Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

і яшчэ 24 навелы
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
56.44 МБ
Яшчэ раз я павінен быў перацярпець мучэнне павольнага руху. Калі гадзіны праз дзве я наблізіўся крыху да агароджы, я зразумеў, чаму мы не маглі пасоўвацца хутчэй. На пляцоўку можна было папасці толькі праз будку, каля якой стаяў вартаўнік. Так што калона, метраў за сто ад будкі, выцягвалася ў шнур. Нарэшце перада мной аказалася ўсяго шэсць чалавек. Цяпер я мог разглядзець твар вартаўніка. Гэта быў адзін з тых
непадкупных здаравякоў-тупіц, якімі карыстаецца любая ўлада... Тры... Два... Апошні... Вось і мая чарга. Я стаяў адзін перад дубінай-дзецюком.
— На які рэйс? — запытаў ён.
— А хіба тут некалькі рэйсаў?
—• A то як жа,— адказаў ён епакойна.— Рэйс каталіцкі, рэйс англіканскі, рэйс прэсвітэрыянскі, рэйс баптысцкі, рэйс мармонскі...
— У вас што, рэйсы ў залежнасці ад веравызнання?
— He затрымлівайце! Хутчэй! На які рэйс?
— А калі пасажыр атэіст? Хіба ў вас няма рэйсаў для няверуючых?
— Ёсць,— прамовіў, здзівіўшыся, вартаўнік,— але я вам не раю. Гэта — кароценькі маршрут, нядаўна адкрыты, дрэнна арганізаваны... Калі вы жадаеце пытанне веры звесці да мінімуму, прапаную унітарную лінію, аб’яднаны рэйс... чыста, дагледжана, мадэрн...
За мною бунтавалася чарга.
— Ёсць жа людзі,— бурчаў дробненькі дзядок,— што каля самых дзвярэй будуць вам разводзіць тары-бары, а ты тут хоць да ночы стой.
Я пачырванеў і сказаў вартаўніку:
— На аб’яднаны, калі ласка.
— Цэнтральны будынак... Паўднёвае крыло... Наступны!
* * *
Усё было так, як растлумачыў вартаўнік. Памяшканне унітарнай лініі мне здалося і дагледжаным і ўтульным. Канвеерная актыўнасць панавала ўсюды. Лакіраваныя драўляныя стойкі, безліч папак з ярлыкамі і рэгістрацыйньімі лісткамі, якія спрытна, у дзве рукі, перабіралі служачыя самых розных колераў скуры. Карты, утыканыя малюпасенькімі мадэлямі самалётаў, вялізныя афішы кубістаў з надпісам «Ляціце аб’
яднаным рэйсам!» і некалькі прыгожых дзяўчат у чорнай уніформе, якія сустракалі пасажыраў. Адна з іх падышла да мяне і запытала:
— У вас ёсць віза на вылет?
— Якая віза? Я не ведаў...
Яна ўздыхнула і ласкава лапрасіла:
— Звярніцеся да пана Фразера.
Пан Фразер, магутны мужчына ў чорным, нагадаў мне капелана ў амерыканскім універсітэце — тая ж сілішча.
Яго прафесійная ветлівасць мне здалася зусім натуральнай.
— Нам прыемна, нам вельмі прыемна прымаць нашых дарагіх гасцей,— прамовіў ён пявучым голасам.— Нашы кліенты — гэта нашы сябры. Нашы сябры — гэта нашы кліенты. Усё часцей і часцей інтэлігентныя людзі карыстаюцца аб’яднаным рэйсам.
— Якраз гэтага я і хачу,— згадзіўся я.— Але вось тут маладая асоба патрабуе візу на вылет.
— Абавязкова, іначай нельга, абавязкова,— сказаў ён.— Дастаньце візу на вылет, астатняе зробім мы.
— Але ў каго ж мне яе прасіць? Якія патрэбны захады?
У гэты момант на стале зазваніў тэлефон.
— Калі ласка, адну хвіліначку,— спакойна спыніў мяне пан Фразер і, зняўшы трубку з правага тэлефона, загаварыў па-англійску:
— Так, доктар... Так, доктар... Яшчэ дзесяць... Добра, доктар, добра, вы не пакідаеце нас без работы... Праявіць да іх належны клопат?.. Праявім, доктар, ручаюся.
Ён паклаў адну трубку і ўзяў другую, з левага боку, дзе таксама званіў тэлефон:
— Пяцьдзесят? Цудоўна, палкоўнік... Разумею... У якіх чынах? Звычайныя салдаты? Разумею... Мы паспрабуем іх трымаць групай... Дзякуй, палкоўнік, што
не забываеце нас. Да вашых паслуг... Маё шанаванне, палкоўнік...
