Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

і яшчэ 24 навелы
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
56.44 МБ
— Так, я гэта ведаю, але не хачу разменьвацца,— мякка адказваў Шалон.
У гэтай майстэрні ён пазнаёміўся з мадам дэ Тыянж, з герцагіняй дэ Капры, з Селіяй Доўсан, з місіс Джэрвіс, і яны ахвотна запрашалі яго на абед. Для іх ён быў «літаратар», друг Бельтара, і гасцям яго рэкамендавалі так: «Пан ІПалон, вядомы пісьменнік». Ён стаў дамашнім кансультантам па пытаннях мастацкіх навінак. Дамы вадзілі яго ў кнігарні, пыталіся, што чы-
таць, і прасілі быць іхнім літаратурным настаўнікам. Кожнай ён абяцаў прысвяціць адзін са сваіх раманаў, які будзе ўключаны ў «Новую чалавечую камедыю».
Многія з іх яму расказвалі сваю біяграфію. «Мне болып падабаецца, калі вы гаворыце пра сябе,— падахвочваў ён дам,— бо ў маёй шматтомнай эпапеі я закрану ўсе спружыны складанай жаночай душы». Яго лічылі стрыманым і хутка зрабілі сховішчам самых пікантных парыжскіх сакрэтаў. З’явіўшыся ў гасцінай, ёя адразу пападаў пад абстрэл некалькіх пар зацікаўленых вачэй. Жанчыны знаходзілі, што ён добры псіхолаг, і ахвотна перад ім спавядаліся. Шырока ўжывалася такое азначэнне: «Шалон — увасабленне чуласці і здагадкі».
Аднойчы я сказаў яму:
— Ты павінен пісаць псіхалагічныя раманы. Ніхто лепш за цябе не выявіў бы сучаснага Дамініка * ў жаночым вобразе.
— Ну так, я гзта ведаю,— адказаў ён з выглядам чалавека, які, па горла завалены справамі, вымушаны адхіліць тое, што ён рабіў бы з прыемнасцю.— Ну так, назіранняў хапае, але ў мяне ёсць пэўная мэта, і я не магу раскідацца.
У майстэрню часта заходзіў Фабер і браў яго з сабой на рэпетыцыі. 3 таго часу як з шумным поспехам пачаў ісці «Карнавал», Фабер стаў значнай фігурай у тэатрах Вялікіх Бульвараў. Ен прасіў Шалона падзяліцца свежым уражаннем, бо часам акцёры і рэжысёр да таго стамляліся, што гатовы былі адмовіцца ад п’есы. Шалон бліскуча спраўляўся са сваёй задачай. Ён выяўляў фальшывыя інтанацыі і расцягнутыя мясціны. Спачатку абураныя паводзінамі чужака, акцёры нарэшце прызналі яго. У процілегласць аўтару, свайму вечнаму ворагу, яны палюбілі гэтага чалавека, які нічога сабой не
* Дамінік — герой аднайменнага рамана Эжэна Фрамантэна.
ўяўляў. Хутка ён стаў вядомым у тэатральных колах, спачатку як «друг пана Фабера», потым пад сапраўдным прозвішчам. Білецёры з паклонам выдзялялі яму крэсла ў абмен на ласкавую ўсмешку. Усё часцей і часцей яго пачалі заносіць у спіскі запрошаных на прэм’еры і «генералкі».
— Ты павінен стаць тэатральным крытыкам, у цябе так усё складна выходзіць,— параіў яму Фабер.
— О, напэўна! — адказаў Шалон. — Але ў кожнага свая прафесія.
У той год, калі кожнаму з «пяці» стукнула па трыццаць чатыры, мне прысудзілі Ганкураўскую прэмію за «Блакітнага мядзведзя», а Ламбер-Леклерка выбралі дэпутатам. Фабер і Бедьтара яшчэ раней набылі шырокую вядомасць. «Саюз пяці» быў моцным, і без асаблівай натугі мы маглі рэалізоўваць рамантычны сцэнарый, прыдуманы намі ў ліцэі. Наш маленькі гурток паволька працягваў у розныя колы грамадства свае ўчэпістыя шчупальцы. У Парыжы мы былі сапраўднай сілай, тым болып эфектыўнай, што дзейнічала яна неафіцыйна.
