Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

і яшчэ 24 навелы
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
56.44 МБ
— Калі ласка, калі ласка.
— Божа мой! Вось яшчэ мне клопат! Капайся, разварушвай успаміны... I потым гэта даволі доўга, а вы заўсёды спяшаецеся. Ёсць у вас час ці вы проста так?..
— Ёсць, ёсць. Я вас слухаю.
— Ну што ж, паспрабую... Скінем дваццаць гадоў. Была я тады ўдава, і вельмі маладая... Вы памятаеце майго першага мужа? Я выйшла замуж па волі бацькоў за чалавека значна за мяне старэйшага, да якога я адчувала прыхільнасць, ну так, прыхільнасць, як дачка да бацькі. Я любіла яго, мабьіць, ад вялікай удзячнасці, але радасці асаблівай не мела. Праз тры гады ён памёр, пакінуўшы мне немалы дастатак, так што раптам, пасля апекі радні і пасля мужавай апекі, я вырвалася на прастор, стала гаспадыняй сваіх учынкаў і свайго лёсу. Без пахвальбы магу сказаць, была я тады нішто сабе, даволі прыгожая.
— Я сказаў бы: вельмі прыгожая.
— Дапусцім, калі вам так хочацца... Але як бы там ні было, кавалеры круціліся каля мяне роем. Маім абраннікам стаў малады амерыканец Джэк Паркер. Некаторыя з французаў, яго сапернікі, падабаліся мне болып. Яны падзялялі мае густы, умелі дагаджаць, гаварыць кампліменты. Джэк чытаў мала, у музыцы не разбіраўся, прызнаваў толькі джаз і блюзы, а ў жывапісе трымаўся за моду, як дзіця за няньку. У каханні прызнавацца не ўмеў, хоць ты яго за язык цягні. Заляцаўся ён прымітыўна: возьме мяне за рукі ў кіно, у тэатры альбо вечарам у парку пры святле месяца і скажа: «Сімпатычная вы...»
Чалавек як быццам нудны. Аднак я ахвотна бавіла з ім час. Ён мне здаваўся надзейным, шчырым. Было тое самае адчуванне бяспекі, што пазней пры першым збліжэнні з маім цяперашнім мужам. Іншыя мае сябры вагаліся, не ведалі, куды ім падаццаіу мужы ці ў палюбоўнікі. Балбатні хоць адбаўляй, а яснасці ніякай. 3 Джэкам іншая справа. Сама думка аб часовай сувязі наводзіла на яго жах. Ён хацеў ажаніцца са мной, завезці мяне ў Амерыку і каб я яму нарадзіла двое дзяцей, прыгажунчыкаў, кучаравых, як ён, з прамымі носікамі, павольнай гутаркай трошкі ў нос, і такіх жа наіўных. Ён быў віцэ-прэзідэнт банка з перспектывай стаць яго прэзідэнтам і гаспадаром. Ва ўсякім разе ў нас было б усё, што нам трэба, і самы раскошны аўтамабіль. Так ён уяўляў сабе жыццё.
Павінна вам прызнацца, я спакусілася. Гэта вас дзівіць?.. Але ж яно зусім у маёй натуры. Жанчыну з характарам складаным, супярэчлівым, вабілі цэльнасць і прастата. Адносіны з раднёй у мяне былі дрэнныя, і, выехаўшы ў Злучамыя Штаты, я б вызвалілася ад прычэпак і прэтэнзій. Пасля некалькіх месяцаў стажыроўкі ў парыжскім філіяле Джэк збіраўся вярнуцца ў Нью-Йорк. Развітваючыся, я дала яму слова прыехаць туды і выйсці за яго замуж. Заўважце, што я не
была яго палюбоўніцай. I зусім не ад упартасці: я б уступіла, каб ён настаяў... А толькі ён не адважыўся. Джэк быў шчыры амерыканскі католік, трымаўся звычаяў строгіх і хацеў са мной павянчацца: касцёл Святога Патрыка, Пятае авеню, шаферы ў жакетах з белымі гваздзікамі ў пятліцы, шаферкі ў муслінавых плаццях... Вядома, я была не супраць такога вяселля.
Мы дамовіліся, што я прыеду ў красавіку. Джэк павінен быў заказаць мне білет на самалёт. Я была так упэўнена, што пералячу акіян на самалёце французскай кампаніі, што нават не палічыла патрэбным яму пра гэта сказаць. У апошні момант я атрымала білет Йарыж — Лондан і Лондан — Нью-Йорк ад кампаніі амерыканскай, якая ў той час прамой лініі да Парыжа не мела. Гэта крыху сапсавала мне настрой, але жанчына я лагодная, вы гэта ведаеце, і, каб не рабіць нікому турбот, згадзілася ляцець з перасадкай. У Лондан я павінна была прыбыць а сёмай гадзіне ўвечары, паабедаць у аэрапорце і вылецець у НьюЙорк тады ж у дзевяць гадзін.
