Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

і яшчэ 24 навелы
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
56.44 МБ
Ён падзякаваў і праз некалькі дзён наведаў мяне, каб сказаць, што выязджае. За цэлую зіму ён прыслаў нам пару паштовак. У лютым я адправіўся ў Напуль, каб яго пабачыць.
#
Асабняк містэра і місіс Пэкс вельмі прыгожы. Яны рэстаўрыравалі і прыстасавалі да сваіх патрэб невяліч-
кі правансальскі замак-крэпасць, які ўзвышаўся над залівам. Суровасць будынка і подступаў да яго ў кантрасце з раскошай і адмысловым унутраным камфортам здзіўлялі, як чароўная казка. Кветнікі і дрэўцы былі размешчаны на тэрасах, выштукаваных з вынаходніцкай хітрасцю, бо каб іх прыляпіць да скалы, спатрэбіліся дзесяткі кубаметраў бетону. За шалёныя грошы гаспадары навезлі з Італіі кіпарысаў, і яны, як вартавыя, абрамлялі дзёрзка перайначаную людзьмі прыроду. Калі я з’явіўся, дварэцкі далажыў, што пан працуе і папрасіў пачакаць.
Чакаў я даволі доўга.
— А! Дарагі мой! — сказаў Шалон, прыняўшы мяне нарэшце. — Дагэтуль я не ўяўляў, што такое работа. Пішу многа, спорна, з натхненнем. Думкі атакуюць, аглушаюць, бяруць у палон. Пяро проста не паспявае занатоўваць вобразы і мыслі. Яны б’юць фантанам з крыніцы ўзрушанай памяці. Скажы, ты калі-небудзь адчуваў такое?
Я сарамліва прызнаўся, што падобныя крызісы ад перапоўненасці бывалі са мной рэдка, і выказаў меркаванне, што яго натуры больш, чым мне, адпавядае бурны ўзлёт. Ад доўгага маўчання назапашаныя ім матэрыялы спрасаваліся і цяпер выбухнулі, як порах. Я правёў у яго ўвесь вечар. (Місіс Пэкс знаходзілася яшчэ ў Парыжы.) Цікавыя перамены заўважыў я. Раней адной з самых абаяльных яго асаблівасцей была выключная разнастайнасць размовы. Я не меўчасу многа чытаць і даражыў тым, што ў асобе Шалона знаходзіў чалавека, які чытаў усё. Ён першы знаёміў мяне з дасягненнямі маладых. Куды б ні ішоў ён увечары — у тэатр ці з візітам — ніхто у Парыжы не ведаў столькі гісторый, інтымных драм і пацешных анекдотаў. I самае важнае, што Шалон быў адным з тых рэдкіх сяброў, з якімі заўсёды можна было пагаварыць пра сваё, пра сваю работу, адчуваючы, што ён гэтым сапраўды
цікавіцца і, слухаючы вас, не думае пра сябе. Пабыць з ім было вельмі прыемна.
Але ў Напулі Шалон стаў зусім іншы. За два месяцьі ён не разгарнуў ніводнай кнігі, ні з кім не сустракаўся. Ён гаварыў толькі аб сваім рамане. Калі я пачаў расказваць пра нашых сяброў, ён трошкі паслухаў, потым выняў з кішэні блакнот і нешта запісаў.
— Ты што запісваеш? — пытаю.
— Ды так! Прыйшла ў галаву ідэя для маёй кнігі. He хочацца, каб яна прапала.
Праз хвіліну, калі я працытаваў яму словы адной з кліентак Бельтара, ён ізноў выцягнуў блакнот.
— Ты што? У вар’яты падаўся?
— Дарагі мой, у мяне ёсць цудоўны персанаж, які шмат чым нагадвае Бельтара. Тое, што я пачуў, можна з поспехам выкарыстаць.
У яго з’явілася ўпэўненасць прафесіянала, заўзятасць чалавека, ахрышчанага ў новую веру. Пры мне было некалькі раздзелаў маёй апошняй кнігі. Я збіраўся прачытаць іх Шалону і, як заўсёды, паслухаць яго заўвагі. Але нічога з гэтага не выйшла — ён і вухам не павёў. Мне стала прыкра, нудна. А скончылася тым, што ён раззлаваў мяне сваімі легкадумна пагардлівымі адносінамі да нашых класікаў.
— Ты лічыш? — скрывіўся ён. — Рэалізм Стэндаля? Так... Знайшоў сабе дзіва! Па сутнасці, і «ТІармскі манастыр» і «Чырвонае і чорнае» ўсяго толькі раманыфельетоны. Па-мойму, зрабіць можна куды леппі.
Я развітаўся з ім і хутчэй выехаў.
