Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

і яшчэ 24 навелы
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
56.44 МБ
— Але чаму? — уздыхнуў чэсны мастак.— Я малюю тое, што бачу. Стараюся выявіць тое, што адчуваю.
— Справа не ў гэтым, мой бедны друг. У цябе ёсць жонка, галубчык, жонка і трое дзяцей. Кожнаму з іх трэба па тры тысячы калорый у дзень. А карцін куды больш, чым пакупнікоў, і дурняў куды больш, чым знаўцаў. To якім жа спосабам, П’ер Душ, ты мяркуеш выбіцца з натоўпу нікому не вядомых няўдачнікаў?
— Працай,— адказаў мастак,— і шчырасцю.
— Гэта несур’ёзна. Ёсць толькі адзін спосаб разбудзіць сонных дурняў, П’ер Душ,— адважыцца на штонебудзь небывалае. Абвясці ўсім, што ты едзеш на Паўночны полюс паляваць сярод ільдоў. Выйдзі на вуліцу ў вопратцы егіпецкага фараона. Альбо яшчэ лепш — ствары якую-небудзь новую школу. Выцягвай, як білецікі з капелюша, розныя вучоныя словы: экстэрыярызацыя, дынамізм, падсвядомасць, абстракцыя — і складай маніфесты. Адмаўляй рух ці, наадварот, спакой, белае ці чорнае, круг ці квадрат. Выдумай які-небудзь «неагамерычны» жывапіс, які прызнае толькі жоўты колер і чырвоны, жывапіс «цыліндрычны», «актаэдрычны», «чатырох вымярэнняў»...
У гэты момант дзівосны і тонкі пах духоў абвясціў аб з’яўленні пані Каснеўскай. Гэта была прыгожая полька, сінімі вачамі якой захапляўся П’ер Душ. Выпісваючы дарагія часопісы з раскошнымі рэпрадукцыямі шэдэўраў, намаляваных трохгадовымі дзецьмі, яна не сустракала там прозвішча чэснага Душа, а таму лічыла яго жывапіс нікуды не вартым. Выцягнуўшыся на канапе, яна зірнула на пачатае палатно, трасянула пасмамі льняных валасоў і ўсміхнулася з лёгкай пагардай:
— Учора я была на выстаўцы негрыцянскага мастацтва эпохі росквіту,— паведаміла яна сваім пявучым, раскацістым голасам.— Ах! Якая экспрэсія! Якая выразнасць! Якая сіла!
П’ер Душ прынёс і паказаў ёй гатовы партрэт, які яму самому падабаўся.
— Нядрэнна,— працадзіла яна праз зубы. I пайшла... пахучая, пявучая, імклівая і расчараваная.
Шпурнуўшы палітру ў кут, П’ер Душ паваліўся на канапу.
— Пайду ў страхавыя агенты, у банк, у паліцыю, абьі куды! — заявіў ён.— Мастацтва — самы нікчэмны
занятак. Каб мець поспех у разявак, трэба быць махляром альбо шэльмай. А крытыкі, замест таго каб падтрымліваць майстроў, расхвальваюць дзікунства. Хопіць з мяне! К чорту!
Выслухаўшы гэты крык душы, Поль-Эміль Глез закурыў цыгарэту і надоўга задумаўся.
— А можаш ты,— запытаў ён нарэшце,— аб’явіць урачыста і зусім сур’ёзна Каснеўскай і некаторым іншым, што апошнія дзесяць гадоў распрацоўваеш новы творчы метад?
— Хто? Я?
— Пачакай... Я апублікую ў часопісах парачку артыкулаў для нашай «эліты» і паведамлю, што ты засноўваеш ідэааналітычную школу жывапісу. Да гэтага часу партрэтысты ў сваім невуцтве вывучалі чалавечае аблічча. Глупства! Сапраўдная сутнасць чалавека — гэта тыя вобразы, якія ён абуджае ў нас. Напрыклад, партрэт палкоўніка: блакітны з золатам фон, а на ім пяць вялізных пагонаў, у адным кутку — конь, у другім — крыжы. Партрэт фабрыканта: заводская труба і здаравенны кулак на стале. Разумееш, П’ер Душ, якую ты навіну нясеш свету? Скажы мне, зможаш ты намаляваць за месяц дваццаць ідэааналітычных партрэтаў?
Мастак журботна ўсміхнуўся:
— За адну гадзіну намалюю. Але сумна тое, Глез, што, каб я быў чалавекам іншым, твая выдумка, можа, і ўдалася б.
— Паспрабуем.
— Я не ўмею трапаць языком.