Вы любіце аэрадромы? Мне яны страшэнна падабаюцца. Яны чысцейшыя і больш сучасныя, чым вакзалы на чыгунках. Акуратнасць, як у аперацыйнай. Галасы на незнаёмых мовах, скалечаныя дынамікамі, клічуць пасажыраў у гарады далёкія і дзівосныя. Праз шырокія шыбы відаць, як прызямляюцца і ўзлятаюць паветраныя гіганты. Гэта фантастычна і мае сваё хараство. Я паабедала, потым спакойненька села ў англійскае крэсла, падобнае на купіну моху, і тут з дынамікаў да мяне данеслася доўгая фраза, сэнсу якой я не ўлавіла, але пачула слова «Нью-Йорк» і нумар майго рэйса. Устрывожыўшыся, я азірнулася. Пасажыры ўставалі.
Па суседству са мной сядзеў у крэсле цікавы чалавек гадоў пад сорак. Тонкімі, зграбнымі рысамі твару, крыху ўзлахмачанымі валасамі, адкрытай шыяй, ён
нагадваў англійскіх паэтаў-рамантыкаў, у прыватнасці Шэлі. Разглядваючы яго, я падумала: «Пісьменнік альбо музыкант», і мне захацелася, каб ён быў маім спадарожнікам у самалёце. Ён заўважыў маю збянтэжанасць і запытаў па-англійску:
— Прабачце, мадам... Вы павінны ляцець рэйсам 632?
— Так... А што аб’явілі?
— Што па тэхнічных прычынах самалёт затрымліваецца да шасці гадзін раніцы. Пасажырам, хто жадае начаваць у гасцініцы, кампанія дае аўтобус.
— Якая нудота! Ехаць у гасцініцу, каб а пятай гадзіне раніцы ўставаць! Гэта жудасць!.. Што вы збіраецеся рабіць?
— О! На маё шчасце, мадам, у мяне ёсць прыяцель, які жыве і працуе тут у азрапорце. Машыну сваю я пакінуў у яго ў гаражы. Я вазьму машьіну і вярнуся дадому.
Праз хвіліну ён дадаў:
— He, лепш іначай... Я скарыстаю гэту затрымку, каб паездзіць па горадзе... Я — арганны майстар і мушу час ад часу правяраць якасць маіх інструментаў у некаторых лонданскіх цэрквах... I вось нечаканая магчымасць наведаць дзве альбо тры.
— Вы можаце заходзіць у цэрквы ўночы?
Ён засмяяўся і дастаў з кішэні вялікае вясло ключоў.
— Ну так! Уночы зручней за ўсё выпрабоўваць клавішы і трубы. Ціха, нікога не турбуеш...
— Вы іграеце самі?
— Стараюся.
— Гэта, мабыць, вельмі добра: арганныя канцэрты ў адзіноце і змроку.
— Добра? He ведаю. Хоць я і люблю царкоўную музыку, арганіст з мяне няважны. Але тое, што музыка дае мне шмат асалоды, чыстая праўда.
Ён падумаў хвіліну, потым сказаў:
— Ведаеце што, мадам, я хачу прапанаваць вам нешта незвычайнае... Бачымся мы ўпершыню, і права на ваша давер’е ў мяне няма... Тым не менш, калі ў вас ёсць жаданне мяне суправаджаць, я б мог вас завезці туды і даставіць назад. Я ўпэўнены, што вы таксама іграеце.
— Іграю. А вы з чаго ўзялі?
— Вы прыгожая, як натхнёная мара артыста. Памыліцца тут нельга.
Павінна прызнацца, камплімент гэты мяне крануў. Штосьці надзвычай аўтарытэтнае было ў гэтым чалавеку. Я ведала, што блукаць па Лондане сярод ночы з незнаёмым — справа рызыкоўная. Мала што магло здарыцца. Але мне і ў галаву не прыходзіла яму адмовіць.
— Паедзем,— сказала я.— А куды я дзену чамадан?
— Здадзім яго разам з маім у багажную камеру.