Безумоўна, ёсць пэўная перавага, калі мастацкі гурток юрыдычна прызнаны, Рэпутацыя, набытая адным з яго членаў, аўтаматычна пераносіцца публікай на астатніх, і назва гуртка, калі лна ўдала выбрана, абуджае агульную цікавасць. Можна прабачыць культурнаму чалавеку 1835 года, што ён не ведаў Сэнт-Бёва, але ён не меў права абмінуць «рамантыкаў». Аднак ёсць і значныя невыгоды. Заняпад распаўсюджваецца на ўсіх гэтак жа, як і ўздым. Маніфесты і дактрыны — зручныя мішэні для масавай стральбы. Адзіночныя стрэлы не прыносяць такой шкоды.
Прафесіі ў нас былі розныя, і зайздрасць нас не раз’ядала. Мы склалі цудоўны калектыў узаемнай падтрымкі. Як толькі хто-небудзь з нас прабіваўся ў новы цікавы салон, ён так энергічна расхвальваў чатырох
сваіх сяброў, што яго прасілі прывесці іх туды. Паколькі людзі ў большасці лянуюцца самастойна думаць, яны ахвотна карыстаюцца гатовым і чужыя ацэнкі робяць сваімі. Фабер — вялікі драматург, бо так гаварыў я, а я — «найглыбейшы з раманістаў», таму што гэта сцвярджаў Фабер. Калі мы ў майстэрні Бельтара наладзілі вечарынку ў стылі венецыянскіх свят васемнаццатага стагоддзя, нам было лёгка сабраць тут усіх, хто заслугоўваў увагі ў Парыжы. Відовішча было незвычайнае. Тры красуні выступалі ў невялічкай камедыі Фабера, дэкарацыі да якой аформіў Бельтара. Але ў вачах гасцей, гаспадаром і душой дому быў Шалон. Ён меў шмат вольнага часу, быў повен абаяння і, зусім натуральна, стаў шэфам усіх нашых дамашніх мерапрыемстваў. Калі нам гаварылі: «Ваш цудоўны друг...», мы ведалі, што размова пойдзе аб ім.
Як і раней, ён нічога не рабіў. Я ні разу не чуў, каб ён браўся за свой раман, п’есу, філасофскі трактат, каб ён іх зрушыў з месца хаця б на адзін радок. Ён не рабіў нічога ў літаральным сэнсе. Ён не апублікаваў ніводнай кнігі, не напісаў ніводнага артыкула ў часопіс, ніводнай заметкі ў газету, ніколі не выступаў з прамовай. I зусім не таму, што яму цяжка было дабіцца, каб яго друкавалі. Ён быў знаёмы і нават сябраваў з лепшымі выдаўцамі, з адказнымі рэдактарамі часопісаў. I не таму, што ён даражыў сваёй незалежнасцю і свядома хацеў заставацца толькі гледачом. Наадварот, у ім развівалася прыродная прага да славы. Тут было спалучэнне прычын розных, але скіраваных у адно: нядбайства і бесклапотнасць, няўстойлівасць інтарэсаў, слабасць волі. Служыцель муз заўсёды чаго-небудзь пазбаўлены, і гэта «беднасць» прымушае яго адрывацца ад быту, узлятаць над зямлёй і шырока расплюшчанымі вачамі глядзець на жыццё. Шалон вельмі ўтульна ўладкаваўся ў жыцці і быў ім цалкам задаволены. Яго выключная лянота была адлюстраваннем яго шчасця.
Шсыменнікі называлі нашага друга «дарагі калега» і дарылі яму кнігі з аўтографам. Па меры таго як мы падымаліся па ступенях іерархічнай лесвіцы парыжскага свету, дзе ўсё да дробязі разлічана пры ўсім паказным лібералізме, Шалон прасоўваўся гэтак жа і без вагання далучаўся да гонару, які прыпадаў на долю каго-небудзь з нас. Мы заўсёды стараліся ахоўваць яго самалюбства, падобна таму, як свежаспечаны генерал, крыху саромеючыся свайго чыну, і не ўпэўнены, што яго далі па заслугах, цягне ўгору свайго таварыша па школе Сэн-Сір.
Каля нас пачалі круціцца маладыя людзі ў пошуках падтрымкі. Шалона, які жыў паміж нас як роўны, яны называлі «дарагі мэтр». Разумныя былі хлопцы, асцярожныя. Употай, магчыма, і распытвалі: «А што ён такое напісаў? Ці чытаў яго хто?» Часам які-небудзь няспрыткы падліза расхвальваў перад ім «Блакітнага мядзведзя» альбо «Караля Калібана». «Прабачце,— са стрыманым абурэннем гаварыў Шалон, ускінуўшы галаву,— гэта сапраўды добрая рэч, але не мая». Аднак з усяго нашага «Саюза пяці» ён адзін ахвотна браў чытаць рукапісы і даваў парады, ад якіх, вядома, не было ніякай карысці, але заўсёды разумныя і бліскучыя.