— Вось што, галубчык... Калі цябе папросяць растлумачыць, ты, не спяшаючыся, запалі сваю люльку, пусці ў твар таму, хто пытае, воблака дыму і, памаўчаўшы, скажы так: «Вы бачылі калі-небудзь, як цячэ рака?»
— А што гэта значыць?
— Нічога,— адказаў Глез.— Вось таму і палічаць, што ты — сіла. Пачнуць цябе раскрываць, вывучаць, захапляцца табой, а потым, калі ты ўжо будзеш на вяршыні славы, мы і прызнаемся, што ўсё гэта містыфікацыя. Цікава, як яны будуць сябе адчуваць?
* * *
Мінула два месяцы. Выстаўка карцін Душа ператварылася ў сапраўдны трыумф. Пахучая, пявучая, імклівая, чароўная пані Каснеўская не адыходзіла ад свайго новага куміра.
— Ах! — паўтарала яна.— Якая экспрэсія! Якая выразнасць! Якая сіла! I якім чынам, дарагі друг, вы дабіліся такога цудоўнага сінтэзу?
Мастак, не спяшаючыся, запаліў сваю люльку, выпусціў воблака дыму і, памаўчаўшы, сказаў:
— Мадам, вы бачылі калі-небудзь, як цячэ рака?
Губы прыгожай полькі задрыжалі, абяцаючы яму пахучае і пявучае шчасце.
Малады бліскучы Струнскі ў паліто з трусіным каўняром тлумачыў групе наведвальнікаў:
— Здорава! Здорава! Магутна! Скажыце мне, Душ, як вы натрапілі на такое адкрыццё? Ці не з маіх артыкулаў?
П’ер Душ доўга маўчаў, потым выпусціў яму ў твар воблака дыму і прамовіў з надзвычайнай сур’ёзнасцю:
— Дарагі мой, вы бачылі калі-небудзь, як цячэ рака?
— Здорава сказана! Магутна! — аслупянеў Струнскі.
Тым часам вядомы гандляр карцінамі, закончыўшы агляд майстэрні, падхапіў мастака пад руку і зацягнуў яго ў куток.
— Душ, дружа мой,— сказаў ён,— а вы — хітрун! На гэтым можна выскачыць. Так і быць, бяру вашу
прадукцыю. Толькі не ўздумайце без майго дазволу мяняць манеру. Купляю пяцьдзесят карцін у год... Згодны?
Нічога не адказаўшы, П’ер Душ спакойна курыў.
Мала-памалу майстэрня апусцела. Наведвальнікі выйшлі, і Поль-Эміль Глез зачыніў дзверы. 3 лесвіцы, паступова аддаляючыся, даносіўся гул захаплення. Застаўшыся з мастаком вока на вока, пісьменнік весела засунуў рукі ў кішэні.
— Ну як, галубчык,— запытаў ён,— абкруцілі мы іх вакол пальца? Чуў, што гаварыў гэты сапляк з трусіным каўняром? А прыгожая полька? А тры дзяўчынкі-красуні? Яны гатовы былі маліцца на цябе: «Ой, як нова! Ой, як свежа!» Ах, дарагі П’ер, ведаў я, што чалавечай дурасці канца няма, але тое, што адбылося сёння, перавысіла мае самыя горшыя меркаванні.
I яго ахапіў шалёны, нястрымньі смех. Мастак нахмурьіў бровы і, бачачы, што той аж заходзіцца з рогату, раптам выпаліў:
— Ідыёт!
— Ідыёт? — ускіпеў раз’юшаны пісьменнік.— Ды такая штука яшчэ нікому не ўдавалася з часоў Біксіу!..
Мастак з гордасцю агледзеў дваццаць ідэааналітычных партрэтаў і, канчаткова пераканаўшыся, зірнуў на свайго прыяцеля:
— Я не жартую, Глез, ты — ідыёт. У гэтых карцінах нешта ёсць.
Уражаны пісьменнік вытрашчыў вочы.
— Ах, вось ты як! — закрычаў ён.— Ты што, забыў, хто табе падсунуў гэты новы творчы метад?
П'ер Душ, памаўчаўшы, выпусціў са сваёй люлькі воблака дыму і сказаў:
— Ты бачыў калі-небудзь, як цячэ рака?
