• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў

    Новы Запавет - Кніга прыповесьцяў


    Выдавец: Пазітыў-цэнтр
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    282.49 МБ
      39.   I, адпусьціўшы натоўп, Ён увайшоў у човен і прый-шоў у ваколіцы Магдалы.
    
    
            Разьдзел 16
    
    Іпадыйшоўшы, фарысэі і )садукеі, спакушаючы Яго, прасілі паказаць ім знак з неба.
      2.  Ён жа, адказваючы, ска-заў ім: «Увечары вы кажаце: “Будзе пагода, бо неба чыр-вонае”.
      3.  I раніцаю: “Сёньня нёпа-гадзь, бо неба чырвонае і пахмурнае”. Крывадушнікі! Аблічча неба адрозьніваеце, a знакаў часу ня можаце?
      4.  Пакаленьне злое і чужа-ложнае знаку шукае, і знак ня будзе дадзены яму, апрача знаку Ёны прарока». I, пакі-нуўшы іх, адыйшоў.
      5.  I, перабраўшыся на дру-гі бок, вучні Ягоныя забыліся ўзяць хлеба.
      6.  А Ісус сказаў ім: «Глядзіце, сьцеражыцеся кісьлі фары-сэйскай і садукейскай».
      7.  Яны ж разважалі між са-бою, кажучы: «Бо мы хлябоў ня ўзялі».
    
    41
    
    Разьдзел 16
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
      8.   Зразумеўшы ж гэта, Ісус сказаў ім: «Чаму разважае-це між сабою, малаверы, што хлябоў ня ўзялі?
      9.   Ці яшчэ не разумееце і ня памятаеце тыя пяць хлябоў на пяць тысячаў, і колькі кашоў назьбіралі?
      10.   Ці тыя сем хлябоў на ча-тыры тысячы, і колькі кашоў назьбіралі?
      11.   Як не разумееце, што не наконт хлеба сказаў Я вам сьцерагчыся кісьлі фарысэй-скай і садукейскай?»
      12.   Тады яны зразумелі, што Ён гаварыў ім сьцерагчыся ня кісьлі хлебнае, але навукі фа-рысэйскае і садукейскае.
      13.   А прыйшоўшы ў межы Цэзарэі Філіпавай, Ісус спы-таўся ў вучняў Сваіх, кажучы: «Кім людзі называюць Мяне, Сына Чалавечага?»
      14.   А яны сказалі: «Адны — Янам Хрысьціцелем, другія — Ільлём, а іншыя — Ярэміем ці адным з прарокаў».
      15.   Ён кажа ім: «А вы кім Мяне называеце?»
      16.   Сымон жа Пётар, адказ-ваючы, сказаў: «Ты — Хры-стос, Сын Бога Жывога».
      17.   I, адказваючы, Ісус ска-заў яму: «Шчасьлівы ты, Сы-мон, сын Ёны, бо ня цела і кроў адкрылі табе гэтае, але Айцец Мой, Які ў небе.
    
    16:9 Мц 14:17-21 16:10
    Мц 15:34-
    38
    16:13
    Мк 8:27-30;
    Лк 9:18-21 16:14
    Мц 14:1-2; Мкб:14-15;
    Лк 9:7-8 16:16 Ян 6:68-69
    
    16:19
    Мц 18:18;
    Ян 20:23 16:21 Мк 8:31-9:1;
    Лк 9:22-27 16:24 Мц 10:38;
    Лк 14:27 16:25 Мц 10:39;
    Лк 17:33;
    Ян 12:25
    
      18   .1 Я кажу табе: Ты — ска-ла, і на гэтай скале Я збудую Царкву Маю, і брамы пекла не перамогуць яе.
      19.   I дам табе ключы Вала-дарства Нябеснага, і што зьвя-жаш на зямлі, тое будзе зьвя-зана ў небе; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана ў небе».
      20.   Тады загадаў Ён вучням Сваім, каб нікому не казалі, што Ён ёсьць Ісус Хрыстос.
      21.   Ад таго часу пачаў Ісус паказваць вучням Сваім, што Ён мусіць пайсьці ў Ерусалім і шмат перацярпець ад стар-шыняў, і першасьвятароў, і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.
      22.   I, адклікаўшы Яго, Пё-тар пачаў забараняць Яму, ка-жучы: «Будзь міласьцівы да Сябе, Госпадзе! Няхай ня бу-дзе гэтага з Табою!»
      23.   Ён жа, павярнуўшыся, сказаў Пятру: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Ты Мне згар-шэньне, бо думаеш не пра тое, што Божае, але што чалаве-чае».
      24.   Тады Ісус сказаў вучням Сваім: «Калі хто хоча ісьці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, і возьме крыж свой, і ідзе за Мною.
      25.   Бо хто хоча душў сваю выратаваць, той загубіць яе, a
    
    42
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
    Разьдзел 17
    
    хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той знойдзе яе.
      26.   Бо якая карысьць чала-веку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашко-дзіць? Або што дасьць чала-век у выкуп за душў сваю?
      27.   Бо мае прыйсьці Сын Чалавечы ў славе Айца Свай-го з анёламі Сваімі; і тады аддасьць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.
      28.   Сапраўды кажу вам: ёсьць некаторыя, што тут стаяць, якія не пакаштуюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Сына Чалавечага, Які ідзе ў Валадарстве Сваім».
    
