, і трэці, аж да сёмага.
      27.   Пасьля ўсіх памерла і жонка.
      28.   Дык пры ўваскрасень-ні якога з сямі будзе яна жон-каю? Бо ўсе мелі яе».
      29.   Адказваючы, Ісус сказаў ім: «Вы памыляецеся, ня веда-ючы ані Пісаньня, ані моцы Божае.
      30.   Бо пры ўваскрасень-ні ані жэняцца, ані замуж
    
    22:23
    Мк 12:18-27;
    Лк 20:27-39;
    Дз 23:8 22:24
    Друг25:5
    
    22:32
    Вых 3:6 22:35
    Мк 12:28-34;
    Лк 10:25-28 22:37
    Другб:5 22:39
    Ляв 19:18 22:41
    Мк 12:35-37;
    Лк 20:41-
    44
    
    выходзяць, але будуць як анёлы Божыя ў небе.
      31.   А наконт уваскрасеньня мёртвых, ці не чыталі вы ска-занага вам Богам, Які кажа:
      32.   “Я — Бог Абрагама, і Бог Ісаака, і Бог Якуба!” Бог ня ёсьць Бог мёртвых, але жы-вых».
      33   .1, пачуўшы, натоўпы дзі-віліся з навукі Ягонай.
      34.   А фарысэі, пачуўшы, што Ён прымусіў змоўкнуць садукеяў, сабраліся супраць Яго.
      35.   1 спытаўся адзін з іх, за-коньнік, спакушаючы Яго і кажучы:
      36.   «Настаўнік, якое най-большае прыказаньне ў Зако-не?»
      37.   А Ісус сказаўяму: «“Любі Госпада, Бога твайго, усім сэр-цам тваім, і ўсёю душою тва-ёю, і ўсім разуменьнем тваім”.
      38.   Гэта ёсьць першае і най-большае прыказаньне.
      39.   Другое ж падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго, як самога сябе”.
      40.   На гэтых двух прыка-заньнях трымаецца ўвесь За-кон і Прарокі».
      41.   А ў фарысэяў, якія са-браліся, Ісус спытаўся,
      42.   кажучы: «Што вы думае-це пра Хрыста? Чый Ён Сын?» Кажуць Яму: «Давіда».
    
    54
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
    Разьдзел 23
    
      43.   Кажа ім: «Як жа Давід у Духу называе Яго Госпадам, кажучы:
      44.   “Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх”.
      45.   Дык калі Давід называе Яго Госпадам, як жа Ён — сын ягоны?»
      46.   I ніхто ня змог адка-заць Яму ані слова; і з таго дня ніхто ўжо не адважваўся пы-тацца ў Яго.