* * *
Вярнуўшыся ў Парыж, я адразу ж адчуў, што Глэдзіс Пэкс не марнавала часу. Яе арганізатарскія здольнасці далі плён. Пра кнігу Шалона гаварылі многа, гаварылі з павагай і надзеяй. Ніякіх слядоў грчбай, крык-
лівай рэкламы, якая адпрэчвае людзей далікатных. Здавалася, што гэта жанчына знайшла спосаб папулярызаваць употай, падсвятляючы імя свайго абранніка як бы знутры. Поль Маран сказаў, што яна, як ніхто, «адмыкае замкнутае».
Адусюль у мяне пыталіся: «Вы былі на поўдні? Вы бачылі Шалона? Кажуць, ён напісаў нешта выдатнае?»
Місіс Пэкс правяла ў Напулі ўвесь сакавік і паведаміла нам, што кніга амаль закончана, але Шалон не хоча ёй паказваць. Ён сцвярджае, што яго твор адно цэлае і вырываць з яго кавалкі нельга, бо страціцца свежасць, парушыцца стройнасць кампазіцыі.
Нарэшце, у пачатку красавіка, яна абвясціла, што Шалон прыехаў, згадзіўся прачытаць раман і яна запрашае ўсіх нас у адну з субст на літаратурны вечар.
Ах, гэты вечар! Мы яго век не забудзем! Салон на вуліцы Францыска Першага быў належным чынам падрыхтаваны. Люстры ўсюды патушаны, за выключэннем адной вялізнай венецыянскай лямпы, малочна-белае святло ад якой мякка клалася на аўтара, рукапіс і эфектна пастаўленую за спіной Шалона галінку квітнеючай слівы ў кітайскай вазе. Тэлефон быў выключаны. Слугі атрымалі строгі наказ нікога з прысутных не трывожыць. Шалон нерваваўся, фанабэрыўся, быў ненатуральна вясёлы. Місіс Пэкс аж зіхацела ад радасці. Яна яго як след усадзіла, наліла ў шклянку вады, паправіла абажур. Ён надзеў рагавыя акуляры, праверыў голас і, пасля кароткай паўзы, пачаў чытаць.
Праслухаўшы з дзесятак фраз, мы з Фаберам глянулі адзін на аднаго. Ёсць мастацтвы, што дапускаюць памылку, якія навізной стылю, светаўспрымання могуць уразіць і затлуміць галаву, але пісьменік раскрываецца хутка. 3 першых жа слоў мы выявілі самае горшае: Шалон не ўмеў пісаць, зусім не ўмеў. У дзіцяці можа быць наіўнасць, непасрэднасць. А Шалон пісаў банальна, прымітыўна да дзікасці. Ад гэтага чалавека, такога
чулага, дасведчанага, мы чакалі, мабыць, глыбіні, складанасці хадоў. А тут усё наадварот — раман для слязлівых дзяўчат, дыдактыка, нудота, не мора, а лужына вады. Пераканаўшыся ў нікчэмнасці формы, мы, паслухаўшы яшчэ крыху, пераканаліся і ў нікчэмнасці зместу. Прыгнечаныя, разгубленыя, мы з адчаем пераглядваліся. Бельтара, паціснуўшы няўзнак плячамі, як бы сказаў: «Бач ты!» Фабер ківаў галавой і, здавалася, шаптаў: «Як жа так? Як жа так?» Я не зводзіў вачэй з Глэдзіс Пэкс. Ці разумее яна, чаго сапраўды варта гэта паднесеная нам лухта? Спачатку яна слухала паблажліва, але вельмі хутка ўстрывожылася і час ад часу кідала на мяне дапытлівы позірк. «Якая катастрофа! — думаў я.— I што ёй сказаць?»
Чытанне цягнулася больш за дзве гадзіны. Слухачы маўчалі. Хоць бы гук, хоць бы слова!.. Настолькі гэта быў слабы і бездапаможны твор. Найлепшыя намеры танулі ў яго кнізе, як іскры ў балоце. Наіўная душа аўтара была вывернута напаказ. Слухаючы Шалона, я раптам са здзіўленнем адкрыў у ім цэлы свет расчараванняў, журбы, ушчэмленай сентыментальнасці. I я сказаў сабе, што было б цікава напісаць кнігу пра няўдалага раманіста і, уключыўшы туды цалкам яго раман, паказаць псіхіку свайго персанажа ў вельмі арыгінальным аспекце. Шалон чытаў, і яго расчуленасць, пры жахлівай нязграбнасці формы, нагадвала залёты закаханай пачвары, жаласныя і смешныя.