Гзта дармавая слава расла так паступова, так натуральна, што мы ані не дзівіліся. Мы крыўдзіліся і лічылі абразай, калі нашага друга забывалі запрасіць на які-небудзь афіцыйны прыём «прадстаўнікоў літаратуры і мастацтва». Дарэчы, такога здарэння не было ніколі. Часам, калі выпадкова мы даведваліся, што вялікі мастак жыве ў галечы, забыты дзяржавай і народам, у нас на момант узнікала пытанне: як растлумачыць парадаксальны поспех Шалона? «Можа, гэта і несправядліва,— думалі мы,— але нічога не зробіш. Так было заўсёды. А потым у таго бедняка ёсць талент, а гэта таксама багацце».
Аднаго разу раніцай, прыйшоўшы да яго снедаць, я заўважыў у кутку пачцівага юнака, які раскладваў старыя часопісы. Шалон адрэкамендаваў яго: «Мой сакратар». Гэта быў тоненькі зграбны хлопец, выпускнік бібліятэчнага інстытута.
Праз некалькі дзён Шалон прызнаўся нам, што плаціць яму трыста фраякаў у месяц, і гэта немалы выдатак. «Але,— дадаў ён з пакорнасцю,— цяжка такім людзям, як мы, абыходзіцца без сакратара».
* * *
Вайна 1914 года гвалтам перайначыла жыццё кожнага. Бельтара стаў драгунам, Фабер — лётчыкам у Салоніках. Ламбер-Леклерк, паранены на фронце, вярнуўся з гонарам у Палату і заняў пост памочніка міністра. Шалон, пабыўшы салдатам пры інтэнданцтве, быў адкліканы аддзелам прапаганды і закончыў вайну ў Парыжы на вуліцы Францыска Першага. Пасля дэмабілізацыі ён зрабіў мне і Фаберу шэраг важных паслуг, бо праз доўгую адсутнасць мы страцілі кантакты з цэнтрам, ён жа, наадварот, заваяваў ласку новых і магутных сяброў.
Бельтара быў узнагароджаны баявым ордэнам, Фабер таксама, яшчэ раней. Ламбер-Леклерк дабіўся ад свайго калегі з ведамства мастацтваў, каб мяне ўключылі ў першыя пасля перамір’я цывільныя спіскі ўзнагароджаных. У мой гонар «Саюз пяці» наладзіў цудоўны абед у рэстаране рускіх эмігрантаў — ікра, асятрына, «водка». Музыканты ў шаўковых кафтанах выконвалі цыганскія песні. Нам здалося (не іначай, як пад уплывам сумных мелодый), што ў той вечар Шалон крыху зажурыўся.
Я вяртаўся назад разам з Фаберам, які жыў непадалёку ад мяне. Была прыгожая зімовая ноч. Праходзячы праз Елісейскія Палі, мы ўспаміналі Шалона.
— Ах, небарака,— заўважыў я,— як гэта цяжка ў яго гады, азірнуўшыся ў мінулае, бачыць там адну пустату!
— Ты думеш, ён гэта ўсведамляе? — запытаў Фабер. — Алімпійская бесклапотнасць!
— He ведаю. Па-мойму, яго жыццё нейк раздвойваецца. Калі ўсё добра, усюды запрашаюць, усюды прымаюць, ён забывае, што нічога для гэтага не зрабіў. Але ў глыбіні душы адчувае. Няясная трывога заўсёды пры ім і часам прабіваецца наверх, калі навокал занадта спакойна... Скажам, калі сёння вечарам вы ўсе з радасцю абмяркоўвалі мой твор, а я выступаў з тлумачэннем, ён, напэўна, заўважыў, што аб ім ніхто ні слова.
— Ёсць людзі, у якіх няма зазнайства, а значыцца, і зайздрасці.
— Безумоўна, але Шалон не з такіх. Для гэтага трэба быць альбо вельмі сціплым і казаць сабе: «Гэтыя рэчы не для мяне», альбо вельмі гордым і думаць: «Мне іх не трэба». Шалон хоча мець усё, але ён болып гультай , чым славалюб. Павер, становішча вартае жалю.
На гэтую тэму мы гаварылі доўга. Кожны з нас ставіўся да яго паблажліва. Кантраст паміж яго бясплоднасцю і нашай пладавітасцю рабіў нас чуллівымі, спагадлівымі, і мы шкадавалі Шалона.
Назаўтра Фабер і я пайшлі ў міністэрства да ЛамберЛеклерка.