Пасля гэтага ён пачаў гаварыць у два тэлефоны адразу, і мне здалося, я пачуў сваё імя.
— Вы не можаце яго агледзець пасля дванаццаці? — запытаў ён у тэлефон.— Ну так, ён спяшаецца... Чаму? Вы ж ведаеце, Франк, звычайная гісторыя. У шаснаццаць гадзін? Добра... Дзякуй, Франк! За мной ваша не прападзе.
Потым, паблажліва павярнуўшыся да мяне, растлумачыў:
— Ідзіце ў будынак Б, першае крыло, пакой 3454, і папрасіце пана Франка, каб вас агледзеў. Вядома, давядзецца пачакаць, але вас ён прыме сёння... Ён мне абяцаў... Калі ласка... Нам вельмі прыемна, што вы з’явіліся да нас.
Падышла дзяўчына ў чорнай уніформе. Ён рашуча падняўся, і гэта быў знак, што размова скончана.
* * *
3 вялікай цяжкасцю я знайшоў будынак Б. Каб туды дабрацца, трэба было ісці вузенькай сцежкай, плюхаючы па гразі, і жаўтаваты туман зноў апусціўся на пляцоўку.
Вакол мяне коўзаліся кучкамі ашалелыя пасажыры.
Вось ён будынак Б — небаскроб, і ліфт падняў мяне на трыццаць чацвёрты паверх. Перад пакоем 3454 — даўжэзны хвост мужчын і жанчын. Я цярпліва стаў у чаргу. На гэты раз людзі пакутавалі ў два этапы. Спачатку трэба было выстаяць, не прысядаючы, у цёмным калідоры, потым, у пярэдняй пана Франка, дзе было штук дваццаць крэслаў, людзі садзіліся ў рад. Матавае шкло аддзяляла іх ад інспектара, які час ад часу выгукваў: «Наступны!» Тады бліжэйшы падымаўся, a ўсе астатнія перасоўваліся ланцужком. Перада мной
была маладая дама ў футравым манто, яна выцірала слёзы. Нарэшце яе выклікалі, і праз хвіліну яна вярнулася. Калі жанчына выходзіла, мне здалося, што яна троіпкі павесялела. За матавым шклом пачуўся голас:
— Наступны!
Я ўвайшоў.
За белым драўляным сталом сядзеў мужчына без пінжака, з тлустым тварам, інтэлігентны. Ён абуджаў давер’е; я міжвольна паставіў чамадан на стол і пачаў яго адмыкаць. Але ён усміхнуўся:
— He, ваш багаж мяне не цікавіць... Мая задача — правяраць тое, што вы прынеслі ў сабе: успаміны, пачуцці, страсці...
— Яно, калі па закону...
— Па закону,— перабіў ён,— вы маеце права мець строга абмежаваную колькасць успамінаў, прычым толькі лёгкіх... Ваш узрост?
— Шэсцьдзесят пяць гадоў.
Ён зірнуў у табліцу і адзначыў лічбу:
— У вашым узросце колькасць іх зменшана. Вам дазваляецца: крыху чуллівасці, некаторая цікавасць да мастацтва, адна-дзве прыхільнасці сямейнага характару, разбаўленыя моцным эгаізмам, і гэта амаль усё... Вось вам спісак забароненых пачуццяў. Вазьміце, пазнаёмцеся і скажыце мне, калі што ў вас ёсць.
— Фанабэрыя і славалюбства? He, фанабэрыі ў Ma­ne няма... Можа, калісьці я і шукаў славы, але, дасягнуўшы вяршынь, пераканаўся, што радасці яна не дае. 3 гэтым пакончана.
— Вельмі добра,— ухваліў ён.— А імкненне да ўлады?
— Што вы? Наадварот, імкненне ад улады. Нашто мне ўлада? Я лічу, што ўсякі начальнік — асоба залежная, раб сваёй службы і пэўных думак. Я не жадаю адказваць за ўчынкі, мне навязаныя.
— Вельмі добра... А па вашай прафесіі празмерных
захапленняў не было? Анкета сведчыць, што вы драматург. Вы не думалі, што зможаце напісаць яшчэ адну п’есу, лепшую, чым папярэднія?
— He. Пераканаўся, што не змагу... Прабаваў у мінулым годзе. Яшчэ тады крыху верыў у свае сілы... і стварыў нейкую дрэнь, страхоцце... 3 гэтым пакончана.
— Гэта ваша цвёрдае рашэнне?
— Так, сваю справу я зрабіў; яна варта таго, чаго варта; судзіце, як знаеце.