Калі ён скончыў, цішыня была мёртвая. Мы спадзяваліся, што нас выратуе Глэдзіс Пэкс. Ва ўсякім разе яна ў сябе дома, і вечар наладжаны ёю. Але гаспадыня сядзела, як чужая. Бельтара, ураджэнец гераічнага поўдня, самы вытрыманы сярод нас, вырашыў адпакутаваць за ўсіх і выказаўся першы, коратка і тактоўна. Нашу маўклівасць ён апраўдаў хваляваннем, падзякаваў місіс Пэкс, якая стварыла ўмовы для напісання гэтай выдатнай кнігі, і, павярнуўшыся да мяне, зрабіў
вывад: «Сіўрак, напэўна, з вялікай ахвотай перадасць яе свайму выдаўцу».
— 0! — абазваўся я... — Свайму альбо іншаму... Я думаю, што місіс Пэкс...
— А навошта іншаму? — горача ўмяшаўся Шалон. — He, твой мне больш падабаецца: аўтарытэтны, спрытны. Калі ты возьмеш клопат на сябе, мне будзе вельмі прыемна.
— Абавязкова, мой дарагі... Гэта лягчай лёгкага.
Маўчанне місіс Пэкс рабілася нясцерпным. Яна пазваніла, загадала падаць ліманад і пячэнне. Шалон спяшаўся замацаваць сваю радасць канкрэтнымі фактамі.
— А як вы знаходзіце вобраз Алісы?
— Цудоўны, — адказаў Бельтара.
— А сцэна прымірэння праўдзівая, як па-вашаму?
— Самая лепшая, — пахваліў Бельтара.
— 0 не! — усцешыўся Шалон.— Я не лічу яе лепшай. Самая лепшая, па-мойму, — сцэна сустрэчы Жаржыяны і Сільвіо.
— 0 так,— згадзіўся той.— Гэта яшчэ лепшая.
Місіс Пэкс адвяла мяне ўбок:
— Я вас прашу, скажыце шчыра, ён напісаў бязглуздзіцу?
Я моўчкі пацвердзіў.
— Як жа гэта здарылася? — прамовіла яна. — Я ніколі не думала!.. Ён мне здаваўся такім разумным.
— Ен сапраўды разумны, дарагая місіс Пэкс, але творчасць і гутарка — з’явы розныя і нават процілеглыя. Можна памыліцца.
— He, не, — ускіпела яна. — Гэта недаравальна. Hi ў якім разе нельга пускаць гэта ў друк... Пасля ўсіх маіх рэкамендацый... Я скажу яму ў вочы, што яго опус бяздарны, агідны, смеху варты...
— Калі ласка, не рабіце гэтага. Вы яму пашкодзіце на ўсё жыццё. Заўтра, без сведак, я паспрабую сам. He трэба яго крыўдзіць у такі вечар... He трэба.
На другі дзень, калі я адважыўся трошкі яго пакрытыкаваць, Шалон успрыняў мае дробныя і нясмелыя заўвагі з такім гневам, з такой пагардай, я адчуў такую аголенасць яго эмоцый, што страціў усякую рашучасць. Ранейшы вопыт мне даказваў, што з маіх намаганняў толку не будзе. Ізноў іграць ролю мальераўскага Мізантропа, акт першы, сцэна другая? Навошта? Я ведаў, што пачую: «А я сцвярджаю, што мае вершы вельмі добрыя» і ў мяне не хопіць духу паслаць знііпчальную рэпліку. А таму лепш за ўсё адступіць адразу. I пайшоў я, узяўшы рукапіс пад паху, да майго выдаўца, паклаў тоўсты сшытак на стол і без усякіх каментарыяў сказаў:
— Гэту кнігу напісаў Шалон.
— Няўжо? — замітусіўся выдавец.— Гэта кніга Шалона? Палічу за шчасце яе мець. Аб ёй так многа гавораць. Я вам вельмі ўдзячны, дарагі друг, што вы ўспомнілі мяне. Як вы мяркуеце, я гатовы неадкладна скласці ўмову тэрмінам на дзесяць год?
Я параіў яму пачакаць крыху, спадзеючыся, што ён прачытае кнігу і адмовіцца. Але ж вы ведаеце, як гэта робіцца. Нашы імёны, маё і Шалона, былі для яго гарантыяй. Ён адправіў рукапіс у набор, нават не глянуўшы.
Вестка аб гэтым развеяла падазрэнні Шалона.
Тры дні місіс Пэкс яго не трывожыла, усклаўшы клопат на мяне. Калі ж дазналася пра мой візіт да выдаўца, сустрэла мяне з абурэннем і, адчытаўшы як мае быць за падатлівасць, напісала Шалону рэзкае пісьмо, якое ён назаўтра нам паказваў, ледзь не плачучы. Ён доўга вышукваў прычыну гэтай раптоўнай несправядлівасці. I прыйшоў да вываду дзікага, абсурднага, але які начыста змываў з яго ганебную пляму. Ён уявіў сабе, што Глэдзіс Пэкс пазнала сама сябе ў вобразе нягеглай англічанкі, паказанай у яго рамане, пасля чаго адразу павесялеў і перастаў аб ёй думаць.