Я не змагу назваць ні тых трох цэркваў, у якіх мы пабывалі ў гэтую ноч, ні таго, што іграў на арганах мой таямнічы спадарожнік. Помню, як падымалася з яго дапамогай па крутых, вітых лесвіцах, як месячнае праменне лілося праз высокія вокны, і цудоўную, велічную музыку. Я пазнавала мелодыі Баха, Фарэ, Гендэля, але, часцей за ўсё, мой праваднік імправізаваў. I тады яно ўзрушвала, брала за сэрца, быццам я чула бурную споведзь усхваляванай душы. Потым пераход да тонаў мяккіх, нябесных, поўных любві і ласкі.
Ап’янеўшы ад гукаў, я запытала імя вялікага музыкапта. Яго звалі Пітэр Дэн.
— Вас чакае слава. Вы — геній,— гаварыла я.
— Які я геній! Ноч і позні час стварылі вам ілюзію. Я пасрэдны выканаўца. Але мяне натхняе вера і... ваша прысутнасць, на гэты раз.
Гэта яго заява не здзівіла мяне і не абразіла. Пітэр Дэн быў адной з тых асоб, з якімі збліжаешся хутка і лёгка. Ён быў з іншага свету, далёкі ад марнасці зямное. Калі наведванне трох цэркваў закончылася, ён сказаў без усякай хітрасці:
— Цяпер каля дванаццаці. Вы не супраць таго, каб прабыць у мяне гадзіны тры-чатыры, якія мы павінны перачакаць? Я згатую амлет, ёсць фрукты... Заўтра раніцай работніца прыбярэ.
Я адчула сябе шчаслівай, і, я ад вас не таю нічога, а таму прызнаюся, ва мне абудзілася няпэўная надзея, што гэты вечар даў пачатак сапраўднаму каханню. Пачуцці жанчыны ў болыпай ступені залежаць ад яе ўражанняў, чым пачуцці мужчын. Гэта чароўная музыка, гэта ноч, поўная паэзіі і гармоніі, гэта моцная і пяшчотная рука, што падтрымлівала мяне ў змроку,— усё спрыяла наплыву няясных жаданняў. I каб мой спадарожнік захацеў, я б не вызвалілася з яго ўлады... Такая мая натура.
Яго пакойчык, завалены кнігамі, пафарбаваны ў стэрыльны белы колер з чорнай палоскай наверсе, мне спадабаўся. Адразу ж я адчула сябе, як дома, скінула капялюш і паліто і намерылася ісці памагаць яму гатаваць вячэру ў яго малюсенькай кухні, але ён адмовіўся:
— He трэба, я сам. Вазьміце кнігу. Гэта нядоўга, я зараз вярнуся.
Я выбрала «Санеты» Шэкспіра і паспела прачытаць з іх тры, змест якіх вельмі адпавядаў майму настрою.
Увайшоў Пітэр, паставіў перада мной столік, заслаў яго абрусікам і падаў мне ўсё, што меў.
— Прыгатавана цудоўна,— кажу яму,— ем з апетытам. Прагаладалася. Вы на рэдкасць здольны чалавек. Вы так добра ўсё робіце. Шчаслівая тая жанчына, што падзеліць з вамі жыццё.
— Ніякая жанчына не падзеліць са мной жыцця... Расказвайце пра сябе, гэта цікавей. Вы, вядома, францужанка? Адбываеце ў Амерыку?
— Так. Выходжу замуж за амерыканца.
Ён успрыняў гэта спакойна.
— Вы яго любіце?
— Я павінна яго любіць, паколькі вырашыла быць з ім разам да канца маіх дзён.
— Гэта яшчэ не довад,— сказаў ён.— Бываюць шлюбы, да якіх коцяцца павольна, нячутна, без асаблівага жадання. I раптам пападаюць у палон абавязкаў. Адступіць не хапае адвагі. I жыццё сапсавана. Але ў мяне няма падстаў гаварыць вам такія сумныя рэчы, я ж не ведаю вашага выбару. He верыцца, каб жанчына вашага ўзроўню магла памыліцца. Адзінае, што мяне дзівіць...
Ён спыніўся.
— Гаварыце... He бойцеся мяне пакрыўдзіць. Зрок у мяне востры... Я хачу сказаць, што ўмею глядзець на свае ўчынкі збоку і крытыкаваць іх.
— Ну добра! — прамовіў ён.— Мяне дзівіць не тое, што вам спадабаўся амерыканец (сярод іх ёсць выдатныя людзі, ёсць вельмі прывабныя), а тое, што вы згадзіліся правесці з ім у яго краіне ўсё сваё жыццё... Там дык вы, напэўна, адкрыеце «новы свет», вартасці якога будуць чужыя вам... Англійскія звычаі і забабоны... Хоць, можа, ваш жаніх сам па сабе такі дасканалы, што вы не прыдасце ніякага значэння асяродзішчу, у якім будзеце жыць.