Падарожжа ў нябыт
і яшчэ 24 навелы
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
* * *
Праз тры месяцы кніга выйшла ў свет.
Дрэнных водгукаў у друку не было. Шалон карыстаўся агульнай сімпатыяй, і прычыняць яму боль ніхто не хацеў. Крытыкі сябры выказваліся аб кнізе стрымана, астатнія маўчалі.
Затое вусная крытыка разлівалася шумлівым патокам. He было таго дня, каб у мяне не пыталіся: «Ну, а як Шалон? Вы бачылі яго раман? Гэта нешта жудаснае!..» Праз месяц увесь Парыж, не чытаючы, ведаў, што кнігу не варта чытаць. На вітрынах кнігарань прыгожыя жоўтыя вокладкі зрабіліся бледна-лімоннымі, потым павольна пачалі чарнець. Пад канец года амаль увесь тыраж вярнулі выдаўцу. Затраты не апраўдаліся, і Шалон заявіў, што яго абакралі.
Няўдача адабрала ў яго спакой, абудзіла нянавісць. Цяпер ён дзяліў чалавецтва на дзве катэгорыі: «тыя, хто цэніць маю кнігу» і «тыя, хто не цэніць маёй кнігі». Жыць у грамадстве стала яму цяжка. Калі мы збіраліся наладзіць таварыскі абед, Шалон гаварыў:
— Гэтага не запрашайце, я яго цярпець не магу.
— Чаму? — пытаў Фабер. — Ён разумны і зусім не злы.
— Хто? Ен? Змяя. Нічога не напісаў пра маю кнігу, — адказваў сярдзіта Шалон.
Гэты чалавек, раней такі мілы і скромны, стаў фанабэрыстым да немагчымасці. Ён заўсёды насіў у KimaHi хвалебную заметку, з натугай праціснутую мной у друк, і чытаў яе абы-каму. Калі які-небудзь крытык пералічваў таленавітых раманістаў нашага пакалення, ён дзівіўся, не знаходзячы свайго імя: «Гэты Біду— паскуднік!» — сцвярджаў ён. Альбо так: «Ад Жалу я такой подласці не чакаў!..» Неўзабаве, падобна вар’ятам, якія, абвінаваціўшы ўсіх суседзяў у злачынных падкопах пад свой дабрабыт, канчаюць тым, што нават
на жонку і на дзяцей сваіх глядзяць, як на ворагаў, так і Шалон — вырашыў, што ў «Саюзе пяці» яго як пісьменніка не цэняць, і паступова адвярнуўся ад нас.
Можа, у новым асяродзішчы, менш інфармаваным, ён і знайшоў бы тое бескарыслівае, пачцівае давер’е, якое мы так доўга яму аказвалі. Тры разы ўзапар ён не з’явіўся на нашы сходы. Бельтара напісаў яму і не атрымаў адказу. Тады мне даручылі быць паслом ад «чатырох» і схадзіць да яго на кватэру.
— Бедны хлопец, ці ж ён вінаваты, што не мае таленту? — гаварылі мы,
Ён быў дома і мяне прыняў, але вельмі холадна.
— He, не, — сказаў ён, — даўно вядома, што людзі — дрэнь. I вы такія ж, не лепшыя. Пакуль я быў вашым дарадчыкам, з захапленнем слухаў вас, вы сябравалі са мной. Калі ж я захацеў сам нешта стварыць, ты, асабліва ты, адчуў ва мне магчымага саперніка і арганізаваў змову маўчання вакол маёй кнігі.
— Я? Каб ты ведаў, колькі разоў я абіваў парогі, прасіў за цябе!
— 0, так! Падлізваліся, каб потым угробіць! Ашуканцы! Крывадушнікі!..
— Пабойся бога, Шалон!.. Узводзіш паклёп! Успомні той дзень, калі ты мне паведаміў, што збіраешся паехаць у Напуль, хочаш узяцца за работу. Ты вагаўся, быў не ў форме. Я падбадзёрыў цябе, павіншаваў...
— Помню. I ніколі вам гэтага не дарую: табе і Глэдзіс Пэкс.
Ён падняўся, падышоў да дзвярэй і расчыніў іх, каб паказаць, што аўдыенцыя скончана. Выходзячы, я пачуў:
— Вы загубілі маю кар’еру.
*' *
— I самае цікавае, — прамовіў Бельтара, — самае дзіўнае, што ён сказаў праўду.
3 М Е С Т
Ю. Гаўрук. Чарадзей слова 3
Падарожжа ў нябыт 5
Лёс 21
Атэль «Танатос Палац» 33
Пакаранне золатам 51
Карычневая магія • 51
Вяртанне з палону 75
Біяграфія 82
Прыліў Ю1
Часовы прыпынак 118
Кветкі па сезону 135
Кірмаш у Нэйі 151
Кафедральны сабор 157
Мурашкі 159
Ірэн 151
Рыкашэт 165
Ведная 168
Зялёны пояс 171
Аеабняк 175
Палярына 178
Пасля канікул 182
Добры вечар, дарагая 187
Нараджэнне майстра 200
Мірына 205
Фіялкі ў сераду 216
Кар’ера 228
Маруа Л.
М 80 Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы. Пераклад
з французскай. Мн., «Маст. літ.», 1974.
256 с.
Беларускаму чытачу прапануецца 25 лепшых навел з багатай творчай спадчыны вядомага французскага пісьменніка.
, 0734-005
ММ302(05)-74 54 73
II (франц.)
На белорусском языке
АНДРЕ МОРУА
Путеіпествне в небытпе н еіце 24 новеллы
Нздательство «Мастацкая літаратура* Государственного комнтета Совета Мннпстров БССР по делам пздательств, полнграфші н кнпжной торговлн. Мпнск, Советская, 19.
Рэдактар В. С. Сёмуха. Мастак A. М. Кашкурэвіч. Мастацкі рэдактар В. П. Жыжэнка. Тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова. Карэктар Г. А. Гарэлік.
Здадзена ў набор 2/VII 1973 г. Падп. да друку 22/Х 1973 г. Тыраж 7 000 экз. Фармат ТОХІОбУзг. Папера друк. № 1. Ум. друк. арк. 11,2. Ул.-выд. арк. 10.99. Зак. 282. Цана 70 кап. Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. Мінск, Чырвоная, 23.
70 к.
МІНСК
«МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1974