            Разьдзел 17
    
    Іпраз шэсьць дзён бярэ Ісус Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і вядзе іх на гару вы-сокую адных.
      2.   I Ён перамяніўся перад імі, і сьвяцілася аблічча Яго-нае, як сонца, а шаты Ягоныя сталіся белыя, як сьвятло.
      3.   1 вось, зьявіліся ім Майсей і Ільля, ведучы гутарку з Ім.
      4.   Адказваючы, Пётар ска-заў Ісусу: «Госпадзе! Добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры намёты: Табе адзін, і Майсею адзін, і адзін Ільлі».
      5.   Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае ахінула
    
    16:27
    Пс 62(61):13;
    Мц 25:31; Рым 2:6
    
    17:1
    Мк 9:2-13;
    Лк 9:28-36; 2Пт 1:17-18 17:5 Быц 22:2;
    Друг 18:15;
    Пс 2:7;
    Іс42:1;
    Мц 3:17; 12:18;
    Мк 1:11;
    Лк 3:22
    
    17:10
    Мал 4:5 17:12
    Мц 11:14 17:14
    Мк 9:14-
    29;
    Лк 9:37-43
    
    іх; і вось, голас з воблака, які кажа: «Гэта Сын Мой улюбё-ны, у Якім маю ўпадабаньне; Яго слухайце».
      6.   1, пачуўшы, вучні ўпалі на аблічча сваё і моцна спужаліся.
      7.   I Ісус, падыйшоўшы, да-крануўся да іх і сказаў: «Устаньце і ня бойцеся!»
      8.   Падняўшы ж вочы свае, яны нікога ня ўбачылі, акрамя аднаго Ісуса.
      9.   I як зыходзілі яны з гары, Ісус загадаў ім, кажучы: «Нікому не кажыце пра гэты ві'дзеж, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне з мёртвых».
      10.   I спыталіся ў Яго вуч-ні Ягоныя, кажучы: «Чаму ж кніжнікі кажуць, што Ільля мусіць прыйсьці спачатку?»
      11.   А Ісус, адказваючы, ска-заў ім: «Ільля сапраўды прый-дзе спачатку і направіць усё.
      12.   А Я кажу вам, што Ільля ўжо прыйшоў, і не пазналі яго, але ўчынілі з ім, як хацелі; гэ-так і Сын Чалавечы мае пера-цярпець ад іх».
      13.    Тады вучні зразумелі, што Ён казаў ім пра Яна Хрысьціцеля.
      14   .1 як прыйшлі яны да на-тоўпу, падыйшоў да Яго чала-век, падаючы перад ім на ка-лені і кажучы:
      15.    «Госпадзе! Зьлітуйся над сынам маім, ён люнатык і
    
    43
    
    Разьдзел 18
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
    цяжка церпіць; бо часта кіда-ецца ў вагонь і часта ў ваду.
      16.   1 я прыводзіў яго да вуч-няў Тваіх, і яны не маглі азда-равіць яго».
      17.   Ісус жа, адказваючы, сказаў: «О, пакаленьне бязь-вернае і сапсаванае! Дакуль буду з вамі? Дакуль буду цяр-пець вас? Прывядзіце яго да Мяне сюды».
      18.   1 забараніў яму Ісус, і дэ-ман выйшаў з яго, і хлопец быў аздароўлены ў тую гадзіну.
      19.   Тады вучні, падый-шоўшы да Ісуса насамоце, сказалі: «Чаму мы не маглі выгнаць яго?»
      20.   А Ісус сказаў ім: «Дзе-ля недавёрства вашага. Бо са-праўды кажу вам: калі вы ма-еце веру, як гарчычнае зерне, і скажаце гары гэтай: “Пера-йдзі адгэтуль туды”, дык яна пяройдзе; і нішто ня будзе не-магчымым для вас.
      21.   Гэты ж род выходзіць толькі праз малітву і пост».
      22.   Калі ж былі яны ў Галілеі, Ён сказаў ім: «Сын Чалавечы мае быць выдадзены ў рукі людзей,
      23.   і заб’юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсьне». I яны дужа засмуціліся.
      24.   Калі ж прыйшлі яны ў Капэрнаум, падыйшлі да Пятра зьбіральнікі дыдрахмаў
    
