Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

і яшчэ 24 навелы
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
56.44 МБ
— Ёсць у нас адна ідэя,— сказаў я яму,— з’явілася ўчора, калі мы з табой развіталіся. Ці не здаецца табе, што Шалону непрыемна бачыць нас усіх чатырох з ордэнамі і медалямі, а самому заставацца абдзеленым? Якое гэта мае значэнне? Ніякага, вядома, як і многае на свеце,— гэта толькі сімвал. А раз яно не мае значэння, то чаму б гэты сімвал не начапіць на грудзі Шалону?
— Я не маю нічога супраць,— адказаў Ламбер-Леклерк,— але ж патрэбны заслугі.
(— Што?— запратэставаў намеснік міністра, разваліўшыся ў кутку канапы.— He мог я сказаць такога глупства.
— Ну, тут ужо выбачай. Mary спаслацца на Фабера... Ты сказаў: «Патрэбен хоць бы нейкі выгляд заслуг».
— Гэта магчыма, — прамовіў Ламбер-Леклерк. — Я не служыў у ведамстве мастацтваў і пры ўсім жаданні не мог бы яго прасунуць, але я вам сказаў, што, калі б Шалон захацеў прайсці ў мяне па спіску забеспячэнцаў, зрабіць гэта вельмі лёгка.)
— Ён жа не ідыёт,— ізноў загаварыў расказчык.— Але і тое добра, што ты яго не прымушаў. Па спісках памяці паэта Эжызіпа Маро Шалон усё ж атрымаў op­flan. Прапануючы яму падпісаць заяву, я меў неасцярожнасць заўважыць (бо трошкі злаваўся, што ён лічыць гэта натуральным), колькі мы мелі турбот, каб зрушыць справу з месца.
— Няўжо?—спахмурнеў ён.— А я думаў, гзта вельмі проста.
— Вядома, проста, каб у цябе былі заслугі...
Ён здзівіўся з такой шчырасцю, што я адразу змоўк.
* * *
Яго сябры і прыхільнікі справілі яму гучны банкет. Ламбер-Леклерк прывёў міністра асветы, праслаўленага прамоўцу. Былі там два акадэмікі, яшчэ адзін з Акадэміі Ганкураў, актрысы, мастакі і некалькі свецкіх львоў. Ва ўсіх быў цудоўны настрой. Чалавек — істота добразычлівая, калі ён спакойны і не зайздросціць. Шалон, які нікому не замінаў, быў кожнаму сімпатычны, і раз ужо знайшлася магчымасць паспрыяць яго шчасцю, усе з радасцю ўзяліся гэта рабіць. Тыя, хто быў там,
разумелі і адчувалі, што герой гэтага свята — фікцыя, ілюзія, створаная іх уяўленнем. Яны былі нават удзячны Шалону за тое, што яго існаванне залежала ад іх ласкі, і смакавалі ў няпэўным зіхаценні яго поспеху сваю ўласную магутнасць, тое, што яны з нічога зляпілі фігуру. Людовік Чатырнаццаты любіў людзей, цалкам яму абавязаных, і гэта каралеўская рыса ўласціва многім абраннікам лёсу.
Калі ўсім прысутным падалі салодкае, хтосьці з паэтаў прачытаў прыгожыя вершы. Міністр сказаў кароткае слова: тэмпераментна, складна і з гумарам. Ён гаварыў аб сціплым і глыбокім уплыве Шалона на сучасную французскую літаратуру, аб яго красамоўстве, аб Рываролі і Малармэ. Госці стоячы віталі героя вечара. Нарэшце з чароўнай непасрэднасцю хораша выступіў Шалон, Яго слухалі ўважна ў атмасферы агульнай узрушанасці. Банкет удаўся на славу.
Выйшаўшы, я пасадзіў Шалона ў сваю машыну і сказаў яму:
— Добра, вельмі добра.
Ён усміхнуўся шчаслівы:
— 0! Надзвычайна! I самае прыемнае, што ўсё рабілася шчыра, ад душы.
I, ведаеце, ён не памыляўся.
* * *
3 таго часу кар’ера Шалона набыла імпэт. Яго жыццёвы шлях стаў гладкім і шырокім, як уезджаная магістраль. Ніякіх перашкод! Hi разу не ўпаў, не паслізнуўся. Перавага нікчэмнасці ў тым, што яе нельга ўшчаміць. I мы з задавальненнем прадбачылі ўжо стужку Ганаровага Легіёна на шыі нашага друга. Ужо ў некаторых сяброўскіх дамах пачалі гаварыць, што трэба яго прасунуць у Акадэмію. Герцагіня дэ Т... нясмела намякнула аб гэтым аднаму акадэміку, вялікаму майстру вы-
барчых спраў, і той сказаў ёй: «Так, так, мы думаем, але пакуль што яшчэ ранавата». 3 кожным днём на твар Шалона ўсё выразней клалася тая пагодлівая яснасць, што паходзіць ад спакойнай мудрасці ці ад сытага гультайства, якія, між іншым, нярэдка збліжаюцца.