— Вельмі добра... Выдатна... Грошы? Маёмасць?
— Я за гэтым не гнаўся. Маёмасці не набыў.
— А як з палюбоўніцамі?
— Пятнаццаць гадоў ні адной. Ёсць у мяне жонка Данаціна... Я ажаніўся позна.
— Вы яе любіце?
— Ад усяго сэрца.
— Ай! Ай! I як вы сюды папалі? Ад усяго сэрца — тэрмін, які не дапускаецца ў нашай установе... Узважым... Вы яе любіце фізічна? Па-сяброўску? Інтэлектуальна?
— Па-рознаму.
— Гэтак жа, як і ў першы дзень?
— Мацней, чым як у першы дзень.
Інспектар Франк нахмурыўся:
— На вялікі жаль, пры такіх умовах я не магу вам даць візы.
— Але ж я хачу выехаць!
— Вы гаворыце, што хочаце выехаць, але хто ж гэта ахвотна расстаецца са светам, пакінуўшы там такую дарагую істоту?
— Вы не разумееце мяне,— зазлаваў я,— іменна каб вызваліць яе, я і хачу выехаць. Вось ужо тры месяцы, як я павіс грузам у яе на шыі. Навошта псаваць ёй маладое жыццё!.. Мне трэба выехаць!
Франк заківаў галавой:
— Шкада, шкада... Мы ніколі не давалі візы людзям, што захоўваюць такі запал... Мы іх ведаем... Забраніруеш ім месца, за кошт іншых пасажыраў, вядома, а яны ў апошні момант бягуць ад нас — і месца прападае, нікім не выкарыстанае.
Я ўявіў сябе зноў выкінутым у зеленаваты туман, у натоўл, у штурханіну, на шумныя вуліцы незнаёмага горада, у жалезны бразгат і скрогат; убачыў, як змораны, з чамаданам у руках, блукаю без надзей, без прыстанішча, без сілы... Жах агарнуў мяне, і я пачаў прасіцца:
— Калі ласка... Знайдзіце хоць які-небудзь шанс. Вы чалавек разумны. Вы ж ведаеце, як мне трэба пасля столькіх пакут перабрацца ў іншы свет. Я стаміўся. Дайце мне спакой. Калі ва мне яшчэ жыве якая-небудзь страсць, дазвольце мне самому патушыць яе, мне памогуць разлука, час... толькі не выкідайце мяне ў гэтыя змрочныя абшары... He выкідайце.
Пан Франк са спагадай глядзеў на мяне сваімі цяжкімі вачамі, пад якімі віселі пухлыя мяшкі; ён пакручваў у пальцах аловак і нейк дзіўна прыціскаў яго да ніжняй губы.
— Лепш за ўсё вам падыдзе,— прамовіў ён павучальным тонам,— транзітная віза ў Лімб *.
— Калі гэта вырашае маю праблему, чаму ж, я згодзен.
— Гэта б вырашала вашу праблему, але, на жаль, ад мяне не залежыць.
— А ад каго залежыць?
— Ад ККК... Камісіі Каматознасцей і Каталепсій.
— О госпадзі! А дзе яна знаходзіцца?
— Невялічкі асобны будынак у паўднёва-заходнім канцы поля.
* Л і м б — мясціна на тым свеце для праведнікаў дахрысціянскай эры і няхрышчаных дзяцей (у католікаў).
Ён зірнуў на гадзіннік:
— Але вы не паспееце туды да закрыцця.
— Што ж мне рабіць?
— Вярнуцца ў горад... Прыйсці заўтра.
— У мяне сіл няма.
— Ну так, ну так... Усе вы на гэта спасылаецеся... I будзеце хадзіць дзесяць дзён, дваццаць дзён... Наступны!..
* * *
I вось я зноў апынуўся на балоцістай сумнай пляцоўцы, якую агортвалі адразу ноч і туман. Ізноў пачаў іпукаць амаль вобмацкам у вільготнай цемры прахадную будку. Ізноў трамвай са скрогатам даставіў мяне ў душны пакой, у якім мігаценне светлавой рэкламы і грукат электрычкі не давалі заснуць. Гэта была жудасная ноч. Абліты потам, я задыхаўся. На світанні ўзяў чамадан і паплёўся на пляцоўку. Я спадзяваўся, што, з’явіўшыся ў такі нялюдскі час, пападу адным з першых. Аднак іншыя пасажыры разважалі гэтак жа, і яшчэ ніколі я не далучаўся да такой даўжэзнай чаргі. Выстаяўшы гадзіны тры і дабраўшыся да будкі, я сказаў вартаўніку тонам бывалага пасажыра:
— Вы мяне ўжо бачылі.