    18:1
    Мк 9:33-37;
    Лк 9:46-48;
    22:24
    18:3
    Мк 10:15;
    Лк 18:17
    18:6
    Мк 9:42-48;
    Лк 17:1-2
    
    17:20
    Мц 21:21; Мк 11:23;
    1 Кар 13:2 17:22 Мк8:31; 10:33-34; Лк 9:22 17:24 Вых 30:13; 38:26
    
    і сказалі: «Настаўнік ваш ці ня дасьць дыдрахмы?»
      25.   Ён кажа: «Так». I калі ён увайшоў у дом, Ісус папярэ-дзіў яго, кажучы: «Як ты дума-еш, Сымоне, валадары зямныя з каго бяруць мыта ці дані'ну, ці са сваіх сыноў, ці з чужых?»
      26.   Пётар кажа Яму: «3 чужых». Сказаў яму Ісус: «Значыцца, сыны вольныя.
      27.   Але, каб нам не згар-шаць іх, пайшоўшы на мора, кінь вўду, і першую рыбу, якая пападзецца, вазьмі, і, рас-чыніўшы ёй рот, знойдзеш статыр; узяўшы яго, аддай ім за Мяне і за сябе».
    
    
            Разьдзел 18
    
    Утую гадзіну падыйшлі вучні да Ісуса, кажучы: «Дык хто большы ў Валадар-стве Нябесным?»
      2.   I, паклікаўшы дзіцятка, Ісус паставіў яго пасярод іх
      3.   і сказаў: «Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і ня станецеся, як дзеці, ня ўвой-дзеце ў Валадарства Нябеснае.
      4.   Дык хто пані'зіць сябе, як гэтае дзіця, той большы ў Ва-ладарстве Нябесным.
      5.   1 хто прыйме адно гэткае дзіцятка ў імя Маё, той Мяне прыймае.
      6.   А хто згоршыць аднаго з малых гэтых, якія вераць у
    
    44
    
    ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
    
    Разьдзел 18
    
    Мяне, такому лепш было б, каб павесілі млынавы камень на шыю ягоную і ўтапілі яго ў глыбіні мора.
      7.   Гора сьвету ад згаршэнь-няў, бо патрэбна, каб прыйшлі згаршэньні; але гора таму ча-лавеку, праз якога прыходзіць згаршэньне.
      8.   Калі ж рука твая ці нага твая горшыць цябе, адсячы іх і кінь ад сябе: лепш табе ўвайсьці ў жыцьцё кульга-вым ці калекаю, чым, маючы дзьве рукі або дзьве нагі, быць укінутым у агонь вечны.
      9.   1 калі вока тваё горшыць цябе, вырві яго і кінь ад сябе: лепш табе аднавокім увайсь-ці ў жыцьцё, чым, маючы двое вачэй, быць укінутым у геен-ну вогненную.
      10.   Глядзіце, не пагарджай-це ані адным з малых гэтых, бо кажу вам, што анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго Нябеснага.
      11.   Бо Сын Чалавечы прый-шоў, каб збавіць тое, што за-гінула.
      12.   Як вы думаеце, калі б нейкі чалавек меў сто авечак, і адна з іх заблукала, ці, пакі-нуўшы дзевяноста дзевяць у гарах, ня пойдзе ён шукаць тую, што заблукала?
      13.   I, калі станецца, што знойдзе яе, сапраўды кажу
    
    18:15
    Лк 17:3 18:16 Друг 19:15 18:18
    Мц 16:19;
    Ян 20:23 18:21 Лк 17:3-4
    
    18:8
    Мц 5:30 18:9 Мц5:29 18:12
    Лк 15:4-7
    
    вам: ён узрадуецца з яе больш, чым з дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі.
      14.   Гэтак няма волі Айца ва-шага, Які ў небе, каб загінуў адзін з малых гэтых.
      15.   Калі ж саграшыць су-праць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго між табою і ім ад-ным; калі паслухаецца цябе, ты здабыў брата твайго.
      16.   Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух або трох сьведак змацавалася ўся-кае слова.
      17.   Калі ж не пачуе, скажы царкве, а калі і царквы не па-чуе, няхай будзе ён табе, як паганін і мытнік.
      18.   Сапраўды кажу вам: усё, што вы зьвяжаце на зямлі, будзе зьвязана ў небе, і што разьвяжаце на зямлі, будзе разьвязана ў небе.
      19.   Ізноў кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодзяцца адносна любой справы, дык што ні папросяць, станецца ім ад Айца Майго, Які ў небе.
      20.   Бо дзе двое або трое са-браныя дзеля імя Майго, там Я сярод іх».
      21.   Тады Пётар, падый-шоўшы да Яго, сказаў: «Госпа-дзе! Колькі разоў брат мой бу-дзе грашыць супраць мяне, і я дарую яму? Ці да сямі разоў?»
    
    45
    
    Разьдзел 19