МІРЫНА
шага часу захапляліся Крысціянам Менетрые. Праўда, і ворагаў прыдбаў ён шмат, паколькі іх заўсёды плодзіць чужая ўдача і асабліва таму, што ўдача гэта прыйшла да Менетрые позна, тады ўжо, калі сябры і крытыка прьівыклі лічыць яго паэтам для нямногіх, вартым пашаны, але не здольным распальваць страсці, і ўвага да яго твораў набыла характар спакойны і бяскрыўдны. Яго жонка, Клер Менетрые, асоба з прэтэнзіямі, гарачая і энергічная, вывела Крысціяна ў людзі ў 1927 годзе, угаварыўшы кампазітара Жана Франсуа Мантэля напісаць оперу «Мерлін і Вівіяна» на сюжэт драматычнай паэмы свайго мужа. Але найболыпая заслуга ператварэння Крысціяна Менетрые ў папулярнага драматурга належыць акцёру Леону Ларану. Гісторыя гэта мала вядомая, і, можа, будзе цікава яе прыпомніць, паколькі яна асвятляе некаторыя слаба даследаваныя праявы творчага працэсу...
Леон Ларан, які так многа зрабіў для адраджэння французскага тэатра ў перыяд паміж дзвюма войнамі, на першы погляд здаваўся чалавекам далёкім ад акцёрскай прафесіі. Ніякага зазнайства, заўсёды гатовы з поўнай аддачай узяцца за пастаноўку добрай п’есы, ён глядзеў на тэатр, як на храм. Яго культурнасць проста здзіўляла. Ён меў бездакорны густ і мог даска-
нала разабрацца ў самым складаным і нязвычным. Кіруючы ўласнай трупай, ён адважыўся паставіць «Праметэя» Эсхіла, «Вакханак» Эўрыпіда і «Буру» Шэкспіра. Яго Праспера і Арыэль у выкананні Элен Месьер — цудоўныя, незабыўныя вобразы. Ён асвяжыў Мальера, Мюсэ, Марыво арыгінальным прачытаннем і рэжысёрскай трактоўкай яшчэ тады, калі Камедзі-Франсэз соладка спала, чакаючы, пакуль яе пабудзіць Эдуард Бурдэ. Нарэшце, ён умеў вышукваць сярод пісьменнікаў нашага часу тых, хто быў гатовы падтрымаць слаўныя традыцыі тэатра паэтычнага. Французскай драматургіі ён даў школу і сцэну.
Я сказаў, што на першы погляд у ім не было нічога акцёрскага. Гэта праўда. Тонам, манерай, падборам слоў ён хутчэй нагадваў маладога настаўніка альбо ўрача. Але такое ўражанне трымалася нядоўга. Некалькі хвілін ігры — і вы пераконваліся, што перад вамі артыст магутнага дару і шырокага дыяпазону, які мог зрабіцца велічным Аўгустам у «Цынне», пацешным абатам у «Дарма слова не давай!» альбо трагікамічным донам Базіліо ў «Севільскім цырульніку».
Крысціян Менетрые ім захапляўся, не прапускаў ніводнай прэм’еры з яго ўдзелам, але, напэўна, ніколі б не пазнаёміўся з Ларанам, бо яны абодва саромеліся, каб не ўмяшалася ў справу рашучая Клер. Клер Менетрые ў дачыненні да выдатнага артыста цалкам падзяляла пачуцці мужа і выказала пажаданне, каб Крысціян напісаў п’есу. Яна меркавала, і зусім слушна, што спрактыкаваны артыст знойдзе спосаб яго прымусіць, і ўжыла ўсе захады, каб прывабіць Ларана ў свой дом. Гэта ёй удалося. Бледныя шчокі і ясныя вочы колеру марской вады надавалі Клер прывабнасці, а жаночае хараство было той сілай, якая заўсёды ўзрушвала Леона Ларана. Зрэшты, пазнаёміўшыся, мужчыны адразу ж знайшлі ўдзячную тэму для дыскусій — «тэатр». У Крысціяна на гэты конт было
мноства ідэй, і болыпасць іх супадала з думкамі мастацкага кіраўніка трупы.
— Вялікая памылка рэалістаў,— сказаў Крысціян Менетрые,— у тым, што яны выносяць на сцэну бытавую гутарку... А гэта якраз і не цікава гледачу ў тэатры. He трэба забываць, што драма бярэ свой выток з абрадаў, а таму працэсіі, выхады і хоры займаюць у ёй значнае месца... I нават камедыя... Гавораць, што Мальер вывучаў мову насільшчыкаў па мосце Понт-оШанж. Гэта магчыма, гэта напэўна так, але ён вывучаў, каб потым яе стылізаваць.
— Згодзен,— сказаў Леон Ларан.— Цалкам згодзен. I гэта яшчэ адзін довад, Менетрые, каб я вам параіў заняцца пісаннем для тэатра... Вашы лірычныя строфы, адмысловая вобразнасць, пры ўсёй іх як быццам неадпаведнасці,— цудоўны матэрыял для акцёра... Зрабіце нам статуі — мы дадзім ім жыццё.
Леон Ларан гаварыў кароткімі фразамі, і яго прыгожы голас надаваў ім непаўторнае гучанне.