У самую пару яго росквіту Шалонам зацікавілася місіс Пэкс. Глэдзіс Ньютан Пэкс была багатай прыгожай амерыканкай, якая, як амаль усе амерыканкі, багатыя і прыгожыя, праводзіла (і цяпер праводзіць) большую частку года ў Францыі. Яна мае раскошную кватэру на вуліцы Францыска Першага і асабняк на поўдні. Яе муж, Уільям Ньютан Пэкс, з’яўляючыся старшынёй праўлення Універсальнай Каўчукавай Кампаніі і некалькіх чыгунак, прыязджае ў Еўропу толькі на адпачынак.
Усе мы даўно ведалі місіс Пэкс, заўзятую прыхільніцу мастацтваў, якая захаплялася літаратурай, жывапісам і навейшай музыкай. Яна шмат увагі аддала Бельтара, калі той яшчэ толысі пачынаў: купляла яму палатно, папрасіла намаляваць яе партрэт і заказала партрэт місіс Джэрвіс, праз які ён праславіўся. Два гады яна расхвальвала сваім знаёмым Бельтара, аргашзавала выстаўку яго карцін, давала абеды ў яго гонар і, нарэшце, запрасіла Бельтара правесці зіму ў яе асабняку ў Напулі на беразе мора, каб ён мог спакойяа працаваць.
Потым да Бельтара прыйшоў поспех, а поспех — гэта тая мяжа, за якой канчаецца вялікая дружба місіс Пэкс. Жанчына яна з розумам, але ў сваёй любві да мастацкіх рэчаў трымалася поглядаў некаторых біржавых спекулянтаў, што баяцца стабільных каштоўнасцей і хапаюцца за дробныя акцыі, невядомыя шырокай публіцы, аб якіх яны ўжо маюць па сакрэту пэўныя звесткі. Яна любіць пісьменніка, якога не друкуюць, драматурга невыразнага, п’еса якога разы тры праскочыла ў авангардысцкім тэатры, кампазітара, накшталт Эрыка Саці, пакуль той не прыдбаў сабе вучняў, альбо эру-
дытаў рэдкага профілю, якіх-небудзь санскрытолагаў ці даследчыкаў старажытнага кітайскага жывапісу.
Праўда, мушу адзначыць, яна ніколі не апякала людзей нікчэмных і пасрэдных. У яе быў і спрыт і густ. Але страх перад банальным, агульнадаступным, мог яе адштурхнуць нават ад дасканалага. Я не ўяўляю, каб Глэдзіс Пэкс магла любіць Талстога альбо Бальзака. Адзенне ёй шыюць у найлепшых атэлье, яна не будзе насіць плацця, нават самага прыгожага і якое ёй падабаецца, калі ўбачыць у іншых такога ж фасону. Са сваімі пісьменнікамі і мастакамі яна абьіходзіцца гэтак жа: адае іх слугам, як толькі яе сябры прывыкнуць да іх.
Мабыць, я нясу адказнасць за тое, што нацэліў яе ўвагу на Шалона. Неяк раз вечарам на абедзе ў Элен дэ Тыянж мяне пасадзілі з ёю поплеч. I здарылася так, што гутарка зайшла пра яго, і я неасцярожна сказаў: не, ён ніколі не друкаваўся, але задумы ў яго грандыёзныя, і нават ёсць пачатыя работы.
— Вы іх бачылі?
— Так, але гэта яшчэ толькі нататкі. Няма пра што гаварыць.
Я сказаў без усякага намеру, аднак іменна тое, што магло больш за ўсё спакусіць місіс Пэкс. Адразу ж пасля абеду яна затрымала Шалона недзе ў кутку і, нягледзячы на ўсе спробы Элен іх разлучыць (гаспадыня не прызнавала манаполій у сваім салоне), не адпускала яго ўвесь вечар. Я назіраў за імі здалёк. «Гэта трэба было прадбачыць, — разважаў я... — Ва ўсякім разе Шалон ідэальны аб’ект для эксперыментаў місіс Пэкс. Яна іпукае неапублікаванага, невядомага, схаванага ад вачэй... I вось перад ёю прадмет яе мар: пісьменнік без чытачоў, таямнічы аўтар яшчэ ненапісаных кніг. Фізік, які паступова разрэджвае паветра ў закрытай пасудзіне, імкнецца да абсалютнай пустаты. Глэдзіс Пэкс, адзін за адным мяняючы сваіх падапечных па прынцыпу найменшай прадукцыйнасці, набліжаецца да нуля. I ў Ша-
лоне яго знаходзіць. Гэта цудоўнае супадзенне дзвюх блізкіх тэндзнцый павінна абаіх ашчаслівіць. Выходзіць, я ім памог».
I сапраўды, з наступнага дня пачаўся перыяд Шалона ў жыцці Глэдзіс Пэкс. Было ўзгоднена, што ён абедае ў яе тры разы на тыдзень, што яна прыйдзе глянуць на яго чарнавікі, а ўзімку забярэ яго з сабой у Напуль, «каб ён мог спакойна працаваць». Некалькі дзён мяне трывожыла думка, як аднясецца місіс Пэкс да рукапісаў Шалона, якія, нават з яе пункту гледжання, надта ж мізэрныя. Але тут мне здрадзіла логіка, бо страх быў зусім дарэмны. Я сустрэў Глэдзіс Пэкс на другі дзень пасля, так сказаць, папярэдняй інвентарызацыі яго творчых дасягненняў. Яна была ў захапленні. «Тут тоіцца болып, — сказала яна, — болып зместу ў задумах вашага друга, чым у плённых здабытках Генры Джэймса...» I ўсё наладзілася.
Месяцы два смакавалі яны слодыч духоўнага збліжэння. За гэты час Глэдзіс Пэкс абвясціла ўсяму Парыжу, што рыхтуе выданне твораў непрызнанага генія. Гэтым геніем стаў наш Шалон. Яна знайшла яму выдаўца, дамовілася з перакладчыкам на англійскую мову, адрэкамендавала яго многім выдатным чужаземцам, якія наведвалі Парыж,— Джорджу Муру, Луіджы Пірандэла, Гофмансталю, Сінклеру Льюісу. Потым, вычарпаўшы ўсе даступныя ёй спосабы рэкламы, яна папрасіла ў нашага друга які-небудзь тэкст.
Яе задаволіла б любая драбніца — нарьіс, артыкул, некалькі гатовых старонак. Шалон, які, зразумела, у гэтыя два месяцы працаваў не болып, чым звычайна, нічога ёй даць не мог, у чым і прызнаўся з уласцівай яму шчырасцю. Але місіс Пэкс была не з тых жанчын, што пакідаюць геніяў, як неўзараную цаліну. За сваё жыццё яна ўжо дзесяць такіх апрацавала: прыгорне да сябе беднага, закінутага, нясмелага чалавечка, надзеленага невядома за што дзівосным дарам пісаць, маля-
ваць, ствараць музыку, і праз некалькі месяцаў выпускае ў свет авеянага славай майстра. Яе цешыў самы працэс такога ператварэння. Уплыў яе быў вялікі, і дабівацца свайго яна ўмела. Глэдзіс Пэкс знергічна занялася выхаваннем Шалона, і, воляй-няволяй, ён павінен быў нешта рабіць.
He ведаю, з чаго яна пачала, — кампліменты, напэўна, магчыма, абяцанні (не думаю, каб яна з ім какетнічала: Глэдзіс — жанчына халодная, натуры строгай), але аднойчы Шалон прыйшоў да мяне збянтэжаны.
— Хачу з табой параіцца, — кажа... — Місіс Пэкс прапануе мне на зіму свой дом у Напулі, каб я мог спакойна працаваць. Прызнацца, у мяне няма ніякага жадання пакідаць Парыж... I потым я зараз не ў форме... Хіба толькі, каб зрабіць ёй прыемнасць. Ёй вельмі спадабаўся мой раман, і мяне спакушае думка, што за дватры месяцы адзіноты я, можа, яго закончу.
«Закончыць» раман, які не быў пачаты... Цікавая логіка! Але ён гаварыў сур’ёзна, і я не пярэчыў.
— Ну што ж, — кажу, — цудоўна! Місіс Пэкс прапануе слушна. У цябе сапраўды вялікі талент, ты кожны дзень у звычайных гутарках пускаеш на вецер цэлыя раздзелы бліскучай кнігі. Калі просьба жанчыны, атмасфера захаплення і давер’я будуць спрыяць таму, што ты нарэшце запішаш тое, чым так шчодра дзелішся з намі, мы ўсе будзем вельмі рады... Згаджайся, стары, я падтрымліваю... Мы ўсе цябе падтрымліваем.